TOK | TALK Беларусь

TOK | TALK Беларусь

By Наша НіваNewsPolitics
Download on the App Store

TOK | TALK Беларусь episodes

  • Сур’ёзны крызіс у важнай сферы: што адбываецца і хто вінаваты | Лойка і Роўда – ТОК

    У новым аналітычным выпуску ТОК Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка гаворым пра правал беларускіх дзяржпрадпрыемстваў у Расіі і сенсацыйныя лічбы ў беларускай малочнай галіне. Абмяркоўваем, як у Беларусі адзначылі 9 Мая, куды і чаму з’язджаюць студэнты, а таксама колькі каштуе адправіць дзіця ў летнік.


    00:00 – вырвана з кантэксту

    00:49 – правал дзяржсектара

    07:45 – сенсацыйныя лічбы малочкі

    12:41 – чым запомніцца сёлетняе 9 Мая

    32:10 – што азначае рашэнне МАК зняць санкцыі супраць спартоўцаў з Беларусі

    38:45 – куды з’язджаюць беларускія студэнты

    50:29 – колькі каштуе адправіць дзіця ў летнік

    1:03:31 – канспіралогія вакол выбараў у Каардынацыйную раду

    1:17:25 – новы нечаканы штраф

    1 hr 21 min
  • Лукашэнку тэрмінова патрэбныя грошы: Машэнскага прымусілі купіць сабе праблему | Лойка і Роўда – ТОК

    У новым аналітычным выпуску Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем вызваленне Андрэя Пачобута, а таксама чаму Лукашэнку цяпер можа быць выгадная дээскалацыя. Адказваем на заўвагі Міколы Статкевіча. Гаворым пра адметную здзелку, у выніку якой Аляксандру Машэнскаму дастаўся няпросты актыў – Полацкі малочны камбінат. Глядзім на дынаміку ІТ-сектара і індэкс развіцця гарадоў краіны. І разбіраем складаную сітуацыю дзяўчынкі Ксюшы з Магілёва, якой уся Беларусь збірала і сабрала грошы на выратавальны ўкол. 


    00:00 – вырвана з кантэксту

    00:47 – дэталі вызвалення Пачобута

    12:15 – ці чакаць пацяплення ў адносінах Лукашэнкі з суседзямі

    18:01 – МАГЧЫМАСЦІ для адукацыі ў BISEB https://www.biseb.school/courses?utm_...

    19:53 – чаму Лукашэнку выгадная дээскалацыя

    22:44 – што за актыў дастаўся Машэнскаму

    31:07 – што адбываецца з беларускім ІТ

    35:46 – адказ Міколе Статкевічу

    51:51 – новыя абставіны гісторыі Ксюшы з Магілёва

    1:07:59 – што паказаў рэйтынг гарадоў Беларусі

    1 hr 22 min
  • Максім ЗНАК: засада ў кабінеце Лідзіі Ярмошынай, арышт і турма, закон і сілавікі | ТОК

    Вядомы адвакат, аўтар «Зэкамерона» Максім Знак у новым выпуску ТОК распавядае, чаму далучыўся да каманды Віктара Бабарыкі і чаму верыў, што змены магчымыя. Згадвае ключавыя падзеі 2020-га і як прымаліся рашэнні. Дзеліцца ўспамінамі пра суд, дзе яго абараняла жонка Надзея, і эмоцыямі ад сустрэчы з сынам. Кажа пра карані сваёй беларускасці і нацыянальныя адметнасці беларусаў. Разважае пра тое, як перамагчы дыктатуру і супрацьстаяць пагрозе з Усходу. 


    00:00 – вырвана з кантэксту

    00:29 – пра тату і беларушчыну

    05:51 – выкладанне ў БДУ і гісторыя адной адлічанай студэнткі

    09:54 – АТРЫМЛІВАЙЦЕ ПРАВЫ з аўташколай Denis Drive https://ddrive.pl у Варшаве, Уроцлаве, Гдыні ці Беластоку

    11:13 – як занесла ў выбарчую кампанію

    15:07 – уражанне ад знаёмства з Віктарам Бабарыкам

    18:20 – знаёмства з Марыяй Калеснікавай

    19:56 – чаму паверыў, што змены магчымыя

    22:37 – што адбывалася пасля затрымання Бабарыкі

    26:44 – што адбывалася ў ЦВК 10 жніўня, пасля чаго Ціханоўская выехала з краіны

    32:55 – як тады штаб успрыняў выдварэнне Ціханоўскай

    36:39 – пра затрыманне і пасадку

    42:16 – пра суд, на якім Максіма Знака абараняла жонка Надзея

    47:17 – рэакцыя сукамернікаў

    52:48 – самы незвычайны ліст

    56:17 – з чаго пачалася кніга «Зэкамерон»

