Idea X

Idea X

By EuroradioSociety & Culture
Download on the App Store

Idea X episodes

  • Дзяніс Баранаў: захоўвайце сябе і адаптуйцеся пад навакольны свет — гэта мая ідэя
    1 чэрвеня ў эфіры Еўрарадыё — актывіст беларускай дыяспары ЗША, “змагар са стажам” Дзяніс Баранаў.
    Нам жыццёва неабходна захаваць сваю культуру і мову, сваю нацыянальную ідэнтычнасць і сваю адметнасць. Можна шмат разважаць на тэму глабалізацыі і постмадэрнізму, але каб Беларусь не знікла, мы спачатку мусім умацаваць сябе як нацыя. А для гэтага нам трэба не так ужо і шмат — стаць свабоднымі. А каб стаць свабоднымі, мы мусім усвядоміць сваю беларускасць. Усё ўзаемазвязанае, перакананы Дзяніс Баранаў.
    Пра тое, якое значэнне ў сучасным глабальным свеце маюць нацыянальныя адметнасці, чаму толькі свабода выбару дасць гарантыі захавання Беларусі і пра ролю дыяспары ў пабудове Новай Беларусі, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Дзянісам Баранавым.
    49 min
  • Кацярына Зюзюк: не буду арыгінальнай, “Жыве Беларусь!” — найлепшая ідэя для нас і сёння
    25 траўня ў эфіры Еўрарадыё — сябра беларускай дыяспары Італіі Кацярына Зюзюк.
    Нам трэба навучыцца разуменню таго, што і ў жыцці, і ў палітыцы, і ў грамадскай актыўнасці разнастайнасць — гэта нармальна. Жаданне, каб усе думалі і дзейнічалі аднолькава, былі прыхільнікамі аднаго лідара і нейкага аднаго бачання развіцця краіны, — гэта тыя рэшткі камунізму і лукашызму, якія захоўваюцца і сярод дэмакратычна настроеных людзей. Нам трэба пазбаўляцца ад гэтых рысаў, якія і робяцца прычынай, што ўносіць раскол у асяродак прыхільнікаў перамен, перакананая Кацярына Зюзюк.
    Пра тое, якое значэнне для беларусаў за мяжой мае беларуская мова і навошта яе вывучаць, чаму Беларусь будзе жыць нягледзячы ні на што і чаму мы не павінны быць аднолькавымі ва ўсім, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Кацярынай Зюзюк.
    47 min
  • Іван Сінякоў: мая ідэя — зрабіць з Беларусі краіну мары, “краіну для жыцця”
    18 траўня ў эфіры Еўрарадыё — сябра беларускай дыяспары Новай Зеландыі, ІТ-спецыяліст Іван Сінякоў.
    Ператварыць Беларусь у краіну, дзе будзе прыемна жыць усім, хто гэтага пажадае, у месца, куды людзі з іншых краін захочуць пераехаць, каб тут жыць, не так і складана. Праблема ў тым, што беларусам ніколі не давалі магчымасці ператварыць сваю краіну ў такую “краіну для жыцця”. Дайце беларусам дзесяць гадоў без усялякага ціску і ўказак, як ім жыць, што рабіць, што думаць і куды рухацца, — і вы гэтую краіну не пазнаеце, перакананы Іван Сінякоў.
    Пра тое, як сумясціць ІТ-тэхналогіі і нацыянальныя адметнасці ды традыцыі, чаму нельга пакідаць адну дзяржаўную мову і ці вернуцца эмігранты адбудоўваць Бацькаўшчыну, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Іванам Сіняковым.
    43 min
  • Вольга Ермалаева Франко: салідарнасць на беларускім падмурку — у гэтым мая ідэя
    11 траўня ў эфіры Еўрарадыё — прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Бразіліі, актывістка беларускай дыяспары ў Бразіліі, перакладчыца і выкладчыца беларускай, партугальскай, украінскай, англійскай і рускай моў Вольга Ермалаева Франко.
    Падзеі апошніх гадоў вымусілі з’ехаць з Беларусі сотні тысяч людзей, якіх гэтая вымушаная міграцыя раскідала па ўсім свеце. Але не трэба імкнуцца будаваць новую Беларусь за мяжой, не варта так лёгка адмаўляцца ад сваёй Беларусі, сваіх каранёў і тых нашых суайчыннікаў, якія застаюцца на роднай для ўсіх беларусаў зямлі. Бо дзе б мы ні знаходзіліся сёння, сэрца нашага арганізму, нас як нацыі — па-ранейшаму ў Беларусі, перакананая Вольга Ермалаева Франко.
    Пра тое, як нам за мяжой не забыцца на свае карані і свае каштоўнасці, чаму так важны беларускі падмурак і ў чым падабенства паміж Беларуссю і Бразіліяй, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Вольгай Ермалаевай Франко.
    53 min
  • Андрэй Лаўрухін: творчая асоба, сучасная кааперацыя і кансэнсус — у гэтым мая ідэя
    4 траўня ў эфіры Еўрарадыё — старэйшы аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў, дырэктар Інстытута развіцця і сацыяльнага рынку для Беларусі і Ўсходняй Еўропы, сябра Грамадскага Балонскага камітэта Андрэй Лаўрухін.
    Не трэба ліць слёзы па тым, што было некалі, ці што магло б быць, калі б нешта пайшло інакш. Пытанне ў тым, што ў гэтых канкрэтных гістарычных умовах, з гэтымі дадзенымі, якія мы маем сёння, мы можам зрабіць найбольш эфектыўна і найбольш перспектыўна, перакананы Андрэй Лаўрухін.
    Пра тое, як свабода творчай асобы ўплывае на развіццё грамадства, як дасягнуць агульнанацыянальнага кансэнсусу і чаму Абдзіраловіч і сёння застаецца актуальным, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Андрэем Лаўрухіным.
