Idea X

Idea X

By EuroradioSociety & Culture
Download on the App Store

Idea X episodes

  • Генадзь Шульман: слухаць, чуць і любіць адзін аднаго — мая нацыянальная ідэя
    12 студзеня ў эфіры Еўрарадыё — музычны прадзюсар, пісьменнік Генадзь Шульман.
    Мы мусім у любых абставінах імкнуцца заставацца чалавекам. Якія б цяжкасці і складанасці цябе не напаткалі на жыццёвым шляху: турма, эміграцыя, расстанне з блізкімі ці яшчэ што. А сілы заставацца чалавекам нам даюць унутранае святло і нашы карані — гістарычныя і нацыянальныя, перакананы Генадзь Шульман.
    Пра тое, ці падобны сённяшні лёс беларускага народа да біблейскага апісання лёсу народа яўрэйскага, як падчас выпрабаванняў захаваць сябе і пры чым тут мова ды гісторыя, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Генадзем Шульманам.
    39 min
  • Валерыя Дэле: мая нацыянальная ідэя простая — павага і любоў
    5 студзеня ў эфіры Еўрарадыё — спявачка, кампазітарка Валерыя Дэле.
    Спрадвеку жыццё беларусаў было звязанае са спевамі, з музыкай. І ў нашага народа надзвычай багатая песенная спадчына. У беларусаў ёсць спевы практычна на ўсе выпадкі жыцця. За выключэннем аднаго — на выпадак масавых пратэстаў. Пратэстнай культуры і песень, якія б адпавядалі гэтаму моманту, у нас практычна няма. Але цяпер гэтая культура ствараецца, бо гэта таксама складнік будучай перамогі, перакананая Валерыя Дэле.
    Пра тое, чым сучаснай моладзі можа быць цікавы фальклор, як нам навучыцца паважаць людзей вакол сябе і пра важнасць сваёй культурнай і гістарычнай спадчыны мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Валерыяй Дэле.
    42 min
  • Крысціна Шыянок: Зямля, чалавек, вера, мова, спадчына — мая нацыянальная ідэя
    29 снежня ў эфіры Еўрарадыё — лінгвістка, судовая перакладчыца, дырэктарка Офіса дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэшскай Рэспубліцы Крысціна Шыянок.
    Мы не ўмелі, у нас не было такой практыкі, каб смела ўголас высказаць сваю нязгоды, агучыць сваю пазіцыю. Як не ўмелі мы і выслухаць такое ж ад іншых. Цяпер мы гэтаму вучымся і ўменне не толькі сказаць, але і пачуць дазваляе нам найхутчэй пазбаўляцца ад савецкай спадчыны “маўчання”, перакананая Крысціна Шыянок.
    Пра тое, чаму права на сваю мову так важнае, як нам навучыцца паважаць людзей вакол незалежна ад іх гендарнага статуса і пра важнасць захавання і павагі да сваёй культурнай і гістарычнай спадчыны, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Крысцінай Шыянок.
    42 min
  • “Пан Зубр”: “Барані сваю зямлю” — у гэтых словах мая нацыянальная ідэя
    22 снежня ў эфіры Еўрарадыё — беларускі добраахвотнік у складзе Узброеных сіл Украіны з пазыўным “Пан Зубр”.
    Ад моманту атрымання Беларуссю незалежнасці ў беларускага грамадства не было магчымасці ўплываць на працэсы фармавання нацыі і фармулявання нацыянальнай ідэі. І сёння нам неабходна найперш адваяваць сваё права ўплываць на гэтыя працэсы, уплываць на будучыню і сваю, і сваёй дзяржавы, перакананы “Пан Зубр”.
    Пра тое, чаму беларусаў нельга называць нацыяй “ацалелых”, якую небяспеку для нацыянальных працэсаў нясе “рускі свет”, як нам ізноў стаць народам-ваяром, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з байцом з пазыўным “Пан Зубр”.
    47 min
  • Мікіта Мелказёраў: павага, адданасць, любоў — у гэтым мая нацыянальная ідэя
    15 снежня ў эфіры Еўрарадыё — ютуб-блогер, вядоўца канала “Жыццё-маліна” Мікіта Мелказёраў.
    Для нас вельмі важна ведаць сваё і паважаць сваё. І гэтая павага пачынаецца з сябе: калі чалавек паважае сябе, то ён паважае і прастору вакол сябе, і людзей, якія яе насычаюць. Але важнае і разуменне адказнасці — разуменне таго, што чалавек не проста ўдзельнічае ў жыцці краіны, але і адказны за яе. З выпрацоўкі гэтых пачуццяў мы мусім пачынаць, перакананы Мікіта Мелказёраў.
    Пра тое, чаму беларусам неабходна найперш спажываць сваё, што адначае паказваць “беларусаў для беларусаў” і чаму мова — гэта важна, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Мікітам Мелказёравым.
    52 min
  • Таццяна Заміроўская: напітвацца энергіяй ад продкаў і захоўваць наш код як мета-тэкст
    8 снежня ў эфіры Еўрарадыё — пісьменніца, журналістка, музычны крытык Таццяна Заміроўская.
    У нашай нацыянальнай ідэі павінна быць месца памяці і павагі да продкаў. Тое, што называецца “Дзяды”, “зямля беларуская”, якая дае нам сілы. Мы да яе падключаемся і праз гэтыя каналы памяці цягнем жывую ваду, мёртвую кроў і калектыўную падсвядомасць, перакананая Таццяна Заміроўская.
