Якія вынікі саміту NATO у Вільні для Беларусі? Ці расчараваныя вынікамі саміту прадстаўнікі Ўкраіны? На гэтыя пытаньні адказвае карэспандэнт Радыё Свабода Дзьмітры Гурневіч, які працаваў на саміце.
Прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінэту па нацыянальнай бясьпецы Валер Сахашчык у інтэрвію Свабодзе ацаніў увагу да беларускага пытаньня на саміце NATO, пракамэнтаваў, што NATO магло б зрабіць у дачыненьні да Беларусі і як магло б памяняцца стаўленьне да блёку ў большасьці беларусаў.
Якім можа быць уплыў рашэньняў саміту NATO на Беларусь? Што б зьмяніла для беларускага народу і для рэжыму ўступленьне Ўкраіны ў Паўночнаатлянтычны альянс? Абмяркоўваюць беларуская палітоляг і гісторык Роза Турарбекава і ўкраінскі палітоляг, дырэктар Інстытуту сусьветнай палітыкі Яўген Магда.
Пра Алеся Пушкін і ягоную гібель у турме гаворым са старшынём Рады беларускай культуры Сяргеем Будкіным, які сачыў за лёсам мастака за кратамі, а таксама з былой палітзьняволенай Тацянай Астроўскай, чые партрэты Алесь Пушкін маляваў на «Валадарцы».
Якія шанцы ў дэмакратычнай Беларусі стаць сябрам NATO? З чым можа быць зьвязаны нядаўні інцыдэнт на беларуска-літоўскай мяжы? На гэтыя ды іншыя пытаньні напярэдадні саміту адказвае ў эфіры Свабоды Premium дэпутатка Эўрапарлямэнту, былая міністарка абароны Літвы Раса Юкнявічэне.
Ці трапіла ўжо тактычная ядзерная зброя ў Беларусь? Што азначаюць заявы Аляксандра Лукашэнкі пра разьмяшчэньне вагнэраўцаў у Беларусі? У якой колькасьці можна чакаць іх зьяўленьня?
На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста на канале Свабода Premium адказвае палітоляг Іван Прэабражэнскі.
Ці можна за год зрабіць пратэзаваньне суставаў усім, хто стаіць у доўгай чарзе, як загадаў Лукашэнка? Што адбываецца ў галіне пасьля масавых арыштаў артапэдаў-траўматолягаў? І каму ў Беларусі цяпер ставяць імпартныя пратэзы? Адказвае артапэд-траўматоляг Рустам Айзатулін, каардынатар Беларускага фонду мэдычнай салідарнасьці. Айзатулін – спэцыяліст з 12-гадовым досьведам працы ў РНПЦ траўматалёгіі і артапэдыі, які вымушана пакінуў Беларусь у выніку чарады звальненьняў і палітычнага перасьледу.
Якой тактыкі будуць прытрымлівацца дэмакратычныя сілы на парлямэнцкіх і мясцовых выбарах 2024 году? Як на іх паўплывае вайна? Хто будзе балятавацца на гэтых выбарах? Ці можа гэтая кампанія прыпасьці на грамадзкі ўздым?
На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста на канале Свабода Premium адказваюць кіраўнік інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч і дырэктар дасьледаваньняў Інстытуту разьвіцьця і сацыяльнага рынку для Беларусі і Ўсходняй Эўропы Андрэй Лаўрухін.
Што рэальна можна зрабіць для вызваленьня палітвязьняў? Якія магчымыя малыя і вялікія крокі ў Беларусі і па-за яе межамі. Ці ёсьць унутры сыстэмы людзі, зь якімі можна весьці непублічныя размовы пра палітвязьняў (вызваленьне, паляпшэньне ўмоваў, зьмены рэжыму)? Адказвае прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў сацыяльных пытаньнях, былая палітзьняволеная Вольга Гарбунова.
Наш госьць – пісьменьнік Саша Філіпенка, чыя п'еса «Ціхары», напісаная паводле падзеяў 2020 году, выйшла на сцэне Віленскага старога тэатру. Мы гаворым пра тое, наколькі (не)залежная Беларусь, хто павінен судзіць сілавікоў, а таксама пра будучы раман пісьменьніка пра падзеі ў Беларусі.
22 min
About ПіК Свабоды
From the publisher's feed
«ПіК Свабоды» — гэта штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і…
актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.