Idea X

Idea X

By EuroradioSociety & Culture
Download on the App Store

Idea X episodes

  • Алена Лявончанка: Экалагічны тэхнапарк з глыбокімі сацыяльнымі сувязямі — мая мара
    23 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё — старшыня Згуртавання беларусаў Канады, дактарантка навук у малекулярнай біялогіі Алена Лявончанка.
    Толькі падаецца, што мы страцілі свае карані — адракліся ад мовы, культуры, гісторыі, ад самой Бацькаўшчыны. І сталі такімі ці то касмапалітамі, ці то янычарамі ў нашым глабальным свеце. Але ўсё не так сумна, і варта любога айцішніка выцягнуць на прыроду, далучыць да скокаў праз вогнішча на Купалле ці даць касу ў рукі — і пад тонкім налётам гэтага касмапалітызму знойдзецца самы сапраўдны шчыры беларус, перакананая Алена Лявончанка.
    Пра тое, ці перастаём мы быць беларусамі пасля пераезду ў іншую краіну, як пазбавіцца страху, назапашанага жыццём пад лукашэнкаўскім рэжымам, пра захаванне нацыянальнай ідэнтычнасці, ІТ-Пагоню і вяртанне да каранёў мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Аленай Лявончанка.
    50 min
  • Арцём Лядоўскі: Дабрабыт, самарэалізацыя, свабода — словы нацыянальнай мары беларусаў
    16 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё — сябра дыяспары беларусаў Аўстраліі, дэлегат Каардынацыйнай Рады, валанцёр беларускіх ініцыятыў па ўсім свеце Арцём Лядоўскі.
    Нельга “цэментаваць”, а тым больш будаваць нацыю на ідэі супрацьстаяння. Бо такія ідэі і такія нацыі рана ці позна прыводзяць нацыю да стану вайны. Што, адпаведна, падводзіць гэтую нацыю да мяжы знішчэння. Варта разумець, што кожны чалавек марыць пражыць шчаслівае жыццё ў дабрабыце і з магчымасцю свабоднай рэалізацыі сваіх талентаў і памкненняў. На імкненні да ажыццяўлення гэтай мары і варта будаваць нацыю, перакананы Арцём Лядоўскі.
    Пра тое, ці патрэбная ў сучасным свеце нацыянальная ідэя, пра дыяспары як частку беларускай супольнасці і пра важнасць захавання сваёй ідэнтычнасці мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Арцёмам Лядоўскім.
    46 min
  • Леанід Смілавіцкі: нам нельга забываць — заўжды духоўнае вышэйшае за матэрыяльнае
    9 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё — доктар гістарычных навук, старшы навуковы супрацоўнік і кіраўнік праекта “Гісторыя яўрэяў у Беларусі” ў Цэнтры дыяспары пры Тэль-Авіўскім універсітэце Леанід Смілавіцкі.
    Значнасць асэнсавання і ўсведамлення трагедыі Курапатаў для будучага станаўлення беларускай нацыі вялізная. А для лукашэнкаўскага рэжыму, які пануе ў Беларусі, гэтая тэма непрыемная найперш таму, што традыцыі службы бяспекі сталінскай, а потым савецкай перайшлі ў сённяшні дзень, перакананы Леанід Смілавіцкі.
    Пра тое, чаму Курапаты для беларусаў — як Бабін Яр паводле значнасці, як нас змяніў 2020 год і чаму без вяртання сваёй гісторыі і сваёй мовы нам не пабудаваць Новай Беларусі, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Леанідам Смілавіцкім.
    47 min
  • Мікіта Белаглазаў: лепшай нацыянальнай ідэі, чым “Жыве Беларусь!”, нам не прыдумаць
    2 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё — заснавальнік праекту Audiobooks.by, супрацоўнік кампаніі Google Мікіта Белаглазаў.
    Беларуская нацыя павінна быць сканцэнтраваная на саміх сабе, шукаць магчымасці для таго, каб палепшыць жыццё грамадзянам Беларусі, а не шукаць славы за межамі краіны. Да ўсяго, перад намі стаіць задача банальна выжыць. І як незалежная ды суверэнная краіна, і як народ са сваімі нацыянальнымі адметнасцямі, сваёй мовай і культурай, перакананы Мікіта Белаглазаў.
    Пра тое, як літаратура ўплывае на нашу свядомасць, чаму мы мусім думаць пра сябе, а не пра тое, што мы можам даць усяму свету, а таксама пра выжыванне нацыі мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Мікітам Белаглазавым.
    43 min
  • Віталь Самсонаў: наша нацыянальная ідэя ў трох словах — шчасце, гуманізм, культура
    23 лютага ў эфіры Еўрарадыё — бізнесмен, які займаецца падтрымкай шматлікіх беларускіх культурніцкіх праектаў у IT-сферы, у літаратуры і на ютубе, актыўны сябра беларускай дыяспары Злучаных Штатаў Амерыкі Віталь Самсонаў.
    Галоўныя праблемы беларусаў — у галаве. Менавіта нашы забабоны перашкаджаюць нам адчуць смак беларускасці, зразумець каштоўнасці і перавагі свабоды і перастаць азірацца на "рускі свет", які нібыта больш вартасны за беларускі, перакананы Віталь Самсонаў.
