Idea X

Idea X

By EuroradioSociety & Culture
Download on the App Store

Idea X episodes

  • Ігар Бортнік: разнастайнасць, плюралізм і магчымасць уплываць на свой лёс — мая ідэя
    10 жніўня ў эфіры Еўрарадыё — кандыдат філасофскіх навук, былы выкладчык Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта і былы супрацоўнік Полацкага гісторыка-культурнага запаведніка Ігар Бортнік.
    Сітуацыю падзелу, у якую пасля 2020 года патрапіла беларускае грамадства (хоць насамрэч падзел быў у грамадстве і раней, хай і з іншых прычын), не ўнікальная. У гісторыі іншых краін і нацый дастаткова падобных прыкладаў. І таму нам, як і іншым народам у свой час, неабходна будзе шукаць магчымасці для дыялогу, каб прыйсці да паразумення і “склеіць” нацыю наноў. І мы не толькі здольныя — мы гэта абавязкова зробім, перакананы Ігар Бортнік.
    Пра тое, чаму без дыялогу рух наперад немагчымы, ці гатовы ён сам прабачыць тых, хто катаваў яго ў вязніцы, і як звязаныя глабалізацыя і адраджэнне нацыянальнай свядомасці, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Ігарам Бортнікам.
    41 min
  • Максім Пляшко: быць самадастатковай, незалежнай дзяржавай — ідэя і Беларусі, і Украіны
    3 жніўня ў эфіры Еўрарадыё — кандыдат філасофскіх навук, кіраўнік украінскага Цэнтра беларускіх камунікацый Максім Пляшко.
    Нацыя жыве ў часе і прасторы і мае пэўныя выклікі з розных бакоў. У адказ на якія нацыя змяняе і фармуе сваю інфармацыйную рэальнасць, сваё самаўсведамленне. Гэта працэс, які ніколі не спыняецца. Але ў якім нязменнымі застаюцца пэўныя рэчы — іх страта аўтаматычна будзе азначаць не заканчэнне працэсу фармавання нацыі, а яе смерць, перакананы Максім Плешко.
    Пра тое, чаму немагчыма казаць пра будучыню нацыі без апірышча на яе мінулае, у чым падабенства беларускага і ўкраінскага народаў, ці магчыма выжыць, адмовіўшыся ад сваёй мовы, і хто наш агульны вораг, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Максімам Пляшко.
    46 min
  • Ірына Сідорская: адкрытасць, інклюзіўнасць, беларускасць — такой бачу нашу ідэю
    27 ліпеня ў эфіры Еўрарадыё — доктарка навук і гендарная даследчыца, медыяэкспертка Ірына Сідорская.
    Для нас вельмі важна, нягледзячы ні на што, не забываць, што мы жывём у еўрапейскім кантэксце, заўсёды памятаць пра правы чалавека і не забываць пра тое, што мы — беларусы. А гэта значыць, што мы павінны шанаваць сваю культуру і рабіць усё магчымае для пашырэння нашай мовы, перакананая Ірына Сідорская.
    Пра тое, чаму так важна ўсвядоміць сябе беларусам і як гэта звязана з неабходнасцю заставацца ў “еўрапейскім кантэксце”, якое значэнне для нацыянальнай ідэі мае інклюзіўнасць і што значыць “негвалтоўнае пашырэнне беларускай мовы”, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Ірынай Сідорскай.
    52 min
  • Аляксандр “Кусь” Клачко. Баец “Кусь”: мова, гісторыя, культура — у гэтым наша нацыянальная ідэя
    20 ліпеня ў эфіры Еўрарадыё — беларускі добраахвотнік батальёна "Волат" палка імя Кастуся Каліноўскага Аляксандр “Кусь” Клачко.
    “Рускі штык і рускі поп” не далі магчымасці беларусам у час, калі іншыя народы будавалі свае нацыянальныя дзяржавы і завяршалі сваё фармаванне як нацыі, прайсці тым жа шляхам. Але цяпер мы мае шанец завяршыць некалі пачатыя нацыябудаўнічыя працэсы. Безумоўна, з папраўкай на сучаснасць і з разуменнем, што свет змяніўся, як і мы самі. Тым не менш, падмурак мусіць заставацца ранейшым — мова, гісторыя і культура. Без гэтага будучыні ў Беларусі не будзе, перакананы Аляксандр “Кусь” Клачко.
    Пра тое, дзе знайсці сілы на супраціў і ці магчыма вярнуць сабе краіну мірным шляхам, чаму так важна ўсвядоміць сябе беларусам і пры чым тут мова, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Аляксандрам “Кусем” Клачко.
    53 min
  • Максім Осіпаў: “Свая дзяржава” — такі слоган мусіць стаць нашай нацыянальнай ідэяй
    6 ліпеня ў эфіры Еўрарадыё — мастак Максім Осіпаў.
    Максімальная дэцэнтралізацыя з магчымасцю выбараў мясцовага кіраўніцтва, свабодай прадпрымальніцтва, СМІ, творчасці і адказнасцю за сваю краіну — такой уяўляе Беларусь сваёй мары мастак Максім Осіпаў. Нам варта зрабіць усё, каб словы “свая краіна” былі не пустым прапагандысцкім лозунгам, а сапраўды адпавядалі рэчаіснасці. Толькі так мы зможам вярнуць сабе Беларусь, перакананы Максім Осіпаў.
    Пра тое, ці звязаныя мастацтва і пошукі нацыянальнай ідэі, чаму так важна ведаць гісторыю і народныя традыцыі і як нам не адстаць ад працэсаў глабалізацыі, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Максімам Осіпавым.
    50 min
  • Парыж гарыць, а паўднёвакарэйцы прыкметна маладзеюць усяго за ноч
    Пасля паведамленняў пра паездку Яўгена Прыгожына ў Мінск BBC давялося даць сваім чытачам тлумачэнні і адказаць на пытанне: "Where exactly is Belarus?" ["Дзе менавіта знаходзіцца Беларусь?]
    Каб не быць як тыя, хто і да гэтага года не ў курсе, дзе знаходзіцца Беларусь, чытайце рэгулярныя агляды сусветных навін на Еўрарадыё.
    Пах гару ў прыгарадзе Парыжа
    "Мы ўсё яшчэ можам адчуваць пах дыму ў паветры гэтай раніцай у Нантэры. Вуліцы ўсеяныя спаленымі, разбітымі, перакуленымі машынамі. Некаторыя з іх непазнавальна абвугленыя. Некалькі кантэйнераў дагэтуль гарыць", — так журналіст ВВС апісвае раніцу ў адным з прыгарадаў Парыжа — Нантэры.
    Тут на гэтым тыдні паліцыянты застрэлілі сямнаццацігадовага Наэля. Паводле звестак пракурора, яны заўважылі машыну з польскімі нумарнымі знакамі і вырашылі праверыць дакументы ў занадта маладога з выгляду кіроўцы. Машына не спынілася і праехала на чырвонае святло, пачалася пагоня. Паліцэйскі стрэліў у кіроўцу — і забіў яго, пераказвае ВВС.
    У Нантэры, дзе застрэлілі Наэля, падлетка з французска-алжырскай сям'і, людзі выйшлі на вуліцы. Некалькі дзён яны палілі аўтамабілі, смеццевыя бакі, штурмавалі паліцэйскія ўчасткі, а потым пачалі штурмаваць і ратушу, і школы.
    Пасля трэцяй ночы пратэстаў былі арыштаваныя 600 чалавек, а 170 паліцэйскіх атрымалі раненні. І калі раніцай чацвярга пад гук шкла і пах гару прачынаўся прыгарад Парыжа, то ў пятніцу — ужо і сам Парыж. Ад марадзёраў пацярпелі нават цэнтральныя вуліцы — напрыклад, Рывалі. Марадзёры ўзломвалі і маленькія крамкі, і ювелірныя буцікі.
    7 min
  • Кучынскі: плыць супраць плыні, ствараць і крэатывіць насуперак усяму — мая ідэя
    29 чэрвеня ў эфіры Еўрарадыё — дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях дыпламатыі, магістрант праграмы дыпламатыі Універсітэта Вітаўта Вялікага Дзяніс Кучынскі.
