ПіК Свабоды

ПіК Свабоды

By Радыё СвабодаNewsNews Commentary
Download on the App Store

ПіК Свабоды episodes

  • «Эпоха, зьвязаная з Лукашэнкам, у мінулым», – пасол Украіны па асаблівых даручэньнях па Беларусі
    Былы амбасадар Украіны ў Менску Ігар Кізім прызначаны амбасадарам па асаблівых даручэньнях па Беларусі. Што зьменіцца ў адносінах Кіева з афіцыйным Менскам і з дэмакратычнымі сіламі Беларусі, калі адбудзецца сустрэча Зяленскага зь Ціханоўскай, і чаму, паводле Кізіма, «эпоха, зьвязаная з Лукашэнкам ва ўкраінска-беларускіх адносінах, у мінулым«? Размова Ганны Соўсь з амбасадарам Кізімам.
    26 min
  • Шрайбман пра небясьпеку падчас выбараў і затоеную актыўнасьць беларусаў
    Чаму ў Расеі не зарэгістравалі Надзеждзіна кандыдатам у прэзыдэнты? Чаму беларускія ўлады напярэдадні выбараў напампоўваюць градус небясьпекі? Ці мае рацыю Пазьняк, што новы лідэр народзіцца толькі ўнутры Беларусі?
    На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «Падзея і камэнтар» адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман.
    35 min
  • Прадаваць, купляць, выпісвацца? Ці можна вярнуць адабранае? Парады экспэрткі
    Як зьмяніў рынак нерухомасьці ў Беларусі масавы ад’езд з краіны, у тым ліку людзей з грашыма? Хто больш пасьпяховы ў бізнэсе за мяжой – жанчыны ці мужчыны? Ці можна лічыць бізнэсоўцамі жанчынаў, на якіх перапісалі бізнэс урадоўцы ці высокія чыноўнікі і як выявіць такія схемы па-за межамі Беларусі? Пра гэта ды іншае гаворым з Марынай Гірын, кіраўніцай Альянсу беларускіх бізнэс-лэдзі, сузаснавальніцай Асацыяцыі беларускага бізнэсу за мяжой, экспэрткай у сфэры нерухомасьці.
    28 min
  • «Беларусь — гэта губэрня Расеі, якая прыкідваецца незалежнай дзяржавай»
    Беларусы ствараюць пагрозу нацыянальнай бясьпецы Літвы. Так лічыць літоўскі экспэрт па бясьпецы і палітычны аглядальнік Марыюс Лаўрынавічус. Ён перакананы, што выдаючы дазволы на часовае пражываньне беларусам, Літва стварае вялізную пятую калёну.
    28 min
  • «Небеларускія сілы спрабуюць адхіліць Ціханоўскую з дапамогай Каардынацыйнай Рады», – Мілінкевіч
    Былы кандыдат на прэзыдэнта на выбарах 2006 году, пазаштатны дарадца Ціханоўскай па пытаньнях рэалізацыі эўрапейскага выбару Беларусі Аляксандар Мілінкевіч лічыць, што адбываецца «спроба небеларускіх сілаў адхіліць Сьвятлану Ціханоўскую з дапамогай Каардынацыйнай Рады». На чым грунтуецца і наколькі адпавядае рэальнасьці такая заява, гаворым з самім палітыкам.
    27 min
  • Філіпенка пра крымінальную справу ў Беларусі, арышт бацькі і пашпарт бяз вольных старонак
    2-4 лютага ў Бэрліне – прэм’ера спэктаклю паводле рамана «Крэмулятар» беларускага пісьменьніка Сашы Філіпенкі. У Францыі гэты раман назвалі найлепшым эўрапейскім раманам 2023 году. У Расеі адмяняюць спэктаклі паводле яго. А ў Беларусі спрабуюць прымусіць пісьменьніка замаўчаць. Пра ўсё гэта Ганна Соўсь гутарыць зь беларускім пісьменьнікам Сашам Філіпенкам.
    26 min
  • Як ізраільцянін зь Беларусі ратаваў «Бі-2»
    Як атрымалася не дапусьціць дэпартацыі з Тайлянду ў Расею музыкаў гурту «Бі-2», некаторыя зь якіх маюць беларускае, а некаторыя расейскае грамадзянства. Пра гэта расказвае прадстаўнік гурту Ігар Рубінштэйн, які паходзіць зь Беларусі, жыве ў Ізраілі, пісаў некаторыя тэксты для «Бі-2», а цяпер каардынаваў намаганьні ізраільскага боку па фактычным вызваленьні музыкаў гурту.
    20 min
  • Чаму маёр міліцыі, які душыў беларускія пратэсты, бесклапотна жыў у Літве
    Сілавік зь Беларусі, які прымаў удзел у падаўленьні мірных акцый пратэсту ў 2020 годзе, спакойна жыў і працаваў у Літве, пакуль пра яго не расказала арганізацыя BelPol. Пасьля гэтага ён бесклапотна пакінуў Літву, не зацікавіўшы літоўскія спэцслужбы і заявіў, што ізноў прыедзе ў гэтую краіну. Ці так гэта павінна выглядаць, беручы пад увагу, што ўжо тры гады дэмакратычныя сілы лабіруюць санкцыі і пакараньні тых, хто рэпрэсуе беларусаў за іх погляды. Госьць эфіру “Свабоды Premium” прадстаўнік BelPol Уладзімер Жыгар.
    21 min
  • «Куды коціцца сьвет». Трэйлер новага падкасту Свабоды пра глябальныя працэсы
    «Куды коціцца сьвет» — гэта падкаст Радыё Свабода пра асноўныя цывілізацыйныя тэндэнцыі і выклікі. Нашыя госьці — беларусы з усяго сьвету, прызнананыя экспэрты ў сваіх галінах — аналізуюць глябальныя працэсы, якія вызначаюць нашую будучыню.
    2 min
  • Што трэба, каб беларусы мелі бязьвізавы рэжым у Эўразьвяз
    Калі беларусы змогуць зноў атрымліваць чэскія візы ў Беларусі? Ці чэскія ўлады аднолькава глядзяць на беларусаў і расейцаў? На гэтыя ды іншыя пытаньні адказаў Давід Стулік, нядаўна прызначаны на пасаду спэцыяльнага пасланьніка для Ўсходняга партнэрства ў Міністэрстве замежных спраў Чэхіі.
    18 min

About ПіК Свабоды

From the publisher's feed

«ПіК Свабоды» — гэта штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і…

More shows like ПіК Свабоды

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

355 Listeners

euroradio.fm by Euroradio

euroradio.fm

7 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

Гісторыя на Свабодзе by Радыё Свабода

Гісторыя на Свабодзе

0 Listeners

Архіпэляг БЕЛАГ by Радыё Свабода

Архіпэляг БЕЛАГ

0 Listeners

Куды коціцца сьвет by Радыё Свабода

Куды коціцца сьвет

0 Listeners

«Красаўцы». Вайна з народам у жніўні 2020 by Радыё Свабода

«Красаўцы». Вайна з народам у жніўні 2020

0 Listeners

Доктар Мартаў. На вайне з COVID-19 by Радыё Свабода

Доктар Мартаў. На вайне з COVID-19

0 Listeners