Idea X

Idea X

By EuroradioSociety & Culture
Download on the App Store

Idea X episodes

  • Сяргей Башлыкевіч: “Будзьма разам — і ўсё будзе файна!” — у гэтым сёння мая ідэя
    19 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё — музыкант, лідар праекта LEIBONIK, інжынер, гулец “Што?Дзе?Калі?”, інтэлектуал і мамчын сынок Сяргей Башлыкевіч.
    Веры ў канцэпцыю нейкай Новай Беларусі, якая не толькі будзе ў нас неўзабаве, але і ў тое, што яна будзе не такая, як зараз, практычна няма. Новая Беларусь — гэта нешта такое, чаго мы ніколі не дасягнем. А вось у сучасную Беларусь, якую мы здолеем усе разам пабудаваць, не толькі варта, але і трэба верыць, перакананы Сяргей Башлыкевіч.
    Пра тое, што такое “вось-вось Беларусь”, чым яна адрозніваецца ад Новай Беларусі і ці трэба будзе ў ірвы на беларуска-расійскай мяжы запускаць кракадзілаў, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Сяргеем Башлыкевічам.
    51 min
  • Павел Кірылёнак: мы ёсць, мы — нацыя, і гэта нармальны стан рэчаў — такая наша ідэя
    12 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё — гід па Каталоніі, беларус па ідэнтычнасці, чэх па пашпарце і каталонец па перакананнях Павел Кірылёнак.
    Нацыянальная ідэя беларусаў практычна нічым не адрозніваецца ад нацыянальнай ідэі любой еўрапейскай нацыі. І гэтая ідэя ў тым, што мы ёсць, мы — беларусы і ў нас ёсць свая хата, у якой мы жывем. Ці некалі зможам у яе вярнуцца, каб там працягваць жыць. І гэта вельмі прынцыповыя рэчы, якія сведчаць, што нацыянальная ідэя ў нас ёсць, яе не трэба прыдумляць. Але трэба яе развіваць і ўзмацняць, перакананы Павел Кірылёнак.
    Пра тое, ці падобныя беларусы і каталонцы, як нам усвядоміць важнасць нацыянальных каштоўнасцяў, культуры і сваёй мовы, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Паўлам Кірылёнкам.
    55 min
  • Таня Віланэла: міласэрнасць, талерантнасць, гасціннасць — нашы адметныя якасці
    5 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё — сяброўка беларускай дыяспары Даніі, куратарка і арганізатарка культурных імпрэз дыяспары, тэатральны крытык, валанцёрка Таня Віланэла.
    Беларусы адметныя спалучэннем такіх якасцяў, як міласэрнасць, талерантнасць і гасціннасць. Нам неабходна гэтыя рысы ў сабе ўмацаваць, пашырыць на ўсё беларускае грамадства і зрабіць іх сваёй нацыянальнай ідэяй, а потым несці гэтую беларускую прыгажосць усяму сусвету, перакананая Таня Віланэла.
    Пра тое, як у гэтыя змрочныя часы не толькі адшукаць у сабе міласэрнасць і талерантнасць, але і пашырыць гэтыя якасці, чаму сёння надзвычайнае значэнне маюць культура і яе захаванне, а таксама пра тое, ці вернецца эміграцыя на радзіму, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Таняй Віланэла.
    46 min
  • Валіцкая: мая нацыянальная ідэя простая: дэкаланізацыя і — смерць патрыярхату!
    28 верасня ў эфіры Еўрарадыё — сяброўка Пашыранай рады Згуртавання беларусаў Германіі “Razam”, сузаснавальніца Фестывалая беларускай культуры “Minsk&Minga”, спецыялістка ў галіне інтэлектуальнай уласнасці Іна Валіцкая.
    Як гэта ні дзіўна, але менавіта ў патрыярхаце, які пануе ў беларускім соцыюме, і палягае большасць праблем, якія мы сёння маем. Колішнія каланізатары і сённяшнія дыктатары, якія імкнуцца зрабіць з нас рабоў і забіраюць нашу свабоду, — першасная прычына няшчасцяў беларускай нацыі. Дый стэрэатыпы кшталту “прэзідэнцтва не для жанчыны” не набліжаюць нас да Новай Беларусі, перакананая Іна Валіцкая.
    Пра тое, як пазбавіцца патрыярхальнага мыслення і чаму без гэтага не пабудаваць Новай Беларусі, чаму культура сёння мае першаснае значэнне, і пра нацыянальныя каштоўнасці мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Інай Валіцкай
    58 min
  • Луцкі: для беларусаў важны дабрабыт і ў гэтым іх нацыянальная ідэя сёння
    21 верасня ў эфіры Еўрарадыё — радавы Нацгвардыі ЗША, digital-маркетолаг, актывіст беларускай суполкі Філадэльфіі Яўген Луцкі.
    Для таго, каб беларусы не пакідалі радзіму ў пошуках лепшай долі, дзяржава мусіць гарантаваць ім магчымасць атрымання дабрабыту на роднай зямлі. Для гэтага мы павінны адбудаваць у Беларусі моцную эканоміку. Што немагчыма без свабоды. Бо толькі свабодны чалавек у свабоднай краіне здольны збудаваць свой дабрабыт, перакананы Яўген Луцкі.
    Пра тое, што нацыянальнага ў жаданні дабрабыту, навошта беларусам за мяжой беларуская мова і культура, а таксама пра тое, ці здольныя беларусы адваяваць сваю свабоду, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Яўгенам Луцкім
    1 hr 1 min
  • Аляксандра Беланогава: наша нацыянальная ідэя сёння — годнасць, правы чалавека і гонар
    14 верасня ў эфіры Еўрарадыё — прадстаўніца Асацыяцыі беларускага бізнеса за мяжой (АВВА), бакалаўр бізнес-адміністравання, магістарка гуманітарных навук у галіне міжнароднага бізнеса Аляксандра Беланогава.
    Склалася сітуацыя, калі ў нас як у нацыі пачаўся рост уласнай годнасці. Нам стала мала не толькі “чаркі і шкваркі”, але і больш паважнага дабрабыту — беларусы зразумелі, што ў іх ёсць нацыянальны гонар. Менавіта таму, побач з ростам дабрабыту ішлі рост нацыянальнай свядомасці і годнасці. Яны і мусяць заўжды існаваць побач і развівацца адначасова. Нельга думаць, што спачатку мы падвысім дабрабыт, а толькі потым зоймемся пытаннямі нацыянальнага адраджэння, перакананая Аляксандра Беланогава.
    Пра тое, чаму без пашырэння нацыянальнай свядомасці мы не пабудуем сапраўды эканамічна сталую краіну, навошта міжнароднаму бізнесу беларуская мова і пра салідарнасць, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Аляксандрай Беланогавай.
    51 min
  • Наста Базар: Мова, шанаванне былога, змены дзеля будучыні — такой бачу нашу ідэю
    7 верасня ў эфіры Еўрарадыё — сяброўка каманды прадстаўніцы па сацыяльных пытаннях Аб’яднанага пераходнага кабінета Вольгі Гарбуновай, феміністка, квір-нізавая актывістка Наста Базар.
    Беларускія жанчыны праявілі сябе, узялі на сябе адказнасць за змены ў краіне не ўпершыню ў гісторыі. І да 2020 года жанчыны былі і ў атрадах паўстанцаў, і ў партызанскіх атрадах, і на іншых адказных ды небяспечных “франтах”. Яны былі і яны праяўлялі сябе заўсёды. Як і ЛГБТ — яны таксама былі сярод нас заўсёды. Іншая рэч, што іх роля і іх асобы не трапілі ў падручнікі па гісторыі па віне тых, хто гэтую гісторыю пісаў. Гэта трэба змяняць, гісторыю трэба дапаўняць. Бо любыя змены, любыя праекты будучыні мусяцць будавацца на гендарнай роўнасці — без гэтага ў нас нічога годнага не атрымаецца пабудаваць, перакананая Наста Базар.
    Пра тое, чаму Новую Беларусь не пабудаваць без прыняцця гендарнай роўнасці, як пазбавіць беларускае грамадства патрыярхальнасці і пра ролю гісторыі ў фармаванні гэтай патрыярхальнасці мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Настай Базар.
    44 min
  • Мамаева: дэмакратычная еўрапейская зялёная Беларусь — наша нацыянальная ідэя
    31 жніўня ў эфіры Еўрарадыё — прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Славеніі, каардынатарка па зялёнай эканоміцы эканамічнай каманды Офіса Святланы Ціханоўскай, капітанка яхты з 15-гадовым стажам Аляксандра Мамаева.
    Рэжым у Беларусі дбае толькі пра сваю выгаду і не глядзіць у перспектыву. А тыя кліматычныя змены, якія адбываюцца апошнім часам ва ўсім свеце, у нашай краіне ідуць у 2-3 разы хутчэй. Таму сёння, калі мы кажам пра зялёную эканоміку, гэта не проста размовы пра нейкія новыя тэхналогіі для паляпшэння жыцця, а пра тое, каб у Беларусі ўвогуле было магчыма жыць, перакананая Аляксандра Мамаева.
    Пра тое, чаму зялёная эканоміка павінна стаць прыярытэтам для нашай дзяржавы, ці мусяць беларусы адмовіцца ад мегаполісаў і пры чым тут традыцыі і нацыянальная свядомасць, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Аляксандрай Мамаевай.
    43 min
  • Валеры Кавалеўскі: Дбаем пра сваё, баронім сваіх з "Пагоняй" у сэрцы — наша ідэя сёння
    24 жніўня ў эфіры Еўрарадыё — прадстаўнік па замежных справах Аб’яднанага пераходнага кабінета Валерый Кавалеўскі.
    Еўрапейская перспектыва мусіць сёння быць не толькі прагматычнай мэтай беларускага грамадства, але і дадатковым элементам нашай нацыянальнай ідэі. Бо мы мусім вярнуць Беларусь у сям’ю еўрапейскіх народаў. Не забываючыся пры гэтым на сваю нацыянальную годнасць і свае нацыянальныя адметнасці, перакананы Валерый Кавалеўскі.
    Пра тое, якое значэнне маюць нацыянальныя сімвалы і мова для вяртання беларусаў у еўрапейскую сям’ю і чаму гэтае вяртанне нам неабходнае, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Валерыем Кавалеўскім.
    49 min
  • Крысціна Дробыш: Нацыянальная ідэя можа змяняцца, але мова — яе нязменны падмурак
    17 жніўня ў эфіры Еўрарадыё — акторка, “голас” сучаснай беларускай бібліятэкі аўдыёкніг Крысціна Дробыш.
    Не трэба дзяліцца на тых, хто з’ехаў, і тых, хто застаўся, хто больш свядомы, а хто менш, хто робіць больш для Беларусі, а хто не робіць нічога. Паразумецца можна заўсёды. Не трэба кідацца абразамі і абвінавачаннямі, трэба спрабаваць разам рабіць агульную справу на карысць Айчыны, перакананая Крысціна Дробыш.
    Пра тое, чаму беларусы так мала ўвагі аддавалі сваёй нацыянальнай ідэнтычнасці, пра тое, як адшукаць свае карані, пра важнасць мовы і тое, як нам паразумецца нягледзячы на супярэчнасці, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Крысцінай Дробыш.
    49 min

About Idea X

From the publisher's feed

На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.

More shows like Idea X

euroradio.fm by Euroradio

euroradio.fm

7 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners