ПіК Свабоды

ПіК Свабоды

By Радыё СвабодаNewsNews Commentary
Download on the App Store

ПіК Свабоды episodes

  • Праз «саюзную дзяржаву» Расея можа атрымаць магчымасьць мабілізоўваць беларусаў, — аналітык ISW
    Аналітык амэрыканскага Інстытуту дасьледаваньня вайны Кацярына Сьцепаненка расказвае пра магчымую ролю ядзернай зброі ў Беларусі для расейскай стратэгіі ва Ўкраіне і пра тое, што можа зрабіць Крэмль, каб скарыстаць беларусаў для вайны.
    27 min
  • Фрыдман: Лукашэнка рыхтуе беларусаў да найгоршага
    20 лютага Аляксандар Лукашэнка правёў «пашыраную» нараду з сілавікамі. Падобныя сустрэчы пасьля 2020 году сталі рэгулярнымі, праводзяцца часам па некалькі разоў на месяц і нікога ўжо ня дзівяць. Але гэтым разам Лукашэнка сам апрануў ваенную форму, казаў пра сцэнары замахаў на сябе і заявіў, што прадчувае ІІІ сусьветную вайну. Госьць “Свабоды Premium” - палітычны аглядальнік і гісторык Аляксандар Фрыдман.
    25 min
  • Якія пэрспэктывы расейскай апазыцыі пасьля гібелі Навальнага. Меркаваньне Дзьмітрыя Гудкова
    Якія палітычныя пэрспэктывы ўдавы Аляксея Навальнага Юліі? Наколькі вялікая тая Расея, якую Юлія хоча прадстаўляць? Ці будзе дзейная міжнародная рэакцыя на гібель Навальнага?
    На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «Падзея і камэнатар» адказвае расейскі палітык Дзьмітры Гудкоў.
    21 min
  • «Рэжым Беларусі забівае павольна». Рэакцыя на гібель Навальнага беларускіх палітвязьняў і іх родных
    Як успрынялі гібель Навальнага беларускія палітзьняволеныя і іх родныя? Ці адрозьніваюцца беларускія і расейскія рэпрэсіўныя турэмныя практыкі, якія даводзяць да сьмерці палітвязьняў. Суразмоўцы Ганны Соўсь – былая палітзьняволеная Вольга Класкоўская, а таксама Андрэй Шарэнда, муж палітзьняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк.
    23 min
  • «Пачынаецца самая страшная фаза пуцінізму», – аналітык Аляксандар Марозаў
    У Расеі паведамілі пра сьмерць лідэра расейскай апазыцыі і палітвязьня Аляксея Навальнага ў калёніі. Навальнага называюць галоўным апанэнтам Пуціна. Пра сьмерць заявіла турэмнае начальства. Паплечнікі Навальнага гэтую інфармацыю пакуль не пацьвярджаюць. Якія наступствы можа мець сьмерць Навальнага для Расеі. Пра гэта "Свабода" размаўляе з палітычным аналітыкам, выкладчыкам Карлавага ўнівэрсытэту (Прага) Аляксандрам Марозавым.
    25 min
  • Што хочуць зрабіць са студэнтамі і як Лукашэнка выкарыстоўвае ВНУ
    Што вядома пра палітвязьня філёзафа Ўладзімера Мацкевіча? Што насамрэч адбываецца ў Каардынацыйнай радзе і як да гэтага паставіўся бы Мацкевіч? Госьця Свабоды Premium — сябра Каардынацыйнай рады, кандыдат пэдагагічных навук, мэтадоляг Сьвятлана Мацкевіч, якая прадстаўляе Згуртаваньне сваякоў і былых палітвязьняў. Тры асноўныя тэмы для размовы — сытуацыя з Уладзімерам Мацкевічам, нарада Лукашэнкі з рэктарамі ВНУ і спробы ўладаў спыніць ад’езд студэнтаў і крызіс у Каардынацыйнай радзе.
    28 min
  • Былы палітвязень расказаў, чаму рэзаў сабе вены за кратамі і чаму быў вымушаны зьехаць зь Беларусі
    Вядомы берасьцейскі блогер і былы палітвязень Сяргей Пятрухін эвакуаваўся зь Беларусі больш чым праз год пасьля вызваленьня. Які ціск спазнаюць былыя палітвязьні ў Беларусі? Што змусіла Пятрухіна рэзаць вены ў магілёўскай турме? І што было самым цяжкім у калёніі Віцьба-3? Пра гэта Свабодзе Premium расказаў сам Сяргей Пятрухін, які цяпер знаходзіцца ў Польшчы і вяртаецца да працы вядучым Youtube-каналу «Народны рэпарцёр».
    35 min
  • Папулярны тэлевядоўца Дарафееў пра бежанства, эфэкт Карлсана і «карысных ідыётаў»
    Госьць Ганны Соўсь – папулярны беларускі і ўкраінскі вядучы, мэдыяаналітык Сяргей Дарафееў. Абмяркоўваем узьдзеяньне рознага кшталту прапаганды падчас вайны і брутальных рэпрэсій. Дарафееў аналізуе, у які бок рухаецца беларуская прапаганда пасьля 2020 году, чаму яе тварам стаў Рыгор Азаронак, чым ягоны стыль адрозьніваецца ад Зімоўскага? Дарафееў тлумачыць свой пост у Фэйсбуку пра бежанства і разважае пра тое, што чакае Беларусь.
    31 min
  • «Страшна падумаць, што Пуцін можа зрабіць у Беларусі», — шатляндзкі праваабаронца
    Як можа дапамагчы палітвязьням міжнародная кампанія салідарнасьці? Ці не памылка — заклікаць заходнія кампаніі сысьці зь Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытаньні адказаў Кен МакБэйн, прадстаўнік у Вялікабрытаніі міжнароднай праваабарончай кампаніі Libereco.
    19 min
  • Што адбываецца з Амэрыкай. Першы выпуск падкасту «Куды коціцца сьвет»
    Прэм’ера новага падкасту на «Свабодзе» — «Куды коціцца сьвет». Гэта цыкль гутарак пра асноўныя цывілізацыйныя тэндэнцыі і выклікі.
    У ЗША ідзе выбарчая кампанія. Яна, бясспрэчна, стане падзеяй года. Палітыка ЗША, самай магутнай краіны сьвету, бяз пафасу, уплывае на ўсю плянэту, і нават на Беларусь. Таму на гэтую тэму мы размаўляем зь беларускай з ЗША, Алесяй Сёмухай-Грынбэрг. Алеся спэцыялістка камунікацыі і маркетынгу ў фінансавай сфэры. Жыве ў Вірджыні, каля Вашынгтону. Яна таксама сябра Рады БНР.
    43 min

About ПіК Свабоды

From the publisher's feed

«ПіК Свабоды» — гэта штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і…

More shows like ПіК Свабоды

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

355 Listeners

euroradio.fm by Euroradio

euroradio.fm

7 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

Гісторыя на Свабодзе by Радыё Свабода

Гісторыя на Свабодзе

0 Listeners

Архіпэляг БЕЛАГ by Радыё Свабода

Архіпэляг БЕЛАГ

0 Listeners

Куды коціцца сьвет by Радыё Свабода

Куды коціцца сьвет

0 Listeners

«Красаўцы». Вайна з народам у жніўні 2020 by Радыё Свабода

«Красаўцы». Вайна з народам у жніўні 2020

0 Listeners

Доктар Мартаў. На вайне з COVID-19 by Радыё Свабода

Доктар Мартаў. На вайне з COVID-19

0 Listeners