Ян Бжэзінскі, амэрыканскі экспэрт у пытаньнях замежнай палітыкі і абароны, былы намесьнік памочніка міністра абароны ЗША, ацаніў наступствы мяцежа Прыгожына ў Расеі, ролю Лукашэнкі і пэспэктывы сяброўства Ўкраіны ў NATO.
Роля Лукашэнкі ў нядаўнім крызісе зь мяцяжом у Расеі – ці пацьвярджае яна ягоны статус марыянэткі Крамля? Ці надоўга затрымаецца Прыгожын у Беларусі? Ці сапраўды Лукашэнка зьбіраўся кінуць на абарону Масквы брыгаду беларускага войска?
На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста на канале Свабода Premium адказваюць каардынатар экспэртнай сеткі «Наше мнение», палітычны аналітык Вадзім Мажэйка і экспэрт цэнтру Карнэгі па вывучэньні Эўразіі і Расеі Максім Самарукаў.
Вядомы расейскі адвакат і праваабаронца Марк Фейгін — пра тое, якія пагрозы нясе для Беларусі зьяўленьне на яе тэрыторыі Яўгенія Прыгожына і наймітаў ягонай групоўкі «Вагнэр», якую ЗША лічаць «транснацыянальнай крымінальнай арганізацыяй».
Чаму Прыгожын пагадзіўся на пасярэдніцтва Лукашэнкі? Што будуць рабіць у Беларусі «вагнэраўцы»? Якімі будуць наступствы мяцяжу Прыгожына для расейскай палітыкі? Ці аказаўся Лукашэнка выгадаатрымальнікам гэтай сытуацыі?
На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста на канале Свабода Premium адказвае дырэктар дасьледчых праграмаў Усходняга суседзтва і Расеі ў Фінскім інстытуце міжнародных дачыненьняў Аркадзь Мошэс.
Прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінэта Беларусі па абароне і нацыянальнай бясьпецы Валерый Сахашчык у інтэрвію Свабодзе разважае пра ўплыў “паходу Прыгожына” на падзеі ў Беларусі, ролю Лукашэнкі, беларусаў у ПВК “Вагнэр”, пагрозы Мікалая Карпянкова пачаць “паляваньне” на беларускіх добраахвотнікаў і шэраг іншых пытаньняў наконт усталяваньня законнасьці ў Беларусі.
Што адбываецца зь Віктарам Бабарыкам? Дзе ён, у якім стане, чаму ўлады хаваюць інфармацыю пра аднаго з найбольш вядомых палітвязьняў? Колькі людзей ведаюць пра ягоны стан? Чаго баяцца турэмнікі? Пра гэта размаўляем з былым палітвязьнем, блогерам Аляксандрам Кабанавым, які адбываў пакараньне ў той жа навапалацкай калёніі, дзе да шпіталізацыі знаходзіўся Віктар Бабарыка.
Як беларускае грамадзтва адрэагавала на мяцеж Прыгожына ў Расеі? Ці даказалі паводзіны Лукашэнкі падчас мяцяжу яго самастойнасьць? Што азначаюць яго пагрозы адстаўкамі прэм’еру і віцэ-прэмʼеру? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста на канале Свабода Premium адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман.
Куды пасунулі дыпляматаў афіцыйнага Менску? Што набліжае створаная кансультацыйная група Эўразьвяз — Беларусь? Намесьнік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінэту, прадстаўнік кабінэту ў міжнародных справах Валер Кавалеўскі расказвае пра пэрспэктывы дыялёгу Эўразьвязу і дэмакратычнай Беларусі, стратэгічны дыялёг дэмакратычных сілаў з ЗША і паляпшэньне іх кантактаў з Кіевам.
Парлямэнцкая Асамблея Рады Эўропы падтрымала рэзалюцыю аб ліквідацыі юрыдычных перашкод для беларусаў у выгнаньні, а таксама візавай дапамозе беларусам у Беларусі. У інтэрвію Свабодзе Premium дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Франак Вячорка тлумачыць, чаму гэты дакумэнт важны.
Сузаснавальнікі беларускага Свабоднага тэатру Натальля Каляда і Мікалай Халезін расказваюць, якія прывілеі дае тытул членаў Ордэна Брытанскай імпэрыі і да чаго ён абавязвае.
29 min
About ПіК Свабоды
From the publisher's feed
«ПіК Свабоды» — гэта штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і…
актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.