ПіК Свабоды

ПіК Свабоды

By Радыё СвабодаNewsNews Commentary
Download on the App Store

ПіК Свабоды episodes

  • 40 тысяч ахвяр махляроў. Экстрэмізм шукаюць у новых месцах. Беларускія сьляды на Мундыялі
    Махляры гадамі тэрарызавалі гандлёвыя сеткі, пасьпяхова вымагаючы грошы. Следчыя будуць больш маніторыць TikTok і Threads, шукаючы экстрэмізм. Беларуская кампанія хацела набыць зброю для Ірану і трапіла пад санкцыі ЗША. Сёньня пачынаецца футбольны чэмпіянат сьвету. Беларусі ня будзе сярод 48 удзельнікаў, але на чэмпіянаце ёсьць беларускія сьляды. Навіны 11 чэрвеня.
    10 min
  • Чалавек Трампа супакоіў беларусаў. Расея правакуе атаку на Беларусь. Як Макс Корж «данаціў» Украіне
    Ці спынены працэс вызваленьня палітвязьняў? Адказвае дарадца амэрыканскага прэзыдэнта Джон Коўл. Расея будуе дронавыя комплексы каля мяжы зь Беларусьсю. Чаму гэта небясьпечна для беларусаў? Украіна распрацавала танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Каму пачынаць баяцца? На самым стратэгічным заводзе сілавікі правяраюць каля 400 працаўнікоў. Навошта? Гэтыя і іншыя навіны 10 чэрвеня ў «ПіКу Свабоды».
    14 min
  • Справа Лукашэнкі ў Гаазе. Боты ў Threads. Іранка пра пекла Акрэсьціна. Навіны 9 чэрвеня
    Што будзе са справай супраць рэжыму Лукашэнкі ў Міжнародным крымінальным судзе пасьля адхіленьня ад пасады пракурора. На блогера Ігара Лосіка ў сацсетцы Threads за некалькі дзён падпісалася 800 ботаў. Затрымалі падазраванага ў масавым атручваньні дзяцей у Барысаве. У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь апавядаем пра навіны 9 чэрвеня. І тлумачым, што яны значаць.
    11 min
  • «Працуйце як эфіёпы». Дактары адказалі Лукашэнку. Канцэрт Каржа. Бэнзін па ліміту? Навіны 8 чэрвеня
    Гендырэктарка «Камволя» наракае, што беларусы мала працуюць, а трэба як эфіёпы. Дактары адрэагавалі на прапанову Лукашэнкі вярнуцца, каб выносіць сьмецьце. Як адраджалі Савецкі Саюз на канцэрце Макса Каржа ў Стамбуле. Ці абмяжуюць продаж бэнзіну ў Беларусі, пакуль у расейцаў дэфіцыт паліва праз атакі ўкраінцаў па НПЗ. З Ганнай Соўсь апавядаем пра навіны 8 чэрвеня. І тлумачым, што яны значаць.
    12 min
  • Таемныя перамовы з Лукашэнкам. Вызваленьняў больш ня будзе? Беларусь у лісьце Зяленскага Пуціну
    Чаму Зяленскі згадвае Беларусь у лісьце да Пуціна? Ці пачаў Эўразьвяз перамовы з афіцыйным Менскам? Што азначае для Беларусі разьмяшчэньне ядзернай зброі ў Літве? Што стаіць за вучэньнямі сілавікоў па ўсёй Беларусі? За што насамрэч арыштоўвалі Хлястова? У «ПіКу Свабоды» падсумоўваем падзеі тыдня. У эфіры палітычны аглядальнік Юры Дракахруст, літоўскі вайсковы экспэрт Дарус Антанайціс, прадстаўнік BelPOL Уладзімер Жыгар і музыказнаўца Аляксандар Чарнуха.
    50 min
  • Хлястоў выйшаў з турмы. Лукашэнка дараваў алігарху за 2020 год. Міліцыя рыхтуецца да пратэстаў
    «ПіК Свабоды» зь Дзьмітрыем Гурневічам пра галоўныя падзеі чацьвярга, 4 чэрвеня. Ці сапраўды ў Менску адбыліся закрытыя кантакты з удзелам французскай выведкі і што гэта можа азначаць для Беларусі і адносінаў з ЭЗ? У Беларусь прыезаў расейскі алігарх беларускага паходжаньня Дзьмітрый Мазепін, які ў 2020 заклікаў Лукашэнку да дыялёгу з народам. У Беларусі працягваюцца вучэньні сілавікоў па падаўленьні масавых беспарадкаў — з выкарыстаньнем зброі і сцэнарамі 2020 года.
    14 min