    1:01:20 – пра сустрэчу з сынам пасля вызвалення

    1:04:11 – што зразумеў пра сістэму

    1:12:03 – да чаго вядзе сітуацыя беззаконня

    1:16:02 – чыя пазіцыя па перамовах бліжэй: Бабарыкі ці Калеснікавай?

    1:24:50 – як супрацьстаяць расейскаму ўплыву

    1:26:40 – чаму беларусам варта павучыцца ва ўкраінцаў

    1:29:06 – нацыянальныя адметнасці беларусаў

    1:37:41 – як перамагчы дыктатуру

    1:44:07 – месцы сілы ў Беларусі

    1 hr 48 min
  • Лукашэнка звольніў віцэ-прэм’ера і міністра культуры Беларусі. Што гэта значыць? Лойка і Роўда – ТОК

    У новым аналітычным выпуску ТОК Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем, чаму Лукашэнка зняў міністра культуры Руслана Чарнецкага, а на яго месца прызначыў Марата Маркава. Гаворым пра новую праблему з дактарамі, якую ўлады ствараюць самі, і пра выхадку маладога медыка Касцюковіцкай бальніцы. Тлумачым, чаму амбіцыйнаму праекту БНБК-3 так цяжка ўзляцець, кажам пра падводныя камяні, якія не пабачылі ўлады, калі абавязалі школьнікаў удзельнічаць у кругласуткавых палявых зборах. Гаворым пра небяспеку закрыцця дабрачыннай установы «КіндэрВіта» і новыя сігналы пра тое, што Анжаліка Мельнікава знаходзіцца ў Менску.


    00:00 – вырвана з кантэксту

    01:03 – чаму Лукашэнка зняў Чарнецкага і зрабіў Маркава міністрам культуры

    05:10 – ці заблакіруюць ютуб у Беларусі

    12:49 – зноў учыніў Пратасевіч

    15:26 – чаму праект БНБК дагэтуль не ўзляцеў

    24:53 – улады прыдумалі, як яшчэ пагоршыць сітуацыю з дактарамі

    28:55 – пра заробкі дактароў у Польшчы і Беларусі

    35:15 – як малады доктар паплаціўся за хамства

    40:49 – чаму ўлады закрылі «КіндэрВіту», якая займалася дабрачыннасцю

    55:52 – чаму ўведзеныя абавязковыя палявыя зборы для школьнікаў – гэта памылка

    1:03:59 – Анжаліка Мельнікава знайшлася?

    1 hr 17 min
  • Кіраўнік пула Лукашэнкі: раскол на АНТ, цэнзура і стаўленне да ўлады | Дзмітрый Семчанка ў ТОК

    У інтэрв’ю ТОК былы журналіст АНТ і былы палітвязень Дзмітрый Семчанка распавядае пра тое, чаму далучыўся да пула Лукашэнкі, а таксама дзеліцца цікавымі дэталямі тэлевізійнага закулісся. Ён кажа, чаму расійскія журналісты лічылі яго ворагам і чаму ў яго не складваліся адносіны з тагачасным кіраўніком АНТ Маратам Маркавым. Тлумачыць, калі вырашыў звольніцца і што адбывалася на канале ў жніўні 2020-га. Апісвае брутальнае затрыманне і ціск у няволі. А таксама называе, хто быў бы найлепшым пераемнікам Лукашэнкі.00:00 – вырвана з кантэксту00:33 – чаму не адносіць сябе да неафітаў03:56 – чаму далучыўся да пула Лукашэнкі11:05 – пра рускаміраўцаў у сістэме15:11 – пра тое, як цэнзуравалі Лукашэнку19:58 – што змянілася з прыходам Наталлі Эйсмант23:11 – чаму ў Расіі Семчанку лічылі ворагам24:27 – пра сустрэчу з Маратам Маркавым31:35 – пра Крывашэева і Каліноўскага34:04 – пра заробак на АНТ36:04 – як з АНТ спрабавалі зрабіць БТ41:40 – чаму тэлебачанне хлусіла пра ковід48:33 – як звальняўся з АНТ54:00 – як прымушалі зрабіць сюжэт пра Бабарыку56:35 – пра сустрэчу з Лукашэнкам57:01 – пра пераемніка – Макея1:01:24 – пра жонку Юлю і Бангалор1:07:27 – што адбывалася 9 жніўня 2020-га1:13:46 – першае затрыманне і размовы з сілавікамі1:24:04 – жорсткае затрыманне ў 2022-м1:36:23 – што казаў на судзе1:38:45 – пра сустрэчу з сынам1:42:07 – ці варта ўсё было гэтага1:45:29 – пра тату1:51:30 – як спрабавалі зняць для прапаганды

    1 hr 58 min
  • ДАШКЕВІЧ: «Якія мы вахлакі: самі ва ўсім вінаватыя!» | ТОК

    У гутарцы ТОК былы палітвязень і колішні лідар «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч распавядае пра свой шлях да беларушчыны, кажа пра адзіны спосаб перамагчы Расею і захаваць Беларусь, а таксама называе памылкі як старой апазіцыі, так і новай. Зміцер дзеліцца прыгожай гісторыяй кахання і галоўным урокам, які вынес з апошніх гадоў. 00:00 – вырвана з кантэксту00:40 – пра дзяцінства на Калыме і беларускую мову04:58 – выпрабаванне маршруткай у Менску06:29 – як трапіў у «Малады фронт»08:38 – пра сяброўства з Севярынцам12:36 – чаго намагаліся дасягнуць маладафронтаўцы17:17 – стаўленне да Пазняка18:19 – чаму не Лукашэнка – прычына ўсіх бедаў19:48 – стаўленне да камуністаў20:36 – пра Міколу Дзядка і погляды21:27 – чаму ў 2020-м доўга стаяў убаку24:51 – што беларусам трэба рабіць далей26:47 – пра сілавікоў – адэптаў «рускага свету»31:21 – пра Бабарыку37:35 – пра лісты Калеснікавай39:13 – пра Сяргея і Святлану Ціханоўскіх40:02 – калі пачаў выходзіць на маршы43:49 – якія памылкі рабіла старая апазіцыя48:33 – гісторыя кахання з Настай52:49 – што сказаў сын55:35 – пра суд і пракурорку58:51 – нараджэнне Данііла1:00:07 – пра імёны дзяцей1:03:14 – пра выхаванне дзяцей1:06:47 – Навасады і навешаны «нізкі статус» 1:13:20 – пра крымінальнікаў, якія рагочуць з «Панарамы»1:20:41 – калі спыняцца рэпрэсіі1:21:10 – галоўная памылка еўрапейцаў1:23:52 – якая будучыня чакае Лукашэнку1:24:48 – якія кампрамісы прымальныя ў дыктатуры1:27:02 – пра перамовы з Лукашэнкам1:31:17 – чаму ўсё было не дарма

    1 hr 38 min
  • ЛОЙКА: «Такога Лукашэнкі мы не бачылі даўно!» | TOK

    У новым аналітычным выпуску ТОК Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем новыя вызваленні палітвязняў, паход Лукашэнкі ў Мак.бай, жаданне расейцаў пераехаць у Беларусь, а таксама кейс прапагандысткі Іны Грышук, якая абурылася тым, што на сына завялі крыміналку праз ухіленне ад службы ў войску. Разважаем над тым, ці выдасць Міжнародны крымінальны суд у Гаазе ордар на арышт Лукашэнкі, гаворым пра лёс літоўскіх фур, узятых у закладнікі Менскам, а таксама дзелімся ўражаннямі ад інтэрв’ю Віктара Бабарыкі. 00:00 – вырвана з кантэксту01:07 – новыя вызваленні: чаго хоча Лукашэнка10:56 – паход у Мак.бай, і чаму Лукашэнка не можа спадабацца моладзі23:17 – расейцы масава сабраліся пераязджаць у Беларусь: што думаюць беларусы33:36 – што не разумее прапагандыстка, на сына якой завялі крыміналку за ўхіленне ад службы ў войску44:00 – ці выдасць ордар на арышт Лукашэнкі Міжнародны крымінальны суд у Гаазе52:56 – а што з літоўскімі фурамі?57:21 – чаму злачынных пасярэднікаў Лукашэнку варта шукаць пад носам1:07:12 – што стала зразумела пра Бабарыку1:20:17 – міністр культуры ўвойдзе ў гісторыю, апаганіўшы Купалаўскі тэатр1:25:49 – гісторыя Ксюшы, якая ўскалыхнула краіну

    1 hr 33 min
  • Бабарыка пра сябе, уладу і чыноўнікаў: Коля Лукашэнка і Пратасевіч, Румас і Калаўр | ТОК

    У вялікай размове ТОК Віктар Бабарыка тлумачыць, чаму ў 2020 годзе кінуў выклік Лукашэнку і чаму быў упэўнены ў перамозе. Упершыню распавядае дэталі затрымання і план на дзень выбараў. Адказвае на закіды пра «руку Масквы» і кажа, чаму дзеля перамен у Беларусі дастаткова было толькі саміх беларусаў. А таксама агучвае пазіцыю па Украіне, санкцыях і даводзіць, якім шляхам трэба ісці да нерасійскай Беларусі. 💸 ЯК ПЕРАЛІЧЫЦЬ ПАДАХОДНЫ НА ТОК: https://nashaniva.com/38838700:00 – вырвана з кантэксту01:08 – за каго галасаваў у 1994-м01:57 – чаму ў 2020-м пайшоў на выбары03:37 – размова з дзецьмі пасля рашэння ісці на выбары06:43 – размова з акцыянерамі Белгазпрамбанка11:35 – ці была размова з Мілерам – кіраўніком «Газпрама»12:49 – ці шукаў падтрымкі ў Маскве14:41 – як адкрыць для сябе Лісабон з MY PORTUGAL MOMENTS🔸Facebook: https://www.facebook.com/myportugalmoments/🔸Instagram: https://www.instagram.com/myportugalmoments🔸Tik-Tok: https://www.tiktok.com/@myportugalmoments🔸LinkedIn: https://linkedin.com/company/my-portugal-moments🔸YouTube: https://www.youtube.com/@MyPortugalMoments16:12 – чаму Масква не пагадзілася на змены ў Беларусі23:22 – калі зразумеў, што выйграе выбары25:53 – чаму людзі падтрымалі Бабарыку29:29 – папярэджанні пра пасадку31:00 – пра крымінальную справу і калег, якія далі паказанні супраць Бабарыкі35:53 – пра сяброў37:54 – як адбывалася затрыманне47:28 – які быў план на дзень выбараў53:42 – пра 2022 год і цану, якую плацяць беларусы57:56 – чаму Лукашэнка вызваліў Бабарыку цяпер1:02:12 – чаму лічыць сябе шчаслівым няўдачнікам1:08:52 – чаму Лукашэнка ўтрымаўся ва ўладзе1:14:21 – пра Ермакову, якую паставілі на чале Белгазпрамбанка1:16:50 – якім кіраўніком быў Пётр Пракаповіч1:21:06 – пра Калаўра і Румаса1:23:05 – пра сустрэчу з Лукашэнкам у СІЗА КДБ і Колю1:30:09 – прапановы ад Васкрасенскага і Пратасевіча1:32:47 – пазіцыя па Украіне1:35:58 – пра першую канферэнцыю ва Украіне1:42:35 – як зрабіць Беларусь нерасійскай1:51:21 – пазіцыя па санкцыях2:03:47 – што можна дзяліць у дэмсілах2:12:14 – роля Івана Краўцова2:16:44 – пра папярэджанне Статкевіча2:22:46 – чаму Украіна змяніла палітыку адносна Беларусі2:24:36 – пра стратэгію Трампа ў перамовах з Лукашэнкам2:26:46 – пра «Еву» Хаіма Суціна 2:30:44 – пра цікаўнасць да беларускай гісторыі2:31:47 – гераіня Беларусі2:32:24 – пра сустрэчу з Алексіевіч2:33:42 – кніга для ўсіх беларусаў2:35:19 – стаўленне да грошай2:37:12 – неверагодная сустрэча з жонкай2:39:21 – чаму пайшоў у палітыку2:44:57 – што стала з сабакамі Бабарыкі2:46:44 – лёс дома2:50:25 – што з капіталу засталося

    2 hr 58 min
  • Важныя рашэнні Лукашэнкі: што не так з яго дабрынёй і чаго чакаць жанчынам | Лойка і Роўда – ТОК

    У новым аналітычным выпуску ТОК Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем падарунак, які Лукашэнка зрабіў жанчынам да 8 Сакавіка, гаворым пра важнае папярэджанне Мікалая Статкевіча, падзеі ў Іране, трывожны трэнд у эканоміцы, які можа ўдарыць па кішэнях беларусаў, выпадак у брэсцкай школе і рэакцыю настаўніка, а таксама адказ беларусаў хлопцу з Чэбаксараў з імперскімі замашкамі. 


    00:00 – вырвана з кантэксту

    01:06 – Лукашэнка зрабіў падарунак жанчынам

    06:02 – важнае папярэджанне Статкевіча

    14:30 – а што Лукашэнку ад падзей у Іране

    28:03 – новая фантазія Азаронка

    33:59 – які серыял паглядзець

    35:15 – у эканоміцы пачалася стагнацыя – чаго чакаць?

    45:35 – развагі ў працяг адказу Бабарыкі пра люстрацыю

    55:15 – дзіўная рэакцыя школы

    1:07:41 – як беларусы адказалі хлопцу з Чэбаксараў з імперскімі замашкамі

    1:13:23 – чым беларусы адрозніваюцца ад расейцаў?

    1:16:53 – што звязвае Азаронка з Дугінай

    1:20:32 – стаўленне да 8 Сакавіка і фемінізму

    1 hr 28 min
  • Што не так з планам Лукашэнкі: дрэнныя навіны для ўрада і беларусаў | Лойка і Роўда — ТОК

    У новым аналітычным выпуску ТОК Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем, чаму Лукашэнка вырашыў менавіта цяпер зладзіць разнос чыноўнікам і якія эканамічныя праблемы наспелі ў краіне. Гаворым пра новую атаку на сэканд-хэнды і тое, чаму яны такія нязручныя для ўладаў. Разбіраем мэты, якія агучылі Віктар Бабарыка і Марыя Калеснікава, а таксама заклік Вадзіма Пракоп’ева і хвалю хейту, якая абрынулася на Святлану Ціханоўскую. Абмяркоўваем рэзанансны фільм, а таксама гучны скандал, у які аказалася ўцягнутая і беларуска. 00:00 – вырвана з кантэксту01:04 – небяспечны трэнд у эканоміцы12:41 – Коля Лукашэнка атрымаў новы падарунак ад бацькоў14:32 – чаму Лукашэнка не паехаў у ЗША24:53 – чаму чыноўнікі так хочуць пазбавіцца ад сэкандаў32:21 – ці могуць у Беларусі заблакаваць тэлеграм51:29 – у чым мэта Бабарыкі і Калеснікавай 1:05:08 – пра зварот Пракоп’ева з заклікам сабраць грошы на дзейнасць Ціханоўскага💸 ІНСТРУКЦЫЯ, як накіраваць падаткі на ТОК у Літве: https://nashaniva.com/387678/ 🌕 ПАДТРЫМАЦЬ ТОК ДАНАТАМ: https://buymeacoffee.com/tokbelarus🌗 Праз PayPal: https://www.paypal.com/donate/?hosted...🌑 Крыптой: TMMGVZZ9BNxKmK1pT82Zd1trxvhQZeEwYe (USDT Tron)

    1 hr 42 min

About TOK | TALK Беларусь

From the publisher's feed

Інтэрв'ю з вядомымі беларусамі пра актуальнае і вечнае. Падпісвайцеся, каб ведаць сваіх!

More shows like TOK | TALK Беларусь

C H I L L by Пожалуй, самая красивая музыка на свете!

C H I L L

152 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

356 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

euroradio.fm by Euroradio

euroradio.fm

7 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Продолжение следует by Продолжение следует

Продолжение следует

59 Listeners

Bellit by Bellit

Bellit

9 Listeners

True Crime на диване by scalped × media

True Crime на диване

55 Listeners

Кніжная Шафа by Наста

Кніжная Шафа

1 Listeners

Праз космас by Цімафей

Праз космас

1 Listeners

Гісторыя на Свабодзе by Радыё Свабода

Гісторыя на Свабодзе

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Першы Гікаўскі - Кіно, Серыялы, Тэхналогіі, Гульні by Першы Гікаўскі

Першы Гікаўскі - Кіно, Серыялы, Тэхналогіі, Гульні

3 Listeners

Відзік - Пра гікаўскае: тэхналогіі і відэагульні by Відзік

Відзік - Пра гікаўскае: тэхналогіі і відэагульні

0 Listeners

Зроблена ў Польшчы by Зроблена ў Польшчы

Зроблена ў Польшчы

0 Listeners