Эўразьвяз сёньня прыняў 18-ы пакет санкцыяў супраць Расеі і Беларусі. Ці можна цяпер казаць пра фінансавую блякаду Беларусі? Пра што сьведчаць новыя інцыдэнты на мяжы Беларусі з краінамі Эўразьвязу? Пра гэта ды іншае ў праграме «ПіК Свабоды» расказвае намесьнік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінэту, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня Павел Латушка.
Чым тлумачыцца ўзмацненьне рэпрэсіяў напярэдадні заканчэньня тэрмінаў даўніны за ўдзел у пратэстах 2020 году? Ці перашкаджаюць Ціханоўскія амэрыканцам размаўляць з Лукашэнкам? Якія перадумовы нацыянальнага прымірэньня, да якога заклікаў Алесь Бяляцкі? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае палітычны аналітык інфармацыйнага агенцтва «Позірк» Аляксандар Класкоўскі.
Як зьмянілася жыцьцё Сьвятланы Ціханоўскай пасьля 21 чэрвеня? Якія хатнія і працоўныя абавязкі ў «першага джэнтэльмэна Беларусі»? Як зьмяніліся за пяць гадоў Сяргей і Сьвятлана? Пра гэта ў «ПіКу Свабоды» Ганна Соўсь гаворыць зь лідэркай дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятланай Ціханоўскай.
Як былога палітвязьня Ігара Карнея зблыталі зь Сяргеем Ціханоўскім. Як праходзіць рэабілітацыя і адаптацыя да новага жыцьця? Чаго найбольш хочацца пасьля турмы? Ад якіх турэмных звычак цяжка пазбавіцца? Пра нечаканыя і чаканыя наступствы зьняволеньня і першыя тыдні на свабодзе Ганна Соўсь гаворыць з былым палітзьняволеным, журналістам Ігарам Карнеем.
Беларускаму праваабаронцу Раману Кісьляку пагражае дэпартацыя з Грузіі. Паводле яго, у Грузіі знаходзяцца больш за 14 тысяч беларусаў, якія прыехалі ў краіну пасьля падзей 2020 году. Ганна Соўсь гаворыць з праваабаронцам Раманам Кісьляком пра тое, чаму беларусам адмаўляюць у прытулку ў Грузіі, і наколькі гэтая краіна цяпер бясьпечная для беларусаў.
Чаму расчараваны Ціханоўскі? Пра што сьведчыць яго завочная перапалка з Пазьняком. Ці адбыўся падзел дэмакратычных сілаў на два лягеры, калі адныя за перамовы, другія за працяг ціску? Як Офіс Ціханоўскай ацэньвае вынікі перамоваў адміністрацыі Трампа з уладамі Беларусі? Ганна Соўсь абмяркоўвае найважнейшыя падзеі тыдня з гісторыкам і палітолягам Аляксандрам Фрыдманам. Таксама ў нашым эфіры старшы дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Франак Вячорка выкладзе свае аргумэнты на карысьць працягу ціску Захаду на рэжым Лукашэнкі.
Калі і на якіх умовах вызваляць Віктара Бабарыку? Ці магчымы дыялёг і нацыянальнае прымірэньне? Ад каго залежыць вызваленьне ўсіх палітвязьняў? І якую ролю цяпер адыгрывае Сяргей Ціханоўскі? Гэта ды іншае ў жывым эфіры «ПіКу Свабоды» Ганна Соўсь абмяркуе з прадстаўніком каманды Віктара Бабарыкі, палітычным актывістам Іванам Краўцовым.
На што разьлічваў Лукашэнка, вызваліўшы Ціханоўскага? Якім будзе працяг перамоваў паміж прадстаўнікамі ЗША і афіцыйным Менскам? Што павінны адбыцца, каб вызвалілі ўсіх палітвязьняў? Гэта ды іншае ў жывым эфіры «ПіКа Свабоды» Ганна Соўсь абмяркоўвае з гісторыкам, палітолягам Розай Турарбекавай.
Ці могуць санкцыі забясьпечыць вызваленьне палітвязьняў? Пра што гаворыць вопыт папярэдніх раўндаў нармалізацыі адносінаў Беларусі і Захаду? Які маральны падыход да палітыкі адносна Беларусі? У праграме «ПіК Свабоды» спрачаюцца сябра Каардынацыйнай Рады Сьвятлана Мацкевіч і гісторык Яўген Красулін.
Што магчыма і што трэба рабіць беларускім палітычным актывістам у цяперашніх умовах? Пра што варта прасіць заходніх партнэраў – дабівацца вызваленьня палітвязьняў ці зьмены рэжыму? Пра гэта ў жывым эфіры Свабода Premium дыскутуюць прадстаўнік руху «Вольная Беларусь», палітоляг Павал Вусаў і прадстаўнік Сьвятланы Ціханоўскай у канстытуцыйнай рэформе і супрацы з парлямэнцкай супольнасьцю Анатоль Лябедзька
1 hr 1 min
About ПіК Свабоды
From the publisher's feed
«ПіК Свабоды» — гэта штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і…
актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.