Idea X

Idea X

By EuroradioSociety & Culture
Download on the App Store

Idea X episodes

  • Саша Філіпенка: павага, гонар і недапушчальнасць недапушчальнага — такая мая ідэя
    25 жніўня ў эфіры Еўрарадыё — пісьменнік Саша Філіпенка.
    Мы адвыклі самі прымаць рашэнні па жыццёва важных для нашай краіны пытаннях. Проста таму, што нас ужо шмат гадоў як пазбавілі гэтай магчымасці і гэтага права. У грамадзян гэтай краіны мусіць быць магчымасць самакіравання. І не толькі сваім домам, але і сваім горадам, сваёй вобласцю. Гэта верне нам гонар і годнасць, перакананы Саша Філіпенка.
    Пра тое, чаму без гонару і годнасці мы не здолеем пабудаваць Новую Беларусь, што азначае “недапушчальнасць недапушчальнага”, як беларусаў змянілі пратэсты і ці вернем мы сабе мову і гісторыю, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Сашам Філіпенкам.
    46 min
  • Аўчыннікаў: свабода, мова, законнасць — такая мая нацыянальная ідэя
    18 жніўня ў эфіры Еўрарадыё — баец палка Каліноўскага Алег “Альгерд” Аўчыннікаў.
    За сваю незалежную і суверэнную краіну беларусы пралілі шмат крыві. Наша гісторыя багатая на змаганне за Беларусь. І мы працягваем гэта змаганне сёння. Таму казаць, што незалежнасць мы атрымалі задарма, што мы яе не беражом — няпраўда, перакананы Алег Аўчыннікаў.
    Пра тое, чаму важна змагацца за свабоду і незалежнасць, што азначаюць словы “Беларусь — мая краіна”, пра мову і гісторыю мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Алегам “Альгердам” Аўчыннікавым.
    40 min
  • Турарбекава: адукацыя і яшчэ раз адукацыя — такая нацыянальная ідэя нам трэба
    11 жніўня ў эфіры Еўрарадыё — дацэнтка, кандыдатка гістарычных навук, незалежная экспертка Роза Турарбекава.
    Рухацца наперад можа толькі нацыя, якая валодае не толькі добрым разуменнем таго, чаго яна хоча дасягнуць, але і добра ведае, што яна з сябе ўяўляе ў гістарычным, культурным плане. Таму нам жыццёва неабходна добрая адукацыя, пераканана Роза Турарбекава.
    Пра тое, чаму так важныя нацыянальная мова і гісторыя, пра нацыянальных герояў Беларусі, пра “нацыю выжылых” і ці з’яўляюцца часткай нацыі “хатаскрайнікі”, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Розай Турарбекавай.
    53 min
  • Шчыгельскі: “Свабода, Годнасць, Салідарнасць” — такая мая нацыянальная ідэя
    4 жніўня ў эфіры Еўрарадыё — палітычны прадстаўнік руху “Супраціў”, былы лекар-псіхіятр Дзмітрый Шчыгельскі.
    Перамагчы рэжым Лукашэнкі, дамагчыся свабоды і пабудаваць Новую Беларусь — гэта значныя мэты, тое, да чаго мы сапраўды сёння мусім імкнуцца. Але калі гаварыць пра нацыянальную ідэю, то яна павінна быць амбітнай і ставіць перад нацыяй мэты, якія сёння нам падаюцца недасяжнымі, перакананы Дзмітрый Шчыгельскі.
    Пра тое, чаму сёння, разважаючы пра будучыню Беларусі, не варта зацыклівацца на “геаграфіі”, як звязаныя нанатэхналогіі і мова, як вярнуць сабе годнасць, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Дзмітрыем Шчыгельскім.
    39 min
  • Дуліна: дэмакратычнасць, законнасць, чалавечнасць — мая нацыянальная ідэя
    28 ліпеня ў эфіры Еўрарадыё — лінгвістка, выкладчыца італьянскай мовы Наталля Дуліна.
    Пабудаваць Новую Беларусь, не карыстаючыся прынцыпамі дэмакратычнасці і законнасці, немагчыма. Але самае галоўнае для нас на гэтым шляху — чалавечнасць. Гэта ключавое слова ў нашай нацыянальнай ідэі. Мы мусім у любой сітуацыі заставацца людзьмі, мець гонар і павагу да іншых, перакананая Наталля Дуліна.
    Пра тое, якую ролю мусіць адыгрываць адукацыя і чаму без ведання гісторыі і культуры сваёй краіны мы не пабудуем нічога годнага, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Наталляй Дулінай.
    50 min
  • Аркуш: стаць еўрапейцам, застаючыся беларусам, — мая нацыянальная ідэя
    21 ліпеня ў эфіры Еўрарадыё — літаратар, публіцыст, выдавец, рок-паэт Алесь Аркуш.
    Без таго, каб беларусам стаць сапраўднымі беларусамі, не будзе Беларусі — мы не зможам пабудаваць нармальную краіну. А еўрапейскасць, жаданне стаць еўрапейцамі ці вярнуцца ў еўрапейскую сям’ю — наш натуральны геапалітычны выбар, перакананы Алесь Аркуш.
    Пра тое, якую ролю ў вяртанні беларусаў у еўрапейскую сям’ю адыгрывае беларуская мова, чаму Беларусь павінна стаць беларусацэнтрычнай дзяржавай і ці няма тут небяспекі, а таксама пра беларускі… рок-н-рол мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Алесем Аркушам.
    42 min
  • Альгерд Бахарэвіч: мая нацыянальная ідэя застаецца нязменнай — мова і свабода
    14 ліпеня ў эфіры Еўрарадыё — літаратар Альгерд Бахарэвіч.
    Беларусаў вельмі моцна змяніў 2020 год і падзеі, якія беларускаму грамадству давялося перажыць на працягу апошніх двух гадоў. Стала больш відавочна, што месца Беларусі — у Еўропе, і што мы абавязаныя зрабіць усё магчымае, каб яе ў Еўропу вярнуць. Тым не менш такія базавыя рэчы, як “мова” і “свабода”, застаюцца нязменнымі і менавіта на іх мусіць трымацца наша нацыянальная ідэя, перакананы Альгерд Бахарэвіч.
    Пра тое, як змянілася яго бачанне беларусаў і нацыянальнай ідэі пасля жніўня 2020 года, пра раскол у беларускім грамадстве, пра мову і свабоду мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Альгердам Бахарэвічам.
    39 min
  • Комар: ісці да людзей, слухаць іх і такім чынам аб’ядноўвацца — такая мая ідэя
    7 ліпеня ў эфіры Еўрарадыё — літаратарка і перакладчыца Ганна Комар.
    Нельга штучна прыдумаць нацыянальную ідэю, прынесці і аддаць людзям, каб яны ёй карысталіся. Так гэта не працуе. Трэба ісці да людзей, слухаць іх, разважаць разам з імі і сумесна нешта фармуляваць. Бо для беларусаў вельмі важна, каб іх чулі, перакананая Ганна Комар.
    Пра тое, ці можа паэзія дапамагчы нам сфармуляваць нацыянальную ідэю, што такое нон-фікшэн у літаратуры і якое значэнне мае мова для развіцця культуры, а культура — для развіцця грамадства, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Ганнай Комар.
    44 min
  • Плакс: мая дэфініцыя нацыянальнай ідэі — гэта культура, яе развіццё
    30 чэрвеня ў эфіры Еўрарадыё — літаратар, публіцыст, сябра ПЭН-цэнтра Дзмітрый Плакс.
    Швед лічыцца шведам не таму, што ён расплачваецца ў краме кронамі і ездзіць на Volvo, а таму, што ён з’яўляецца носьбітам шведскай культуры. І гэта вельмі важна для беларусаў — стаць носьбітамі беларускай культуры. Ужо потым можна будзе ад яе адмаўляцца, казаць, што яе не існуе ці што час яе прайшоў, але для пачатку мы мусім стаць сапраўднымі носьбітамі сваёй культуры. Гэта доўгі і складаны шлях, але мы мусім яго прайсці, перакананы Дзмітрый Плакс.
    Пра тое, у чым важнасць культуры, што можа забяспечыць нам культурнае развіццё, пры чым тут дэмакратыя і як гэта ўсё звязанае з нацыянальнай ідэяй, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Дзмітрыем Плаксам.
    42 min
  • “Маляваныч”: “Абараніць Беларусь” — у гэтых словах уся мая нацыянальная ідэя
    23 чэрвеня ў эфіры Еўрарадыё — Аляксандр “Маляваныч” Ждановіч.
    Беларусь — казачная краіна. Але так склалася, што пануюць у гэтай краіне персанажы не беларускіх, а расійскіх казак. І нам сёння неабходна зрабіць усё магчымае, каб казачны сусвет “Беларусь” вернуўся ў беларускае вымярэнне, пераканы Аляксандр Ждановіч.
    Пра тое, што агульнага паміж беларускімі народнымі казкамі і сённяшняй беларускай рэчаіснасцю, што для нас мова і культура і як апошнія два гады змянілі беларусаў, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Аляксандрам “Маляванычам” Ждановічам.
    42 min

About Idea X

From the publisher's feed

На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.

More shows like Idea X

euroradio.fm by Euroradio

euroradio.fm

7 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners