Антысэміцкія пратэсты ў Дагестане, праявы антысэмітызму на фоне вайны Ізраілю з ХАМАС, небясьпеку пагромаў у Беларусі і ролю прапаганды ва ўсім гэтым абмяркоўваем з гісторыкам і палітолягам Аляксандрам Фрыдманам і палітолягам і гісторыкам Розай Турарбекавай.
У гэтую нядзелю як найменей у 12 краінах сьвету пройдуць імпрэзы да «Ночы паэтаў» — адной з самых трагічных датаў беларускай гісторыі. У 1937 за адну ноч расстралялі больш за 100 беларускіх інтэлектуалаў. Пра паралелі з сучаснай Беларусьсю кажа паэт, сябра рады Беларускага ПЭНу Андрэй Хадановіч.
Аналітык Сяргей Чалы расказаў пра тое, як робіцца шоў «Ноч з Чалым» і што чакае аўдыторыю. Ён параўноўвае сытуацыю ў Беларусі з позьнім сталінізмам і прагназуе ў будучыні змаганьне паміж умоўнымі Хрушчовым і Бэрыя, сілавікамі і цывільнымі, якія ў рознай ступені былі саўдзельнікамі злачынстваў.
Як блізкія да Лукашэнкі бізнэсоўцы абыходзяць эўрапейскія санкцыі і як працуе ў Беларусі «карупцыйная рэнта». Расказвае кіраўнік Беларускага расьсьледніцкага цэнтру Станіслаў Івашкевіч.
Што рабіць, калі ідэолягі на працы прымушаюць уступаць у партыю «Белая Русь» ці Беларускі саюз жанчынаў? Ці можна плённа скарыстаць вымушанае сяброўства ў праўладных арганізацыях? Гутарка з дасьледчыцай прапаганды Ірынай Сідорскай, доктаркай філялягічных навук, кандыдаткай філязофскіх навук.
На каго разьлічаны прапагандысцкі фільм «На другом берегу» і ці можна яго лічыць пасьпяховым ідэалягічным прадуктам? Фільм «На другом берегу», зьняты «Беларусьфільмам» пра падзеі 1925 году, разьбіраем з кінааглядальнікам Тарасам Тарналіцкім і журналістам Свабоды Дзьмітрыем Гурневічам.
У Беларусі мяняюцца правілы для ваеннаабавязаных. Законапраект «Аб зьмене законаў у пытаньнях забесьпячэньня нацыянальнай бясьпекі» абмяркоўваем з экспэртам у нацыянальнай бясьпецы і палітолягам Аляксандрам Казаком і юрыстам Міхаілам Кірылюком.
Жыхару Слуцка вынесьлі сьмяротны прысуд за забойства 3-гадовага сына. Аляксандра Таратуту расстраляюць. Ягоную жонку пакаралі 25 гадамі калёніі строгага рэжыму. Бацькі катавалі сваё дзіця не адзін раз, а ў студзені бацька ўдарамі забіў яго. Пра жудаснае здарэньне гаворым з кіраўніком ByPol і былым супрацоўнікам МУС Аляксандрам Азаравым.
Інтэрвію Сьвятланы Ціханоўскай расейскаму выданьню «Новая газета. Европа» выклікала скандал сярод расейскіх карыстальнікаў сацсетак. Іх абурылі словы пра імпэрскасьць расейцаў, іх адрозьненьне ад беларусаў і іншую, чым беларусаў, віну за поўнамаштабнае ўварваньне Расеі ва Ўкраіну.
Пракурор патрабуе сьмяротную кару бацьку, якога абвінавацілі ў забойстве 3-гадовага сына. Чаму пакараньне сьмерцю не зьмяншае колькасьць цяжкіх злачынстваў у грамадзтве і як сьмяротная кара можа пераўтварыцца ў інструмэнт палітычных рэпрэсій? Гаворым з былым палітзьняволеным Леанідам Судаленкам.
24 min
About ПіК Свабоды
From the publisher's feed
«ПіК Свабоды» — гэта штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і…
актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.