Якія галоўныя вынікі канфэрэнцыі дэмакратычных сілаў Беларусі, якая прайшла ў Варшаве? Якія новыя ідэі прагучалі на ёй? Гэтыя пытаньні на канале Свабода Premium абмяркоўваюць журналіст Свабоды Зьміцер Панкавец і палітычны аглядальнік праекту «Позірк» Аляксандар Класкоўскі.
Ці бясьпечна былым палітвязьням заставацца ў Беларусі і што можна зрабіць для палітвязьняў, калі вызваліць іх пакуль немагчыма? Пра ўмовы за кратамі для палітычных вязьняў і прымусовую працу за кратамі расказвае былы палітвязень, праваабаронца з 20-гадовым стажам Леанід Судаленка, які некалькі тыдняў таму выйшаў з калёніі па адбыцьці тэрміну і вымушана зьехаў зь Беларусі.
«Зялёная мяжа» – такую назву мае стужка польскай рэжысэркі Агнешкі Голянд, у фокусе ўвагі якой – крызісная сытуацыя зь мігрантамі на беларуска-польскай мяжы. Поўнамэтражную ігравую карціну чэска-польска-бэльгійскай вытворчасьці адабралі ў асноўны конкурс Вэнэцыянскага кінафэстывалю. У інтэрвію «Свабодзе» Агнешка Голянд расказала, якімі ў яе фільме паказаныя беларусы, што яна думае пра матывы рэжыму Лукашэнкі і якія эмоцыі хоча выклікаць у гледачоў стужкі.
Хто і чаму ідзе ў прыватную вайсковую кампанію “Вагнэр”? Якія там пануюць парадкі і які чалавек па-за тэлекамэрамі Яўгеній Прыгожын? Пра ўсё гэта і пра беларускі аспэкт дзейнасьці «Вагнэра» расказвае былы камандзір выведнай роты «Вагнэра» Марат Габідулін. Пра сваю працу наймітам ён апублікаваў мэмуары «У адну раку двойчы».
Габідулін ваяваў наймітам ПВК «Вагнэр» у Луганскай вобласці, Сырыі і Лібіі, быў памочнікам Яўгенія Прыгожына. З сакавіка 2022 году жыве ў Францыі.
Падчас маратону салідарнасьці ў выходныя беларусы сабралі на падтрымку палітычных зьняволеных і іхных сем’яў каля 575 тысяч эўра. Пра вынікі маратону расказалі адна зь яго арганізатарак Наста Базар і кіраўнік грамадзкай ініцыятывы ByHelp Аляксей Лявончык.
Павал Белы — адзін з галоўных забудоўнікаў Менску. Дзеля таго, каб ён пабудаваў жыльлёвы комплекс у Лебядзіным, Лукашэнка зьмяніў ахоўную зону. Кватэры там купілі Эйсмант, Баскаў, Карзюк, Шманай. Шмат гадоў Белы быў лідэрам аматарскай хакейнай каманды Лукашэнкі. Цяпер жа, магчыма, у яго ўзьніклі праблемы з законам. Пра яго сувязі з Лукашэнкам і цяперашнія праблемы расказвае Зьміцер Панкавец.
Якімі мэдыякумірамі захапляецца беларуская моладзь? Як яна ставіцца да вайны ва Ўкраіне і да ўдзелу ў ёй беларускага войска? Ці мяняецца стаўленьне беларусаў да разьмяшчэньня ў Беларусі расейскай ядзернай зброі? На пытаньні Юрыя Дракахруста на канале Свабода Premium адказвае кіраўнік праекту «Беларуская ініцыятыва» брытанскага дасьледчага цэнтру Chatham House Рыгор Астапеня.
Кніга пра дзевяцімесячны турэмны тэрмін журналіста Свабоды, былога палітвязьня Алега Грузьдзіловіча з малюнкамі аўтара выйшла ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе». Алег расказвае, чаму і для каго напісаў гэтую кнігу, а таксама дае парады, як выжываць у турме.
У Беларусі зьмянілі закон «Аб мовах». Сярод іншага, скасавалі права вучыцца на мовах нацыянальных мяншыняў і прыбралі патрабаваньне для кіраўнікоў сыстэмы адукацыі валодаць беларускай мовай. Пра моўную сытуацыю выказваецца мовазнаўца Вінцук Вячорка.
29 ліпеня пройдзе 12-гадзінны онлайн-маратон салідарнасьці з палітвязьнямі «Нам ня ўсё адно!», каб сабраць грошы для палітычных зьняволеных і іх сем’яў. На дзесяць нязручных пытаньняў пра палітвязьняў адказвае ініцыятарка маратону салідарнасьці, былая палітзьняволеная, прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў сацыяльных пытаньнях Вольга Гарбунова.
25 min
About ПіК Свабоды
From the publisher's feed
«ПіК Свабоды» — гэта штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і…
актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.