Idea X

Idea X

By EuroradioSociety & Culture
Download on the App Store

Idea X episodes

  • Яўген Сокалаў: “Ідзі і беларусь!” — у гэтым закліку ўся мая нацыянальная ідэя
    16 чэрвеня ў эфіры Еўрарадыё — фізік-оптык Яўген Сокалаў.
    У Беларусі вельмі вялікі патэнцыял для таго, каб не толькі быць цікавай свету, але і каб сапраўды заняць сваё пачэснае месца “між народамі”. Таму наша нацыянальная ідэя, з аднаго боку, павінна быць скіраваная на вонкавае развіццё, а з іншага — на развіццё ўнутранае. Але каб у выніку атрымлівалася так, што любая праца ідзе на карысць Беларусі, пераканы Яўген Сокалаў.
    Пра тое, што азначае выраз “Ідзі і беларусь!” і якое дачыненне да гэтага мае мова, як абудзіць у людзях цікаваць да “беларускага прадукту” і пра карысць ды небяспеку вялікай эміграцыі мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Яўгенам Сокалавым.
    50 min
  • Куль-Сяльверстава: жыве наша Беларусь, як мы сабе яе ўяўляем — гэта мая ідэя
    9 чэрвеня ў эфіры Еўрарадыё — каардынатарка Беларускай Акадэміі, прафесарка Палітэхнікі беластоцкай, доктарка гістарычных навук Святлана Куль-Сяльверстава.
    Нам усім неабходна працаваць не на нейкую абстрактную “ідэю нацыі”, а на будучыню беларускай нацыі, будучыню беларускага народа і беларускай культуры. На тое, каб у нас была наша “беларуская будучыня”, перакананая Святлана Куль-Сяльверстава.
    Пра тое, чаму больш важная не “беларуская ідэя”, а “беларуская будучыня” і чым яны адрозніваюцца, пра гісторыю і ўменне глядзець наперад мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” са Святланай Куль-Сяльверставай.
    44 min
  • Плотка: моцная грамадзянская краіна, дзе мы працуем разам, — мая ідэя ў гэтым
    2 чэрвеня ў эфіры Еўрарадыё — літаратар, перакладчык Алесь Плотка.
    Сёння для беларусаў вельмі важна не толькі завяршыць пабудову нацыі, але і пабудаваць сваю грамадзянскую краіну. Будаваць мы яе мусім усе разам на падмурку сваёй гісторыі і культуры і з тым, каб у гэтай краіне была, хай не адразу, адзіная беларуская мова і нацыянальная сімволіка, перакананы Алесь Плотка.
    Пра тое, чаму тлумачыць беларусам, хто яны такія, давядзецца яшчэ доўга, ці магчымая ў сучаснай Беларусі адзіная дзяржаўная мова — беларуская, а таксама пра ролю культуры і літаратуры, у прыватнасці ў працэсах фармавання нацыі і нацыянальнай свядомасці, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Алесем Плоткай.
    42 min
  • Салавей: паважаць сябе, сваю працу і людзей наўкол — у гэтым мая ідэя
    26 траўня ў эфіры Еўрарадыё — лекар-гінеколаг Станіслаў Салавей.
    Павага — вельмі важная рэч. Але пачынаць неабходна з самога сябе, бо калі ты сам сябе не паважаеш, то як ты можаш патрабаваць, каб цябе паважалі іншыя. Лепш за ўсё, калі павага да сябе пачынаецца з павагі да сваёй працы. Добра зробленая праца дае магчымасць не толькі самому да сябе ставіцца з павагай, але і іншым будзе за што цябе паважаць, перакананы Станіслаў Салавей.
    Пра тое, якую ролю павага адыгрывае ў нацыянальнай свядомасці, чаму не трэба баяцца рабіць памылкі і пераходзіць на беларускую мову, а таксама пра вайну ва Украіне і месца ў ёй беларусаў мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” са Станіславам Салаўём.
    42 min
  • Якубаў: галоўная задача беларусаў сёння “людзьмі звацца” — у гэтым і наша ідэя
    19 траўня ў эфіры Еўрарадыё — кандыдат гістарычны навук Віктар Якубаў.
    Асноўнай рысай беларусаў заўсёды была шчырасць. Сёння для нас захаванне гэтай шчырасці, сумленнасці, любові да сваёй краіны і сваёй сям’і з’яўляецца самым галоўным. Бо толькі тады, калі мы будзем шчырымі, сумленнымі і будзем любіць сваю краіну — толькі тады і будзе “Жыць Беларусь”, перакананы Віктар Якубаў.
