ПіК Свабоды

ПіК Свабоды

By Радыё СвабодаNewsNews Commentary
Download on the App Store

ПіК Свабоды episodes

  • Кныровіч: Лукашэнка не разьбіраецца ў эканоміцы, яму ўліваюць у вушы лухту
    Улады сьцьвярджаюць, што беларусы сталі часьцей хадзіць у крамы і больш купляць. Растуць нібыта і ўклады ў банках, людзі больш ахвотна бяруць крэдыты. Вырас і рэальны заробак беларусаў, заяўляе ўрад. На пытаньні пра кандыцыю беларускай эканомікі і чаканьні ад новага году ў эфіры Свабоды Premium адказвае бізнэсовец і блогер Аляксандар Кныровіч.
    19 min
  • Амбасадар ЗША пра адмову Лукашэнкі запрашаць назіральнікаў АБСЭ
    Улады Беларусі адмовіліся запрасіць назіральнікаў АБСЭ на «адзіны дзень выбараў» 25 лютага. Чым гэтыя назіральнікі нязручныя для Лукашэнкі, ці ёсьць пагроза поўнага паглынаньня Беларусі Расеяй і як зьмяніліся амэрыканска-беларускія адносіны пасьля 2020 году, расказвае амбасадар Злучаных Штатаў у АБСЭ Майкл Карпэнтэр.
    14 min
  • Былы турэмны мэдык і палітзьняволеная пра сьмерць за кратамі
    Палітвязень Вадзім Храсько памёр у ноч на 9 студзеня ад запаленьня лёгкіх. Яго запозна прывезьлі з калёніі «Віцьба» ў шпіталь, выратаваць не ўдалося. Пра тое, што магло прывесьці да гэтай сьмерці, кажуць былы турэмны мэдык, цяпер праваабаронца Васіль Завадзкі і журналістка, былая палітзьняволеная Вольга Класкоўская.
    25 min
  • «Ёсьць некалькі катэгорый агентаў». Прадстаўнік ByPol тлумачыць, каго вярбуюць у агенты і як выявіць інфарматараў КДБ
    Як спэцслужбы ўкараняюць сваіх людзей у шэрагі дэмакратычных сілаў і грамадзянскай супольнасьці за мяжой і ў Беларусі? Як можна выявіць інфарматараў КДБ? Пра затрыманьне беларускі, якая нібыта даносіла пра дыяспару ў КДБ, а таксама пра тое, якую інфармацыю зьбіраюць спэцслужбы за мяжой, мы пагаворым з прадстаўніком ініцыятывы былых сілавікоў ByPol Станіславам Лупаносавым, які працаваў у ГУБАЗіКу ад лета 2020 да канца восені таго ж году. Менавіта Лупаносаў змог вывесьці за мяжу вялікую частку міліцэйскіх базаў.
    23 min
  • Што задумаў Лукашэнка: мяняюць Крымінальны кодэкс, будзе амністыя
    У Беларусі зьбіраюцца перагледзець Крымінальны кодэкс і правесьці амністыю. Такое даручэньне даў сілавікам Лукашэнка. Што і навошта зьбіраюцца мяняць, а таксама каго будуць вызваляць з турмаў? Пра гэта Дзьмітры Гурневіч размаўляе з прэзыдэнткаю Беларускай асацыяцыі адвакатаў правоў чалавека Марыяй Колесавай-Гудзілінай.
    24 min
  • Самы нязручны сцэнар для Лукашэнкі, — Леся Руднік і Яўген Магда
    Падзеі ў вайне ва Украіне могуць два наступныя гады чаргавацца паміж эскаляцыяй і «замарозкай». Расея ж, нягледзячы на санкцыі, можа павялічыць прыбытак ад экспарту сыравіны. Эўропа і ЗША могуць скараціць падтрымку саюзьнікі Украіны Пра ўсё гэта гаворыцца ў справаздачы пра глябальныя рызыкі 2024. Яе сёньня апублікавалі экспэрты саміту Сусьветнага эканамічнага форуму ў Давосе. Сёньня гэтыя рызыкі і іх уплыў на Беларусь абмяркоўваюць дырэктарка Цэнтра новых ідэй Леся Руднік, а таксама ўкраінскі палітоляг Яўген Магда.
    25 min
  • Першае інтэрвію знакамітага беларускага дырыгента пра скандальнае звальненьне з адэскай опэры
    Знакамітага беларускага дырыгента Вячаслава Чарнуху-Воліча летась звольнілі зь адэскай опэры, а перад гэтым — зь беларускай за падтрымку мірных пратэстаў. Цяпер дырыгент працуе ў кішынёўскай опэры. Што насамрэч адбылося і якая пазыцыя самога дырыгента? Наш госьць — Вячаслаў Чарнуха-Воліч, зь якім мы гаворым ня толькі пра тое, што адбывалася зь ім ва Ўкраіне падчас вайны, але і пра сытуацыю ў беларускім тэатры опэры і балета, адкуль за апошнія тры гады звольнілі дзясяткі знакавых музыкаў.
    32 min
  • Пра выбар музыкаў Nizkiz спрачаюцца юрысты Дзяйкала і Кірылюк
    Ці варта рваць пашпарт сябра, які хоча вярнуцца ў Беларусь? Ці трэба паважаць выбар іншых людзей, нават калі ён падаецца згубным? Ці паглыбляюць спрэчкі вакол справы Nizkiz прорву паміж тымі, хто застаецца ў Беларусі, і тымі, хто зьехаў? На якія словы эмігранты ня маюць маральнага права?
    Гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста абмяркоўваюць у праграме «Падзея і камэнтар» юрыстка Кацярына Дзяйкала і праўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня (НАУ) Міхаіл Кірылюк.
    31 min
  • ЛІБЕР пра пашпарт «Новай Беларусі», Ціханоўскую і Лукашэнку
    Павал Лібер больш за 15 гадоў адпрацаваў у кампаніі EPAM. У 2020 годзе стаў адным са стваральнікаў плятформы «Голас», якая займалася альтэрнатыўным падлікам галасоў з выбарчых участкаў. Цяпер стварае плятформу «Новая Беларусь».
    У сьнежні 2023 году Сьледчы камітэт пачаў завочна спэцыяльнае вядзеньне супраць Лібера паводле ч. 2 артыкулу 191 КК («Перашкода ажыцьцяўленьню выбарчых правоў групай асобаў»). Цяпер жыве ў Літве.
    Свабода паразмаўляла з Паўлам Ліберам пра плятформу «Новая Беларусь», пашпарты, у якім стане цяпер «Голас» і ці зьменіцца ўсё пасьля сыходу Лукашэнкі.
    1 hr
  • Лукашэнка прызначыў дату свайго сыходу?
    Лукашэнка вярнуў правіла двух прэзыдэнцкіх тэрмінаў, па 5 год кожны, і зацьвердзіў гарантыі для былых прэзыдэнтаў Беларусі. Што гэта: падрыхтоўка да транзыту ўлады ці пыл у вочы і зацягваньне часу? Абмяркоўваем разам з доктарам палітычных навук Паўлам Вусавым.
    22 min

About ПіК Свабоды

From the publisher's feed

«ПіК Свабоды» — гэта штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і…

More shows like ПіК Свабоды

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

355 Listeners

euroradio.fm by Euroradio

euroradio.fm

7 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

Гісторыя на Свабодзе by Радыё Свабода

Гісторыя на Свабодзе

0 Listeners

Архіпэляг БЕЛАГ by Радыё Свабода

Архіпэляг БЕЛАГ

0 Listeners

Куды коціцца сьвет by Радыё Свабода

Куды коціцца сьвет

0 Listeners

«Красаўцы». Вайна з народам у жніўні 2020 by Радыё Свабода

«Красаўцы». Вайна з народам у жніўні 2020

0 Listeners

Доктар Мартаў. На вайне з COVID-19 by Радыё Свабода

Доктар Мартаў. На вайне з COVID-19

0 Listeners