Навошта незалежнасьць Беларусі пераемнікам Лукашэнкі? Чаму Лукашэнка нібыта апраўдваецца за вызваленьне палітвязьняў? Якія перадумовы посьпеху плянаў Ціханоўскага? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман.
Пра што сьведчаць першыя крокі і заявы Сяргея Ціханоўскага? Ці адбудуцца новыя вызваленьні беларускіх палітвязьняў? Чаго трэба асьцерагацца Ціханоўскаму, ведаючы мэтады спэцслужбаў Беларусі і Расеі? Ганна Соўсь гутарыць з расейскім палітыкам, праваабаронцам, адвакатам і блогерам Маркам Фейгіным.
Ці патэлефануе Трамп Лукашэнку з просьбай вызваліць нобэлеўскага ляўрэата Бяляцкага? Пра што сьведчаць першыя крокі і заявы Сяргея Ціханоўскага? Якая сапраўдная мэта саміту Эўразійскага эканамічнага саюзу ў Менску?
Якую справаздачу Лукашэнка зробіць Пуціну пра сустрэчу з пасланьнікам прэзыдэнта ЗША Келагам? Якія практычная мэты Эўразійскага форуму і саміту ў Менску? Што зьменіць для Эўропы павелічэньне выдаткаў на абарону да 5%, ухваленае на саміце NATO?
Якой каштоўнай інфармацыяй валодала Анжаліка Мельнікава, да чаго ў яе быў доступ? Ганна Соўсь абмяркоўвае ў жывым эфіры «ПіКу Свабоды» разам з намесьнікам кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінэта Паўлам Латушкам, а таксама Ўладзімерам Жыгарам прадстаўніком арганізацыі былых сілавікоў BelPol.
У выніковым тыднёвым выданьні «ПіКа Свабоды» Дзьмітры Гурневіч размаўляе са сваімі гасьцьмі пра найбольш запамінальныя падзеі апошніх дзён. З палітычным камэнтатарам Аляксандрам Фрыдманам ён закрануў інаўгурацыю Лукашэнкі. З украінскім вайсковым экспэртам Ігарам Раманенкам — пра заканчэньне вайны ва Украіне. З Альгердам Бахарэвічам — пра літаратурную прэмію Ляйпцыскага кніжнага кірмашу за кнігу «Сабакі Эўропы».
Праскую студыі Свабоды наведала адна са стваральніц і дырыгентка «Вольнага хору» Галіна Казіміроўская. Яна расказала, чым адрозьніваецца «Вольны хор» 2020 году ад «Вольнага хору»-2025, як атрымлівалася сьпяваць у розных месцах Менску ў 2020-м, а таксама што адбываецца, калі чалавек сьпявае.
Наколькі важная Беларусь для імпэрскіх плянаў Расеі? Якімі могуць быць наступныя расейскія крокі датычна Беларусі? Пра гэта ды іншае ў «Размове са Свабодай» расказвае Донаха О Бяхань, прафэсар Гарадзкога ўнівэрсытэту Дубліну, Ірляндыя. У красавіку ў яго мае выйсьці кніга «Незавершаная імпэрыя: расейскі імпэрыялізм ва Ўкраіне і блізкім замежжы» (Columbia University Press). Там ёсьць разьдзел і пра Беларусь.
25 сакавіка 1918 году Рада Беларускай Народнай Рэспублікі прыняла Трэцюю Ўстаўную грамату, у якой абвясьціла незалежнасьць БНР і аддзяленьне Беларусі ад Расеі. Пра гэтую гістарычную дату і стан беларускай незалежнасьці Дзьмітры Гурневіч размаўляе са сваімі госьцьмі. Госьці эфіру: Павал Латушка, Юры Дракахруст, Валер Карбалевіч, Сяргей Шупа.
1 hr 2 min
About ПіК Свабоды
From the publisher's feed
«ПіК Свабоды» — гэта штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і…
актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.