Sign up to save your podcastsEmail addressPasswordRegisterOrContinue with GoogleAlready have an account? Log in here.
Вакол Беларусі ідзе вайна гісторыяў. Расея страляе ня толькі ракетамі і снарадамі, але і гістарычнымі аргумэнтамі. Мінулае Беларусі вачыма беларусаў — асноўная тэма падкасту «Гісторыя на Свабодзе».... more
FAQs about Гісторыя на Свабодзе:How many episodes does Гісторыя на Свабодзе have?The podcast currently has 107 episodes available.
April 29, 2023«Невядомы Менск». Ці магчыма аднавіць Стары горадНевядомы Менск. Частка 13.Аўтар кнігі «Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня» Сяргей Абламейка расказвае пра магчымасьць поўнай рэгенэрацыі Строга гораду, пра гатовы архітэктурна-пляніровачны плян рэгенэрацыі з усімі эканамічнымі і тэхнічнымі абгрунтаваньнямі і пра хуткую магчымасьць віртуальных экскурсій па Старым горадзе....more34minPlay
April 26, 2023Які народ жыве на ВіленшчынеЦі сапраўды Віленшчына беларуская? Якія дыялекты гістарычна там існавалі і бытуюць цяпер? І ці дае падставы моўна-лінгвістычная сытуацыя ў пэўным рэгіёне для палітычных высноваў і тэрытарыяльных прэтэнзій?...more29minPlay
April 22, 2023«Невядомы Менск». Найвялікшая загадка менскай фотагісторыіЧастка 12. Аўтар кнігі «Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня» Сяргей Абламейка расказвае пра найбольшую загадку менскай фотагісторыі – поўную адсутнасьць у архівах даваенных здымкаў Замчышча, пра прыгожую спробу абараніць рэшткі Старога гораду ў 1956 годзе і пра тых, хто гэтай спробе перашкодзіў....more33minPlay
April 15, 2023«Невядомы Менск». Загадкавае савецкае разьмінаваньнеНевядомы Менск. Частка 11.Аўтар кнігі «Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня» Сяргей Абламейка расказвае, якія падзеі разгортваліся ў вызваленым Менску – пра дзіўнае савецкае разьмініраваньне, пра зносы старых будынкаў і пра генплян 1946 – 1951 гадоў, які цалкам пагубіў Замчышча....more39minPlay
April 12, 2023Чаму Лукашэнка замахнуўся на Радзівілаў і СапегаўАляксандр Лукашэнка заклікаў да аб'ектыўнасьці ў ацэнцы гістарычнай праўды і заявіў, што пэрыяды Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай у свой час былі занадта рамантызаваныя. На яго думку, Радзівілы і Сапегі не былі ніякімі патрыётамі, бо «прадаліся палякам» і «нажываліся на карку народа»....more21minPlay
April 08, 2023«Невядомы Менск». Хто разбурыў стары Менск у вайнуНевядомы Менск. Частка 10.Аўтар кнігі «Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня» Сяргей Абламейка расказвае пра нямецкія бамбаваньні і падпалы першых дзён вайны, пра знос немцамі паловы Старога гораду, а таксама пра савецкія бамбаваньні ў часы акупацыі і вызвольнага штурму....more38minPlay
April 05, 2023Загадка самага пасьпяховага беларуса імпэрыіХто дапамог Яўхіму Карскаму стварыць «Этнаграфічную мапу беларускага племені»? Якую ролю ў яго жыцьці адыгралі князі Сьвятаполк-Мірскія? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з кандыдатам гістарычных навук, былым загадчыкам катэдры этналёгіі гістарычнага факультэту БДУ Паўлам Церашковічам....more20minPlay
April 01, 2023«Невядомы Менск». Апошняя спроба Шчакаціхіна ўратаваць Стары горадУ дзявятай частцы цыклю аўтар кнігі «Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня» Сяргей Абламейка расказвае пра разгром нацыянальнага руху ў БССР у 1929 — 1930 гадах, пра апошнюю спробу Міколы Шчакаціхіна ўратаваць Стары горад і пра тое, як генплян Менску зьвязаны з найвышэйшым кіраўніцтвам СССР....more30minPlay
March 29, 2023Што ня так з фільмам пра партызанаў, якія вывелі беларускіх габрэяў за лінію фронтуУ Беларусі паказваюць расейскі фільм “Праведнік” - гісторыю чырвонаармейца Мікалая Кісялёва, які падчас вайны вывеў з гета ў беларускай вёсцы больш за 200 габрэяў. У 2016 годзе кнігу пра гераічны ўчынак Кісялёва выдала Іна Герасімава, былая дырэктарка Музэю гісторыі і культуры габрэяў Беларусі....more30minPlay
March 25, 2023«Невядомы Менск». Каналізацыя замест рэстаўрацыіУ восьмай частцы цыклю аўтар кнігі «Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня» Сяргей Абламейка расказвае пра створаны ў 1925 годзе Інбелкультам плян рэстаўрацыі Замчышча і створаны ўладамі замест яго плян сацыялістычнай рэканструкцыі Менску, таксама пра сьлед, які ў беларускай літаратуры пакінулі тыя падзеі....more35minPlay
FAQs about Гісторыя на Свабодзе:How many episodes does Гісторыя на Свабодзе have?The podcast currently has 107 episodes available.