Sign up to save your podcastsEmail addressPasswordRegisterOrContinue with GoogleAlready have an account? Log in here.
Вакол Беларусі ідзе вайна гісторыяў. Расея страляе ня толькі ракетамі і снарадамі, але і гістарычнымі аргумэнтамі. Мінулае Беларусі вачыма беларусаў — асноўная тэма падкасту «Гісторыя на Свабодзе».... more
FAQs about Гісторыя на Свабодзе:How many episodes does Гісторыя на Свабодзе have?The podcast currently has 137 episodes available.
June 05, 2024Як лячыліся жыхары Беларусі ў старажытныя часыЯк лячыліся продкі беларусаў і чаму некаторыя важныя для гісторыі мэдыцыны падзеі адбыліся ў Беларусі значна раней, чым у некаторых краінах Цэнтральнай і нават Заходняй Эўропы. Пра гэта і пра іншае мы гаворым з аўтаркай больш 150-ці навуковых прац, кандыдатам гістарычных навук Натальляй Сьліж....more19minPlay
May 29, 2024Ці праўда ўсё, што пісалі іншаземцы пра сэкс і мараль ВКЛНяўжо праўда ў Вільні ў XVI стагодзьдзі існаваў звычай, паводле якога мужчыны пускалі сваіх сяброў і гасьцей у спальню да жонкі? Ці ўсё мы ведаем пра норавы і мараль жыхароў Вялікага Княства Літоўскага? Пра гэта і шмат што іншае мы гаворым з аўтаркай больш 150-ці навуковых прац, у тым ліку кнігі, «Культура сэксуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI—XVII стст.», кандыдатам гістарычных навук Натальляй Сьліж....more24minPlay
May 22, 2024Што ў ВКЛ рабілі астролягіАдкуль у Вялікае княства Літоўскае прыйшла астралёгія і якую ролю адыграла ў навуковым і грамадзкім жыцьці гэтай дзяржавы? Як астралёгіяй карысталіся Францішак Скарына, Апанас Філіповіч і Сімяон Полацкі? Гаворым з аўтаркай больш 150-ці навуковых прац, кандыдатам гістарычных навук Натальляй Сьліж....more21minPlay
May 15, 2024Чаму шляхта затармазіла разьвіцьцё ВКЛ?Што пагубіла беларускае мяшчанства і беларускія гарады? Наколькі згубнаю аказалася роля шляхты ў беларускай гісторыі? Ці было б народу і краіне лепш, калі б шляхта цудоўным чынам зьнікла ў якім-небудзь XVII стагодзьдзі?Мы гаворым з кандыдатам гістарычных навук Натальляй Сьліж....more21minPlay
May 08, 2024Што ня так з гісторыяй Горадні XVІ стагодзьдзяЯк жылося мяшчанам у беларускіх гарадах XVI – XVIІ стагодзьдзяў? Як сябе паводзіў магістрат? Ці была ў тыя часы карупцыя? І якія злачынствы былі распаўсюджаныя сярод месьцічаў? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з аўтаркай больш 150-ці навуковых прац, кандыдатам гістарычных навук Натальляй Сьліж....more27minPlay
May 01, 2024Пра сялянскую аснову шляхецкай культуры БеларусіЦі сапраўды ад беларускага сялянства XVI стагодзьдзя не засталося дакумэнтальных сьлядоў? Як мы можам пачуць з глыбіні стагодзьдзяў галасы сялян? У якіх дачыненьнях былі сяляне і шляхта? Якія правы мелі сяляне насамрэч? І што такое сялянская культура? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з аўтаркай больш 150-ці навуковых прац, кандыдатам гістарычных навук, Натальляй Сліж....more23minPlay
April 24, 2024Ці сапраўды Расея ня можа зьмяніцца?На якім этапе сваёй гісторыі знаходзіцца Расея? Дзе ў сьвеце і з кім такое ўжо было? Чым гэта скончыцца? І якімі могуць быць беларуска-расейскія дачыненьні ў будучыні?Пра гэта і пра іншае мы гаворым з расейскім гісторыкам, аўтарам многіх кніг, у тым ліку трохтомнай «Гісторыі Расеі. ХХ-е стагодзьдзе», прафэсарам Андрэем Зубавым....more22minPlay
April 17, 2024У беларусаў ёсьць вялікая здольнасьць выжываць і адраджацца, — Дарота МіхалюкЯк прафэсійны польскі гісторык глядзіць на інтэрнэт-актыўнасьць беларускіх літвіноў і тэарэтычныя падставы літвінства? Чаму беларускі нацыяналізм у пачатку ХХ стагодзьдзя быў слабейшы за літоўскі? Ці былі ў БНР шанцы ўтрымацца?Пра гэта і пра іншае мы гутарым з польскім гісторыкам, прафэсарам Торуньскага ўнівэрсытэту, аўтаркай кнігі «Беларуская Народная Рэспубліка 1918—1920 гг.: ля вытокаў беларускай дзяржаўнасьці» Даротай Міхалюк....more22minPlay
April 10, 2024«Аддзяленьне Ўкраіны ад ВКЛ нарадзіла беларусаў»Ці лічылі ў Польшчы ў пачатку ХХ стагодзьдзя «ліцьвіноў» звычайнымі палякамі? Як доўга ў Польшчы існавалі прыхільнікі аднаўленьня ВКЛ, так званыя краёўцы? Дзе і калі бярэ пачатак беларускі нацыяналізм?Пра гэта і пра іншае мы гаворым з польскім гісторыкам, прафэсарам Торуньскага ўнівэрсытэту, аўтаркай кнігі «Беларуская Народная Рэспубліка 1918–1920 гады: ля вытокаў беларускай дзяржаўнасьці» Даротай Міхалюк....more21minPlay
April 03, 2024Як Панамарэнка падчас вайны хацеў стварыць беларускую арміюЦі ведаеце вы, што ў гады Другой Сусьветнай вайны кіраўнік БССР Панцеляймон Панамарэнка спрабаваў стварыць беларускую армію? Пра тое, ці яму гэта ўдалося, а таксама пра шмат што яшчэ, мы пагаворым зь беларуска-польскім гісторыкам зь Беластоку прафэсарам Яўгенам Мірановічам, аўтарам дзьвюх кніг пра акупацыю Беларусі – «Вайна ўсіх з усімі» і «Трэці фронт»....more34minPlay
FAQs about Гісторыя на Свабодзе:How many episodes does Гісторыя на Свабодзе have?The podcast currently has 137 episodes available.