У Польшчы і Літве фармуюцца харугвы «Паспалітага рушэньня». Гэта вайскова-патрыятычнае аб’яднаньне беларусаў, назва якога сягае часоў ВКЛ. Яно разам зь іншымі беларускімі вайсковымі адзінкамі мае намер вызваляць Беларусь ад дыктатуры. Пра дзейнасьць яго расказвае прадстаўнік Сяржук Кедышка.
Былыя ўдзельнікі баявых дзеяньняў ва Ўкраіне ствараюць Асацыцыю беларускіх вэтэранаў. Яны хочуць дапамагаць тым, для каго вайна ўжо скончылася. Пра гэта ў эфіры Свабоды Premium расказваюць былыя добраахвотнікі палка Каліноўскага Павал Мар’еўскі і Глеб Гунько.
Ці здолеў Пераходны кабінэт кансалідаваць дэмакратычныя сілы? На што прэтэндуе Рада бясьпекі на чале з Пазьняком? Колькі беларусаў падтрымліваюць Ціханоўскую, а колькі – Пазьняка? Якія палітычныя сілы прадстаўляюць аўдыторыю «Дажджу» і Максіма Каца?
Дар’я Жук — кінарэжысэрка, прадусарка, сцэнарыстка, ляўрэатка шматлікіх кінэматаграфічных прэміяў і сузаснавальніца Беларускай незалежнай кінаакадэміі, адказала на пытаньні Радыё Свабода.
Польшча 10 лютага а 12.00, закрывае памежны пераход зь Беларусьсю ў Баброўніках. Цяпер будзе працаваць толькі адзін з шасьці пунктаў пропуску паміж Беларусьсю і Польшчай — празь Берасьце. На пытаньні Дзьмітрыя Гурневіча адказвае журналіст польскай газэты “Rzeczpospolita” Руслан Шошын.
Разам з заснавальнікам кампаніі ByHelp і сузаснавальнікам ініцыятывы BySol Аляксеем Лявончыкам абмяркоўваем, на каго разьлічаная ініцыятыва ўладаў стварыць камісію для працы з ахвотнымі вярнуцца на радзіму беларусамі. Ён мяркуе, што небясьпечна вяртацца нават тым, хто ня браў удзелу ў пратэстах.
У Беларусі створаць партыю ўлады. Каму і навошта патрэбна гэтая партыя? Пра гэта, а таксама пра анансаванае Зянонам Пазьняком стварэньне Рады бясьпекі, у якую ўвойдзе полк Каліноўскага, у эфіры Свабоды Premium разважае былы супрацоўнік прэзыдэнцкай адміністрацыі Анатоль Котаў.
Эмігранты якога ўзросту хутчэй за ўсё вернуцца ў новую Беларусь? Што чакае краіну пры найлепшым разьвіцьці падзеяў? Як прыме рээмігрантаў бацькаўшчына?
На пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае старшы аналітык Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў Андрэй Лаўрухін.
Чаму зьявіўся зварот лідэркі дэмакратычных сілаў Сьвятланы Ціханоўскай да беларусаў, у якім яна заклікае быць падрыхтаванымі да «надзвычайнага здарэньня». Як да найгоршага разьвіцьця падзеяў рыхтуюцца дэмакратычныя сілы Беларусі? Расказвае старшы дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка.
Вакол Беларусі ідзе вайна гісторыяў. Расея страляе ня толькі ракетамі і снарадамі, але і гістарычнымі аргумэнтамі. Мінулае Беларусі вачыма беларусаў — асноўная тэма падкасту «Гісторыя на Свабодзе».
2 min
About ПіК Свабоды
From the publisher's feed
«ПіК Свабоды» — гэта штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і…
актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.