    Культурныя межы краіны не заўсёды супадаюць з яе палітычнымі межамі. А ў выпадку Беларусі гэтая аксіёма, асабліва пасля 2020 года і той колькасці людзей, што былі вымушаныя пакінуць радзіму, відавочная. І таму падзяляць Беларусь на Беларусь у дзяржаўных межах і Беларусь па-за межамі не варта: мы адзін народ, адна Беларусь насуперак усяму, што б нам з гэтай нагоды ні казалі, перакананы Дзяніс Кучынскі.
    Пра тое, як захаваць сваю беларускасць і за межамі краіны, чаму гісторыя важная для пабудовы будучыні, пра дыпламатыю, мову і палітычны рэжым Новай Беларусі мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Дзянісам Кучынскім.
    57 min
  • Віталь Цімошчанка. Цімошчанка: праз духоўны рост — да свабоды, культуры, мовы і да сваёй радзімы
    22 чэрвеня ў эфіры Еўрарадыё — старшыня пражскай суполкі “Пагоня”, бізнесмен Віталь Цімошчанка.
    За штодзённымі клопатамі, у пагоні за дабрабытам і ў змаганні за выжыванне мы часцяком забываемся на звычайную чалавечнасць. Мы забылі, што да сваіх блізкіх трэба ставіцца з павагай. Праз гвалт, што віруе вакол нас, праз вымушаную эміграцыю мы часам забываемся на тое, што мы — людзі. Менавіта таму адраджэнне Беларусі немагчымае без адраджэння асобы, перакананы Віталь Цімошчанка.
    Пра тое, як і чаму мы страчваем сваю чалавечнасць і як нам яе сабе вярнуць, як адраджэнне асобы звязанае з адраджэннем Беларусі і якое значэнне тут мае культура і беларуская мова, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Віталём Цімошчанкам.
    52 min
  • Аляксандр Чарнуха: Мы робім якасць — нацыянальная ідэя, якая зробіць беларусаў вядомымі
    15 чэрвеня ў эфіры Еўрарадыё — музычны крытык, пісьменнік, драматург і ютуб-блогер Аляксандр Чарнуха.
    Нічога добрага нельга пабудаваць на нянавісці і пад прымусам. Нельга зацікавіць людзей прадуктам, якасць якога сумнеўная. І таму нам неабходна імкнуцца ствараць якасны прадукт і прапаноўваць яго спажыўцу. Тады беларусы будуць з задавальненнем слухаць беларускамоўных выканаўцаў і чытаць кнігі па-беларуску, паважаць беларускамоўных філосафаў і наведваць беларускі тэатр. Тады беларусы звернуцца да свайго і будуць сваім ганарыцца — калі яно будзе якасным і цікавым, перакананы Аляксандр Чарнуха.
    Пра тое, якое значэнне мае для творцаў якасць, як захаваць сябе ў эміграцыі і чаму не трэба марыць пра помсту лукашыстам, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Аляксандрам Чарнухам.
    53 min
  • Дзмітрый Навоша: мой слоган нацыянальнай ідэі — еўрапейскасць, законнасць, беларускасць
    8 чэрвеня ў эфіры Еўрарадыё — медыяменеджар, сузаснавальнік папулярных спартыўных рэсурсаў Tribuna.com і Sports.ru, гендырэктар і сузаснавальнік медыяхолдынгу Tribuna Digital Дзмітрый Навоша.
    Разважаючы пра рэнесанс Беларусі, мы мусім думаць не толькі пра культурнае адраджэнне нацыі — неабходна ў гэты працэс закладаць і эканамічны этап. Апроч таго, мы мусім вярнуць да саўдзелу ў адраджэнні Беларусі тых беларусаў, якія сёння па-за межамі краіны. Бо толькі разам мы здолеем вярнуць сабе сваю краіну, перакананы Дзмітрый Навоша.
    Пра тое, як гэта зрабіць, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Дзмітрыем Навошам.
    58 min

About Idea X

From the publisher's feed

На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.

More shows like Idea X

euroradio.fm by Euroradio

euroradio.fm

7 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners