ПіК Свабоды

ПіК Свабоды

By Радыё СвабодаNewsNews Commentary
Download on the App Store

ПіК Свабоды episodes

  • Беларусь у сусьветных лідэрах па дэпрэсіях. Што рабіць? Парады псыхоляга
    Беларусь знаходзіцца на 8-ым месцы ў сусьветным рэйтынгу са 180 краін па колькасьці людзей з дэпрэсіяй. У рэйтынгу па колькасьці суіцыдаў Беларусь — на 12-м месцы. Наколькі гэта абумоўлена масавымі рэпрэсіямі пасьля 2020 году і вайной, у якую ўцягнутая Беларусь? Наколькі рэпрэсіўныя дзеяньні ўплываюць на псыхічны стан выканаўцаў рэпрэсій? І ці могуць спэцыялісты заўважыць прыкметы дэпрэсіі ў Лукашэнкі і іншых урадоўцаў? Госьця Ганны Соўсь — псыхоляг, псыхатэрапэўтка Натальля Скібская.
    25 min
  • Як пазбавіцца прэзыдэнцкай дыктатуры. Спрэчка дэпутатаў
    Роўна 30 гадоў таму прынялі першую Канстытуцыю незалежнай Беларусі. Ці паспрыяла гэтая Канстытуцыя ўсталяваньню дыктатуры? Як не дапусьціць дыктатуры ў будучай Беларусі? На гэтыя пытаньні адказваюць дэпутаты Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня, які прымаў Канстытуцыю ў 1994 годзе: дарадца Сьвятланы Ціханоўскай у канстытуцыйнай рэформе і міжпарлямэнцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька і палітычны камэнтатар Сяргей Навумчык.
    26 min
  • Што рабіць Белсату і іншым беларускім СМІ за мяжой
    Ці існуе пагроза для беларускіх незалежных СМІ за мяжой? За апошнія некалькі месяцаў некаторыя зь іх б’юць трывогу наконт няпэўнай будучыні. Днямі гэта быў «Белсат», а сёньня Беларуская рэдакцыя Радыё Ўнэт, якое таксама вяшчае з Польшчы па-беларуску. Ці не застануцца беларусы без незалежнай ад улады інфармацыі? Пра гэта ў эфіры «Свабоды Premium» мы размаўляем з Марыяй Садоўскай-Камлач, дырэктаркай фонду Свабодная прэса для Ўсходняй Эўропы.
    21 min
  • Латушка пра пагрозы жыцьцю і правілы бясьпекі
    У Вільні на расейскага апазыцыянэра Леаніда Волкава напалі з малатком. Ён абвінаваціў Пуціна ў арганізацыі нападу. Наколькі рэальныя пагрозы ад рэжыму Лукашэнкі беларускім палітыкам у эміграцыі? Пра гэта кажа кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня Павал Латушка.
    27 min
  • Чаму ў Кіргізстане запанаваў страх і ці бясьпечна туды езьдзіць беларусам
    Што адбываецца ў Кіргізстане, некалі адной з самых дэмакратычных краінаў Цэнтральнай Азіі, дзе былі канкурэнтныя выбары і незалежныя СМІ? Якія небясьпекі нясе кіргізам расейская мова, якая мае як і ў Беларусі, статус другой дзяржаўнай? Ці патрабуюць па-ранейшаму ўлады Кіргізстана выдачы былога прэзыдэнта Бакіева, якому даў прытулак Лукашэнка? Пра гэта расказвае дырэктарка кіргіскай службы Радыё Свабода Вэнэра Джуматаева.
    25 min
  • Фейгін: У чым Пуцін хоча быць падобным на Лукашэнку
    Чым выбары Пуціна адрозьніваюцца ад выбараў Лукашэнкі? Які досьвед беларускіх дэмакратычных сілаў хоча пераняць расейская апазыцыя і чаму? Ці карэктна параўноўваць Навальную зь Ціханоўскай? Пра гэта ды іншае гаворым зь вядомым расейскім адвакатам і праваабаронцам Маркам Фейгіным, абвешчаным у вышук у Расеі, які запусьціў кампутарную праграму для правядзеньня альтэрнатыўных выбараў у Расеі.
    32 min
  • Ці ёсьць прарывы ў змаганьні з ракам. Што замінае вынайсьці лек
    Што найбольш важна ведаць для прафіляктыкі анкалягічных хваробаў? Ці адбыліся прарыўныя зьмены ў лекаваньні раку ў апошнія гады? Пра гэта ў падкасьце «Куды коціцца сьвет» расказвае Надзея Пятроўская, кандыдатка мэдычных навук, колішняя загадчыца аддзяленьня Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру дзіцячай анкалёгіі.
    24 min
  • Чаму побач з Лукашэнкам няма жанчын. Роза Турарбекава
    У Міжнародны жаночы дзень палітоляг Роза Турарбекава разважае пра жанчын у сыстэме Лукашэнкі, іх месца і ролю. Адкуль у Беларусі такая нянавісьць да жачын-апанэнтак улады? І адказвае на пытаньне, што неабходна зрабіць для рэальнай гендэрнай роўнасьці ў Беларусі.
    26 min
  • «Хачу зрабіць Пазьняка пэрсонай нон-грата», — літоўскі актывіст
    Літоўскага блогера, актывіста і валянтэра ва Ўкраіне Жыльвінаса Сьвітоюса часам называюць «паляўнічым на літвінаў». Ён адзін з самых заўважных у Літве аўтараў, якія пішуць пра небясьпеку ідэалёгіі «літвінізму» варожыя заявы беларусаў пра Літву. У інтэрвію Свабодзе ён расказаў, што на яго думку беларусы робяць ня так адносна Літвы, чаму ён дамагаецца абвяшчэньня Зянона Пазьняка пэрсонай нон-грата, чаму Сьвятлана Ціханоўская дае кепскі прыклад беларусам у Літве і што неабходна зрабіць літоўцам і беларусам, каб зьменшыць градус узаемных прэтэнзій.
    53 min
  • Што зьменіць марш «Яе звалі Ліза»? Тлумачаць арганізатарка і ўдзельнік акцыі #хопіцьгвалціць
    У Варшаве арганізаваны марш «Яе звалі Ліза» у памяць пра беларуску, якая памерла ў выніку згвалтаваньня. У сацыяльных сетках беларускі і беларусы дзеляцца гісторыямі і развагамі пра сэксуальны гвалт. Ці зьменіць гэта стаўленьне ў грамадзтве да праблемы гендэрнага гвалту над жанчынамі? Абмяркоўваюць Наста Базар, ініцыятарка акцыі #хопіцьгвалціць і адна з арганізатарак маршу «Яе звалі Ліза», стваральніца і піярніца сацыяльных праектаў, і Максім Паршута, блогер, аўтар ютуб-каналу «Максымальна», чый пост у сетках пад хэштэгам #хопіцьгвалціць падштурхнуў мужчын узяць удзел у гэтай акцыі.
    32 min

About ПіК Свабоды

From the publisher's feed

«ПіК Свабоды» — гэта штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і…

More shows like ПіК Свабоды

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

355 Listeners

euroradio.fm by Euroradio

euroradio.fm

7 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

Гісторыя на Свабодзе by Радыё Свабода

Гісторыя на Свабодзе

0 Listeners

Архіпэляг БЕЛАГ by Радыё Свабода

Архіпэляг БЕЛАГ

0 Listeners

Куды коціцца сьвет by Радыё Свабода

Куды коціцца сьвет

0 Listeners

«Красаўцы». Вайна з народам у жніўні 2020 by Радыё Свабода

«Красаўцы». Вайна з народам у жніўні 2020

0 Listeners

Доктар Мартаў. На вайне з COVID-19 by Радыё Свабода

Доктар Мартаў. На вайне з COVID-19

0 Listeners