Idea X

Idea X

By EuroradioSociety & Culture
Download on the App Store

Idea X episodes

  • Аляксандр Дабравольскі: цаніць, развіваць, бараніць сваё — мая нацыянальная ідэя
    28 снежня ў эфіры Еўрарадыё — былы народны дэпутат СССР і экс-дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь XIII склікання, сябра Палітрады Аб’яднанай грамадзянскай партыі, дырэктар Усходнееўрапейскай школы палітычных даследаванняў, дарадца Святланы Ціханоўскай па палітычных пытаннях Аляксандр Дабравольскі.
    Дзякуючы таму, што ў БССР дзяржаўнай мовай была беларуская, нам удалося захаваць яе — пераважная большасць беларусаў хай і не размаўляе на ёй, але беларускую мову разумее. Але тое, што беларуская наменклатура і ў савецкія часы, і ў часы незалежнасці не была нацыянальна арыентаванй, а ўвесь час азіралася на Маскву, стала прычынай адсутнасці беларускай павесткі на дзяржаўным узроўні. У выніку чаго мы маем сёння дзяржаўны генацыд усяго нацыянальна арыентаванага, перакананы Аляксандр Дабравольскі.
    Пра тое, чаму нам так важна заставацца беларусамі, хто вінаваты ў тым, што мы не скарысталіся гістарычнымі мамантамі і не пабудавалі беларускую Беларусь, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Аляксандрам Дабравольскім.
    51 min
  • Уладыка Святаслаў: вера, нацыя, духоўнасць і гісторыя — такой бачу ідэю
    21 снежня ў эфіры Еўрарадыё — архіепіскап Наваградскі, першы іерарх Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы Святаслаў (Логін).
    Для нас як нацыі і як этнаса сёння вельмі важна, каб беларусы заставаліся беларусамі, дзе б яны ні знаходзіліся — у якой краіне, пры якой уладзе, у якіх умовах. Бо калі мы сёння застанемся беларусамі, то нашчадкі нашы таксама будуць беларусамі і будуць пра нас захоўваць памяць. Калі ж мы адрачэмся ад свайго беларускага, то мы памром канчаткова з часам — і як асобы, і як народ, перакананы Уладыка Святаслаў.
    Пра тое, чаму нам так важна заставацца беларусамі, чаму на нас Гасподзь насылае такія выпрабаванні і ці можна “бараніць сваё” з дапамогай сілы і зброі, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Уладыкам Святаславам, першым іерархам Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы.
    1 hr 3 min
  • Мурзёнак: мая ідэя — свабодная, дэмакратычная, незалежная, нейтральная Беларусь
    14 снежня ў эфіры Еўрарадыё — доктар медыцынскіх навук, прафесар імуналогіі ў Міжнародным інстытуце радыёэкалогіі імя Сахарава, супрацоўнік Міністэрства аховы здароўя Канады, аўтар 100 навуковых прац, паэт, старшыня аўтарскага аддзела Згуртавання беларусаў Канады, рэдактар вэб-часопіса “Культура. Нацыя”, актывіст беларускай дыяспары Атавы Пётра Мурзёнак.
    Калі мы хочам існаваць як суверэнная, незалежная дзяржава, то моўнае пытанне да працэсаў будаўніцтва Новай Беларусі мусіць быць падключанае абавязкова. Без нацыянальнай мовы мы ператворымся ў дадатак да ўсходняга суседа і станем “рускімі са своеасаблівым дыялектам”. А гэта можа прывесці і да знікнення беларусаў калі не як этнасу, то як нацыі, перакананы Пётра Мурзёнак.
    Пра тое, як звязаныя моўнае пытанне і дзяржаўны суверэнітэт, як нам гэтае пытанне вырашыць і захавацца як нацыя, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Пётрам Мурзёнкам.
    1 hr
  • Уладзімір Грыгорык: ствараць прыгажосць на нашай агульнай планеце — у гэтым мая ідэя
    7 снежня ў эфіры Еўрарадыё — бізнесмен, мецэнат, сябра беларускай дыяпары Таронта (Канада) Уладзімір Грыгорык.
    Мы мусім працаваць на тое, каб людзі ўсёй планеты ведалі і бачылі, што беларусы таленавітыя, што яны могуць ствараць выдатныя рэчы, што яны здольныя прыўнесці нешта ў жыццё ўсяго чалавецтва. Але пры гэтым мы павінны ганарыцца тым, што мы — беларусы, што мы — з Беларусі. Бо агульная прыгажосць на нашай планеце мусіць складацца з нашых нацыянальных адметнасцяў. Такіх, у тым ліку, як мова, культура, гісторыя і традыцыі, перакананы Уладзімір Грыгорык.
    Пра тое, як звязаныя бізнес і нацыянальныя каштоўнасці, чаму Лукашэнка так ненавідзіць прадпрымальнікаў і ці можна пабудаваць Новую Беларусь, не пазбавіўшыся лукашызма, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Уладзімірам Грыгорыкам.
    59 min
  • Алена Ляпко: еднасць — гэта тое, што нам найперш сёння трэба, і ў гэтым мая ідэя
    30 лістапада ў эфіры Еўрарадыё — мастачка, сяброўка беларускай дыяспары Атавы (Канада), выкладчыца каледжу мастацтваў Атавы Алена Ляпко.
    Мы шмат апошнім часам разважаем пра гістарычную памяць і пра неабходнасць пашыраць выкарыстанне беларускай мовы беларусамі, пра ўзмацненне ідэнтычнасці і свядомасці. І гэта сапраўды нам як нацыі неабходнае. Без гэтага мы не можам будаваць новае грамадства і Новую Беларусь. Але найперш сёння нам неабходная еднасць. Менавіта яна мусіць стаць нашай нацыянальнай ідэяй на гэтым гістарычным этапе. Без еднасці ў нас не будзе нічога, перакананая Алена Ляпко.
    Пра тое, як творцу выжыць і захаваць сябе ў эміграцыі, навошта беларусам у іншай краіне ведаць беларускую мову і захощваць сваю ідэнтычнасць, а таксама пра тое, чаму мы не зможам нічога дасягнуць без еднасці і як нам тую еднасць здабыць, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Аленай Ляпко.
    54 min
  • Павел Шурмей: мая нацыянальная ідэя простая — адказнасць і веданне гісторыі
    23 лістапада ў эфіры Еўрарадыё — беларускі вясляр, удзельнік дзвюх Алімпіяд, баец палка Каліноўскага Павел “Дзядзька” Шурмей.
    Ніхто за нас наш лёс не вырашыць, і таму нельга аддаваць сваю будучыню ў рукі камусьці іншаму. Адпаведна, мы павінны навучыцца браць на сябе адказнасць. І не толькі за свой лёс, за сваю будучыню, але і за будучыню сваёй сям'і ды сваёй краіны. Бо гэта ўсё ўзаемазвязанае. Каб гэта зразумець, дастаткова ведаць гісторыю, перакананы Павел “Дзядзька” Шурмей.
    Пра тое, як звязаныя гісторыя і будучыня Беларусі, ці магчымае вызваленне краіны мірным шляхам, і пра важнасць умення браць адказнасць за свой лёс у свае рукі, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Паўлам “Дзядзькам” Шурмеем.
    51 min
  • Валянціна Трыгубовіч: свабода, мова, камфорт — такая мая нацыянальная ідэя
    16 лістапада ў эфіры Еўрарадыё — палітычная, грамадская і культурніцкая дзяячка, былая сяброўка Сойма Беларускага Народнага Фронта “Адраджэнне”, сяброўка Рады дырэктароў Фундацыі Крычэўскага, архівістка Валянціна Трыгубовіч.
    Для любога чалавека найбольш важнай з’яўляецца магчымасць свабоднага і камфортнага жыцця на роднай зямлі. Апроч таго, неабходна, каб у Беларусі ў прыярытэце былі беларуская мова і культура. А для таго, каб беларусы заставаліся ў еўрапейскім кантэксце, трэба, каб у людзей былі юрыдычныя і фінансавыя магчымасці для розных замежных вандровак, перакананая Валянціна Трыгубовіч.
    Пра тое, чым займалася і займаецца беларуская эміграцыя ў ЗША, хто насамрэч зрабіў беларускую мову адзінай дзяржаўнай, чаму гэта не спадабалася беларускаму грамадству ўзору канца 1980-х гадоў і як нам беларусізаваць Беларусь, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Валянцінай Трыгубовіч.
    53 min
  • Ірына Маклейн: Не саромецца быць беларусамі — у гэтым мая нацыянальная ідэя
    9 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё — сябра Каардынацыйнай рады, прадстаўніца франкцыі "Адзінства па-над межамі", кіраўніца народнага консульства Беларусі ў Шатландыі, дырэктарка аддзела па сацыяльнай апецы Міністэрства аховы здароўя Шатландыі Ірына Маклейн.
    Як гэта ні прыкра, сёння для большасці замежнікаў брэнд Беларусі — у трох словах: дыктатура, Лукашэнка, бульба. І нам трэба зрабіць усё магчымае, каб гэты лукашысцкі брэнд змяніць на брэнд нармальнай еўрапейскай краіны. Мы мусім паказваць свету Беларусь, якую мы любім. Але каб гэта пачаць рабіць, нам неабходна навучыцца не саромецца быць беларусамі, перакананая Ірына Маклейн.
    Пра тое, чым падобныя лёсы Беларусі і Шатландыі, чаму беларусамі часцей становяцца, чым нараджаюцца, і адкуль “лукашызм” у Каардынацыйнай радзе, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Ірынай Маклейн.
    53 min
  • Зміцер Хведарук: верхавенства закона — сёння ў гэтым наша нацыянальная ідэя
    2 лістапада ў эфіры Еўрарадыё — багаслоў-рэфарматар, царкоўны гісторык, евангеліст, экс-палітвязень, футбаліст-аматар Зміцер Хведарук.
    Можна шмат гаварыць пра цяжкі гістарычны лёс, пра спадчыну ВКЛ і пра ціск Расійскай імперыі, пра русіфікацыю і паланізацыю, але, на вялікі жаль, беларускі народ да сёння працягвае “намацваць” сваю ідэнтыфікацыю, асэнсоўваць і ўсведамляць сябе як нацыю. І гэта вельмі важны, хоць і балючы працэс, які мы мусім прайсці да канца. Бо Святое Пісьмо кажа пра тое, што Бог даў чалавеку ідэнтычнасць. Мы не можам не прыняць таго, што дае нам Бог, перакананы Зміцер Хведарук.
    Пра тое, чаму нацыянальныя адметнасці народа — Божы падарунак, чаму беларусы не хочуць той падарунак прымаць і ніяк не вызначацца са сваёй ідэнтычнасцю і ці можна прабачыць злачынцу, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” са Змітром Хведаруком.
    58 min
  • Алег Талерчык: уся наша нацыянальная ідэя ў адным слове — мова!
    26 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё — экс-супрацоўнік генпракуратуры Беларусі і былы сябра ініцыятывы былых сілавікоў BYPOL Алег Талерчык.
    Можна разважаць пра тое, якую цудоўную Беларусь мы пабудуем, як толькі ў нас з’явіцца такая магчымасць. Можна казаць пра эканамічныя ды ўсе іншыя рэформы, якія мы правядзем. Але без дзвюх рэчаў ніякай Новай Беларусі ў нас не будзе — без вяртання сабе беларускай мовы і сябе ў родную мову і без ачышчэння нашага грамадства праз дэкамунізацыю, дэлукашызацыю і люстрацыю, перакананы Алег Талерчык.
    Пра тое, якім чынам можна вярнуць у агульнае карыстанне беларускую мову, якая люстрацыя ў Беларусі магчымая, і пра пагрозы прыходу да ўлады прарасійскіх сіл мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Алегам Талерчыкам.
    58 min

About Idea X

From the publisher's feed

На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.

More shows like Idea X

euroradio.fm by Euroradio

euroradio.fm

7 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners