Idea X

Idea X

By EuroradioSociety & Culture
Download on the App Store

Idea X episodes

  • Алана Гебрэмарыям: захоўваць сваё і імкнуцца да свабоды — мая нацыянальная ідэя
    7 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё — грамадска-палітычная дзяячка, адна з лідарак "Задзіночання беларускіх студэнтаў" і "Моладзевага блока" ў перыяд з 2018 да 2020 года, былая прадстаўніца Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы, экс-сяброўка асноўнага складу Каардынацыйнай рады і былая палітзняволеная Алана Гебрэмарыям.
    Сёння для беларусаў вельмі важна вучыцца самім прымаць рашэнні і адказваць за іх вынік. Бо толькі ў дзяржаве, пабудаванай на самакіраванні, наша сапраўды свабодная і незалежная будучыня. Але падмуркам усё адно мусіць быць наша нацыянальная ідэнтычнасць. І здольнасць бараніць сваё, перакананая Алана Гебрэмарыям.
    Пра тое, чаму нельга падзяляць беларусаў і трэба шукаць паразумення і з “ябацькамі”, і з “рускамірцамі”, ці важныя для моладзі нацыянальныя каштоўнасці і пра важнасць умення прымаць самастойныя рашэнні і несці за іх адказнасць мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Аланай Гебрэмарыям.
    58 min
  • Вольга Такарчук: мая нацыянальная ідэя простая — мова, гісторыя, незалежнасць
    29 лютага ў эфіры Еўрарадыё — блогерка і былая палітзняволеная Вольга Такарчук.
    Неабходна, каб усё больш беларусаў прачыналася, каб яны згадвалі, хто яны насамрэч, каб людзі цікавіліся сапраўднай гісторыяй сваёй краіны, вывучалі беларускую мову і — марылі пра незалежную Беларусь. І некалі гэтыя нашы мары абавязкова спраўдзяцца, перакананая Вольга Такарчук.
    Пра тое, чаму вяртанне сабе беларускай мовы такое важнае для беларускага народа, ці магчыма забіць у чалавеку жаданне свабоды, і пра тое, як аб’яднаць падзеленае грамадства, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Вольгай Такарчук.
    50 min
  • Максім Пазнякоў: Мова, гісторыя, культура і сацыяльная справядлівасць — мая ідэя
    22 лютага ў эфіры Еўрарадыё — старшыня Беларускага незалежнага прафсаюза, выканаўца абавязкаў старшыні Беларускага кангрэса незалежных прафсаюзаў (БКНП) Максім Пазнякоў.
    Не трэба думаць, што працоўнага чалавека нічога, апроч "чаркі ды шкваркі", не цікавіць. Насамрэч, і пытанні незалежнасці краіны, і сумленных выбараў, і палітычная сітуацыя ў краіне, і нават пытанне беларускай мовы ім важныя, і ўсё гэта яны часцяком абмяркоўвалі ў "курылках". Праўда, цяпер нават у "курылках" і сярод сваіх размаўляць на такія тэмы стала небяспечна, але тое, што людзі маўчаць, не азначае, што ім ўсё пералічанае стала абыякава, перакананы Максім Пазнякоў.
    Пра тое, чаму імкнучыся да сацыяльнай справядлівасці нельга забывацца пра нацыянальныя каштоўнасці, пра незалежнасць, беларускую мову, гісторыю і культуру і іх значэнне для працоўнага чалавека, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Максімам Пазняковым.
    59 min
  • Воля Бромэн: захоўваць і абуджаць у сабе беларушчыну — мая нацыянальная ідэя
    15 лютага ў эфіры Еўрарадыё — актывістка суполкі беларусаў Мічыгана, сяброўка Асацыяцыі беларусаў у Амерыцы і вядоўца сацыяльных сетак гэтай асацыяцыі Воля Бромэн.
    Беларускае грамадства апынулася ў сітуацыі, калі шмат актыўных людзей, гатовых змяняць і змяняцца, вымушаныя былі пакінуць краіну. Безумоўна, у гэтай вымушанай эміграцыі, жывучы ў дэмакратычных, цывілізаваных краінах, гэтыя людзі набудуць каштоўны вопыт, які будзе карысны падчас пабудовы Новай Беларусі. Але галоўны выклік перад імі сёння ў тым, каб на чужыне захаваць у сабе беларуса ўнутранага, захаваць беларушчыну і абудзіць тых, хто яшчэ не прачнуўся, перакананая Воля Бромэн.
    Пра тое, навошта нам у эміграцыі захоўваць ў сабе беларуса і беларушчыну, чаму без гэтага мы не будзем цікавымі для навакольных і што карыснага можа даць эміграцыя беларускай нацыі, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Воляй Бромэн.
    52 min
  • Алесь Ліўшын: уся наша нацыянальная ідэя — у воклічы “Жыве Беларусь!"
    8 лютага ў эфіры Еўрарадыё — сакратар савета дырэктараў некамерцыйнай арганізацыі “Seattle Belarusians”, магістр камп’ютарных навук Корнэльскага ўніверсітэта (Cornell University, які ўваходзіць у элітную Лігу Плюшчу), архітэктар праграмнага абсталявання Алесь Ліўшын.
    Пабудаваць сапраўды беларускую Беларусь — у гэтым наша канчатковая мэта. І на гэтым павінныя быць сканцэнтраваныя нашы намаганні. Дзе б мы сёння ні знаходзіліся. Ніякая ўлада не вечная, і некалі ў нас будзе спрыяльны час. Але каб гэтым часам годна скарыстацца, рыхтавацца трэба ўжо цяпер і ні на імгненне не спыняць высілкаў, скіраваных на тое, каб Беларусь жыла вечна, перакананы Алесь Ліўшын.
    Пра тое, дзе знайсці сваю беларускасць і як яе захаваць у эміграцыі, чаму і ў глабальным сусвеце важна ганарыцца сваімі адметнасцямі і чаму мала, каб Беларусь проста жыла, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Алесем Ліўшыным.
    56 min
  • Ліза Ветрава: бараніць сваю незалежнасць — у гэтым наша нацыянальная ідэя
    1 лютага ў эфіры Еўрарадыё — ютуб-блогерка, зорка ТikТоk, вядоўца праграмы "Бусь, Беларусь" на канале "Годна" Ліза Ветрава.
    Гэта выглядае як цуд, што нягледзячы на ўсе складанасці, праз якія мы прайшлі, у нас ёсць свая родная мова, у нас ёсць свае традыцыі — мы іх не страцілі! — і свая культура. І калі я кажу пра неабходнасць "бараніць сваё", то маю на ўвазе неабходнасць ахоўваць, захоўваць сваё і такім чынам падкрэсліваць сваю ўнікальнасць. І даваць магчымасць іншым пабачыць і зразумець гэтую ўнікальнасць, перакананая Ліза Ветрава.
    Пра тое, чаму ў пытанні захавання свайго важная любоў, ці патрэбныя моладзі старадаўнія беларускія традыцыі і веданне беларускай мовы, і як дагрукацца да беларусаў, мы і разважаем у праграме "Ідэя Х" з Лізай Ветравай.
    55 min
  • Ірэна Катвіцкая: спрадвечная нацыянальная ідэя беларусаў — барані сваё
    25 студзеня ў эфіры Еўрарадыё — этна-спявачка, выкладчыца, рэжысёрка Ірэна Катвіцкая.
    Свет ізноў вярнуўся ў часы, калі спадзяванні ёсць толькі на сябе — на моц, рашучасць і свядомасць грамадзян тваёй краіны, прадстаўнікоў тваёй супольнасці і нацыі. У выпадку небяспекі табе могуць дапамагчы, падтрымаюць твой народ у змаганні за сябе ці сваю айчыну, але толькі ўласныя намаганні будуць вырашальнымі. Гэта паказваюць прыклады вайны ва Украіне і ў Ізраілі. Таму, калі казаць пра Беларусь, мара вярнуць сабе сваю Беларусь спраўдзіцца, калі самі за гэта будзем змагацца. На жаль, без зброі гэтае змаганне, найхутчэй, выйграць не атрымаецца, перакананая Ірэна Катвіцкая.
