ПіК Свабоды

ПіК Свабоды

By Радыё СвабодаNewsNews Commentary
Download on the App Store

ПіК Свабоды episodes

  • Класкоўскі пра ваенныя схемы, мары генэралаў і пляны на Колю
    Новы ўказ Лукашэнкі пра дзейнасьць дзяржаўных органаў у ваенны час – гэта падрыхтоўка да вайны ці крок на ўсялякі выпадак? Наколькі сыстэма ўлады ў Беларусі гатовая да ваеннага становішча? Пра гэта разважае палітычны аглядальнік інфармацыйнага агенцтва «Позірк» Аляксандар Класкоўскі.
    24 min
  • Згвалтаваньне беларускі ў Варшаве, страшныя гісторыі зь Беларусі і цана жаночай Прэміі за адвагу
    Гібель беларускі Лізаветы праз згвалтаваньне ў Варшаве выклікала шырокі розгалас – у Польшчы пераглядаюць заканадаўства, у сацсетках пад хэштэгам #хопіцьгвалціць беларускі і беларусы дзеляцца гісторыямі пра сэксуальны гвалт. Суразмоўца Ганны Соўсь – Вольга Гарбунова, якая дакладна ведае, наколькі шырока распаўсюджаны гвалт у дачыненьні да жанчын. Былая кіраўніца шэлтару для ахвяраў хатняга гвалту «Радзіслава», былая палітзьняволеная і прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў сацыяльных пытаньнях стала ляўрэаткай Міжнароднай жаночай прэміі за адвагу Дзярждэпартамэнту ЗША.
    33 min
  • Калі бізнэсоўцы будуць фінансаваць апазыцыю. Тлумачыць пасьпяховы прадпрымальнік з Каліфорніі
    Чаму беларускі бізнэс масава не падтрымаў мірную рэвалюцыю 2020 году? На якіх умовах пасьпяховыя бізнэсоўцы маглі б дапамагаць палітыкам? Якая мэта Беларускага бізнэс-форуму ў Вашынгтоне? Расказвае сузаснавальнік і дырэктар кампаніі iomico, прадстаўнік Асацыяцыі беларускага бізнэсу за мяжой у Каліфорніі Мікалай Мурзянкоў. 10 жніўня 2020 году ён выступіў з відэазваротам супраць гвалту, які набраў мільёны праглядаў. У выніку быў вымушаны зьехаць, цяпер мае пасьпяховы бізнэс у Крэмніевай даліне і спрабуе стварыць супольнасьць беларускіх прадпрымальнікаў, дапамагаючы ім у адкрыцьці і вядзеньні бізнэсу.
    32 min
  • Навумчык разьбірае выступ Пуціна і пагрозы для Беларусі
    Уладзімір Пуцін прыгразіў «інтэрвэнтам» з Захаду трагічнымі наступствамі. Сёньня расейскі прэзыдэнт выступіў з прамовай перад чальцамі абедзьвюх палат расейскага парлямэнта. Выступ чакаўся настолькі важным, што расейская сетка кінатэатраў арганізавала яго бясплатную трансьляцыю. А што ў выніку атрымалася? Пра гэта разважае госьць «Свабоды Premium» — палітычны камэнтатар Сяргей Навумчык.
    26 min
  • Новыя законы аб бясьпецы: калі беларусаў могуць паслаць на вайну
    Для чаго спатрэбіліся зьмены ў законах аб нацыянальнай бясьпецы, якія сёньня Палата прадстаўнікоў прыняла ў другім чытаньні? Ці пагражае беларусам мабілізацыя? Пра гэта ў праграме «Падзея і камэнтар» на канале Свабода Premium расказвае Рыгор Ніжнікаў, экспэрт Фінскага інстытуту міжнародных справаў.
    25 min
  • Як выжываюць людзі з інваліднасьцю за кратамі
    Як выжыць у турме з другой групай інваліднасьці? Што такое атрад для інвалідаў у бабруйскай калёніі? Што гаварылі за кратамі Вітальд Ашурак і Ігар Леднік? Як выжывае ў калёніі палітвязень Гундар, у якога няма нагі? Пра гэта ды іншае гаворым зь былым палітзьняволеным, праграмістам Аляксеем Галоўкіным, які ў сьнежні 2023 году быў вымушаны экстрана пакінуць Беларусь і цяпер знаходзіцца ў лягеры для ўцекачоў у Швайцарыі.
    28 min
  • «Лукашэнка знайшоў новыя падставы застацца ва ўладзе», — палітоляг Казакевіч
    Лукашэнка заявіў пра ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах 2025 году. Навошта яму новая электаральная кампаніі і ці сапраўды ён баіцца паўтарыць лёс Назарбаева? Што можа адбыцца ў выпадку фізычнай сьмерці Лукашэнкі? Адказвае доктар палітычных навук, дырэктар інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч.
    20 min
  • Акцыя BelPol і заявы Лукашэнкі, — палітоляг камэнтуе выбарчую кампанію
    Чым сёлетняя выбарчая кампанія адрозьнівалася ад папярэдніх? Што азначаюць заявы, зробленыя Лукашэнкам у асноўны дзень галасаваньня і напярэдадні? Ці будуць сёлетнія выбары прызнаныя міжнароднай супольнасьцю?
    На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «Падзея і камэнтар» адказвае доктар філязофіі, палітоляг Пётра Рудкоўскі.
    27 min
  • Як рыхтавацца да новай пандэміі. Тлумачыць дасьледчыца вірусаў
    Ці пагражае нам у хуткім часе новая пандэмія ад невядомага дагэтуль вірусу? І ці можна хоць неяк ад гэтага абараніцца? Пра гэта расказвае Алена Лявончанка, намесьніца дырэктара аддзелу тэхналёгій у буйной канадзкай фармацэўтычнай кампаніі. Яна мае навуковую ступень PhD у малекулярнай біялёгіі, дасьледавала структурную біялёгію вірусаў, у тым ліку і каранавірусаў, ва ўнівэрсытэце Таронта.
    50 min
  • Добраахвотнік пра «мясныя штурмы», канфлікты паміж ваярамі і «гадзіну X» для Беларусі
    Два гады ідзе поўнамаштабная вайна Расеі супраць Украіны. Ад першых дзён вайны на баку Ўкраіны змагаюцца беларускія добраахвотнікі. Як яны ацэньваюць беларускі ўдзел у змаганьні і пэрспэктывы вызваленьня Беларусі? Адказвае беларускі добраахвотнік Васіль «Пацук» Верамейчык.
    32 min

About ПіК Свабоды

From the publisher's feed

«ПіК Свабоды» — гэта штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і…

More shows like ПіК Свабоды

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

355 Listeners

euroradio.fm by Euroradio

euroradio.fm

7 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

Гісторыя на Свабодзе by Радыё Свабода

Гісторыя на Свабодзе

0 Listeners

Архіпэляг БЕЛАГ by Радыё Свабода

Архіпэляг БЕЛАГ

0 Listeners

Куды коціцца сьвет by Радыё Свабода

Куды коціцца сьвет

0 Listeners

«Красаўцы». Вайна з народам у жніўні 2020 by Радыё Свабода

«Красаўцы». Вайна з народам у жніўні 2020

0 Listeners

Доктар Мартаў. На вайне з COVID-19 by Радыё Свабода

Доктар Мартаў. На вайне з COVID-19

0 Listeners