Пашпарт грамадзяніна

Пашпарт грамадзяніна

Download on the App Store

Пашпарт грамадзяніна episodes

  • Cтваральнік віленскай калекцыі здымкаў і адзін з найвялікшых фотамастакоў XIX века Ян Булгак

    Сёння мы ў чарговы раз распавядаем пра самых цікавых людзей беларускай зямлі. І ў гэты раз размова пойдзе пра адзнаго з найвялікшых фотамастакоў сваёй эпохі, Ян Булгака. У гісторыю нашай культуры Ян Булгак увайшоў найперш як мастак-фатограф, выкладчык, этнограф і краязнавец. Булгак вучыўся ў Вільні ды Кракаве і ў фотамайстра Гуга Эрфурта ў Дрэздэне. А яго каласальны архіў са здымкамі заслугоўвае па-сапраўднаму велічэзнай увагі. У гэтым матэрыяле і нашым новым падкасце мы разам з Сяргеем Харэўскім распавядзем пра яго вельмі цікавую асобу і надзвычайны талент. 

    15 min
  • Вынаходнік шматступеньчатай ракеты і аўтар «Вялікага мастацтва артылерыі» Казімір Семяновіч

    Гэта наш чарговы матэрыял пра самых таленавітых і цікавых людзей беларускай зямлі. І гэтым разам мы распавядзем пра чалавека, імя якога вы дакладна чулі. Казімір Семяновіч стаў вядомы як вынаходнік шматступеньчатай ракеты. Ён першым выказаў, абгрунтаваў і апісаў яе ідэю. І таму яна стала прататыпам тых ракет, што больш за паўстагоддзя выводзяць на арбіты касмічныя апараты і могуць вывесці самую небяспечную зброю. А пра вельмі плённы лёс вынаходніка мы распавядаем сёння разам з гісторыкам Алегам Дзярновічам.

    18 min
  • Стваральнік беларускага архітэктурнага стылю і галоўны архітэктар БНР. Хто такі Лявон Вітан-Дубейкаўскі?

    Гэта наш чарговы аповед пра самых таленавітых прадстаўнікоў Беларусі. І сёння мы пагутарым пра аднаго з найбольш цікавых архітэктараў беларускай зямлі. Лявон Вітан-Дубейкаўскі быў не толькі выбітным стваральнікам беларускага стылю ў архітэктуры. Ён удзельнічаў і ў палітычным жыцці, працаваў педагогам і нават пісаў творы па-беларуску. Пра плённую дзейнасць гэтага чалавека мы разам з мастаком Сяргеем Харэўскім распавядаем у нашым новым матэрыяле і падкасце.

    15 min
  • Будаўнік Чырвонага касцёла. Хто такі Эдвард Вайніловіч?

    Сёння мы пагаворым пра Эдварда Вайніловіча, будаўніка Чырвонага касцёла. Калі сказаць, што героем сённяшняй размовы будзе кіраўнік Сельскагаспадарчага таварыства часоў Расійскай Імперыі, гэта прагучыць не вельмі цікава, але ж рэч у тым, што ён стаў і своеасаблівым ахоўнікам нашага горада. Разам з гісторыкам Цімафеем Акудовічам мы распавядаем цікавую гісторыю адной з галоўных постацей беларускай сталіцы.

    16 min
  • Феміністка-бунтарка і аўтарка дзіцячага шлягера «В лесу родилась елочка». Лёс дзвюх незвычайных князёвен
    Сёння нашае біяграфічнае падарожжа адбудзецца не толькі на землях Беларусі, але збольшага на ўсход ад яе — у Расіі. І ў цэнтры ўвагі будуць неардынарныя лёсы дзвюх жанчын, род якіх паходзіць з нашай зямлі. А ўласныя карані заўжды мелі для іх значэнне. Разам з гісторыкам Алегам Дзярновічам мы распавядзем пра Веру Гедройць, бунтарку, якая прайшла шлях ад фемінізму да Царскага Сяла, і яе сваячку Раісу, аўтарку дзіцячага шлягера «В лесу родилась елочка».
    32 min
  • Распавядаем пра Бону Сфорцу, якая здолела стаць феміністкай у XVI стагоддзі
    Сёння мы разам з гісторыкам Алегам Дзярновічам скіроўваемся ў падарожжа па рэнесанснай Еўропе па ўсёй яе шырыні — з Італіі да Кракава, з Вільні да Кобрына, а таксама ў Парыж. І ў гэты раз гаворка у нас пойдзе пра нестандартны лёс каралевы Боны Сфорцы, сапраўднай чужаземкі-рэфарматаркі і надзвычай уладнай асобы. Менавіта ў яе атрымалася стаць феміністкай ажно ў XVI cтагоддзі і даказаць, наколькі ўплывовай можа быць роля жанчыны ва ўладзе. А падрабязней пра Бону Сфорцу гісторык распавядае ў нашым новым падкасце з серыі «Пашпарт грамадзяніна».
    38 min
  • Геніяльны палкаводзец і супербагаты магнат. Распавядаем пра Канстанціна Астрожскага
    Пра Канстанціна Астрожскага ў Беларусі ведаюць найперш як пра героя бітвы пад Оршай і геніяльнага палкаводца, які атрымаў больш за 60 перамог. Але ж на самой справе ў несумненна таленавітага ваеначальніка іх было значна менш. І ў той жа час у гетмана налічваецца шэраг гучных і лёсавызначальных паразаў. Аднак ёсць іншы сюжэт, якім Астрожскія ў 16 ст. сталі для нашай гістарычнай перспектывы вельмі важнымі. Пра лёс адной з самых цікавых постацей беларускіх зямель мы распавядзём сёння разам з гісторыкам Цімафеем Акудовічам.
    14 min
  • Вандроўнікі, сапраўдныя інтэлігенты і будаўнікі эліты Амерыкі. Распавядаем пра беларускіх мастакоў з эксцэнтрычным лёсам

    Гэта наш другі тэкст пра выбітных айчынных мастакаў з незвычайным лёсам. Нагадаем, у серыі падкастаў «Метадычка сапраўднага беларуса» мы гутарым з гісторыкамі і знаўцамі культуры, якія распавядаюсь нам пра слаўных землякоў. І гэтым разам у нас у гасцях мастак Сяргей Харэўскі. З матэрыялу вы даведаецеся пра бурнае жыццё пяці яго беларускіх калег, якія сталі вядомымі праз свае творы, незвычайны лёс і дасягненні ў грамадскім жыцці.

    36 min
  • Дачка мінскага кіраўніка, якая змагла стаць дацкай каралевай
    Сёння мы будзем весці гаворку пра даўнія часы, а дакладней, пра сярэдзіну XII ст. Здаецца, гэтая гісторыя можа прэтэндаваць нават на ўласны фільм. Разам з гісторыкам Алегам Дзярновічам мы распавядзем пра княжну Полацкую і Мінскую Сафію, якая змагла стаць жонкай дацкага караля і атрымаць сапраўдны статус дацкай каралевы. Падрабязней пра гэтую гісторыю слухайце ў нашым новым падкасце
    19 min
  • Партызаны, арыштанты і паўстанцы. Мастакі і скульптары з сапраўдным мяцежным лёсам
    Гэта наша чарговая гісторыя пра беларусаў, якія, акрамя свайго таленту, змаглі здзівіць нашчадкаў і сапраўдным мяцежным лёсам. Сёння з мастаком Сяргеем Харэўскім мы будзем весці гутарку пра яго выбітных калег. У нашым чарговым падкасце з серыі «Метадычка сапраўднага беларуса» вы даведаецеся пра бурнае жыццё пяці беларускіх мастакоў і скульптараў, якія сталі вядомымі не толькі сваімі творамі, але і дасягненнямі ў грамадскім жыцці.
    32 min

About Пашпарт грамадзяніна

From the publisher's feed

Метадычка сапраўднага беларуса. Лекцыі i размовы пра нашу гісторыю, культуру і мастацтва