    Пра тое, ці варта цягнуць у светлую “лічбавую будучыню” этна-зомбі мінуўшчыны, як эміграцыя вучыць любіць і шанаваць сваю культуру і гісторыю, пра мову, літаратуру і тое, навошта крала афішы рок-гурта “Крама”, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Таццянай Заміроўскай.
    51 min
  • Радзівон “Гена” Батулін: жыць па праўдзе і трымацца прынцыпаў — мая нацыянальная ідэя
    1 снежня ў эфіры Еўрарадыё — сузаснавальнік беларускага батальёна “Тэрор” Узброеных сіл Украіны Радзівон “Гена” Батулін.
    Мы спрадвек былі нацыяй змагароў, людзьмі, якія не баяліся ўзняцца на абарону свайго краю, сваіх родных і блізкіх. Але чамусьці так склалася, што на сёння мы не маем свайго пантэона герояў. У якім мусяць быць ушанаваныя імёны тысяч герояў, якімі беларусы могуць ганарыцца, з якіх мусяць браць прыклад. І толькі адсутнасць такога пантэону нараджае словы пра тое, што мы, нібыта, нацыя баязліўцаў, народ, які няздольны змагацца за свае правы і сваю будучыню. Мы здольныя, і гэта даказана нашымі продкамі і гісторыяй нашай зямлі, перакананы Радзівон Батулін.
    Пра тое, як склалася, што беларусы забыліся на сваю гісторыю і адмовіліся ад сваёй мовы, як іх вярнуць і што азначае тэрмін “нацыя ацалелых”, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Радзівонам Батуліным з пазыўным “Гена”.
    47 min
  • Аліна Коўшык: “Свабода, каханне, беларуская мова” — мой слоган нацыянальнай ідэі
    24 лістапада ў эфіры Еўрарадыё — прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык.
    Пабудаваць новую Беларусь немагчыма без нацыянальнага адраджэння. Прычым, адраджэннем гэтым, пытаннямі культуры, мовы, гісторыі і ўсяго астатняга неабходна займацца ўжо цяпер, а не некалі потым — пасля таго, як мы не толькі пераможам, але і ўздымем эканоміку, падвысім дабрабыт людзей і гэтак далей. Гэтыя працэсы ў нашым выпадку павінны ісці побач, перакананая Аліна Коўшык.
    Пра тое, як абудзіць у беларусах цікавасць да беларускасці і не атрымаць абвінавачванняў у “прымусе”, пры чым тут каханне, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Алінай Коўшык.
    34 min
  • Паліна Прысмакова: быць гаспадарамі на сваёй зямлі — мая нацыянальная ідэя
    17 лістапада ў эфіры Еўрарадыё — прафесар кафедры дзяржаўнага кіравання Атлантычнага ўніверсітэта Флорыды (Маямі, ЗША) Паліна Прысмакова.
    Усе нашыя праблемы пачаліся пасля таго, як у беларусаў адабралі права на сваю зямлю. У народа, які не мае магчымасці мець зямлю ва ўласнасці, нібыта адразаюць карані, што з гэтай зямлёй яго звязваюць. І тут размова не толькі пра маёмасць, але і пра мову, гісторыю, традыцыі народныя, якія наўпрост з гэтай зямлёй звязаныя. Калі цябе вырываюць з зямлі — цябе ад усяго гэта адрываюць, робяць валацугай, пустазеллем. І новы айфон, машына ці кватэры з еўрарэмонтам гэтага не заменяць, перакананая Паліна Прысмакова.
    Пра тое, як звязаныя ўласнасць на зямлю, зямельная рэформа з мовай і культурай, чаму нас гэтай уласнасці пазбавілі і якой павінна быць сістэма дзяржаўнага кіравання Новай Беларусі мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Палінай Прысмаковай.
    48 min
  • Вольга Дземка: “Рабі сваё і будзе Беларусь!” — такая мая нацыянальная ідэя
    10 лістапада ў эфіры Еўрарадыё — прадусарка і рэжысёрка, бакалаўр па фота і відэа вытворчасці, этнограф, стваральніца “Альбома беларускіх строяў”, фольк-спявачка Вольга Дземка.
    Калі беларусы і падобныя да хобітаў, то толькі ў тым, што як адных не здолеў падпарадкаваць сабе пярсцёнак усяўладдзя, так і другія не захварэлі на імперскасць. У нас няма імкнення паказаць сваю перавагу над іншымі народамі, мы ўпарта робім сваё на сваім кавалку планеты і выжываем насуперак усім памкненням знішчыць нас як нацыю. І таму нам трэба вярнуцца да парламенцкай рэспублікі і сваіх нацыянальных каранёў, перакананая Вольга Дземка.
    Пра тое, якую ролю строі адыгрываюць у свядомасці, навошта нам сёння апранаць тое, у чым хадзілі нашы продкі, а таксама пра мову, гісторыі і… парламентарызм мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Вольгай Дземка.
    47 min

About Idea X

From the publisher's feed

На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.

More shows like Idea X

euroradio.fm by Euroradio

euroradio.fm

7 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners