Idea X

Idea X

By EuroradioSociety & Culture
Download on the App Store

Idea X episodes

  • Яўген Буры: “Свабода, праўда, адукацыя і законнасць” — мая нацыянальная ідэя
    3 лістапада ў эфіры Еўрарадыё — сузаснавальнік і кіраўнік Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой (АВВА), сябра эканамічнай каманды Офіса Святланы Ціханоўскай Яўген Буры.
    У краіне, дзе не працуюць законы, не толькі чалавек не можа адчуваць сябе абароненым, але не можа нармальна існаваць і працаваць бізнес. Там, дзе няма свабоды, там няма і творчай ініцыятывы, а без праўды, на мане і хлусні не пабудуеш ніякай светлай будучыні. Перамагчы ўсё гэтае цемрашальства магчыма толькі з дапамогай ведаў, адукацыі, да якой мы і павінны імкнуцца, перакананы Яўген Буры.
    Пра тое, як звязаныя бізнес і нацыянальныя традыцыі і каштоўнасці, пра нацыянальную бяспеку, а таксама пра тое, ці чакаюць беларускі бізнес за мяжой, і мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Яўгенам Бурым.
    44 min
  • Сяргей Календа: “Жыве Беларусь!” — гэты выраз стаў кодавым, нашай агульнай ідэяй
    27 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё — пісьменнік Сяргей Календа.
    У кожнага пакалення сваё бачанне таго, як мусіць гучаць нацыянальная ідэя, якая ідэя адпавядае іх часу. Тым не менш сёння мы маем сітуацыю, калі колішняя нацыянальная ідэя больш як стагадовай даўніны стала зноў актуальнай. Гэта нацыянальная ідэя гучыць знаёма: “Жыве Беларусь!” Бо сёння гэта не проста вокліч: само існаванне Беларусі пад пагрозай і ад нас залежыць, ці будзе яна жыць, перакананы Сяргей Календа.
    Пра культуры, літаратуру, мову і повязь пакаленняў мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Сяргеем Календам.
    40 min
  • Аляксандр Апейкін: “зялёная” ІТ-краіна з нацыянальнай адметнасцю — гэта мая мара і ідэя
    21 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё — выканаўчы дырэктар Беларускага фонду спартовай салідарнасці Аляксандр Апейкін.
    Нацыянальную тоеснасць ствараюць рэчы, якія вымушаюць цябе як беларуса ганарыцца сваёй краінай, сваёй нацыяй на міжнароднай арэне. Таму, развіццём і ўмацаваннем нацыянальнай ідэнтычнасці, мовы ды культуры трэба займацца, але — ненавязліва. Каб не захраснуць у гэтых пытаннях, у якіх людзі самі добра разбяруцца, а скіроўваць увагу на больш значныя рэчы, перакананы Аляксандр Апейкін.
    Пра тое, як звязаныя нацыянальная культура ды беларуская мова і спорт, як нам вывесці нашу краіну на міжнародную арэну, але і свае нацыянальныя адметнасці не страціць, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Аляксандрам Апейкіным.
    45 min
  • Дзяніс Шматко: мая нацыянальная ідэя простая — Мова, Павага і “Жыве Беларусь!”
    13 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё — дудар, лідар гурта Lity Taler Дзяніс Шматко.
    Беларусы выпрабавалі на ўласны досведзе, што можна быць беларусам і гэта — крута! Бо раней нам усім расказвалі, што беларусы гэта лапці, плецены капялюш і… усё. А цяпер быць беларусам стала “стылёва, модна, моладзева” і шмат хто з беларусаў нарэшце наважыўся перайсці на беларускую мову. Таму сёння нам трэба зацікаўліваць нашых суграмадзян тым, што яны беларусы, перакананы Дзяніс Шматко.
    Пра тое, чаму мы раней не цікавіліся сваімі гісторяй, мовай і культурай, ці магчыма гэтую цікавасць прышчапіць і навошта нам ўся гэтая “даўніна” ў сучасным свеце, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Дзянісам Шматко.
    42 min
  • “Лахвіч” Наўковіч: Мова, Гісторыя, Вера — так гучыць мая нацыянальная ідэя
    6 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё — беларускі добраахвотнік Аляксандр “Лахвіч” Наўковіч.
    Беларусы трапілі ў такую сітуацыю, калі ім даводзіцца вучыцца наноў бараніць і сваю Айчыну, і сябе. І хоць мы ў глыбіні душы на самай справе “мірныя людзі”, але гісторыя памятае часы, калі мы бралі ў рукі зброю і годна сябе паводзілі ў супрацьстаянні з ворагам. Так было некалі, і так мы мусім рабіць сёння, перакананы Аляксандр “Лахвіч” Наўковіч.
    Пра тое, чаму для беларусаў сёння вельмі важна шанаваць гісторыю сваёй краіны, яе мову і культуры і ці можна вярнуць часы ВКЛ у ХХІ стагоддзі, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Аляксандрам “Лахвічам” Наўковічам.
    38 min
  • Юліяна Шаметавец: воля, веды, салідарнасць — мая нацыянальная ідэя ў гэтых словах
    29 верасня ў эфіры Еўрарадыё — магістрантка паліталогіі, афіцыйная прадстаўніца "Кібер-Партызанаў" Юліяна Шаметавец.
    Каб здабыць свабоду, мы павінны мець волю. Але воля гэта не толькі рашучасць у дасягненні пастаўленай мэты, але і адказнасць за свае дзеянні. Але не менш для нас важныя — веды. Не толькі веды класічныя, што рухаюць наперад прагрэс, але і веды як веданне мовы, гісторыі і культуры сваёй Айчыны і сваёй нацыі, перакананая Юліяна Шаметавец.
    Пра тое, як у змаганні з рэжымам дапамагаюць ІТ-тэхналогіі, чаму для нас не менш важныя за волю да свабоду — веды, а таксама пра нацыянальны складнік для Новай Беларусі мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Юліянай Шаметавец.
    38 min
  • Яўген Барышнікаў: мая нацыянальная ідэя ў адным слове — “грунтоўнасць”
    22 верасня ў эфіры Еўрарадыё — дудар, ІТ-спецыяліст, яхтсмен Яўген Барышнікаў.
    Гісторыя пра нацыянальную ідэю — гэта працэс, дынаміка. Яе можна шукаць і шукаць бясконца. У свой час шукаць няспынна раіў і філосаф Абдзіраловіч, бо “фішка” ў працэсе, а не ў выніку. Менавіта такімі “пошукамі” беларусы цяпер і займаюцца, перакананы Яўген Барышнікаў.
    Пра тое, ці можна Беларусь рэальную замяніць на Беларусь віртуальную, якія шанцы дае нам эміграцыя, ці можа вечны пошук некалі скончыцца і пры чым тут нацыянальныя каштоўнасці, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Яўгенам Барышнікавым.
    52 min
  • Яна Карслян: мова, дэмакратыя, адукацыя — іншай нацыянальнай ідэі сёння не трэба
    15 верасня ў эфіры Еўрарадыё — навуковая супрацоўніца Арэгонскай нацыянальнай лабараторыі (Argonne National Laboratory), выпускніца Арэгонскага дзяржаўнага ўніверсітэта, хімік Яна Карслян.
    У 2020 годзе беларусы прадэманстравалі не толькі сваё імкненне да свабоды і справядлівасці, але і тое, што яны пачалі ганарыцца сваёй “беларускасцю”. Пакуль гэтая “беларускасць” абмяжоўваецца прыняццем прыналежнасці да гэтага народу і ў ёй няма нацыянальнай самасвядомасці. Але нават такая “беларускасць” дазваляе спадзявацца, што незалежнасць Беларусі гэтыя людзі не здадуць, перакананая Яна Карслян.
    Пра тое, як звязаныя пратэсты і незалежнасць краіны, чаму так важныя для нацыі мова і гістарычная спадчына, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Янай Карслян.
    34 min
  • Ткачоў: не быць скотам, рабіць дабро, несці любоў — такая мая нацыянальная ідэя
    8 верасня ў эфіры Еўрарадыё — прадстаўнік фонду “Медычаная салідарнасць з Беларуссю” Андрэй Ткачоў.
    Каб будаваць планы на будучыню і марыць пра тое, якой будзе Новая Беларусь, мы мусім зрабіць галоўнае — дамагчыся змены рэжыму. Сёння лозунг “Лукашэнка, сыходзь!” з’яўляецца нашай галоўнай мэтай і, калі хочаце, нацыянальнай ідэяй. А ўжо калі гэтая мэта, гэтая ідэя ажыццявіцца, тады мы зможам спакойна выпрацаваць, “намацаць” іншую, адпаведную часу нацыянальную ідэю, перакананы Андрэй Ткачоў.
    Пра тое, чаму сёння варта не мроіць пра недасяжнае, а ставіць рэальныя мэты перад сабой, як не расчаравацца ў сабе, сваіх суайчынніках, сваё барацьбе і сваёй краіне і якое месца ў гэтай барацьбе займае нацыянальны складнік, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Андрэем Ткачовым.
    46 min
  • Ваяр з палка “Пагоня”: справядлівасць, самакіраванне, Айчына — такая мая ідэя
    1 верасня ў эфіры Еўрарадыё — ваяр з палка “Пагоня”, які пажадаў застацца ананімам.
    Народ нарэшце прачнуўся ад летаргічнага сну, у якім знаходзіўся апошнія дзесяцігоддзі, і зноў прыгадаў пра сваю спрадвечную мару — дамагчыся справядлівасці, годна жыць на сваёй зямлі сваім розумам, а не розумам нейкага пана альбо цара-прэзідэнта і трымацца свайго. І зноў загнаць беларусаў у гэты сон не атрымаецца, перакананы ваяр з палка “Пагоня”.
    Пра тое, якой справядлівасці хочуць сёння беларусы, ці магчыма змяніць рэжым сілай, а таксама пра вайну, мову, гісторыю і глабалізм мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з ананімам з палка “Пагоня”.
    35 min

About Idea X

From the publisher's feed

На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.

More shows like Idea X

euroradio.fm by Euroradio

euroradio.fm

7 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners