Навошта Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі стварае новыя спэцпадразьдзяленьні? Як сілавікі рыхтуюцца да выбараў? Ці могуць у Беларусі ў дзень выбараў цалкам заблякаваць інтэрнэт? Пра ўсё гэта ў жывым эфіры «ПіК Свабоды» расказвае прадстаўнік арганізацыі былых сілавікоў BelPol Уладзімер Жыгар.
Чаго баяцца ўлады Беларусі, узмацняючы рэпрэсіі напярэдадні 26 студзеня? Ці ўдасца рэжыму «перагарнуць старонку» пасьля ўступленьня на пасаду прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа? Пра гэта ў жывым этэры «ПіК Свабоды» з палітолягам і гісторыкам Розай Турарбекавай размаўляе Ганна Соўсь.
Так званая выбарчая кампанія ў Беларусі мінае практычна незаўважна. Які разьлік уладаў на гэтую кампанію і ці зьменіцца нешта пасьля 26 студзеня? Пра стратэгію ўладаў і дэмакратычных сілаў разважае палітоляг і гісторык Аляксандар Фрыдман.
Ці выйдуць сёлета на волю палітвязьні? Што думае Трамп пра Беларусь? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праекце «Беларусь пасьля 26 студзеня» адказвае доктар культуралёгіі, палітычны аналітык Вадзім Мажэйка.
«Адзін з нас» -- так называецца дакумэнтальны фільм пра палітвязьня Сяргея Ціханоўскага. Пра асобу і значэньне Сяргея Ціханоўскага для найноўшай гісторыі, а таксама пра зьяўленьне відэа з палітвязьнем Віктарам Бабарыкам пасьля амаль двух гадоў інкамунікада гаворым з адвакаткай Натальляй Мацкевіч.
Уладзімер Зяленскі заявіў, што Лукашэнка выбачаўся перад ім за расейскія ракеты выпушчаныя па Ўкраіны зь беларускай тэрыторыі і тлумачыў, што ён нічога ня можа зрабіць. У эфіры “ПіКа Свабоды” ўкраінскі журналіст і публіцыст Віталь Портнікаў.
Музычны крытык Арцемій Троіцкі і заснавальнік The Moscow Times Дэрк Саўэр запусьцілі музычны лэйбл ТМТ Music, які будзе выдаваць музыку артыстаў, якія пакінулі Беларусь і Расею з прычыны цэнзуры і палітычнага ціску. Якія беларускія выканаўцы будуць у гэтым праекце? Троіцкі ў эфіры “ПіК Свабоды”.
Што азначае прысутнасьць у выбарчым бюлетэні Ганны Канапацкай? Якая імавернасьць зьмяншэньня рэпрэсіяў? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праекце «Беларусь пасьля 26 студзеня» адказвае журналістка, аўтарка грамадзка-палітычных Youtube-праектаў «Мне тоже не нравится» i «Часики тикают» Яўгенія Сугак.
Ці ёсьць тэмы, на якія лепш не жартаваць у прыстунасьці беларусаў? Ці дапушчальна жартаваць з палітвязьняў і дэмакратычных сілаў? Ці сьмешна жартуе ГУБАЗіК і хто сярод прыхільнікаў рэжыму ў Беларусі самы сьмешны пэрсанаж? Госьць «Свабоды» – беларускі стэндап-комік Дзьмітрый Нарышкін.
Якімі былі самыя важныя падзеі году? Якія прагнозы спраўдзіліся, якія не? Чаго чакаць ад наступнага году? На пытаньні Юрыя Дракахруста адказваюць палітычныя аглядальнікі Радыё Свабода Валер Карбалевіч і Віталь Цыганкоў.
41 min
About ПіК Свабоды
From the publisher's feed
«ПіК Свабоды» — гэта штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і…
актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.