22 красавіка ў эфіры Еўрарадыё — акадэмічная дырэктарка Школы маладых менеджараў публічнага адміністравання, навуковая супрацоўніца факультэта палітычных навук і дыпламатыі ўніверсітэта Вітаўта Вялікага (Каўнас) Таццяна Чуліцкая.
Не можа быць адной нацыянальнай ідэі. Адначасова нацыя можа мець некалькі нацыянальных ідэй, у адпаведнасці з якімі і будзе рухацца наперад. Больш за тое, так у сучасным свеце і павінна быць — каб у адной нацыі адначасова было некалькі нацыянальных ідэй. Галоўнае, каб наша беларуская нацыя складалася з грамадзян краіны, якія ідэнтыфікуюць сябе як беларускую нацыю, перакананая Таццяна Чуліцкая.
Пра тое, ці не будуць некалькі нацыянальных ідэй “перашкаджаць” адна адной і як навучыць беларусаў ідэнтыфікаваць сябе беларусамі, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Таццянай Чуліцкай.