ПіК Свабоды

ПіК Свабоды

By Радыё СвабодаNewsNews Commentary
Download on the App Store

ПіК Свабоды episodes

  • Швэдзкі міністар: Мы павінны ініцыяваць сяброўства Беларусі у Эўразьвязе
    Эўракамсія рэкамэндавала пачаць перамовы з Малдовай і Ўкраінай аб уступленьні ў Эўразьвяз. Гэтыя постсавецкія краіны падалі заяўкі аб далучэньні да ЭЗ амаль адразу пасьля поўнамаштабнага расейскага ўварваньня на ўкраінскую тэрыторыю. Пра будучую пэрспэктыву для Беларусі ў аб’яднанай Эўропе на гэтым тыдні ў Вільні заявіў міністар замежных справаў Швэцыі Тубіяс Більстрэм: “Месца Беларусі – у Эўразьвязе”. Глядзіце інтэрвію зь ім Валера Каліноўскага.
    15 min
  • Папярэджвалі, што мне «трэба заткнуцца»: пісьменьнік Саша Філіпенка пра ператрус у бацькоў
    Раніцай 9 лістапада сілавікі ў Менску прыйшлі да бацькоў пісьменьніка Сашы Філіпенкі, які даўно жыве за мяжой. Бацьку затрымалі, з дому забралі ўсю тэхніку. Паводле Філіпенкі, сілавікі раней прыходзілі да бацькі і казалі, што сыну «трэба заткнуцца».
    Саша Філіпенка ў праграме «Падзея і камэнтар» на канале «Свабода Premium» расказаў, чаму, на ягоную думку, рэжым са сваёй волі ніколі ня спыніць рэпрэсіі.
    16 min
  • «Адвакат-тэрарыст — гэта я». Інтэрвію з Марыяй Колесавай-Гудзілінай
    Марыя Колесава-Гудзіліна, беларуская адвакаткаа, якая на свае вочы назірала за закрытым працэсам над Сяргеем Ціханоўскім. У размове са Свабодай Колесава-Гудзіліна расказала, колькі зарабляюць судзьдзі, ці можа адвакат паўплываць на вынік палітычнага працэсу і ці ўзялася б яна абараняць Лукашэнку.
    1 hr 16 min
  • «Беларусы выберуць ЭЗ, калі даведаюцца пра выгады». Вячорка і Кавалеўскі пра Ціханоўскую ў Бэрліне
    Чым важная рэзалюцыя нямецкага Бундэстагу па Беларусі, чаго Ціханоўскага дасягнула візытам у Бэрлін і што можна зрабіць ужо цяпер, каб Беларусь хутчэй далучылася да Эўразьвязу?
    Пра гэта ў праграме «Падзея і камэнтар» на канале Свабода Premium гавораць дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Франак Вячорка і намесьнік кіраўніка Аб'яднанага пераходнага кабінэту, прадстаўнік Сьвятланы Ціханоўскай у міжнародных справах Валер Кавалеўскі.
    27 min
  • Арцём Шрайбман пра заявы Лукашэнкі, «адзін народ» і вайну
    Ці рыхтуюцца ўлады Беларусі да поўнамаштабнага ўступленьня ў вайну? Чаму Лукашэнка назваў беларусаў, палякаў і літоўцаў «адным народам»? Ці займае беларуская ўлада бок ХАМАСу ў яго вайне зь Ізраілем? На пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман.
    29 min
  • Ці застанецца каму лячыць? Расказваюць аўтары фільма «ГупоЗ» пра рэаліі беларускай мэдыцыны
    Адбылася прэм’ера дакумэнтальнага фільма «ГупоЗ», які расказвае пра рэаліі беларускай мэдыцыны. Пра фільм і праблемы ў мэдыцыне размаўляем з былой палітзьняволенай, праваабаронцай, рэжысэркай фільму Тацянай Гацурай-Яворскай і адной зь гераіняў фільма – доктаркай Маяй Церакулавай.
    25 min
  • Беларусы і візавы скандал у Польшчы. Камэнтуе кіраўнік Беларускага дому ў Варшаве Алесь Зарэмбюк
    Польшча спыніла выдачу гуманітарных візаў, аб якіх хадайнічаў Беларускі дом у Варшаве. З пачатку 2023 года па хадайніцтве Беларускага дома ў Варшаве 1507 чалавек атрымалі польскія гуманітарныя візы, аднак зь верасьня працэс спыніўся.
    18 min
  • Беларусаў аддзялілі ад расейцаў. Анатоль Лябедзька пра візыт у Латвію
    Са сьнежня ў Латвіі зьбіраліся канфіскоўваць аўтамабілі зь беларускімі і расейскамі нумарамі. Іх плянавалі перадаваць для выкарыстаньня ва Ўкраіне ці выстаўляць на аўкцыён тыя транспартныя сродкі, чые ўласьнікі адмовяцца перарэгістраваць нумары на латвійскія. Пасьля візыту ў Рыгу беларускіх дэмакратычных палітыкаў, Саэйма Латвіі выключыла згадку аб грамадзянах Беларусі з праекта закону аб дарожным руху. Ці канчатковае гэта рашэньне і як сёньня лабіяваць на карысьць беларусаў у сьвеце? Глядзіце размову з прадстаўніком Сьвяланы Ціханоўскай у пытаньнях канстытуцыйнай рэформы і пардямэнцкай супрацы Анатолем Лябедзькам.
    18 min
  • Як рэагаваць на абразу беларускай мовы? Гутарка зь Сяргеем Шупам
    Гэтае пытаньне стала актуальным пасьля скандалу ў сацыяльных сетках. Расейскі блогер і крытык рэжыму Пуціна Рустэм Адагамаў назваў беларускую мову смешнай, заклікаў беларусаў не нявечыць расейскую мову і размаўляць на ёй так, як яны добра ўмеюць.
    22 min
  • Чым заява Лукашэнкі насьмяшыла экс-камандуючага войскамі ЗША ў Эўропе
    Як зрабіць так, каб Беларусь не засталася за «жалезнай заслонай»? Чаму некаторыя амэрыканскія палітыкі баяцца поўнай паразы Расеі? Ці можа Ўкраіна перамагчы, калі Захад не павялічыць паставак зброі? На пытаньні Радыё Свабода адказаў генэрал Бэн Годжэс, былы камандуючы войскамі ЗША ў Эўропе.
    22 min

About ПіК Свабоды

From the publisher's feed

«ПіК Свабоды» — гэта штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і…

More shows like ПіК Свабоды

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

355 Listeners

euroradio.fm by Euroradio

euroradio.fm

7 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

Гісторыя на Свабодзе by Радыё Свабода

Гісторыя на Свабодзе

0 Listeners

Архіпэляг БЕЛАГ by Радыё Свабода

Архіпэляг БЕЛАГ

0 Listeners

Куды коціцца сьвет by Радыё Свабода

Куды коціцца сьвет

0 Listeners

«Красаўцы». Вайна з народам у жніўні 2020 by Радыё Свабода

«Красаўцы». Вайна з народам у жніўні 2020

0 Listeners

Доктар Мартаў. На вайне з COVID-19 by Радыё Свабода

Доктар Мартаў. На вайне з COVID-19

0 Listeners