Беларускі рубель пачаў імкліва слабець: 24 жніўня курс долара ЗША павялічыўся да 2,5554 беларускага рубля, еўра — да 3,019. Што, кажучы па праўдзе, цалкам чакана. Пра гэта папярэджвалі як незалежныя, так і афіцыйныя эксперты. Вось толькі прычыны эканамічных праблем яны называлі розныя.
Ці сапраўды, як сцвярджае Лукашэнка, віна ў эканамічных праблемах ляжыць на пратэстоўцах і забастоўшчыках? Калі ў абменнікі бегчы позна, то што рабіць? Што можа ўратаваць эканоміку краіны?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае фінансавы аналітык Вадзім Іосуб.