
Sign up to save your podcasts
Or


У новым аналітычным выпуску ТОК з Настай Роўдай і эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем новага прэм’ера Аляксандра Турчына, прызначэнне Рамана Галоўчанкі ў Нацбанк і адстаўку Паўла Калаўра, дзякуючы якому ўдалося стрымаць касмічную інфляцыю. Што гэта азначае: ці збіраюцца чыноўнікі зноў уключыць станок і пачаць друкаваць грошы? Таксама гаворым пра выклікі бацькоў старшакласнікаў у школы, паляванне на дармаедаў, «крыжовы паход» Бондаравай і рэйтынг Лукашэнкі.00:00 – вырвана з кантэксту00:33 – чаго чакаць ад новага прэм’ера Турчына02:55 – роля прэм’ера ў сістэме10:15 – пра «справу БелТА»13:30 – наколькі Турчын прабеларускі14:48 – чаго чакаць бізнэсу з прыходам Турчына17:27 – пра адыёзную «Мінскую праўду»23:41 – прэзідэнцкія амбіцыі Турчына25:41 – што зрабіў кіраўнік Нацбанка Калаўр31:39 – чаму нельга друкаваць грошы35:16 – навошта Галоўчанку адправілі ў Нацбанк42:13 – што мы запомнім пра Калаўра43:13 – Караніка вярнулі з высылкі48:20 – Лукашэнка пашырае «чорныя спісы»52:31 – арыенціроўкі на Халезіна59:25 – што азначае 60 тысяч камер у Беларусі1:02:34 – зноў ціснуць на бацькоў старшакласнікаў1:12:53 – паляванне на дармаедаў1:15:39 – Бондарава нападае на нявестку Лукашэнкі1:19:45 – студэнты падтрымліваюць гей-шлюбы1:22:35 – расіяне галасуюць за Лукашэнку1:25:50 – ці ёсць у Трампа хітры план
У вялікім інтэрв’ю ТОК з Аляксандрам Кухтам, святаром беларускага праваслаўнага прыходу ў Вільні, які належыць да Канстанцінопальскага патрыярхату, размаўляем пра заганы РПЦ і БПЦ. Гаворым пра патрыярха Кірыла і «рускі мір», адносіны Лукашэнкі з мітрапалітам Веніямінам, усёдазволенасць у Свята-Елісавецінскім манастыры, мерседэсы святароў і тарыфы на царкоўныя паслугі. 00:00 – вырвана з кантэксту00:36 – Царква – па-за палітыкай?02:43 – кантроль над Царквой07:18 – погляд Царквы на службу ў войску11:36 – асвячэнне зброі – як гэта магчыма?12:30 – у што верыць Лукашэнка19:38 – абразы на стале Азаронка22:31 – Царква прайграла картам таро?30:33 – крызіс веры38:47 – чаму РПЦ падтрымлівае вайну 42:03 – БПЦ – праваднік «рускага міру»?43:02 – пуціністы як пакутнікі трапяць у рай? 43:49 – патрыярх Кірыл – спецслужбіст?45:36 – пра Веніяміна і БПЦ48:30 – за што знялі Паўла ў 2020-м57:30 – адкуль Царква бярэ грошы1:08:07 – тарыфы на царкоўныя паслугі 1:10:29 – «рускі мір» у Свята-Елісавецінскім манастыры1:14:23 – асабісты святар Лукашэнкі1:16:41 – як утварыўся беларускі прыход у Вільні1:26:29 – сэкс да шлюбу – акей?1:36:29 – святарства як сацыяльны ліфт1:44:20 – чаму святары вельмі рана бяруць шлюб1:46:53 – пазіцыя Царквы па разводах1:53:31 – як мог стаць святаром Бурыкін1:58:17 – пра турэмных святароў2:01:34 – пра сустрэчу з патрыярхам Кірылам2:04:37 – сустрэча з патрыя рхам Варфаламеем2:06:51 – за што змагаўся епіскап Арцемій
У новым аналітычным выпуску ТОК Наста Роўда і Воля Лойка абмяркоўваюць ролю дыпламата Валянціна Рыбакова, мужа Наталлі Пяткевіч, у падрыхтоўцы перамоў Лукашэнкі з ЗША і адсоўванне на другі план міністра Максіма Рыжанкова. Ацэньваюць наступствы здачы Украіны і пагрозу новага наступу з тэрыторыі Беларусі. Гавораць пра планы чыноўнікаў перасяліць беларусаў у вёскі і прычыны знішчэння прыватнай адукацыі ў краіне.00:00 – вырвана з кантэксту00:26 – перамовы з Лукашэнкам07:56 – планы выслаць усіх палітвязняў за мяжу12:42 – што лабіруе Прэйгерман17:39 – Рыжанкоў здае пазіцыі35:10 – «Бізнэс заўжды дастаткова цынічны»44:40 – беларусаў збіраюцца перасяляць у вёску52:58 – знішчэнне прыватнай адукацыі1:01:23 – спектакль для самай заможнай жанчыны Расіі1:05:38 – верш ад Качанавай
