З блогерам, вэтэранам батальёну «Айдар» і навукоўцам Яўгенам Дзікім абмяркоўваем рэакцыю ва Ўкраіне на напад на расейскі самалёт А-50 пад Менскам. Ён лічыць, што ва ўмовах жорсткіх рэпрэсій беларускі партызан нават большы герой, чым салдат на фронце, і што за дывэрсіяй стаяць выключна беларусы.
Палітоляг, дасьледчыца ва Ўнівэрсытэце Юстуса Лібіха ў нямецкім Гісэне Роза Турарбекава аналізуе ваенны кантэкст візыту Лукашэнкі ў Кітай. Паводле экспэрткі, Беларусь і Кітай могуць скарыстацца візытам як для пастаўкі зброі Расеі ў абыход санкцый, так і для стварэньня «антызаходняга фронту».
Як захаваць псыхічнае здароўе і раўнавагу, застаючыся ў Беларусі ва ўмовах жорсткіх рэпрэсій і штодзённых рызык? У чым плюсы і мінусы рашэньня заставацца на радзіме, колькі магчыма? Чаму ня кожны можа і хоча выяжджаць і чаму гэтае рашэньне слушнае? Размаўляем з псыхолягам Натальляй Скібскай.
Увечары ў нядзелю стала вядома пра атаку дронаў на вайсковы аэрадром у Мачулішчах пад Менскам. Паведамляецца пра магчымы падрыў расейскага самалёта далёкага радыёлякацыйнага выяўленьня А-50.
Госьць Свабоды — экспэрт украінскага Цэнтру дасьледаваньняў войска, канвэрсіі і раззбраеньня Міхайла Самусь.
Пра гадавіну вайны Расеі супраць Украіны, віну і адказнасьць расейцаў, галасаваньне ў ААН супраць вываду войскаў і шанцы Беларусі на вызваленьне гаворым з украінскім і расейскім журналістам, тэлевядоўцам, палітычным аглядальнікам, былым кіраўніком тэлеканалу НТВ Яўгеніем Кісялёвым.
Рыкард Юзьвяк, карэспандэнт Радыё Свабода ў Брусэлі, не аднойчы першым паведамляў пра рашэньні Эўразьвязу яшчэ да таго, як пра іх абвяшчалі афіцыйна. Юзьвяк расказаў, як абыходзяцца санкцыі, ці зробяць вынятак для беларускіх ўгнаеньняў і хто можа быць заступнікам Лукашэнкі перад Эўразьвязам.
Што за год вайны беларусы даведаліся пра сябе і пра сьвет? Хто і калі адгукнецца на заклік да прымірэньня Алеся Бяляцкага? Што адбываецца зь легітымнасьцю Лукашэнкі? Ці выбіраюць беларусы дэмакратычных поглядаў паміж Ціханоўскай і Пазьняком?
На пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае Арцём Шрайбман.
Ці можна ў Беларусі прыцягнуць да адказнасьці ўсіх, каго палічаць датычнымі да «экстрэмісцкай дзейнасьці»? Абмяркоўваюць дарадца Сьвятланы Ціханоўскай у прававых пытаньнях Крысьціна Рыхтэр і прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінэту па аднаўленьні законнасьці і правапарадку Аляксандар Азараў.
З палітолягам, кандыдаткай гістарычных навук, дасьледчыцай Розай Турарбекавай абмяркоўваем зьяўленьне ў публічнай прасторы дакумэнту пад назвай «Стратэгічныя мэты Расейскай Фэдэрацыі ў Беларусі», згодна зь якім Расея зьбіраецца да 2030 году акупаваць Беларусь.
Ці былі ў рэжыму ў Беларусі гістарычныя аналягі? Як яны заканчвалі сваё існаваньне? І ці заўсёды ўдаецца пакараць катаў? Пра гэта і пра іншае мы гаворым зь беларускім гісторыкам, кандыдатам гістарычных навук Яўгенам Красуліным.
29 min
About ПіК Свабоды
From the publisher's feed
«ПіК Свабоды» — гэта штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і…
актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.