  • Расейскі дрон упаў пад Менскам. Куды зьнік Джон Коўл? Сэнсацыя на раскопках | Навіны 3 чэрвеня
    «ПіК Свабоды» зь Дзьмітрыем Гурневічам пра галоўныя падзеі серады, 3 чэрвеня. Расейскі дрон упаў у Слуцку ўсяго за 100 кілямэтраў ад Менску. Што вядома пра палёты бесьпілётнікаў над Беларусьсю і чаму ў неба паднімалася беларуская авіяцыя? Камэнтуе прадстаўнік BELPOL Матвей Купрэйчык. Дзе зьнік спэцпасланьнік Дональда Трампа Джон Коўл і чаму ягоны візыт у Менск дагэтуль не адбыўся? Камэнтуе палітоляг Аляксандар Фрыдман. Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася ў Лёндане з прэм'ер-міністрам Вялікай Брытаніі Кірам Стармэрам. Пра што ішла размова і якіх вынікаў чакае беларускі бок? Адказвае дарадца Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі.
    11 min
  • Затрыманьне афіцэра КДБ, Бакіеў пад бокам у Лукашэнкі, мігранты для чыгункі | Навіны 2 чэрвеня
    Чым валодае Курманбек Бакіеў у Беларусі. Па вяртаньні з Польшчы арыштавалі былога супрацоўніка КДБ. Лукашэнку ўцягнулі ў канфлікт паміж Пуціным і Пашыньянам. Беларуская чыгунка шукае рабочых у Нэпале і Пакістане. Жорсткая атака расейцаў на Кіеў і Дняпро Апавядаем пра навіны 2 чэрвеня. І тлумачым, што яны значаць.
    12 min
  • Зьмены ў Беларусі з 1 чэрвеня. Лукашэнка нэрвуецца. Скандалы вакол добраахвотнікаў. Навіны 1 чэрвеня
    Мы пачынаем новы фармат «ПіКа Свабоды». Расказваем пра галоўныя навіны дня і тлумачым, што яны значаць. Ад панядзелка да чацьвярга глядзіце ўвечары выпуск навінаў. У пятніцу падводзім вынікі тыдня.
    Новыя цэны і новыя грошы: што зьмянілася ў Беларусі з 1 чэрвеня. Скандалы сярод добраахвотнікаў, нэрвовая рэакцыя Лукашэнкі – наступствы візыту Ціханоўскай у Кіеў. Праз увядзеньне абавязковага падатку на жывёлаў гаспадары масава ўсыпляюць сабакаў. Кіроўца аўтадома «Краіны для жыцьця» на волі пасьля 6 гадоў турмы.
    11 min
  • Лукашэнка стаў «прасунутым юзэрам»? Штучны інтэлект, Пуцін і Астана
    Лукашэнка справаздачыцца Пуціну ў Астане і чытае лекцыі пра штучны інтэлект. Пашыньян жорстка адказвае Лукашэнку. Дэталі аўдыенцыі Бяляцкага ў папы рымскага. Саша Філіпенка пра візыт у Кіеў і жарты для Зяленскага. Невядомыя факты пра справу Бабарыкі. Усё больш беларусаў едзе вучыцца ў Расею. Падсумоўваем падзеі тыдня разам з палітычным аглядальнікам інфармацыйнага агенцтва «Позірк» Аляксандрам Класкоўскім, нобэлеўскім ляўрэатам Алесем Бяляцкім, пісьменьнікам Сашам Філіпенкам, прадстаўніцай «Хрысьціянскай візіі» Наталкай Васілевіч, экспэртам у навуцы, адукацыі і інавацыях Андрэем Лаўрухіным і літаратаркай Сабінай Брыло.
    48 min

About ПіК Свабоды

From the publisher's feed

«ПіК Свабоды» — гэта штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і…

More shows like ПіК Свабоды

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

356 Listeners

euroradio.fm by Euroradio

euroradio.fm

7 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

25 Listeners

Гісторыя на Свабодзе by Радыё Свабода

Гісторыя на Свабодзе

0 Listeners

Архіпэляг БЕЛАГ by Радыё Свабода

Архіпэляг БЕЛАГ

0 Listeners

Куды коціцца сьвет by Радыё Свабода

Куды коціцца сьвет

0 Listeners

«Красаўцы». Вайна з народам у жніўні 2020 by Радыё Свабода

«Красаўцы». Вайна з народам у жніўні 2020

0 Listeners

Доктар Мартаў. На вайне з COVID-19 by Радыё Свабода

Доктар Мартаў. На вайне з COVID-19

0 Listeners