TOK | TALK Беларусь

TOK | TALK Беларусь

By Наша НіваNewsPolitics
Download on the App Store

TOK | TALK Беларусь episodes

  • ФЯДУТА: аб працы на Лукашэнку і змове супраць яго | ТОК

    У вялікім інтэрв’ю ТОК літаратуразнаўца, пісьменнік, паліттэхнолаг Аляксандр Фядута распавядае пра падзеі 1990-х, тлумачыць, чаму людзі прагаласавалі за Лукашэнку, і кажа, хто адказны за прыход яго да ўлады. Гаворыць пра ролю Колі і ці будзе ён пераемнікам. Тлумачыць, чаму ў 2020-х не быў на маршах, а ў 2021-м паверыў у змову сілавікоў супраць Лукашэнкі і паставіў усё на кон. Дае ацэнкі Ціханоўскай і Бабарыку, згадвае закуліссе працы паліттэхнолагам у Расіі і Украіне.


    00:00 – вырвана з кантэксту

    00:32 – як Лукашэнка адрэагаваў на кнігу Фядуты пра яго

    05:18 – калі Лукашэнка стаў папулярным

    05:54 – чаму падтрымаў Лукашэнку

    10:50 – ці сапраўды быў Лукашэнка сэкс-сімвалам

    13:52 – планы Лукашэнкі пасля прыходу да ўлады

    18:06 – пра віну і адказнасць

    19:37 – калі Лукашэнка вырашыў узурпаваць уладу

    21:10 – пра ролю Колі Лукашэнкі і сям’і

    26:05 – чаму Лукашэнка хавае жонку 

    27:30 – асоба Шэймана

    30:24 – пра канферэнцыю ў Кіеве і Расію 

    33:08 – пра генерацыю–2020  

    34:27 – чаму хоча сысці з палітыкі

    35:45 – ацэнка Ціханоўскай

    39:42 – стаўленне да Бабарыкі

    42:51 – чаму паверыў у змову сілавікоў

    47:06 – як сілавікі схапілі ў Маскве

    51:21 – пра расійскую інтэлігенцыю і сяброў у Кіеве

    1:00:32 – закуліссе працы паліттэхнолагам у Расіі і ва Украіне

    1:02:01 – пра жонку і каханне

    1:03:14 – пра Камсамол і развал СССР

    1:09:33 – як прыйшоў да беларускасці

    1:10:34 – пра Някляева

    1:19:54 – што можа прымусіць Лукашэнку спыніць рэпрэсіі 

    1 hr 22 min
  • Гучная заява Калеснікавай: глупства, памылка ці разумная пазіцыя | Лойка і Роўда – ТОК

    У новым аналітычным выпуску ТОК Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем палітычны курс, які прапанавала Марыя Калеснікава, гаворым пра нечаканы разварот у палітыцы Кіева адносна Беларусі і яшчэ адзін падарунак Лукашэнку ад Трампа. Таксама разважаем пра зноў узнятую тэму забароны абортаў і палоханне дзяцей турмой у выхаваўчых мэтах. Гаворым пра «Малітву», якую ў свой час зрабіў духоўным гімнам Мулявін і якую цяпер забараняе спяваць Ірына Відава. 

    00:00 – вырвана з кантэксту

    00:54 – што прапануе Калеснікава

    03:59 – пра пасыл «Машы трэба патлумачыць»

    07:16 – пра нармалізацыю

    11:54 – пра Пратасевіча ў вобразе Джэймса Бонда

    14:01 – перамовы Польшчы з Лукашэнкам

    17:22 – чаму прапаганда раскручвае тэму выбараў 2030

    22:26 – пра акно ва Украіну і пракол Лукашэнкі

    28:39 – пра крымінальны пераслед Лукашэнкі, які «зусім не хвалюе» Эйсмант

    29:37 – што рэальна непакоіць Лукашэнку

    32:04 – пра затрыманне агенткі КДБ ва Украіне і мутныя асяродкі

    38:35 – падарунак ад Трампа, вызваленні і спыненне рэпрэсій

    47:41 – чаму ўдава Моўчана забараняе выконваць «Малітву»

    57:38 – зноў усплыла тэма забароны абортаў

    1:06:49 – жахлівая статыстыка з савецкіх часоў

    1:15:32 – пра запалохванне падлеткаў турмой

    1 hr 24 min
  • «Лукашэнка рэальна разгубіўся!» Што адбываецца і што будзе далей | Лойка і Роўда ў ТОК

    У новым аналітычным выпуску ТОК Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем падзенне рэжыму Мадуры ў Венесуэле і чаму гэта так расхвалявала Лукашэнку. Гаворым пра траўму, якую Лукашэнку нанеслі жанчыны, і чаму ён не можа яе пераадолець, кажам пра Мікіту Мелказёрава і якім мы яго запомнім. А таксама адказваем на самыя розныя пытанні гледачоў: пра тое, якой мусіць быць беларуская армія, ці чакае эканоміку абвал пасля адыходу сям’і ад улады, што паказвае на беднасць, і пра многае іншае.


    00:00 – вырвана з кантэксту

    01:12 – канец Вестфальскай сістэмы

    12:38 – чаму расхваляваўся Лукашэнка пасля падзення Мадуры

    18:33 – чаго насамрэч баіцца Лукашэнка

    20:47 – каму дастанецца ўлада ў Венесуэле

    24:18 – што чакае Іран і Кубу

    35:49 – ЗАПІСВАЙЦЕСЯ НА КУРС «СЕЙБІТ ПРАМОВЫ» ад «Нацыі лідараў» https://is.gd/mXzYn8

    38:11 – траўма Лукашэнкі, якую нанеслі жанчыны

    46:54 – беларусы пасварыліся з-за прыёму ў Наўроцкага

    56:08 – якім мы запомнім Мікіту Мелказёрава

    1:04:54 – якой павінна быць беларуская армія

    1:11:51 – што такое палітыка

    1:15:07 – дзе закапвае грошы Лукашэнка

    1:19:04 – пра заробкі і траты

    1:24:04 – у Беларусі асаблівае стаўленне толькі да адной сабакі

    1:28:34 – ці магчымае правасуддзе без помсты

    1:37:09 – што варта пераняць Беларусі ў Польшчы

    1:44:03 – якую жанчыну мы б хацелі запрасіць у ТОК

    1:49:33 – прагнозы і спадзяванні


    🌕 ПАДТРЫМАЦЬ ТОК: https://buymeacoffee.com/tokbelarus

    🌗 Праз PayPal: https://www.paypal.com/donate/?hosted...

    🌑 Крыптой: TMMGVZZ9BNxKmK1pT82Zd1trxvhQZeEwYe (USDT Tron)

    1 hr 54 min
  • Выбух у мінскім метро: уся праўда ад адваката, які абараняў аднаго з тэрарыстаў | Лепрэтар у ТОК

    Адвакат Дзмітрый Лепрэтар абараняў у судах многіх вядомых беларусаў: Ігара Лосіка, Уладзіміра Мацкевіча, Ксенію Луцкіну і нават Дзмітрыя Канавалава, якому далі найвышэйшую меру пакарання за выбух на станцыі метро «Кастрычніцкая» ў Мінску.У вялікім інтэрв’ю праекту «Ток» Лепрэтар расказвае пра заклісныя падрабязнасці гучнай справы, паводзіны Канавалава і Лукашэнкі, сустрэчу з будучым генпракурорам Андрэем Шведам. А таксама тлумачыць, як працуюць суддзі ў цяперашняй Беларусі, колькі зарабляюць адвакаты, і чаму выносіцца так мала апраўдальных прысудаў. Лепрэтар згадвае, як судзілі Сяргея Ціханоўскага і Міколу Статкевіча, і разважае пра люстрацыю ў Беларусі.


    00:00 — вырвана з кантэксту

    00:20 — чаму Лепрэтар маўчаў пра гучную справу

    02:00 — як Лепрэтар стаў адвакатам Дзмітрыя Канавалава

    03:50 — тэлефонны званок і машына з міліцыі

    07:05 — першая сустрэча з Канавалавым

    08:30 — дзіўныя паводзіны злачынцы 

    11:25 — «уся Беларусь сачыла за гэтым працэсам»

    14:14 — адзіная просьба Канавалава

    17:08 — «Канавалаў — гэта чалавек-загадка»

    19:20 — следчыя адпрацоўвалі ўсіх

    20:00 — паводзіны Лукашэнкі і канспіралогія

    22:45 — важная памылка беларускай дзяржавы

    26:08 — якім быў матыў Канавалава?

    29:27 — удзел Андрэя Шведа

    36:40 — «самае цяжкае гэта слухаць прысуд»

    39:02 — маці Кавалёва не прыняла вырак сыну

    41:55 — пра 2020 год і дзеянні сілавікоў

    44:30 — «а хто ў вас бацькі?»

    46:30 — хто такія суддзі ў Беларусі?

    50:10 — што казалі пра сына Лідзіі Ярмошынай?

    51:00 — як выносяць прысуды ў Беларусі

    53:00 — закуліссе гучнай справы і помста адвакату

    56:00 — адвакаты і палітычныя справы ў Беларусі

    58:30 — кар’ера суддзі і апраўдальныя прысуды

    1:00:00 — колькі зарабляюць адвакаты ў Беларусі

    1:05:30 — роля адваката як паштальёна 

    1:10:12 — як судзілі Сяргея Ціханоўскага і Міколу Статкевіча

    1:14:00 — «Евангелле» Ціханоўскага

    1:16:00 — карупцыя, памілаванні, і свабода за грошы

    1:20:30 — «у 2020 годзе юрысты абурыліся»

    1:23:35 — што казалі сілавікі падчас пратэстаў

    1:26:50 — завочныя суды ў Беларусі

    1:30:00 — ці патрэбная люстрацыя ў Беларусі?

    1:36:30 — нечаканая праблема сілавікоў

    1:38:40 — брудныя метады сілавых структур

    1:43:10 — калі ў Беларусь вернецца права?

    1:44:40 — пажаданне ўсім беларусам

    1 hr 47 min
  • СЕВЯРЫНЕЦ: пра галоўную місію Беларусі, знаёмства з Калеснікавай і прэтэнзіі Зянона Пазняка | ТОК

    🌕 ПАДТРЫМАЦЬ ТОК: https://buymeacoffee.com/tokbelarus

    Першае вялікае інтэрв’ю палітыка Паўла Севярынца пасля вызвалення. Ён расказвае як пазнаёміўся з Сяргеем Ціханоўскім і чаму для яго не блізкая пазіцыя Віктара Бабарыкі. Тлумачыць, як ставіцца да Зянона Пазняка і Святланы Ціханоўскай і згадвае, як Марыя Калеснікава прыйшла ў Малады фронт. Севярынец аналізуе раскол у БХД і разважае пра прызнанне агента беларускіх спецслужб Дудкіна. Таксама Павел падрабязна расказвае пра сваё жыцё за кратамі, даносчыкаў у камерах і паводзіны сілавікоў на Акрэсціна ў жніўні 2020 года. Згадвае свой шлях да веры і да беларушчыны, знаёмства з жонкай Вольгай, і дзеліцца планамі на будучыню.

    00:00 — вырвана з кантэксту

    00:25 — апошні дзень за кратамі і нечаканае вызваленне

    04:20 — у чым змяніліся беларусы

    06:10 — як Марыя Калеснікава прыйшла да Севярынца

    08:55 — як стварылі Малады Фронт

    12:12 — Зміцер Дашкевіч і «падазрона начышчаныя боты»

    14:10 — Дашкевіч і бела-чырвона-белы сцяг над Мінскам

    18:07 — раскол у БХД

    22:20 — беларускі менталітэт і палітычныя партыі

    24:40 — рэакцыя на прызнанне агента КДБ

    28:40 — Зянон Пазняк і яго роля для сённяшняй Беларусі

    30:50 — «Зянон — гэта полюс! На полюсе людзі не жывуць!»

    31:30 — прэтэнзіі Пазняка да Паўла Севярынца

    33:50 — ўражанні ад закінутай беларускай глыбінкі

    36:16 — «беларусы гэта інтраверты і лясныя людзі»

    39:50 — «Беларусь — ключ да развалу Імперыі!»

    41:50 — што адбывалася ў калоніі, калі пачалася вайна

    44:20 — смелая заява Севярынца і яе наступствы

    46:40 — татальнае сачэнне ў камеры і ў калоніі

    51:30 — «я не лічу нормай гей-парады»

    54:50 — учынак Міколы Статкевіча

    58:20 — «палітычны капітал трэба растрачваць!»

    59:10 — як Севярынец прыйшоў да беларушчыны

    1:03:00 — знаёмства і каханне з жонкай Вольгай

    1:10:30 — Францішак Скарына ці Францішак Вячорка? 

    1:11:40 — як маці Паўла Севярынца стала свядомай беларускай

    1:12:47 — як быць палітыкам, мужам і бацькам

    1:17:35 — пра Віктара Бабарыку, грошы і беларусаў

    1:19:20 — «Бабарыка мне палітычны не блізкі»

    1:22:15 — складаны выбар Беларусі

    1:24:00 — пра місію Беларусі

    1:26:50 — пра цяперашнюю праваслаўную царкву

    1:30:25 — «для чаго Бог стварыў Беларусь?» 

    1:34:20 — шлях да веры

    1:35:50 — добраахвотнае вяртанне ў турму

    1:41:50 — праваслаўе і беларуская мова

    1:43:10 — рэлігія і палітыка

    1:47:04 — знаёмства з Сяргеем Ціханоўскім

    1:49:33 — пратэсты ў Беларусі

    1:54:40 — што адбывалася на Акрэсціна ў жніўні 2020 года

    1:59:30 — хітры план ці збег абставінаў?

    2:01:05 — стаўленне да Святланы Ціханоўскай

    2:02:45 — як прымірыць беларусаў?

    2:06:39 — планы на будучыню

    ПАДТРЫМАЙЦЕ ТОК:

    🌗 Праз PayPal: https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=UJ593WB6V3UFY

    🌑 Крыптой: TMMGVZZ9BNxKmK1pT82Zd1trxvhQZeEwYe (USDT Tron)

    2 hr 9 min
  • БЯЛЯЦКІ: пра Лукашэнку і Ціханоўскую, сілавікоў і ўладу, Беларусь і СССР | ТОК

    У вялікай гутарцы ТОК нобелеўскі лаўрэат, праваабаронца Алесь Бяляцкі распавядае пра шлях да беларушчыны, гаворыць пра «рускі мір» і рэстаўрацыю савецкай сістэмы ў Беларусі. Кажа, што людзі за кратамі думаюць пра Лукашэнку і Ціханоўскую, а таксама прапагандыстаў Скабееву і Азаронка. Тлумачыць, як працуе сацыяльны кантракт Лукашэнкі, і як на яго ўплывае ціск. Дзеліцца каштоўнымі ўспамінамі з 1980-х і 1990-х і расказвае, як ствараўся праваабарончы цэнтр «Вясна» ў далёкім 1996-м.

    00:00 – вырвана з кантэксту

    00:37 – пра дзяцінства, Карэлію і як стаў патрыётам

    04:17 – пра студэнцкія часы і беларускасць

    07:45 – як таемна збіраліся пад БЧБ-сцягам у лесе

    10:38 – знаёмства з жонкай

    13:21 – «Незалежнасць нам не звалілася»

    15:55 – «Лукашэнка – рэстаўратар савецкай сістэмы»

    22:16 – як збіралі грошы на мітынгах у 1990-я

    27:11 – турэмныя бонусы для нобелеўскага лаўрэата

    40:26 – пра крымінальную справу і дзень, калі прысудзілі Нобелеўскую прэмію

    46:13 – пра людзей, якія ўпяклі за краты

    49:02 – сустрэча з Пратасевічам у калоніі

    56:01 – пра суддзю і адвод

    57:15 – пра сяброўства са Стэфановічам і Лабковічам

    1:00:17 – пра Алеся Пушкіна

    1:03:21 – што адбывалася ў бальніцы ў Калядзічах

    1:05:22 – пра вясновак Насту Лойку і Марфу Рабкову

    1:09:27 – чаму адбыўся 2020 год

    1:16:24 – чаму Лукашэнка не спыняе рэпрэсіі

    1:20:40 – пра сацыяльны кантракт ад Лукашэнкі

    1:25:44 – ацэнка Ціханоўскай

    1:28:50 – пра Скабееву і «60 хвілін», а таксама Азаронка

    1:33:16 – што ведаў пра Бучу

    1:39:14 – пра крытыку Нобелеўскага камітэта і расейцаў

    1:46:23 – як распарадзіцца прэміяй

    1:47:19 – кім працаваў у турме

    1:49:02 – пра «рускі мір»

    1:53:19 – як дапамагчы родным, якія за кратамі

    1:55:19 – пра маральных аўтарытэтаў

    2 hr 2 min
  • Допыт Бабарыкі, бяда Лукашэнкі і парадокс Ціханоўскага | Лойка і Роўда – ТОК

    У новым аналітычным выпуску ТОК Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем вызваленне 123 палітвязняў, у тым ліку Алеся Бяляцкага, Віктара Бабарыкі і Марыі Калеснікавай. Гаворым пра першую прэс-канферэнцыю ва Украіне і магчымыя змены ў дэмакратычным руху. Закранаем зварот Лукашэнкі падчас УНС і адказваем на пытанні гледачоў. Падводзім вынікі года, называем свой топ і антытоп асобаў – 2025. 00:00 – вырвана з кантэксту01:11 – чаму Лукашэнка вызваліў Віктара Бабарыку16:44 – што стаіць за адказам пра Крым27:21 – роля саветнікаў і новы цэнтр сілы ў Берліне39:09 – асноўнае пра УНС43:22 – якая ў рэальнасці сітуацыя ў эканоміцы Беларусі52:51 – здзелка з каліем – новая «тэмка» Лукашэнкі1:00:55 – што адбываецца з прыватным бізнэсам1:01:57 – галоўныя актывы, якія адабрала дзяржава ў 2025-м1:06:03 – топ і антытоп асобаў 2025 года1:27:28 – ці выстаяць беларусы супраць «рускага міру»1:34:40 – які стыль пасля сябе пакіне эпоха Лукашэнкі1:38:16 – пра праект ТОК, і як мы пазнаёміліся:)

    1 hr 47 min
  • Істэрыка Ціханоўскага, план Пракоп’ева і дзіўныя шкарпэткі Лукашэнкі | Лойка і Роўда – ТОК

    📚НАБЫВАЙЦЕ КНІГІ ў Gutenberg Publisher: https://gutenbergpublisher.euУ новым аналітычным выпуску ТОК Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем экзатычнае турнэ сям’і Лукашэнкі і што за ім можа стаяць. Гаворым пра план фінляндызацыі Беларусі ад Вадзіма Пракоп’ева і Сяргея Ціханоўскага, а таксама публічныя прэтэнзіі да апошняга ад Сяргея Бяспалава, яго былога прэс-сакратара. Тлумачым, чаму Літва не можа вырашыць праблему з метэазондамі, якія паралізуюць галоўны аэрапорт. Згадваем барацьбу прарасійскай дзяячкі Вольгі Бондаравай з выбітнай беларускай паэткай Ларысай Геніюш. Кажам пра раптоўную папулярнасць Аляксея Хлястова, а таксама пра тое, чаму расіяне ўзненавідзелі Ларысу Доліну. І, вядома, новы пароль беларусаў: «Што рабіў Ігар? Ішоў бухі дамоў». 00:00 – вырвана з кантэксту01:00 – чаму Лукашэнка ўступіўся за Бакіева02:34 – што агульнага ў Беларусі і М’янмы08:02 – што Лукашэнкі насамрэч рабілі ў Амане15:38 – якую схему Лукашэнка хоча пракруціць з Алжырам17:29 – каго пакінулі прыглядваць за краінай, пакуль усе Лукашэнкі раз’ехаліся21:46 – самая вялікая эканамічная загадка24:01 – 🎁 як атрымаць ПАДАРУНАК ад Gutenberg Publisher https://gutenbergpublisher.eu28:38 – саюз Ціханоўскага і Пракоп’ева40:07 – Сяргей ідзе ў апазіцыю да Святланы Ціханоўскай?42:08 – што не так з ідэяй фінляндызацыі Беларусі48:03 – чаму Літва не можа вырашыць праблему з шарамі57:05 – што за гісторыя з літоўскім дронам у Гродне1:02:09 – вайна Бондаравай з Геніюш1:07:19 – поспех Хлястова і эфект Долінай1:19:13 – феномен Ігара з Віцебскаv

    1 hr 25 min
  • Замах на Лукашэнку, падазрэнні да Бабарыкі і здзелка са следствам | Юрась Зянковіч у ТОК

    💛 ПАДТРЫМАЦЬ ТОК: https://buymeacoffee.com/tokbelarusГерой новага выпуску ТОК — Юрась Зянковіч, юрыст і апазіцыйны палітык, які воляй лёсу стаў на чале змовы супраць Лукашэнкі ў 2020 годзе. Юрася разам з палітолагам Аляксандрам Фядутам схапіла расійская паліцыя ў Маскве пасля размовы ў рэстаране з падстаўнымі сілавікамі, якія рабілі выгляд, што рыхтуюць дзяржаўны пераварот.«Юрась, па-мойму, гэта сур’ёзныя хлопцы, з імі можна мець справу», — сказаў на выхадзе з рэстарана Фядута. Хутка іх абаіх спакавалі і вывезлі ў Беларусь. Фядута цяпер працягвае адбываць прызначаны па гэтай справе 10-гадовы тэрмін. Зянковічу, у якога, акрамя беларускага, было і амерыканскае грамадзянства, пашанцавала больш: яго ад пачатку рыхтавалі на абмен, які адбыўся ў красавіку 2025-га.Пра тое, як планавалася змова, хто быў уцягнуты, як дзейнічала КДБ і што ўваходзіла ў здзелку, — у вялікай размове ТОК. Хіба ўпершыню Юрась Зянковіч распавядае гэтую неверагодную гісторыю ад пачатку да канца.00:00 – вырвана з кантэксту00:38 – пра тое, як узялі ў палон начальніка ДАІ05:41 – пра падпалкоўніка, які звёў з правакатарам11:46 – пра рэальную спробу перавароту ў Беларусі12:26 – колькі грошай прасіў правакатар Жураўскі14:26 – хто яшчэ падставіў16:00 – чаму паехаў у Маскву17:30 – як адбылося затрыманне22:46 – пра сувязі з Макарам і Карач23:58 – што за рэстаран, у якім зняты выпуск25:28 – дэталі здзелкі са следствам32:43 – чаму Лукашэнка не выпускае Фядуту33:38 – знаёмства з Фядутам36:42 – як маглі ламаць Пратасевіча39:33 – як следчы пераканаў прызнаць віну40:30 – легенды Амерыканкі47:54 – як вымагаюць грошы з бізнэсоўцаў49:28 – як затрымлівалі добраахвотніка Верамейчыка 51:17 – за што арыштоўваюць чыноўнікаў53:46 – вясёлая гісторыя пра казла ў носе54:32 – другая вясёлая гісторыя пра вядро і партрэт Лукашэнкі58:14 – размова з кіраўніком КДБ Церцелем1:02:32 – закуліссе здымак у прапагандысцкім кіно1:18:28 – як апынуўся ў ЗША1:21:59 – чаму галасаваў за Трампа1:30:38 – ці працягнуцца вызваленні палітвязняў1:36:23 – пра цяперашнюю працу і планы💸 ПАДТРЫМАЦЬ ТОК праз PayPal: https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=UJ593WB6V3UFY💸 Крыптой: TMMGVZZ9BNxKmK1pT82Zd1trxvhQZeEwYe (USDT Tron)

    1 hr 39 min
  • «Лукашэнка нерваваўся і быў раздражнёны»: новыя праблемы ўладаў Беларусі | Лойка і Роўда – ТОК

    💛 ПАДТРЫМАЦЬ ТОК: https://buymeacoffee.com/tokbelarusУ новым аналітычным выпуску ТОК Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем крызіс на межах Беларусі і тое, калі адкрыюцца памежныя пераходы з Польшчай і Літвой, як арганізаваны кантрабандны цыгарэтны бізнэс у Беларусі і якой здзелкі з амерыканцамі дабіваецца Лукашэнка. Таксама разбіраем гучную справу «СофтКлуба», у межах якой арыштавалі патрыярха беларускага ІТ — стваральніка сістэмы АРІП Уладзіміра Сіротку. Тлумачым, у чым праблема Беллегпрама і чаму беларускае не купляюць. Згадваем рэзанансную гісторыю з арыштам блогераў, якія ладзілі дабрачынны збор на дзіця, а таксама высвятляем, што не так з ежай у школах.00:00 – вырвана з кантэксту00:28 – ці адкрые Польшча памежныя пераходы04:43 – якую здзелку прапануе Лукашэнка07:42 – як працуюць кантрабандныя схемы16:19 – роля амерыканцаў і закулісныя дамоўленасці18:06 – Пратасевіч агент?24:40 – двайное дно ў справе «СофтКлуба»: за што пасадзілі стваральніка АРІП32:40 – праблемы Беллегпрама і чаму беларускае не купляюць52:23 – рэзанансная гісторыя: блогеры прысабечылі грошы, сабраныя на дзіця1:05:32 – што не так з ежай у школах

    1 hr 18 min

About TOK | TALK Беларусь

From the publisher's feed

Інтэрв'ю з вядомымі беларусамі пра актуальнае і вечнае. Падпісвайцеся, каб ведаць сваіх!

More shows like TOK | TALK Беларусь

C H I L L by Пожалуй, самая красивая музыка на свете!

C H I L L

152 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

356 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

euroradio.fm by Euroradio

euroradio.fm

7 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Продолжение следует by Продолжение следует

Продолжение следует

59 Listeners

Bellit by Bellit

Bellit

9 Listeners

True Crime на диване by scalped × media

True Crime на диване

55 Listeners

Кніжная Шафа by Наста

Кніжная Шафа

1 Listeners

Праз космас by Цімафей

Праз космас

1 Listeners

Гісторыя на Свабодзе by Радыё Свабода

Гісторыя на Свабодзе

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Першы Гікаўскі - Кіно, Серыялы, Тэхналогіі, Гульні by Першы Гікаўскі

Першы Гікаўскі - Кіно, Серыялы, Тэхналогіі, Гульні

3 Listeners

Відзік - Пра гікаўскае: тэхналогіі і відэагульні by Відзік

Відзік - Пра гікаўскае: тэхналогіі і відэагульні

0 Listeners

Зроблена ў Польшчы by Зроблена ў Польшчы

Зроблена ў Польшчы

0 Listeners