ПіК Свабоды

ПіК Свабоды

By Радыё СвабодаNewsNews Commentary
Download on the App Store

ПіК Свабоды episodes

  • «Літвінізм», шпіёны і ВНЖ. Ці ёсьць напружанасьць паміж беларусамі і літоўцамі
    Адкуль бярэцца напружанасьць у адносінах паміж беларусамі і літоўцамі? Ці ёсьць яна ўвогуле і ці ёсьць да яе падставы? Гэтыя пытаньні апошнія тыдні нярэдка гучаць у інфармацыйнай прасторы, імі ахвотна маніпулюе і прапаганда Лукашэнкі. Але ці ёсьць рэальная небясьпека? Пра гэта ў эфіры “Свабоды Premium” разважаюць літоўскі палітоляг Віціс Юрконіс і прадстаўнік у замежных справах Аб’яднанага пераходнага кабінэту Валер Кавалеўскі.
    26 min
  • Калі Беларусь увойдзе ў Эўразьвяз? Украінскі палітоляг пра ўмовы для эўраінтэграцыі
    Эўрапейская рада вырашыла пачаць перамовы аб уступленьні Ўкраіны і Малдовы ў Эўразьвяз, Грузія атрымае статус кандыдата ў сябры Эўразьвязу. Як гэтае рашэньне паўплывае на Беларусь? Пра гэта Ганна Соўсь гутарыць з украінскім палітолягам Яўгенам Магдам.
    20 min
  • Новая тактыка на выбары, іншая, чым у Ціханоўскай, — Алена Жываглод
    25 лютага ў Беларусі пройдзе Адзіны дзень галасаваньня. Грамадзкая арганізацыя «Сумленныя людзі» агучыла днямі сваю прапанову і сьцьвярджае, што яе эфэктыўнасьць большая, чым проста няўдзел. У этэры «Свабоды Premium» пра гэтую прапанову расказвае Алена Жываглод.
    20 min
  • Экс-алмазавец Макар пра заявы Тэртэля, сваркі апазыцыі і затрыманага ФСБ беларуса
    Старшыня КДБ Беларусі Іван Тэртэль выказаўся пра беларуса, якога затрымала ФСБ за дывэрсію на БАМ і заявіў, што яго ведамства бярэ ўдзел у сьледзтве. Тэртэль таксама расказаў пра тое, што ў Польшчы рыхтуюцца тэракты ў Беларусі. Госьць эфіру «Свабода Premium» — былы намесьнік камандзіра баявой групы антытэрарыстычнага падразьдзяленьня МУС Беларусі «Алмаз» Ігар Макар.
    28 min
  • Ці адкрые Польшча мяжу і ці дасьць новы шанец Лукашэнку
    Дональд Туск стаў новым прэмʼер-міністрам Польшчы. У пачатку 2000-х Туск прыяжджаў у Беларусь. А вось у 2007 годзе яго туды не ўпусьцілі. Паводле МЗС, ён быў у сьпісе людзей, «знаходжаньне якіх на тэрыторыі Беларусі непажаданае». Ці зьменіцца гэта цяпер? Якой была палітыка ўраду Маравецкага стасоўна Беларусі? І чаго чакаць ад новага ўраду? Тлумачыць журналіст выданьня «Rzeczpospolita» Руслан Шошын.
    26 min
  • Як беларусы сталі спонсарамі раскошы
    З пачаткам вайны Расеі з Ўкраінай Беларусь стала перавалачнай базай для паставак люксавых эўрапейскіх аўтамабіляў у Расею, нягледзячы на байкот і санкцыі. Паводле расьсьледнікаў, у шэрых схемах бяруць удзел і бізнэсоўцы, якія маюць сувязі з рэжымам Лукашэнкі. Гэта паказала сумеснае расьсьледаваньне «Бюро» і расейскага выданьня «Вёрстка» пры падтрымцы «Кібэрпартызанаў». Пра яго расказвае Алесь Ярашэвіч, журналіст-расьсьледнік зь «Бюро».
    19 min
  • «ЗША прызналі Ціханоўскую, але і з Лукашэнкам ня хочуць рваць». Чаму? Тлумачыць амэрыканскі экспэрт
    Што азначае стратэгічны дыялёг паміж дэмакратычнымі сіламі Беларусі і ўладамі ЗША? Якія мэты амэрыканскай палітыкі адносна Беларусі? Які ўплыў на гэтую палітыку робіць вайна ва Ўкраіне? На пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае прафэсар паліталёгіі ўнівэрсытэту штату Тэнэсі (ЗША) Андрэй Карабкоў.
    22 min
  • Гістарычная падзея: такое ў амэрыканцаў ёсьць толькі зь Беларусьсю
    Вялікая дэлегацыя дэмакратычных сілаў Беларусі на чале зь Сьвятланай Ціханоўскай правяла некалькі дзён у Злучаных Штатах Амэрыкі. У Вашынгтоне адбылася першая сэсія стратэгічнага дыялёгу ЗША і беларускіх дэмакратычных сілаў. Што гэта такое і ці зможа чымсьці дапамагчы беларусам Амэрыка, калі ў сьвеце ўсё больш канфліктаў і гарачых пунктаў? Пра гэта Дзьмітры Гурневіч гутарыць з прадстаўніком Аб'яднанага пераходнага кабінэту Беларусі ў замежных справах Валерам Кавалеўскім.
    18 min
  • ФСБ схапіла беларуса. Ці праўда ён заклаў выбухоўку? Вэрсіі BelPol
    У Расеі затрымалі грамадзяніна Беларусі, нібыта датычнага да падрыву цягніка з нафтапрадуктамі на Байкала-Амурскай магістаралі. У ФСБ сьцьвярджаюць, што беларус «дзейнічаў у інтарэсах украінскіх спэцслужбаў». Гэтую тэму Дзьмітры Гурневіч абмяркоўвае з Андрэем Астаповічам.
    23 min

About ПіК Свабоды

From the publisher's feed

«ПіК Свабоды» — гэта штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і…

More shows like ПіК Свабоды

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

355 Listeners

euroradio.fm by Euroradio

euroradio.fm

7 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

Гісторыя на Свабодзе by Радыё Свабода

Гісторыя на Свабодзе

0 Listeners

Архіпэляг БЕЛАГ by Радыё Свабода

Архіпэляг БЕЛАГ

0 Listeners

Куды коціцца сьвет by Радыё Свабода

Куды коціцца сьвет

0 Listeners

«Красаўцы». Вайна з народам у жніўні 2020 by Радыё Свабода

«Красаўцы». Вайна з народам у жніўні 2020

0 Listeners

Доктар Мартаў. На вайне з COVID-19 by Радыё Свабода

Доктар Мартаў. На вайне з COVID-19

0 Listeners