    Пра тое, чаму для будучыні беларускай нацыі важныя беларуская мова, гісторыя і культурная спадчына, ці сапраўды ўвесь беларускі спеўны фальклор пра слёзы, пакуты і боль, ці магчыма вярнуць сабе сваю краіну без узброенай барацьбы, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Ірэнай Катвіцкай.
    46 min
  • Аляксандр Гойшык: вандрую па свеце з ідэяй: любі сваё, але і чужое паважай
    18 студзеня ў эфіры Еўрарадыё — вандроўнік, вулічны артыст, журналіст-фрылансер Аляксандр Гойшык.
    Чым больш ты вандруеш, тым больш пераконваешся ў тым, наколькі мы адметныя, наколькі мы цікавы народ і колькі ў нас таго, чым сапраўды можна ганарыцца. Нам проста неабходна навучыцца любіць і паважаць сябе. Але мы не мусім закрывацца ў гэтай сваёй любові, а мусім браць нешта цікавае і карыснае ад іншых народаў. І такім чынам упісвацца, убудоўвацца ў агульны сусвет, перакананы Аляксандр Гойшык.
    Пра тое, чаму беларусы не берагуць сваё, навошта беларусам за мяжой трэба імкнуцца захоўваць і пашыраць сваю беларускасць і пра падабенства беларусаў і майя, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Аляксандрам Гойшыкам.
    59 min
  • Красуліна: не перашкаджайце нам працаваць — даўняя нацыянальная ідэя беларусаў
    Размовы пра тое, што беларусы і рускія — гэта практычна адзіна народ, — не больш чым прапаганда, якую мэтаскіравана ўліваюць нам у галовы. Мы вельмі адрозныя, а такія размовы шкодныя. Бо маюць на мэце выключна прывучэнне беларусаў да думкі, што Беларусь мусіць стаць часткай Расіі, а яны — часткай “трыадзінага братэрскага народа”. Таму нам неабходна захоўваць сваю ідэнтычнасць, пашыраць выкарыстанне беларускай мовы і будаваць адносіны з Расіяй як суседскія, не больш, перакананая Ганна Красуліна.
    Пра тое, чаму беларусы — гэта не “рускія са знакам якасці”, навошта ў часы глабалізацыі думаць прра нацыянальную ідэнтычнасць і ці трэба запускаць кракадзілаў у роў на мяжы Беларусі і Расіі, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Ганнай Красулінай.
    1 hr 5 min
  • Пётр Шварцман: галоўная ідэя ў словах “Жыве Беларусь!”, а астатняе выкрышталізуецца
    4 студзеня ў эфіры Еўрарадыё — былы галоўны архітэктар праектаў у Інстытуце Белжылпраект, выкладчык, сябра Згуртавання беларусаў Канады Пётр Шварцман.
    Архітэктурныя рашэнні беларускіх гарадоў павінны быць такімі, каб дапамагаць чалавеку фармаваць ці ўзмацняць сваю беларусацэнтрычнасць. Падкрэсліваць нашу адметнасць і сувязь са сваёй зямлёй. Бо немагчыма быць свабодным, заставацца творчай асобай і захоўваць сваю беларускасць, калі вакол усё “шэрае і ніякае”, перакананы Пётр Шварцман.
    Пра тое, чаму цяжка быць творчым і свабодным чалавекам, калі наўкол цябе ўсё “шэрае і ніякае”, у якой камеры павінен адбываць пакаранне Лукашэнка і пра важнасць нацыянальнай самаідэнтыфікацыі, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Пятром Шварцманам.
    57 min

About Idea X

From the publisher's feed

На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.

More shows like Idea X

euroradio.fm by Euroradio

euroradio.fm

7 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners