ПіК Свабоды

ПіК Свабоды

By Радыё СвабодаNewsNews Commentary
Download on the App Store

ПіК Свабоды episodes

  • Латушка пра ўказ Лукашэнкі, пакараньне за яго і кошт «пашпартоў новай Беларусі». Аўдыё - верасень 08, 2023
    Паводле папярэдняй ацэнкі юрыстаў «Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня», указ Лукашэнкі наконт пашпартоў і консульскай дапамогі беларусам за мяжой можа расцэньвацца як яшчэ адна праява атакі на мірнае насельніцтва Беларусі з палітычных матываў.
    Гэта ўпісваецца ў маштабную палітыку рэпрэсій супраць беларусаў, лічыць кіраўнік «НАУ» Павал Латушка.
    19 min
  • «Рашэньне Лукашэнкі толькі паскарае прыняцьце пашпарта новай Беларусі». Аўдыё - верасень 07, 2023
    Больш за 30 гадоў таму Ўладзімер Астапенка браў удзел у стварэньні пашпарта незалежнай Беларусі, з выявай Пагоні. Сёньня ён удзельнічае ў распрацоўцы альтэрнатыўнага дакумэнта для беларусаў, які можа замяніць пашпарт.
    18 min
  • Былы дыплямат тлумачыць, што беларусам рабіць без дакумэнтаў - верасень 05, 2023
    4 верасьня зьявіўся ўказ Лукашэнкі, паводле якога беларусам могуць забараніць атрымліваць пашпарты ў дыпляматычных прадстаўніцтвах за мяжой. Цяпер для гэтага, як выглядае, трэба будзе ехаць у Беларусь, што пасуе ня кожнаму. Чаму рэжым пайшоў на такі крок і ці ёсьць у беларусаў варыянты, каб жыць за мяжой безь беларускага пашпарта? Пра гэта ў інтэрвію Свабодзе расказвае былы супрацоўнік Адміністрацыі прэзыдэнта і пасольства Беларусі ў Варшаве Анатоль Котаў.
    17 min
  • «Беларусь, як Самалі, і я не хачу туды вяртацца» - верасень 05, 2023
    Грамадзянін Беларусі Дзяніс Дашкевіч па ўласным жаданьні адмаўляецца ад беларускага грамадзянства. Прычынай ён называе сваю нязгоду з тым, «што адбываецца ў яго былым доме пад назвай Беларусь. Дашкевіч — шасьціразовы ляўрэат міжнародных і рэспубліканскіх музычных конкурсаў, стыпэндыят спэцыяльнага прэзыдэнцкага фонду падтрымкі таленавітай моладзі. На знак пратэсту супраць рэпрэсій у Беларусі і выкарыстаньня тэрыторыі краіны для нападу на Ўкраіну ён адмовіўся ад узнагрод.
    27 min
  • Як уратаваць беларускіх дзяцей ад лукашэнкаўскай школы - верасень 03, 2023
    1 верасьня школы ў Беларусі ізноў запоўніліся вучнямі. Каля мільёна беларускіх школьнікаў вярнуліся ў свае навучальныя ўстановы. Як у сучаснай беларускай школе ня стаць ахвярай прапаганды, лукашэнкаўскай ідэалёгіі, а вельмі часта і антынавуковых падыходаў? Што робіцца для маладых беларусаў, якія распачынаюць у гэты дзень навучаньне ў школах па-за Беларусьсю?
    Пра гэта ў эфіры Свабоды Premium Дзьмітры Гурневіч размаўляе з прадстаўніцай па нацыянальным адраджэньні Аб’яднанага пераходнага кабінэту Беларусі Алінай Коўшык.
    23 min
  • «Лукашысты ня стануць паміраць за ўладу, калі мы пачнём вызваляць Беларусь» - верасень 01, 2023
    Калі б Беларусь давялося вызваляць ад дыктатуры беларускім вайсковым фармаваньням, якія цяпер дзейнічаюць за мяжой, то краіне не пагражала б грамадзянская вайна, лічыць прадстаўніца руху «Супраціў» і «Кібэрпартызанаў» Юльяна Шаметавец. На яе думку, нават прыхільнікі Лукашэнкі ва ўмовах такога гіпатэтычнага канфлікту не захочуць паміраць за ўладу.
    У інтэрвію Свабодзе Premium яна расказала, на якім этапе будаўніцтва знаходзіцца сёньня так званы сілавы блёк нацыянальна-дэмакратычных сілаў, якога сыгналу да дзеяньняў ён чакае і чым сёньня займаюцца «Кібэрпартызаны».
    32 min
  • Хто даў дазвол чыноўніцы крытыкаваць прапагандыста Азаронка? Меркаваньне былога чыноўніка - жнівень 31, 2023
    Што азначае крытыка Азаронка з боку функцыянэркі «Белай Русі»? Наколькі сур’ёзныя гэтыя канфлікты паміж прыхільнікамі Лукашэнкі? Якая ідэалягічная подбіўка гэтых канфліктаў? Ці могуць яны прывесьці да палітычных зьменаў у Беларусі? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «Падзея і камэнтар» адказвае палітычны дарадца Паўла Латушкі ў Аб’яднаным пераходным кабінэце і «Народным антыкрызісным упраўленьні», былы чыноўнік Арцём Брухан.
    28 min
  • Латушка пра беларускія пашпарты вагнэраўцаў, заявы Зяленскага і эмбарга Эўразьвязу - жнівень 30, 2023
    Вагнэраўцы атрымліваюць сапраўдныя беларускія пашпарты, аформленыя на несапраўдныя імёны і прозьвішчы. Так яны могуць трапіць на тэрыторыю Эўразьвязу наўпрост праз памежныя пераходы. Пра гэта ў інтэрвію Свабодзе расказаў намесьнік кіраўніка Аб'яднанага пераходнага кабінэта, старшыня «Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня» Павал Латушка. Колькасьць выдадзеных дакумэнтаў палітык не ўдакладніў, але зазначыў, што такая практыка ідзе ўжо месяц.
    25 min
  • Шрайбман пра частковае закрыцьцё мяжы, лёс «Вагнэра» і заяву Зяленскага аб вызваленьні Беларусі - жнівень 29, 2023
    Рашэньне пра далейшае закрыцьцё мяжы зь Літвой і адсутнасьць агульнага рашэньня суседзяў Беларусі аб поўным закрыцьці межаў — палавіністае ці збалянсаванае? Што азначае адмова Зяленскага ў вайсковым спрыяньні беларускай дэмакратыі? Якім будзе лёс ПВК «Вагнэр» у Беларусі? Як сьмерць Яўгенія Прыгожына паўплывае на стасункі Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзіміра Пуціна?
    На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «Падзея і камэнтар» адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман.
    25 min
  • Хто здабыў незалежнасьць Беларусі? Тлумачыць гісторык - жнівень 25, 2023
    32 гады таму Беларусь стала незалежнай дзяржавай. 25 жніўня 1991 году Вярхоўны Савет БССР надаў Дэклярацыі аб сувэрэнітэце статус канстытуцыйнага закону і прыпыніў дзейнасьць Камуністычнай Партыі Беларусі. Пра гэта ў эфіры Свабоды Premium расказвае доктарка гістарычных навукаў Тацяна Астроўская.
    20 min

About ПіК Свабоды

From the publisher's feed

«ПіК Свабоды» — гэта штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і…

More shows like ПіК Свабоды

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

355 Listeners

euroradio.fm by Euroradio

euroradio.fm

7 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

Гісторыя на Свабодзе by Радыё Свабода

Гісторыя на Свабодзе

0 Listeners

Архіпэляг БЕЛАГ by Радыё Свабода

Архіпэляг БЕЛАГ

0 Listeners

Куды коціцца сьвет by Радыё Свабода

Куды коціцца сьвет

0 Listeners

«Красаўцы». Вайна з народам у жніўні 2020 by Радыё Свабода

«Красаўцы». Вайна з народам у жніўні 2020

0 Listeners

Доктар Мартаў. На вайне з COVID-19 by Радыё Свабода

Доктар Мартаў. На вайне з COVID-19

0 Listeners