    55 min
  • Глеб Сандрас: мова, гісторыя, роўнасць і — жанчыны, бо для нас яны перадусім
    Жанчыны ў беларускай гісторыі адыгралі і працягваюць адыгрываць вялікую ролю, кажа ў праграме “Ідэя Х” Глеб Сандрас.
    20 красавіка ў эфіры Еўрарадыё — гісторык, архівіст, былы супрацоўнік “Беларуськалія” і Страйкавага руху, вядоўца ютуб-канала “Салігорскі крафтавічок” Глеб Сандрас.
    Мы прыйшлі да разумення таго, што наша будучыня непарыўна звязаная з мовай, гісторыяй і культурай і што мы мусім пабудаваць нацыянальна арыентаваную, дэмакратычную дзяржаву. Бо толькі краіна, грамадзяне якой не адарваліся ад сваіх нацыянальных каранёў, мае магчымасць і на выжыванне, і на развіццё, перакананы Глеб Сандрас.
    Пра тое, як звязаныя мова і гісторыя з будучыняй, ці ўплываюць традыцыя “ўжывання моцных напояў” на нацыянальную ідэю і чаму для беларусаў “жанчыны перадусім” мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Глебам Сандрасам.
    49 min
  • Ганна Златкоўская: салідарнасць і свабода — гэтая ідэя аб’ядноўвае сёння беларусаў
    20 красавіка ў эфіры Еўрарадыё — пісьменніца, публіцыстка, медыяактывістка Ганна Златкоўская.
    Мы ўжо наеліся дыктатарскага рэжыма, аўтарытарных практык і ідэалогій, калі нехта адзін расказвае ўсім астатнім, як правільна жыць, думаць і дзейнічаць, а як — няправільна. Хочацца прыгожага і здаровага хаоса, які нараджае свабода і ў якім нараджаецца нешта добрае, правільнае і патрэбнае людзям, перакананая Ганна Златкоўская.
    Пра тое, як нам спасцігнуць “духоўны дзэн” спалучэння ўпэўненасці ў сабе і хаатычнасці, прагу свабоды і вяртання радзімы, а таксама пра нацыянальныя каштоўнасці мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Ганнай Златкоўскай.
    51 min
  • Павел Старавойтаў: радзіма, мова, любоў, мараль — у гэтых каштоўнасцях наша ідэя
    13 красавіка ў эфіры Еўрарадыё — кандыдат фізіка-матэматычных навук, навуковы супрацоўнік ва ўніверсітэце Гайдэльберга (Германія), чалец каманды, што працавала на Вялікім андронным калайдары, Павел Старавойтаў.
    Вялікая праблема Беларусі палягае на тым, што беларусы прагнуць нейкай заможнасці і грошай, і за гэтым забываюцца пра больш значнае і вартае. Безумоўна, і грошы патрэбныя, без іх няма як жыць, але не трэба душу мяняць на грошы. Не трэба мараль разменьваць на нейкія пасады, а кар’еру — на чалавечыя і нацыянальныя каштоўнасці, перакананы Павел Старавойтаў.
    Пра тое, якім чынам “беларускасць пашырае сусвет”, чаму нацыянальная ідэя — гэта не пра муры, а пра своеасаблівасці, і як звязаныя беларуская мова і… Вялікі андронны калайдар, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Паўлам Старавойтавым.
    50 min
  • Яраслаў Ліхачэўскі: свабода, зямля, будучыня — тое, без чаго не збудаваць Новую Беларусь
    6 красавіка ў эфіры Еўрарадыё — ІТ-прадпрымальнік, адзін са стваральнікаў платформы “Новая Беларусь” Яраслаў Ліхачэўскі.
    Традыцыйна беларусы — гэта пра сваю зямлю, пра “абараняць сваю зямлю”, пра “мець сваю зямлю”. Лічбавая Беларусь і праект платформы “Новая Беларусь” — не больш, але і не менш, чым інструмент дасягнення гэтай мэты па вяртанні сабе сваёй зямлі. Той зямлі, дзе мы будзем адчуваць сябе як дома, перакананы Яраслаў Ліхачэўскі.
    Пра тое, ці можна пабудаваць сваю краіну ў сітуацыі, калі цябе тваёй краіны пазбавілі, чаму ў наш час глабалізацыі пабудова нацыянальнай дзяржавы — гэта не пра пабудову муроў, а пра пабудову стартавай пляцоўкі для запуску касмічных караблёў, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Яраславам Ліхачэўскім.
    54 min
  • Сяргей Дубавец: Наша ідэя — у словах “Мы — беларусы”, і яна яшчэ не рэалізаваная
    30 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё — публіцыст, літаратар, Вялікі майстар Вялікай ложы Беларусі Сяргей Дубавец.
    Як бы таго ні хацелі, але адмовіцца ад сваёй гістарычнай памяці і сваёй беларускай ідэнтычнасці мы не можам. Бо мы самі і ёсць гэтая гістарычная памяць. Нават калі мы гэтага не прызнаём і не ўсведамляем. Але тое, як мы жывём, як сябе паводзім, — усё гэта ідзе ад нашых далёкіх продкаў. Мы можам сваю ідэнтычнасць адмаўляць — а яна нам будзе сніцца ноччу, перакананы Сяргей Дубавец.
    Пра тое, чаму беларусы так і не здолелі прыняць у сабе “каласальную энергію нацыянальнай ідэі”, ці магчымае вяртанне да каранёў і ці сапраўды БНР была “масонскім праектам”, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Сяргеем Дубаўцом.
    47 min

About Idea X

From the publisher's feed

На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.

More shows like Idea X

euroradio.fm by Euroradio

euroradio.fm

7 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners