ПіК Свабоды

ПіК Свабоды

By Радыё СвабодаNewsNews Commentary
Download on the App Store

ПіК Свабоды episodes

  • Халіфат імя Лукашэнкі? Небясьпеку для вернікаў новага закону тлумачаць пастар і тэалягіня
    Аляксандар Лукашэнка падпісаў закон, які абавязвае рэлігійныя арганізацыі цягам году прайсьці перарэгістрацыю. Патрабаваньні і абмежаваньні сталі больш жорсткімі. Пра тое, хто зь беларускіх вернікаў можа апынуцца па-за законам, разважаюць тэалягіня Натальля Васілевіч і пратэстанцкі пастар, колішні кіраўнік «Маладога фронту» Зьміцер Хведарук.
    24 min
  • Ці адключаць YouTube у Беларусі і Расеі?
    Адключэньне YouTube у Беларусі ў навагоднюю ноч – рэпэтыцыя поўнага адключэньня гэтага відэахостынгу? Чаму YouTube дагэтуль не адключылі ў Расеі? Ці магчыма стварыць паўнавартасную альтэрнатыву YouTube у Беларусі і Расеі? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «Падзея і камэнтар» адказвае расейскі ІТ-экспэрт Аляксандар Ісаўнін.
    26 min
  • Чаму беларусы п’юць больш чым хто і як гэта зьмяніць
    З прыходам да ўлады ў Беларусі Лукашэнкі вытворчасьць алькаголю ў краіне ўвесь час расьце. У 1996 годзе Беларусь у «алькагольным рэйтынгу» Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя была на 42-м месцы. Ужо праз 20 год – на другім, а сёлета на першым. Кожны беларус выпівае за год 14,4 літра. Што адбываецца, чаму п’юць беларусы, ці трэба з гэтым змагацца і як? Гэтыя пытаньні Дзьмітры Гурневіч задае культуролягу Максіму Жбанкову і гісторыку Ягору Сурскаму.
    24 min
  • Беларусь-Расея: вынікі 2023 году ад Аляксандра Класкоўскага
    У чым за год Беларусь стала больш залежнай ад Расеі? Якія перасьцярогі 2022 году ня спраўдзіліся і чаму? Якімі будуць палітычныя наступствы парлямэнцкіх выбараў у Беларусі і прэзыдэнцкіх у Расеі ў 2024 годзе?
    На пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае палітычны аглядальнік праекту «Позірк» Аляксандар Класкоўскі.
    22 min
  • Якія зьмены адбыліся ў грамадзкай думцы за 2023 год. Тлумачыць сацыёляг
    Ці можна верыць апытаньням грамадзкай думкі ў Беларусі? Што зьмянілася ў масавай сьвядомасьці беларусаў за 2023 год? Чаму погляды беларускай вёскі і гораду такія адрозныя? Ці ёсьць раскол у беларускім грамадзтве?
    На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «Падзея і камэнтар» адказвае кандыдат сацыялягічных навук, супрацоўнік дасьледчага цэнтру «Беларуская аналітычная майстэрня»
    Алег Алампіеў.
    33 min
  • «Мы адсталі на 10-20 гадоў». Экспэрты пра вынікі 2023 году ў сыстэме аховы здароўя
    Звальненьні і пасадкі лекараў, ад’езд мэдыкаў, праца ва ўмовах закрытай краіны, разбурэньне прыватнага сэктару мэдыцыны, палітрукі ў шпіталях. Падсумоўваем вынікі 2023 году ў мэдыцыне. Суразмоўцы Ганны Соўсь – Станіслаў Салавей, прадстаўнік незалежнага прафсаюзу беларускіх мэдыкаў «Панацэя» ў складзе Свабоднага прафсаюзу беларускага, і Лідзія Тарасенка, каардынатарка Фонду мэдычнай салідарнасьці.
    31 min
  • «Захад мае толькі адзін сродак супраць рэжыму Лукашэнкі». Вынікі 2023-га ў стасунках Беларусі і Захаду
    Як працуюць заходнія санкцыі адносна Беларусі? Чаму сёлета афіцыйны Менск аднавіў міграцыйны ціск на Эўропу? Ці прызнаў Захад Ціханоўскую і дэмакратычныя сілы Беларусі афіцыйна?
    На пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае палітычны аналітык, супрацоўніца Цэнтру аналізу эўрапейскай палітыкі Кацярына Глод.
    30 min
  • Што задумаў Пракоп'еў. Зь якой мэтай стваральнік палка «Пагоня» ідзе ў палітыку
    Былы бізнэсовец, грамадзкі дзеяч, блогер, адзін са стваральнікаў палка «Пагоня» Вадзім Пракоп’еў у размове з Ганнай Соўсь тлумачыць, чаму вырашыў выбірацца ў Каардынацыйную раду. Пракоп’еў выказвае крытычныя ацэнкі што да цяперашняга лідэрства ў дэмакратычных сілах Беларусі, задае пытаньне Сьвятлане Ціханоўскай і тлумачыць, чаму ня варта пераймацца наконт канфіскаванай маёмасьці ў Беларусі і «завочных расстрэлаў».
    31 min
  • «Напакасьціць кожнаму». Беларусам зьмяншаюць сацыяльную дапамогу
    Лукашэнка падпісаў закон, які істотна зьмяншае сацыяльны пакет для насельніцтва. Як за апошнія гады зьмяншаецца сацыяльная падтрымка беларусаў на фоне павелічэньня выдаткаў на сілавікоў і прапаганду? Абмяркоўваюць з Ганнай Соўсь эканамістка Аліса Рыжычэнка і кіраўніца праваабарончага цэнтру «Наш дом» Вольга Карач.
    29 min

About ПіК Свабоды

From the publisher's feed

«ПіК Свабоды» — гэта штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і…

More shows like ПіК Свабоды

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

355 Listeners

euroradio.fm by Euroradio

euroradio.fm

7 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

Гісторыя на Свабодзе by Радыё Свабода

Гісторыя на Свабодзе

0 Listeners

Архіпэляг БЕЛАГ by Радыё Свабода

Архіпэляг БЕЛАГ

0 Listeners

Куды коціцца сьвет by Радыё Свабода

Куды коціцца сьвет

0 Listeners

«Красаўцы». Вайна з народам у жніўні 2020 by Радыё Свабода

«Красаўцы». Вайна з народам у жніўні 2020

0 Listeners

Доктар Мартаў. На вайне з COVID-19 by Радыё Свабода

Доктар Мартаў. На вайне з COVID-19

0 Listeners