    Пра тое, якую ролю гісторыя адыгрывае ў фармаванні грамадства і нацыі, ці надоўга “прачнуліся” беларусы і калі мы нарэшце будзем “людзьмі звацца”, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Віктарам Якубавым.
    35 min
  • Будкін: сёння нацыянальная ідэя для мяне ў адным слове — “Годнасць!”
    12 траўня ў эфіры Еўрарадыё — кіраўнік Беларускай рады культуры Сяргей Будкін.
    Кожны з нас мусіць усвядоміць сябе годнай і важнай часткай супольнасці, задача якой — пабудова новай Беларусі. Але быць часткай супольнасці не азначае “быць вінцікам”. Гэта гісторыя пра адказнасць, пра павагу да сябе і да іншых, пра шчырасць, перакананы Сяргей Будкін.
    Пра тое, якое месца займае культура ў пабудове новай Беларусі, ці навучыліся мы любіць і паважаць сваё і чаму “годнасць” — гэта не пра самалюбаванне, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Сяргеем Будкіным.
    45 min
  • Герасіменя: свабода, незалежнасць, вяртанне да каранёў, сябе і дадому — мая ідэя
    5 траўня ў эфіры Еўрарадыё — алімпійская чэмпіёнка, экс- кіраўніца Беларускага фонду спартовай салідарнасці Аляксандра Герасіменя.
    Сёння беларусы мусяць найперш думаць пра свабоду для сябе і незалежнасць для сваёй краіны. Бо без незалежнасці, якая сёння знаходзіцца пад вялікай пагрозай, не будзе ні свабоды, ні развіцця, ні руху наперад, перакананая Аляксандра Герасіменя.
    Пра тое, чаму для нас сёння галоўным словам становіцца “вяртанне”, якая мова павінна быць дзяржаўнай і што Беларусь можа даць свету, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Аляксандрай Герасіменяй.
    39 min
  • Усаў: барацьба з рускім светам і будаўніцтва свету свайго — наша ідэя сёння
    28 красавіка ў эфіры Еўрарадыё — кіраўнік варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктар палітычных навук Павел Усаў.
    Сёння для беларусаў два галоўныя словы, у якіх змяшчаецца наша нацыянальная ідэя, гэта — барацьба і будаўніцтва. І ў нашым выпадку адно без другога немагчымае, адно ідзе побач з другім. Барацьба з універсальным ідэалагічны і палітычным злом, якім для беларусаў і Беларусі ёсць “рускі свет”, ужо распачатая. А далей нам трэба будзе пачаць будаваць свой беларускі свет, перакананы Павел Усаў.
    Пра тое, чаму сёння менавіта “рускі свет” з’яўляецца для нас галоўнай пагрозай, як у гэтай барацьбе дапамогуць мова і веданне сваіх гісторыі ды культуры, якім мусіць быць “свет беларускі”, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Паўлам Усавым.
    39 min
  • Аляксандр Краўцэвіч: "Зрабіць так, каб быць беларусам у Беларусі было камфортна" | Euroradio
    Госць Еўрарадыё — гісторык і археолаг, доктар гістарычных навук, лаўрэат прэміі імя Францішка Багушэвіча, прафесар Аляксандр Краўцэвіч. Паслухаем яго версію беларускай нацыянальнай ідэі!
    34 min
  • Алесь Дзянісаў у Ідэі Х: "Каб балела за гэтую зямлю — з такой ідэяй я жыву" | Euroradio.fm
    Госць праграмы "Ідэя Х" — Алесь Дзянісаў, лідар гродзенскага гурта DZIECIUKI. Мы адмыслова паставілі гэты эфір на гэты дзень: большага антыкамуніста, чым Дзянісаў, у Беларусі знайсці наўрад ці атрымаецца. Там і пра закапаны ў лесе кулямёт, і пра "Пагоню", і пра "моўнае пытанне", і нават пра выбары ў парламент.
    34 min

About Idea X

From the publisher's feed

На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.

More shows like Idea X

euroradio.fm by Euroradio

euroradio.fm

7 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners