Стартапніца

Стартапніца

By EuroradioBusiness
Download on the App Store

Стартапніца episodes

  • Яраслаў Ліхачэўскі пра Deepdee, які вызначае хваробу па здымку вачэй | Euroradio
    У новым выпуску "Стартапніцы" мы працягваем медыцынскую тэму. Тыдзень таму ў студыі Еўрарадыё пабываў распрацоўшчык праекта Skinive Кірыл Атстараў. А сёння наш госць — Яраслаў Ліхачэўскі, CEO стартапа Deepdee, які распазнае хваробы па фатаграфіі вачэй.
    У "Стартапніцы" — праекце Еўрарадыё і BEL.BIZ пра дзёрзкіх маладых прадпрымальнікаў, якія будуюць бізнес у Беларусі, і пра смелых інвестараў, якія ў іх вераць — мы распытаем Яраслава пра цярністы шлях да поспеху, пра планы па манетызацыі і развіцці праекта, пра тое, як яму працуецца з лекарамі, і якія праблемы даводзіцца вырашаць распрацоўнікам на стыку медыцыны і штучнага інтэлекту.
    26 min
  • “Стартапніца”: Як стварыць 3D-прынтар, калі ты школьнік? | Euroradio
    Данііл Елісееў — мінскі школьнік, які сам сабраў 3D-прынтар, стаў фіналістам праграмы “Мой бізнес”, перамог у праекце “Таленты ХХІ века” і прадставіў сваё вынаходніцтва Аляксандру Лукашэнку на закрытай канферэнцыі.
    Як працуюць 3D-прынтары? Як стаць прадпрымальнікам, калі ты школьнік? Калі гэтыя прынтары з’явяцца ў беларускіх крамах? Пра гэта мы паразмаўляем з Даніілам Елісеевым у “Стартапніцы” — новым праекце Еўрарадыё і BEL.BIZ пра дзёрзкіх маладых прадпрымальнікаў, якія будуюць бізнес у Беларусі, і пра смелых інвестараў, якія ў іх вераць. Дапаможа ў размове галоўны рэдактар сайта BEL.BIZ Юлія Няхай.
    30 min
  • Ірына Глябовіч, якая прамяняла карпарацыю на BizDev | Euroradio
    Ірына Глябовіч — у мінулым юрыст кампаніі "Зубр Капітал", а цяпер — энтузіяст legal tech руху і адна з заснавальніц Minsk Legal Hackers. Як перакваліфікавацца з юрыста ў стартапера, што такое лігалтэх і хто, уласна кажучы, такія гэтыя Legal Hackers?
    Пра гэта мы пагаварылі з Ірынай у "Стартапніцы" — новым праекце Еўрарадыё і BEL.BIZ пра дзёрзкіх маладых прадпрымальнікаў, якія будуюць бізнес у Беларусі, і пра смелых інвестараў, якія ў іх вераць. Дапамагала галоўны рэдактар сайта BEL.BIZ Юлія Няхай.
    34 min
  • Юлія Лакаткова пра акселерацыю ў Польшчы, гід па вулічных музыках і тамагочы PingFin | Euroradio
    “Стартапніца” — новы праект Еўрарадыё і BEL.BIZ пра дзёрзкіх маладых прадпрымальнікаў, якія будуюць бізнес у Беларусі, і інвестараў, якія ў іх вераць. Сёння ў нас у студыі фінансавы аналітык Юлія Лакаткова, СЕО некалькіх праектаў, "каралева беларускага фінтэху" і проста прыгажуня.
    Два гады таму каманда Юліі придуала прыкладанне для ўліку фінансаў PingFin. Стартап трапіў у польскі акселератар Huge Thing. Як праходзіла навучанне і ці было яно карысным, на якой стадыі праект зараз, як з'явілася ідэя наступнага стартапа — гіда па вулічных музыках Street Voices — гэта і шмат што іншае мы абмяркуем у сённяшняй "Стартапніцы". А дапаможа нам галоўны рэдактар сайта BEL.BIZ Юлія Няхай.
    42 min

About Стартапніца

From the publisher's feed

'Startup Friday' stream on Euroradio — Free Belarus Radio since 2006. IT, startups, business, young enterpreners, accelerators, experience

More shows like Стартапніца

euroradio.fm by Euroradio

euroradio.fm

7 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners