ПіК Свабоды

ПіК Свабоды

By Радыё СвабодаNewsNews Commentary
Download on the App Store

ПіК Свабоды episodes

  • «Запыталася б Лукашэнку, ці ён шчасьлівы», – блогерка Вольга Павук
    Якая галоўная рыса цяперашніх чыноўнікаў? Ці баяцца яны званкоў папулярных блогераў? Ці выпадкова так званы «Усебеларускі народны сход» супадае з пачаткам выбараў у Каардынацыйную раду? Чаму аўтары «Рудабельскай паказухі» навучылі Сяргея Ціханоўскага? Пра гэта гаворым з папулярнай блогеркай, віцэ-сьпікеркай 2-га складу Каардынацыйнай Рады Вольгай Павук.
    24 min
  • «Топчуць крыжыкі, абразкі, зьбіваюць за рэлігійныя тату». Як зьдзекуюцца зь вернікаў за кратамі
    Пратэстанцкі прапаведнік Сяргей Мельянец, які наведваў практычна ўсе суды над палітвязьнямі, пасьля арышту вымушаны быў разам зь сям’ёй выехаць зь Беларусі. Празь якія выпрабаваньні за кратамі праходзяць палітзьняволеныя пастары, сьвятары, хрысьціянскія актывісты? Расказвае тэалягіня, прадстаўніца аб’яднаньня «Хрысьціянская візія» Натальля Васілевіч, якая дапамагае палітзьняволеным хрысьціянскім актывістам і сьвятарам.
    26 min
  • Ці можна казаць, што Эўразьвяз у крызісе?
    Што могуць прынесьці выбары ў Эўрапейскі парлямэнт на пачатку чэрвеня? Ці ёсьць у Эўразьвязе палітыкі, якія бачаць далучэньне Беларусі у нейкай агляднай будучыні пажаданым і рэалістычным? Пра ўсё гэта ў падкасьце «Куды коціцца сьвет» расказвае Алена Кудзько, віцэ-прэзыдэнтка міжнароднага аналітычнага цэнтру GLOBSEC у Браціславе.
    46 min
  • Чым займалася Ціханоўская на востраве Капры. І за чые грошы
    Беларусь упершыню была прадстаўленая на саміце «Вялікай сямёркі». Гэта нефармальны міжнародны клюб у складзе сямі найболей эканамічна разьвітых дзяржаў. Ён аб'ядноўвае Вялікабрытанію, Нямеччыну, Італію, Канаду, Францыю, Японію і ЗША. Гэтым разам ён адбываўся на італьянскім востраве Капры. А пры чым тут Беларусь? Госьць «ПіКу Свабоды» – Дзяніс Кучынскі, дыпляматычны саветнік Сьвятланы Ціханоўскай.
    21 min
  • Паплечнік Бабарыкі пра згоду з Пазьняком і разыходжаньні з офісам Ціханоўскай
    Што цяпер робіць каманда Віктара Бабарыкі? Чым яе стратэгія адрозьніваецца ад стратэгіі іншых апазыцыйных сілаў? У чым сэнс дзейнасьці Каардынацыйнай рады? Пра гэта ў праграме ПіК Свабоды расказаў Іван Краўцоў, сакратар Каардынацыйнай рады, каардынатар штабу Віктара Бабарыкі і арганізацыйнага камітэту партыі «Разам».
    29 min
  • BalaganOFF: Як беларусы ратуюць сваю рэпутацыю ва Ўкраіне
    Як за адзін дзень атрымалася сабраць грошы на 100 дронаў для палка Каліноўскага, як ва Ўкраіне мянялася і мяняецца стаўленьне да беларусаў і да Лукашэнкі – пра гэта расказаў украінскі відэаблогер Аляксандар Рыкаў, больш вядомы як BalaganOFF, які ад 2020 году робіць шмат відэа пра Беларусь і беларусаў.
    25 min
  • Хто пацярпеў ад санкцый больш: беларусы ці Лукашэнка? Дыскусія Лойкі і Кірылюка
    Ці павялічваюць санкцыі залежнасьць Беларусі ад Расеі? Як яны могуць прывесьці да зьмены паводзінаў рэжыму Лукашэнкі? Як санкцыі могуць вызваліць палітвязьняў?
    Па гэтых пытаньнях Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» спрачаюцца рэдактарка выданьня «Плян Б», былая палітзьняволеная Вольга Лойка і праўнік «Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня» Міхаіл Кірылюк.
    36 min
  • Як ураджэнец Беларусі ваюе ў ізраільскай арміі
    Як ураджэнцы Беларусі перажылі напад Ірану на Ізраіль? Што яны думаюць пра тое, якім чынам магчыма спыніць эскаляцыю канфлікту на Блізкім Усходзе? Госьць Ганны Соўсь – ізраільцянін Аляксандар Фруман, ураджэнец Беларусі, які пайшоў добраахвотнікам у ізраільскае войска пасьля нападу ХАМАС. Аляксандар цяпер знаходзіцца на мяжы Ізраіля з Сырыяй. Аляксандар Фруман спрабуе прыцягнуць да адказнасьці сілавікоў, якія катавалі яго і зьдзекаваліся падчас затрыманьня ў жніўні 2020 году ў Менску.
    22 min
  • Чаго Лукашэнка рвануў у Маскву. Расказвае расейскі палітоляг
    Лукашэнка падчас візыту ў Маскву два дні заклікаў Украіну да перамоваў. У ў чацьвер і ў пятніцу палітык зрабіў заявы пра неабходнасьць для Кіева вярнуцца да мірнага ўрэгуляваньня вайны з Расеяй паводле “стамбульскага фармату”. Пуцін, у сваю чаргу, пагаджаецца з гэтымі прапановамі Лукашэнкі. Ці сапраўды ў Крамлі гатовыя да перамоваў і якая роля ў іх адведзена Беларусі? Госьць Свабоды палітычны аналітык, выкладчык Карлавага ўнівэрсытэту (Прага) Аляксандар Марозаў.
    19 min
  • Як бачаць будучыню Беларусі беларускія добраахвотнікі з вайсковых акопаў на ўсходзе Ўкраіны
    Госьць Ганны Соўсь – беларускі добраахвотнік з пазыўным «Пан Зубр», які змагаецца на баку Ўкраіны ад 2015 году, быў у складзе батальёну «Азоў», байцом тактычнай групы «Беларусь», палка Каліноўскага, а цяпер – у складзе Ўзброеных сілаў Украіны ў інжынэрных войсках сапёрам. «Пан Зубр» даваў інтэрвію Свабодзе ў 2016 годзе і параўноўвае свой погляд на рэчы тады і цяпер.
    28 min

About ПіК Свабоды

From the publisher's feed

«ПіК Свабоды» — гэта штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і…

More shows like ПіК Свабоды

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

355 Listeners

euroradio.fm by Euroradio

euroradio.fm

7 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

Гісторыя на Свабодзе by Радыё Свабода

Гісторыя на Свабодзе

0 Listeners

Архіпэляг БЕЛАГ by Радыё Свабода

Архіпэляг БЕЛАГ

0 Listeners

Куды коціцца сьвет by Радыё Свабода

Куды коціцца сьвет

0 Listeners

«Красаўцы». Вайна з народам у жніўні 2020 by Радыё Свабода

«Красаўцы». Вайна з народам у жніўні 2020

0 Listeners

Доктар Мартаў. На вайне з COVID-19 by Радыё Свабода

Доктар Мартаў. На вайне з COVID-19

0 Listeners