Аб'яднаны пераходны кабінэт Беларусі ўхваліў стратэгію «Эканамічны прымус», накіраваную на падрыхтоўку шматбаковых санкцый супраць улады Лукашэнкі. Разважае прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінэту Беларусі ў пытаньнях транзыту ўлады і кіраўнік «НАУ» Павал Латушка.
Палітычны аглядальнік службы «Эхо Кавказа» Радыё Свабода Вадзім Дубноў для перадачы «Падзея і камэнтар» на Свабодзе Premium тлумачыць, што стаіць за масавымі пратэстамі ў Грузіі, чаму такую рэакцыю выклікаў падобны на расейскі «закон аб іншаземных агентах» і чаму гэта можа быць важна для беларусаў.
Аляксандар Лукашэнка прызнаў дывэрсію супраць расейскага самалёта А-50 у Мачулішчах і абвінаваціў у ёй украінскія спэцслужбы.
Якія наступствы будуць мець гэтыя абвінавачваньні для беларуска-украінскіх адносінаў? На пытаньні Юрыя Дракахруста адказваюць Валер Карбалевіч і палітоляг Яўген Магда.
Як вайна Расеі супраць Украіны зьмяняе ідэнтычнасьць украінцаў, ці можна сёньня быць расейскамоўным патрыётам Украіны і ці сапраўды Пуцін нарэшце аб'яднаў паўднёвых суседзяў Беларусі? Pазважае дэпутат Вярхоўнай Рады Ўкраіны, былы кіраўнік Украінскага інстытуту нацыянальнай памяці Ўладзімір Вятровіч.
Пра сваё зьняволеньне ў сьледчых ізалятарах на Акрэсьціна і Валадарскага ў эфіры Свабоды Premium расказвае былая палітзьняволеная, экскурсаводка Валерыя Чарнаморцава. Дасьледчыца беларускіх вязьняў ГУЛАГу праводзіць паралелі паміж сталінскімі рэпрэсіямі і цяперашнімі ў Беларусі.
Лідэраў праваабарончай арганізацыі «Вясна» асудзілі на вялікія тэрміны зьняволеньня – да 10 гадоў. Іх прызналі вінаватымі ў «кантрабандзе грошай арганізаванай групай» і «фінансаваньні пратэстаў». Пра прысуды выказаліся Натальля Пінчук, жонка асуджанага Алеся Бяляцкага, і юрыст «Вясны» Павал Сапелка.
Адкуль беларусы бяруць інфармацыю? Якіх рэформаў хочуць яны? Ці вярнуліся яны ў 2019 год? Ці сьпеюць гронкі гневу ў беларускім грамадзтве? Куды глядзіць большасьць беларусаў – на Захад ці на Ўсход?
Пра вынікі апытаньня Chatham House распавядае Рыгор Астапеня.
Пра тое, як дэмакратычныя сілы замяшчаюць афіцыйны Менск у міжнароднай сфэры, расказвае кіраўнік прадстаўніцтва дэмакратычнай Беларусі ў Брусэлі Ўладзімер Астапенка, дыплямат, які пакінуў МЗС у 2020 годзе на знак пратэсту супраць рэпрэсій.
21 min
About ПіК Свабоды
From the publisher's feed
«ПіК Свабоды» — гэта штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і…
актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.