ПіК Свабоды

ПіК Свабоды

By Радыё СвабодаNewsNews Commentary
Download on the App Store

ПіК Свабоды episodes

  • «Беларусь трапіла б у ЭЗ хутчэй за многіх», — прадстаўнік Фонду Адэнаўэра
    Якаб Вёленштайн, кіраўнік беларускага офісу Фонду Конрада Адэнаўэра, расказаў пра тое, як заходнія палітыкі цяпер глядзяць на Беларусь і чаму многія зь іх кажуць, што для Лукашэнкі «карабель адплыў».
    27 min
  • Курэйчык пра пляны Пракоп'ева і сэрыял «Акрэсьціна»
    Госьць Свабоды Premium – драматург, лектар Ейльскага ўнівэрсытэту, сябра Каардынацыйнай рады Андрэй Курэйчык. Спэктакль паводле ягонай пʼесы «Абражаныя. Беларусь» днямі з посьпехам прайшоў у Каліфорніі. Размаўляем пра спосабы вызваленьня палітвязьняў, ініцыятыву Пракоп’ева, выбары ў Каардынацыйную раду і вяртаньне Беларусі ў міжнародны парадак дня.
    28 min
  • Рэжым ускладняе жыцьцё чыноўнікам: «Замест таннага марозіва — новы Гулаг»
    Уступіла ў сілу пастанова ўраду, якая вызначае, як можна будзе выяжджаць за мяжу чыноўнікам і судзьдзям. Цяпер ім трэба будзе пісаць заяву за 10 дзён да даты выезду. У дакумэнце трэба пазначыць краіну, мэту паездкі, адрасы знаходжаньня і кантактныя зьвесткі. А паводле законапраекту, які сёньня ў першым чытаньні прыняла Палата прадстаўнікоў, фізычныя, і юрыдычныя асобы цяпер будуць абавязаныя інфармаваць міліцыю, калі здаюць памяшканьні замежнікам. Зьмены камэнтуе Арцём Брухан, аналітык Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня, былы супрацоўнік Берасьцейскага аблвыканкаму.
    19 min
  • Навошта Лукашэнку выбары і што рабіць апазыцыі
    Ужо празь некалькі месяцаў у Беларусі адбудзецца першая пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году выбарчая кампанія — парлямэнцкія выбары і выбары ў мясцовыя саветы. Як Лукашэнка зьбіраецца іх праводзіць і, галоўнае, навошта? Пра гэта Дзьмітры Гурневіч размаўляе са спэцыяльным прадстаўніком Сьвятланай Ціханоўскай па выбарах Аляксандрам Шлыком і палітолягам, рэдактарам «Беларускага штогодніка» Вадзімам Мажэйкам.
    25 min
  • «Пранк КДБ»: Belpol і мэдыяэкспэрт раяць, як ня даць спэцслужбам скарыстаць сябе
    Якія высновы варта зрабіць дэмакратычным сілам пасьля інцыдэнту з актывістам БХД Алегам Аксёнавым, якім на працягу году маніпуляваў КДБ? Як ня даць сябе скарыстаць спэцслужбам? Абмяркоўваюць прадстаўнік аб’яднаньня былых сілавікоў Belpol Уладзімер Жыгар і мэдыяаналітык Паўлюк Быкоўскі.
    24 min
  • Гісторык: Беларусь гэтым помнікам пазначылі як частку «русского мира»
    Помнік Аляксандру Неўскаму, які паставілі на гэтым тыдні ў Менску, зьяўляецца ня толькі манумэнтальнай прапагандай «русского мира», але і мастацкай халтурай, якая псуе культурны ляндшафт у Менску, лічыць гісторык і сацыёляг Аляксей Ластоўскі.
    25 min
  • Што знайшлі журналісты ў «Радавым гнязьдзе» на Менскім моры і як Алексін стаў алігархам рэжыму
    Радыё Свабода зрабіла расьсьледаваньне пра тое, на якіх умовах алігарх Алексін атрымаў зямельныя надзелы ў адным з самых дарагіх месцаў пад Менскам, пра асаблівыя ўмовы, створаныя для набліжаных да ўлады алігархаў. Журналіст Свабоды Андрэй Шаўлюга падае дэталі расьсьледаваньня, датычнага будаўніцтва «Радавога гнязда». Былы супрацоўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Анатоль Котаў расказвае, што зьвязвае Аляксея Алексіна і Аляксандра Лукашэнку і разважае пра тое, ці можа бізнэс-імпэрыю Алексіна спасьцігнуць лёс імпэрыі Чыжа.
    22 min
  • Знаныя палітвязьні сталі пераможцамі і ляўрэатамі конкурсу турэмнай літаратуры
    Радыё Свабода і Беларускі ПЭН назвалі сёлетніх ляўрэатаў прэміі імя Францішка Аляхновіча за турэмную літаратуру. У гэтыя ж дні ўлады прызналі экстрэмісцкімі творы клясыка беларускай літаратуры Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, які ў свой час адбываў зьняволеньне ў Пішчалаўскім замку. Пра рэпрэсаваную літаратуру і літаратараў гаворым са старшынёй Беларускага ПЭН-у Тацянай Нядбай, а таксама з адным з заснавальнікаў прэміі Францішка Аляхновіча, пісьменьнікам, былым дырэктарам беларускай службы Радыё Свабода Аляксандрам Лукашуком.
    30 min
  • Што ведаюць і чаго ня ведаюць «літвіны»?
    Якія ў ХХ стагодзьдзі існавалі варыянты назвы для радзімым беларусаў? Што ведаюць і чаго ня ведаюць беларускія «літвіны»? Як у Швэцыі зьмянілі назву «Белай Расеі» на «Беларусь»?
    Пра гэта мы гаворым з гісторыкам, які апошнім часам займаецца палітычнымі сымбалямі Беларусі, доктарам гістарычных навук, дацэнтам Інстытуту Гісторыі Упсальскага ўнівэрсытэту ў Швэцыі Андрэем Катлярчуком.
    19 min
  • Кныровіч, Юрконіс: Якія шанцы ў рэжыму адсудзіць 1 млрд эўра ў Літвы
    «Беларуськалій» ініцыяваў арбітражны працэс супраць Літвы праз адмову транспартаваць угнаеньні. Беларускае прадпрыемства хоча спагнаць з суседняй краіны мільярд эўра — і гэта без уліку адсоткаў і судовых выдаткаў. «Беларуськалій» абвінавачвае Вільню ў парушэньні двухбаковага пагадненьня аб абароне інвэстыцыяў, падпісанага ў 1999 годзе. Свае страты прадпрыемства ацаніла ў 1 мільярд эўра. Ці можа Беларусь выйграць суд? Пра гэта Дзьмітры Гурневіч размаўляе з прадпрымальнікам і блогерам Аляксандрам Кныровічам, а таксама літоўскім палітолягам Віцісам Юрконісам.
    19 min

About ПіК Свабоды

From the publisher's feed

«ПіК Свабоды» — гэта штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і…

More shows like ПіК Свабоды

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

355 Listeners

euroradio.fm by Euroradio

euroradio.fm

7 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

Гісторыя на Свабодзе by Радыё Свабода

Гісторыя на Свабодзе

0 Listeners

Архіпэляг БЕЛАГ by Радыё Свабода

Архіпэляг БЕЛАГ

0 Listeners

Куды коціцца сьвет by Радыё Свабода

Куды коціцца сьвет

0 Listeners

«Красаўцы». Вайна з народам у жніўні 2020 by Радыё Свабода

«Красаўцы». Вайна з народам у жніўні 2020

0 Listeners

Доктар Мартаў. На вайне з COVID-19 by Радыё Свабода

Доктар Мартаў. На вайне з COVID-19

0 Listeners