ПіК Свабоды

ПіК Свабоды

By Радыё СвабодаNewsNews Commentary
Download on the App Store

ПіК Свабоды episodes

  • Дачка зьніклага бізнэсоўца Красоўскага пра суд над датычным да выкраданьня і забойства яе бацькі. Аўдыё - верасень 21, 2023
    Госьця Свабоды Premium – Лера Красоўская, дачка бізнэсоўца Анатоля Красоўскага, якая два дні правяла ў судовай залі разам з чалавекам, які прызнаўся ў датычнасьці да забойства бацькі. У Швайцарыі прайшоў суд над былым байцом «эскадрону сьмерці» Юрыем Гараўскім, які, папрасіўшы прытулак у Швайцарыі, прызнаўся ў датычнасьці да выкраданьня і забойства апазыцыйных палітыкаў канца 1990-х гадоў: былога міністра МУС Юрыя Захаранкі, старшыні ЦВК Віктара Ганчара і бізнэсоўца Анатоля Красоўскага.
    15 min
  • Найважнейшае з суду над былым байцом «эскадрону сьмерці». Аўдыё - верасень 21, 2023
    Якім будзе вырак былому спэцназаўцу Юрыю Гараўскаму ў справе зьнікненьняў апанэнтаў Лукашэнкі? Ці стане суд у Швайцарыі аб палітычных злачынствах у Беларусі пачаткам далейшага крымінальнага перасьледу адказных за забойствы? Нашы суразмоўцы — праваабаронца «Вясны» Павал Сапелка і былая палітзьняволеная Натальля Хершэ, якія два дні прысутнічалі на судовым працэсе над Гараўскім у Швайцарыі. Судовае пасяджэньне скончанае, вэрдыкт стане вядомы на наступным тыдні ў пісьмовай форме.
    23 min
  • Выкраданьні беларускіх палітыкаў. Што пакажа прысуд у Швайцарыі. Аўдыё - верасень 20, 2023
    У швайцарскім кантоне Санкт-Гален пачаўся суд над экс-байцом беларускага спэцыяльнага атраду хуткага рэагаваньня Юрыем Гараўскім, які ў 2019 годзе публічна заявіў аб сваёй датычнасьці да зьнікненьняў апазыцыйных палітыкаў у Беларусі. Журналістка, былая палітзьняволеная Вольга Класкоўская расказала пра свае ўражаньні з судовай залі, а дарадца Офісу Сьвятланы Ціханоўскай у прававых пытаньнях Крысьціна Рыхтэр патлумачыла юрыдычныя і палітычныя наступствы гэтага суду.
    20 min
  • BelPol: Новая рэзыдэнцыя Лукашэнкі каштуе $14 млн. Аўдыё - верасень 19, 2023
    Такога расьследаваньня ў Беларусі яшчэ ня было, кажуць прадстаўнікі BelPol пра свой матэрыял, прысьвечаны новай рэзыдэнцыі Лукашэнкі. Былыя сілавікі сьцьвярджаюць, што атрымалі сотні дакумэнтаў, якія падрабязна апісваюць новы палац за 14 мільёнаў даляраў. Што ўваходзіць у гэтую цану і адкуль пэўнасьць, што там мае жыць Лукашэнка? Пра новае расьсьледаваньне расказвае прадстаўнік BelPol Мацьвей Купрэйчык.
    16 min
  • Халезін: Плянуем сэрыял паводле Караткевіча з сусьветнымі зоркамі. Аўдыё - верасень 14, 2023
    14, 15 і 16 верасьня — сусьветная прэм’ера опэры «Дзікае паляваньня караля Стаха» паводле бэстсэлера Караткевіча на прэстыжнай лёнданскай сцэне. Пра пастаноўку Свабоднага тэатру як культурную падзею году гутарым з рэжысэрам опэры «Дзікае паляваньне караля Стаха», сузаснавальнікам беларускага Свабоднага тэатру Мікалаем Халезіным
    26 min
  • Якім будзе сілавы пратэст супраць Пуціна і ці разваліцца Расея. Гутарка з экс-дэпутатам Дзярждумы. Аўдыё - верасень 14, 2023
    Пасьля поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну ў розных рэгіёнах РФ адбываліся акцыі супраціву супраць расейскай арміі і супраць уладаў. Як сытуацыя выглядае сёньня? Ці можа ў Расеі адбыцца актыўны сілавы супраціў, ці імпэрцы расейскія дэмакраты і ці павінна Расея разваліцца, каб не пагражаць суседзям. Пра гэта расказвае палітычны прадстаўнік Легіёну «Свабода Расеі» і былы дэпутат Дзярждумы Ільля Панамароў.
    19 min
  • Як КДБ і ГУБАЗіК маніпулююць беларусамі. Расказвае былы сьледчы. Аўдыё - верасень 13, 2023
    КДБ Беларусі хваліцца, што раскрыў дывэрсійную групу, якая нібыта працавала на СБУ і плянавала тэракты на тэрыторыі Беларусі. У той жа дзень Сьледчы камітэт паведаміў пра распачаты працэс «спэцыяльнага вядзеньня» ў дачыненьні да прадстаўнікоў і экс-удзельнікаў арганізацыі ByPol. Сярод тых, каму трэба зьявіцца ў СК, і Андрэй Астаповіч, былы сьледчы, а сёньня супрацоўнік Belpol. Ён госьць эфіру Свабоды Premium.
    24 min
  • Азараў пра партызанскі рух і зьмены ў пляне «Перамога». Аўдыё - верасень 11, 2023
    Сьледчы камітэт распачаў так званае «спэцвядзеньне» справы супраць былых сілавікоў, якія працавалі ў ByPOL (некаторыя зь іх цяпер у BelPol). Чым займаецца ByPOL пасьля расколу ў арганізацыі і сыходу Аляксандра Азарава з пасады прадстаўніка ў аднаўленьні правапарадку ў Аб’яднаным пераходным кабінэце? Ці супрацоўнічае арганізацыя зь BelPol, што адбываецца з плянам «Перамога» і ці магчымы партызанскі рух у сёньняшняй Беларусі? Пра гэта ў інтэрвію Свабодзе Premium расказвае сам Аляксандар Азараў.
    16 min
  • Зьяжджаць ці рэалізоўвацца ў Беларусі? Раіць дарадца Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнтах. Аўдыё - верасень 11, 2023
    Як бачыць свае пэрспэктывы беларуская моладзь у краіне і за мяжой і як ім у гэтым могуць дапамагчы дэмакратычныя сілы? Расказвае Маргарыта Ворыхава, дарадца Сьвятланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнтах. Гаворым пра тое, чым яна будзе займацца, пра 627 маладых палітвязьняў, а таксама пра тое, у якія замежныя краіны і якія ВНУ ёсьць шанец трапіць моладзі зь беларускімі пашпартамі.
    27 min
  • Балкунец: Чым Лукашэнка гатовы ахвяраваць узамен на саступкі Захаду. Аўдыё - верасень 11, 2023
    Польшча і Літва канстатуюць, што пагроза з боку ПВК «Вагнэр» у Беларусі зьменшылася. Раней яны абяцалі адкрыць усе памежныя пераходы зь Беларусьсю, калі вагнэраўцы пакінуць тэрыторыю краіны. Некалькі апошніх дзён зьменшылася колькасьць мігрантаў, якія пад кантролем беларускіх сілавікоў штурмуюць мяжу Эўразьвязу. Ці магчымы дыялёг паміж Лукашэнкам і краінамі Эўразьвязу? Пра гэта ў эфіры Свабоды Premium разважае палітычны камэнтатар Дзьмітры Балкунец.
    16 min

About ПіК Свабоды

From the publisher's feed

«ПіК Свабоды» — гэта штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і…

More shows like ПіК Свабоды

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

355 Listeners

euroradio.fm by Euroradio

euroradio.fm

7 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

Гісторыя на Свабодзе by Радыё Свабода

Гісторыя на Свабодзе

0 Listeners

Архіпэляг БЕЛАГ by Радыё Свабода

Архіпэляг БЕЛАГ

0 Listeners

Куды коціцца сьвет by Радыё Свабода

Куды коціцца сьвет

0 Listeners

«Красаўцы». Вайна з народам у жніўні 2020 by Радыё Свабода

«Красаўцы». Вайна з народам у жніўні 2020

0 Listeners

Доктар Мартаў. На вайне з COVID-19 by Радыё Свабода

Доктар Мартаў. На вайне з COVID-19

0 Listeners