Звальненні за грамадзянскую пазіцыю — звыклая для сучаснай Беларусі з’ява. Такім чынам улады здаўна змагаюцца з іншадумствам. Пратэсты-2020 паказалі, што здараецца і інакш: людзі самі звальняюцца ў знак пратэсту і нязгоды з палітыкай уладаў. Каб дапамагчы такім людзям, імгненна ўтварыліся ініцыятывы дапамогі і фонды, праз якія людзі аказваюць фінансавую дапамогу як тым, хто застаўся без працы, так і прадпрыемствам, якія распачалі забастоўку.
Хто можа атрымаць фінансавую дапамогу і куды па яе звяртацца? На якую суму кампенсацыі можна разлічваць? Як выдаткоўваюцца грошы завадчанам, якія аб’явілі забастоўку?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае праваабаронца і адзін з каардынатараў праекта "Фонд салідарнасці BYSOL" Андрэй Стрыжак.