    Пра тое, як нам змяніць свае каштоўнасныя перавагі, чаму так важная мова і якая роля дыяспары, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Віталём Самсонавым.
    48 min
  • Святлана Курс: нашай нацыянальнай ідэяй з’яўляецца любоў — што тут яшчэ прыдумляць!
    16 лютага ў эфіры Еўрарадыё — пісьменніца, публіцыстка Святлана Курс.
    Падзеі 2020 года паказалі беларусам, што яны ўжо саспелі да таго, каб самім вырашаць свой лёс і рушыць наперад без усялякіх “павадыроў”. А 2022 год зрабіў нам прышчэпку ад брыдоты, якую прынёс з сабой “рускі мір”, перакананая Святлана Курс.
    Пра тое, як даўно мы сталі нацыяй, ці здрадзілі беларусы сваёй мове і гісторыі і як будзе выглядаць вяртанне вымушаных мігрантаў на радзіму, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” са Святланай Курс.
    41 min
  • Алесь Чайчыц: мая ідэя без фанабэрыі: будуй сваю гаспадарку — ад фундамента да зорак!
    9 лютага ў эфіры Еўрарадыё — сябра Рады БНР, публіцыст, былы актывіст беларускай дыяспары ў Маскве і Вялікабрытаніі Алесь Чайчыц.
    Жыць, ствараць, не перашкаджаць іншым, але і каб не перашкаджалі табе наводзіць парадак на сваім кавалку зямлі, у сваёй гаспадарцы — у гэтым дробна-буржуазным падыходзе прыхаваныя ліберальныя каштоўнасці беларусаў. Якія цэняць парадак ва ўсім і законнасць, перакананы Алесь Чайчыц.
    Пра тое, як у беларусаў звязаныя парадак на зямлі і мара пра зоры, чым беларускі погляд з Расіі адрозніваецца ад беларускага погляду з Захаду на будучае Беларусі і пра важнасць нацыянальных адметнасцяў мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Алесем Чайчыцам.
    51 min
  • Анастасія Калашнікава: салідарнасць і барацьба — без гэтага ў нас не будзе Новай Беларусі
    2 лютага ў эфіры Еўрарадыё — фельчарка хуткай дапамогі, чэмпіёнка Беларусі па муай-тай Анастасія Калашнікава.
    Нават сам выраз “хата з краю” мусіць знікнуць з мовы беларусаў. Бо менавіта такое стаўленне прывяло і беларускае грамадства, і дзяржаву Беларусь да становішча, у якім мы ўсе сёння знаходзімся. Абыякавасці да працэсаў, якія адбываюцца наўкол, да палітычнага і грамадскага жыцця быць не мусіць. Бо менавіта абыякавасць зрабіла магчымым тое, што ў нас адабралі права выбару. Мы мусім сабе яго вярнуць, перакананая Анастасія Калашнікава.
    Пра тое, чаму час мірнага супрацьстаяння рэжыму прайшоў, якое значэнне мае ўсведамленне сябе часткай нацыі і ці ёсць яна — беларуская нацыя, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Анастасіяй Калашнікавай.
    48 min
  • Яўген Красулін: “Камфортна жыць у Беларусі” — ідэя, блізкая сэрцу кожнага беларуса
    26 студзеня ў эфіры Еўрарадыё — кандыдат гістарычных навук, маяніст Яўген Красулін.
    Як бы ні душылі беларусаў, але ёсць нейкая прага Беларусі, якая не дае беларускай нацыі знікнуць. Мы ўжо маем выдатны падмурак з беларускай мовы, культуры і гісторыі, на якім мы можам ўзвесці выдатны і адрозны ад іншых Беларускі дом, перакананы Яўген Красулін.
    Пра тое, чым падобныя беларусы і старажытныя мая, навошта нам веданне сваёй гісторыі і мовы, ды пра іншыя цікавосткі мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Яўгенам Красуліным.
    49 min
  • Насця Касцюгова: салідарнасць, парадак, свабода — ідэя нейрасеткі з назвай Беларусь
    19 студзеня ў эфіры Еўрарадыё — менеджарка па стратэгічнай камунікацыі Офіса Святланы Ціханоўскай Настасся Касцюгова.
    Нягледзячы на тое, што здарылася з беларусамі ў 2020 годзе, праз што яны прайшлі і працягваюць праходзіць, помста — гэта не пра нас. Не пра ўсіх нас. Мы імкнемся да пошуку справядлівасці найперш. Для беларусаў важней законнасць і парадак. Гэта больш адпавядае экасістэме беларускага грамадства, перакананая Насця Касцюгова.
    Пра тое, чым беларусы падобныя на самаабучальную нейрасетку, ці здольныя мы навучыцца любіць сваё і ганарыцца беларускім, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Насцяй Касцюговай.
    55 min

About Idea X

From the publisher's feed

На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.

More shows like Idea X

euroradio.fm by Euroradio

euroradio.fm

7 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners