ПіК Свабоды

ПіК Свабоды

By Радыё СвабодаNewsNews Commentary
Download on the App Store

ПіК Свабоды episodes

  • Кіраўнікі палка Каліноўскага адказалі на самае галоўнае пытаньне
    Кіраўнікі палка Каліноўскага Дзяніс Прохараў і Вадзім Кабанчук завіталі ў праскую студыю Свабоды напярэдадні сустрэчы з беларускай дыяспарай у Чэхіі ў рамках свайго эўрапейскага турнэ. Пагаварылі пра публічныя і непублічныя мэты гэтых сустрэчаў, пра тое, пры якіх умовах магчымае вызваленьне Беларусі, пра прычыны сыходу часткі байцоў з палка, стасункі зь Ціханоўскай і палітычныя амбіцыі ваяроў.
    33 min
  • Хто з «рускамірцаў» ідзе ў дэпутаты
    Хто з адкрытых «русскамирцев» акажацца ў палаце прадстаўнікоў? Наколькі моцна ўплыў «русскога мира» ў Беларусі вырас пасьля 2020 году. Пра гэта гутараць палітоляг, рэдактар «Беларускага штогодніку» Вадзім Мажэйка і журналіст Радыё Свабода Зьміцер Панкавец.
    27 min
  • Ці паўторыць Надзеждзін «шлях Ціханоўскай»
    Асноўнага канкурэнта Ўладзіміра Пуціна на выбарах, якія ў Расеі адбудуцца менш як праз 2 месяцы, усё часьцей параўноўваюць са Сьвятланай Ціханоўскай узору 2020 году. Яго імя Барыс Надзеждзін, і ён адкрыта выступае з антываеннай пазыцыяй. Ці ёсьць у яго шанцы сапсаваць пляны Пуціна прыйсьці да ўлады на пяты тэрмін? Пра гэта Дзьмітры Гурневіч размаўляе з шэф-рэдактарам ньюзруму The Insider Цімурам Алеўскім.
    26 min
  • Як 20 экспэртаў хацелі зрынуць Лукашэнку? Спрэчка Вусава і Красулінай
    Сьледчы камітэт распачаў так званае спэцвядзеньне ў дачыненьні да 20 чалавек, якіх назваў «аналітыкамі Ціханоўскай». Як і дзеля чаго ўзьнік у нечым рандомны сьпіс і як гэта ўпісваецца ў кантэкст масавых рэпрэсій апошніх дзён. Суразмоўцы Ганны Соўсь — фігуранты сьпісу так званых «аналітыкаў Ціханоўскай» — прэсавая скратарка Сьвятланы Ціханоўскай і намесьніца старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ганна Красуліна і доктар палітычных навук, прадстаўнік руху «Вольная Беларусь» Павал Вусаў.
    27 min
  • Чаму КДБ узялося за пакупнікоў «Эўраопту»
    Амаль сотню чалавек затрымлівалі ў аўторак і сераду па ўсёй краіне. Сілавікі прыйшлі да былых палітвязьняў, іх сем’яў, а таксама да тых, хто нібыта дапамагаў ім. Менавіта з салідарнасьцю з рэпрэсаванымі і зьвязаная новая хваля перасьледу. Ці здольныя сілавікі спыніць дапамогу тым, хто апынуўся ў патрэбе і як бясьпечна дапамагаць у сёньняшняй Беларусі? Пра гэта ў эфіры «Свабоды Premium» Марына Касінерава з ініцыятывы Dissidentby і Аляксей Лявончык, з фонду ByHelp. Абодва аб’яднаньні дапамагаюць ахвярам палітычных рэпрэсіяў.
    31 min
  • Калі на сьвет зьявіліся беларусы
    Якія супольнасьці на тэрыторыі Беларусі існавалі да таго, як зьявіўся беларускі этнас? Ці сапраўды так званы балцкі субстрат адыграў істотную ролю ў фармаваньні беларускага народу? Ці існавала старжытнаруская народнасьць? Пра гэта і пра іншае мы гаворым зь беларускім этнолягам, былым прафэсарам Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, доктарам гістарычных навук Уладзімерам Лобачам.
    24 min
  • Што адбываецца з KYKY
    У якім фармаце цяпер працуе праект KYKY. Ці ёсьць небясьпека, што донары пакладуць у адзін кошык беларускія і расейскія незалежныя СМІ у выгнаньні? І хто павінен і можа фінансаваць незалежныя СМІ? Пра гэта Ганна Соўсь размаўляе з сузаснавальніцай і дырэктаркай KYKY Сашай Раманавай.
    21 min
  • Ці ёсьць у башкірскіх пратэстах паралелі з сытуацыяй у Беларусі
    У Башкартастане — рэспубліцы ў складзе Расейскай Фэдэрацыі — некалькі дзён працягваюцца акцыі пратэсту пасьля таго, як там на 4 гады зьняволеньня засудзілі актывіста Фаіля Алсынава. Ці можна назваць гэтыя пратэсты праявай нацыянальнага руху і ці ёсьць нейкія паралелі з сытуацыяй у Беларусі — пра гэта кажа дырэктар татарска-башкірскай службы Радыё Свабода Рым Гільфанаў.
    21 min
  • Як Лукашэнка спрабуе зьбіць інатарэс да высокіх сустрэч Ціханоўскай
    У швайцарскім Давосе завяршаецца штогадовы эканамічны форум, адно з самых прэстыжных мерапрыемстваў у сьвеце. Тысячы прадстаўнікоў краін і ўрадаў, самыя ўплывовыя лідэры думак, сустракаюцца там, каб абмяркоўваюць глябальныя пытаньні, якія стаяць перад сьветам. Ужо другі год запар у Эканамічным форуме ўдзельнічаюць прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сілаў, пасьля 30 год адсутнасьці. Апошні раз гэта адбылося ў 1992 годзе, калі Беларусь прадстаўляў Станіслаў Шушкевіч. Удзельнік сёлетняй беларускай дэлегацыі Алесь Аляхновіч адказвае на пытаньні Свабоды.
    20 min

About ПіК Свабоды

From the publisher's feed

«ПіК Свабоды» — гэта штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і…

More shows like ПіК Свабоды

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

355 Listeners

euroradio.fm by Euroradio

euroradio.fm

7 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

Гісторыя на Свабодзе by Радыё Свабода

Гісторыя на Свабодзе

0 Listeners

Архіпэляг БЕЛАГ by Радыё Свабода

Архіпэляг БЕЛАГ

0 Listeners

Куды коціцца сьвет by Радыё Свабода

Куды коціцца сьвет

0 Listeners

«Красаўцы». Вайна з народам у жніўні 2020 by Радыё Свабода

«Красаўцы». Вайна з народам у жніўні 2020

0 Listeners

Доктар Мартаў. На вайне з COVID-19 by Радыё Свабода

Доктар Мартаў. На вайне з COVID-19

0 Listeners