У гэтым выпуску ТОК з блогерам Вадзімам Ермашуком, вядомым многім як Vadimati, мы размаўляем пра каставую сістэму і «нізкі статус» на зоне, які сілавікі выкарыстоўваюць, каб прэсаваць у тым ліку палітычных. У гэтым статусе Вадзім правёў некалькі пякельных гадоў у Бабруйскай калоніі. Гаворым пра стукачоў, «заўхоза» ў атрадзе калоніі, турэмную карупцыю, чыноўнікаў у Гродне і Бондараву.00:00 – вырвана з кантэксту00:21 – «нізкі статус» у калоніі05:43 – пра забарону хадзіць у царкву07:36 – сэкс у зняволенні10:36 – самы ідыёцкія забароны для «нізкага статусу»15:45 – каго адпраўляюць у «нізкі статус»22:33 – чаму папрасіўся ў ШІЗА29:11 – пра адміністрацыю32:02 – турэмная медыцына33:13 – заўхоз і стукачы 42:03 – карупцыя на зоне48:41 – геі сярод чыноўнікаў і сілавікоў52:57 – дыялог з начальнікам турмы01:01:13 – пра чыноўнікаў і Гродна01:07:47 – пра Бондараву
У новым выпуску ТОК з Настай Роўда і эканамічнай аглядальніцай Воляй Лойка абмяркоўваем, што чакае прэм’ера Рамана Галоўчанку і кіраўніка Мінскай вобласці Аляксандра Турчына пасля рэвізіі ўрада, а таксама гаворым пра амбіцыі міністра інфармацыі Марата Маркава. Разбіраем стан дзяржСМІ, прылёт беспілотніка ў Хойніках і пракол з бяспекай «Беларускага Гаюна». Прыводзім уражваючыя лічбы з апытання мінчукоў і пікантныя падрабязнасці з жыцця прарасійскай актывісткі Вольгі Бондаравай. 00:00 – вырвана з кантэксту00:30 – лёс прэм’ера Галоўчанкі06:12 – Турчын пойдзе на падвышэнне?11:54 – траекторыя генпракурора Шведа13:31 – вертыкаль улады спаўзае ў гарызанталь22:17 – амбіцыі Марата Маркава32:09 – нягегласць дзяржСМІ39:05 – як распнулі чыноўніка за абасраных кароў50:39 – прылёт беспілотніка ў цэнтры Хойнікаў52:59 – пракол з бяспекай «Гаюна»1:00:47 – новая сакрэтная статыстыка1:06:38 – адказ гледачу пра «касмічную дзяржаву»1:12:01 – Бондарава нарэшце знайшла працу
У гэтым выпуску ТОК вядомая юрыстка, а ў мінулым — загадчыца кафедры міжнародных адносін самага прэстыжнага факультэта краіны, ФМА БДУ, Кацярына Дэйкала кажа пра тое, якія шанцы, што Лукашэнка паедзе ў Гаагу. Апісвае, якім павінен быць суд за міліцэйскае бязмежжа, якое пачалося ў 2020 годзе. Распавядае, як бацькі-алігархі ўгаворамі і пагрозамі прымушалі выкладчыкаў ставіць дзецям-студэнтам добрую адзнаку. Тлумачыць, у чым сэнс ААН і чаму Пуціна не арыштоўваюць, нягледзячы на выдадзены ў Гаазе ордэр.🎙 СЛУХАЙЦЕ ТАКСАМА класны падкаст з Кацярынай «Чарцяжы свабоды» аб праве і яго адсутнасці ў Беларусі: https://www.youtube.com/@freedomblueprints 00:00 – вырвана з кантэксту00:32 – дзеці міністраў і сям’я Лукашэнкі на ФМА06:27 – пагрозы ад алігарха18:44 – як выціснулі з БДУ25:45 – пра Інтэрпал, МЗС і паварот лёсу31:47 – пра дзядулю-ветэрана і погляды35:35 – пра каханне39:52 – пра КДБ на ФМА, і дэкана юрфака 44:45 – пра рэктараў БДУ Караля і Казуліна51:04 – шанцы Лукашэнкі трапіць у Гаагу1:09:43 – чаму ніхто ў свеце нічога не можа зрабіць з Лукашэнкам1:15:46 – ААН – бессэнсоўная структура?1:21:06 – чаму ЮНІСЭФ не ўступіўся за палітвязняў-падлеткаў1:24:28 – ці можна лічыць Беларусь акупаванай1:26:30 – ці будзе Беларусь плаціць рэпарацыі Украіне1:29:44 – ядзерная зброя ў Беларусі – гэта законна?1:33:23 – правільная стратэгія вызвалення палітвязняў1:35:31 – наступствы прававога дэфолту1:43:14 – як змагацца з бяспраўем
Гэта першы аналітычны выпуск ТОК з эканамічнай аглядальніцай і галоўнай рэдактаркай «Плана Б» Вольгай Лойкай. Гутаркі будуць выходзіць на канале кожныя два тыдні, чаргуючыся з вялікімі інтэрв’ю Насты Роўды з вядомымі беларусамі.
From the publisher's feed

152 Listeners

356 Listeners

6 Listeners

7 Listeners

105 Listeners

59 Listeners

9 Listeners

55 Listeners

1 Listeners

1 Listeners

0 Listeners

3 Listeners

3 Listeners

0 Listeners

0 Listeners