Сёння з намі Марыя Русак са Стакгольму і Глеб ды Іван з Мінску. Абмяркоўваем падзеі мінулага тыдня ў ідэйным падкасце: блакіроўка Хартыі і рэакцыя на гэта Віктара Пракапені (як без яго), забойства дзяўчыны ў Маскве і нашы (беларускія) рэакцыі, а таксама забарона фільма “Смерць Сталіна” (but why?)
Таксама мы размаўлялі пра блакіроўкі ў ФБ і навошта так трэба, каб зарабляць грошы; вакно Овертона (дзякуй, Марыя) і чаму Беларусь дарасла да гей-меладрамаў, але не да фільмаў пра Сталіна.