Госьця Свабоды Premium – былая палітзьняволеная, журналістка Вольга Класкоўская, якая правяла за кратамі 791 дзень. За гэты час яе двойчы судзілі ў палітычна матываваных крымінальных справах, яна прайшла праз 10 этапаў і адбыла ў ШЫЗА і ПКТ агулам амаль 5 месяцаў. Вольга называе Гомельскую жаночую калёнію катоўняй сталінскага тыпу, расказвае, як за кратамі можна пазнаць палітвязьня і выказвае сваю пазыцыю, што да спосабаў вызваленьня палітвязьняў.
Ужо другі месяц запар беларускі рубель таньнее да даляра, эўра і юаня, умацоўваючыся толькі да расейскага рубля. У гэты ж час МВФ і Сусьветны банк прагназуюць, што ВУП Беларусі вырасьце у 2023 годзе ўсяго больш як на 0,5%. Што адбываецца зь беларускай эканомікай і што яе чакае ў найбліжэйшай будучыні? Тлумачыць прадстаўнік Сьвятланы Ціханоўскай ў пытаньнях эканамічных рэформаў і віцэ-прэзыдэнт Асацыяцыі беларускага бізнэсу за мяжой (ABBA) Алесь Аляхновіч.
Як гараджане-беларусы ставяцца да разьмяшчэньня ў Беларусі ядзернай зброі? Ці зьмянілася за год гатоўнасьць беларусаў удзельнічаць у вайне Расеі з Украінай? Як цяпер яны ставяцца да Расеі?
Пра вынікі чарговага апытаньня на канале Свабода Premium расказвае кіраўнік беларускага праекту брытанскага дасьледчага цэнтру Chatham House Рыгор Астапеня.
Палітычны аглядальнік праекту «Позірк» Аляксандар Класкоўскі і дэпутат Вярхоўнай Рады Ўкраіны Аляксей Ганчарэнка разважаюць, каму былі выгадныя зьлівы амэрыканскіх сакрэтных дакумэнтаў пра нібы датычнасьць Украіны да атакі на расейскі самалёт у Мачулішчах. Ганчарэнка тлумачыць, чаму прызнаньне тэрыторыі Беларусі часова акупаванай Расеяй важнае як для Ўкраіны, так і для Беларусі. А Класкоўскі разглядае дывэрсію ў Мачулішчах як адну са знакавых падзеяў і сымбаляў для беларусаў у гэтай вайне.
Народнае антыкрызіснае ўпраўленьне зьбірае дакумэнты, якія сьведчаць аб датычнасьці прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі да дэпартацыі дзяцей з акупаваных тэрыторый Украіны. Хто дакладна датычны да вывазу ўкраінскіх дзяцей і якія доказы ёсьць у НАУ? У эфіры Свабоды Premium Павал Латушка.
Суд у Менску прысудзіў былому прэтэндэнту на прэзыдэнта Валерыю Цапкалу 17 гадоў зьняволеньня. Палітык расказаў, ці баіцца выраку, а таксама пра ўльтыматум, які, на яго думку, можа прымусіць Лукашэнку вызваліць палітвязьняў, і тое, чым ён адрозьніваецца ад іншых апанэнтаў рэжыму ў Беларусі.
УЭФА пакінула зборныя Беларусі ў міжнародных спаборніцтвах. Што павінна адбыцца, каб беларускія футбалісты пачалі перамагаць, а заўзятары ганарыцца сваімі спартоўцамі?
Пра гэта ў эфіры Свабоды Premium разважае былы генэральны дырэктар футбольнага клюбу БАТЭ Міхаіл Залеўскі.
Дзесяткі замежных шпіёнаў затрымалі нібыта спэцслужы Беларусі за апошнія дні. Дзяржаўныя СМІ паведамляюць і пра замежных куратараў выведкі беларусаў. Чаму дыктатарскія рэжымы так часта канцэнтруюцца на гэтай тэме? Пра гэта ў эфіры Свабоды Premium расказвае гісторык і публіцыст Аляксандар Фрыдман.
Дырэктар службы замежнай выведкі Расеі Сяргей Нарышкін прыехаў у Менск. Чаму адразу пасьля яго сустрэчы з Лукашэнкам СМІ паведамілі аб затрыманьні шпіёнаў і перадухіленьні чарговых тэрактаў у Беларусі? Расказвае доктар палітычных навук, кіраўнік Цэнтру палітычнага аналізу і прагнозу Павал Вусаў.
Прэс-служба Лукашэнкі сьцьвярджае, што ўвесь яго тыдзень будзе прысьвечаны перамовам па лініі саюзнай дзяржавы. 6-га красавіка Лукашэнка сустрэнецца ў Маскве з Пуціным.
Што сёньня сабой уяўляе «саюзная дзяржава» і як Беларусі ў будучым зьменшыць сваю залежнасьць ад Расеі? Адказвае Дзьмітры Балкунец.
25 min
About ПіК Свабоды
From the publisher's feed
«ПіК Свабоды» — гэта штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і…
актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.