Стартапніца

Стартапніца

By EuroradioBusiness
Download on the App Store

Стартапніца episodes

  • "Стартапніца": юрыдычны бок справы. Дар'я Жук з COBALT | Euroradio.fm
    Піліш стартап? Спярша знайдзі добрага юрыста! Іначай пасля ўзнікнуць пытанні. Абавязкова ўзнікнуць!
    Калі стартапу мае сэнс задумвацца пра юрыдычную дапамогу? З якімі праблемамі юрысты могуць дапамагчы зладзіць, а якія — перадухіліць? У чым увогуле заключаецца юрыдычнае кансультаванне і суправаджэнне ў экасістэма стартапаў? На гэтыя пытанні адказвае кіруючы партнёр COBALT Дар'я Жук.
    31 min
  • Бізнес-анёл Ігар Маханёк пра інвеставанне ў Нью-Ёрку і ў Мінску | Euroradio
    Ігар Маханёк — легенда ў свеце беларускіх IT. Яшчэ ў 2000-я два разы выйграў "Кубак Яндэкса" па пошуку ў інтэрнэце, потым з'ехаў працаваць у Google, перайшоў у Facebook... І пачаў укладваць грошы ў стартапы.
    Першыя інвестыцыі былі зробленыя каля сямі гадоў таму. У партфелі ў Ігара PandaDoc і іншыя праекты, дакладную колькасць якіх, як і дакладную колькасць экзітаў, ужо складана хутка падлічыць. У "Стартапніцы" Ігар Маханёк распавядае пра экзіты, якіх чакаеш сем гадоў; "чырвоныя сцягі"; прынцыпы працы нью-ёркскай сеткі Empire Angels і пазітыўныя змены ў Беларусі.
    36 min
  • Уладзімір Давыдаў і стартап Dronex | Владимир Давыдов и стартап Dronex | Euroradio
    Будучыня прыйшла ў Беларусь! Стартап Dronex сумесна з Menu.by запусціў у тэставым рэжыме дастаўку ежы... з дапамогай дронаў. Фаўндар праекта Уладзімір Давыдаў распавядзе падрабязнасці: як развіваўся стартап, ці застануцца праз яго без работы кур'еры, колькі дронаў задзейнічала ў сервісе, якую вагу яны падымаюць, як збіраюцца канкураваць з паштаматамі, куды і адукль яны змогуць прынесці вам піцу і што на гэты конт думае беларускае заканадаўства.
    32 min
  • Антаніна Судзілоўская і гульня CatZu, якая дапамагае дзецям загаварыць правільна | Euroradio.fm
    Амаль кожная трэцяя сям'я ў свеце сутыкаецца з парушэннямі вымаўлення ў дзіцяці дашкольнага ўзросту. Выправіць іх можна, калі рэгулярна рабіць патрэбныя практыкаванні. Але як зрабіць так, каб дзіця займалася ахвотна і не філоніла?
    Гэтую праблему вырашае праграма CatZu, якая дапамагае дзецям загаварыць правільна. Як гэта працуе? Пра гэта ў "Стартапніцы" расказвае CEO CatZu дэфектолаг Антаніна Судзілоўская. Дапамагае нам Юлія Няхай.
    32 min
  • Ірына Дубовік пра вузкія месцы праектаў з пазіцый бізнесу | Euroradio
    Інструменты маркетынга добра вядомыя, але эфектыўна прымяняць іх на практыцы атрымліваецца далёка не заўсёды. Якім павінен быць "правільны" маркетынг стартапаў? Раскажа эксперт у галіне развіцця бізнесу, аўтар праекта StartupOn Ірына Дубовік. Пагаварылі і пра вузкія месцы праектаў з пазіцый бізнесу.
    29 min
  • Антон Кулічкін пра блакчэйн і анёльскія інвестыцыі | Euroradio
    Антон Кулічкін, верагодна, самы загадкавы чалавек у беларускай стартап-тусоўцы. Антон уваходзіць у сеціва бізнес-анёлаў Angels Band і ў савет экспертаў Асацыяцыі "Тэхналогіі размеркаванага рэестра", выкладае ў Imaguru Blockchain School.
    "Бізнес-анёл заўсёды па-за зонай камфорту, заўсёды павінен быць галодным, у пошуку, — сказаў Антон у адным інтэрв'ю. — У анёльскім інвеставанні няма спакою".
    30 min
  • Вадзім Макоўскі пра блакчэйн-стартап Multy.io падчас крыптазімы | Euroradio
    Герой "Стартапніцы" — Вадзім Макоўскі, СЕО блокчейн-стартапа Multy.io. Праект з'явіўся ў верасні 2017 году пасля блакчэйн-хакатона ў стартап-хабе "Імагуру".
    Хлопцы распрацоўваюць адкрыты мабільны блакчэйн-кашалёк, які дае доступ да ўсіх крыптавалют на любым девайсе за кошт адной seed-фразы. У "Стартапніцы" пагаворым пра тое, як цяпер сябе адчуваюць праекты ў галіне блакчэйна і крыптавалют, улічваючы, з аднаго боку, сумную крыптазіму, а з другога —адкрыццё крыптаіржы ў Беларусі.
    30 min
  • Дзмітрый Кайгародаў пра акселерацыю, поспех і... закрыты праект | Euroradio
    Стартап Kuoll стартаваў як інструмент для кантролю якасці праграмавання. Потым каманда змяніла фокус і засяродзілася на працы з інтэрнэт-крамамі: прапанавала інструмент аналізу дадзеных для e-commerce.
    Каманда з 5 чалавек 4 гады працавала над прадуктам. Хлопцы прайшлі два акселератары, адкрылі офіс у Нью-Ёрку, прыцягнулі інвестыцыі, але ў выніку... закрылі праект.
    Калі фаўндару лепш закрыць кампанію, і як на гэта вырашыцца? Ці ёсць жыццё пасля стартапа? Пра гэта нам распавядае Дзмітрый Кайгародаў, CEO праекта Kuoll.
    31 min
  • Дар'я Данілава: $500 тысяч інвестыцый — гэта для стартапа шмат ці мала? | Euroradio
    Сённяшняя наша госця — Дар'я Данілава, СЕО стартапа RocketData, сервісу з актуальнымі звесткамі пра бізнес і водгукамі, якія дапамагаюць прывесці кліентаў. На мінулым тыдні праект закрыў здзелку на $500 тысяч. Гэтая падзея — знакавая для беларускай экасістэмы.
    $500 тысяч — гэта для стартапа шмат ці мала? Мы паразмаўляем з Дар'яй аб майстэрстве прыцягваць інвестыцыі, аб "адэкватнасці фаўндара" і перамовах з інвестарамі. А яшчэ — пра цяжкі перыяд у жыцці стартапа, калі грошы толькі-толькі замаячылі на гарызонце.
    31 min
  • Кірыл Атстараў аб працы на стыку медыцыны і AI | Euroradio
    Новы герой "Стартапніцы" — Кірыл Атстараў, "серыйны стартапер", які цяпер працуе над праектам Skina bot. Гэта просты, прыватны і бяспечны спосаб дыягнаставаць стан скуры праз ананімны тэлеграм-бот. Праграма аналізуе практычна любыя скурныя змены, утварэнні і захворванні: дастаткова зрабіць фатаграфію скуры на смартфон.
    У "Стартапніцы" — новым праекце Еўрарадыё і BEL.BIZ пра дзёрзкіх маладых прадпрымальнікаў, якія будуюць бізнес у Беларусі, і пра смелых інвестарах, якія ў іх вераць — мы пагутарым з Кірылам не толькі пра яго новым стартап і планы па манетызацыі і развіцці, але і ўвогуле пра праекты на стыку медыцыны і штучнага інтэлекту.
    31 min

About Стартапніца

From the publisher's feed

'Startup Friday' stream on Euroradio — Free Belarus Radio since 2006. IT, startups, business, young enterpreners, accelerators, experience

More shows like Стартапніца

euroradio.fm by Euroradio

euroradio.fm

7 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners