TOK | TALK Беларусь

TOK | TALK Беларусь

By Наша НіваNewsPolitics
Download on the App Store

TOK | TALK Беларусь episodes

  • Сэксізм і спецслужбы ў галоўным універсітэце Беларусі: сакрэты БДУ ад Розы Турарбекавай | ТОК

    У новым выпуску ТОК палітолаг Роза Турарбекава расказвае прыгожую гісторыю кахання, якая прывяла яе ў Беларусь. Параўноўвае беларусаў і казахаў і вельмі дакладна фіксуе нашы нацыянальныя рысы. Гаворыць пра падабенства і рознасць паміж казахскім дыктатарам Нурсултанам Назарбаевым і Аляксандрам Лукашэнкам, а таксама паміж збудаванымі імі сістэмамі. Кажа пра экзістэнцыйную пагрозу Расіі і «рускага свету», якую вельмі добра разумеў і Назарбаеў, але ў адрозненне ад Лукашэнкі, спрыяў разбудоўванню ўнутры краіны ўсяго нацыянальнага.
    Роза Турарбекава больш за 20 гадоў адпрацавала ў БДУ і была дацэнткай самага прэстыжнага факультэта міжнародных адносінаў. У нашай размове яна згадвае рэктара Аляксандра Казуліна і дэкана Віктара Шадурскага, а таксама скандальна вядомага Андрэя Караля. Апісвае, як спецслужбы кантралявалі ўніверсітэт і расказвае пра свайго выпускніка, які вярнуўся ў БДУ праводзіць чысткі. Прыгадвае, як студэнты ФМА рагаталі са старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай, калі тая прыйшла ў БДУ расказваць канспіралогію пра «План Далеса».
    Роза таксама тлумачыць, навошта Лукашэнка вярнуў у сваю Адміністрацыю Наталлю Пяткевіч, чаму над ёй паставіў Дзмітрыя Крутога і якія задачы ў новага кіраўніка МЗС Максіма Рыжанкова.
    00:00 – вырвана з кантэксту
    00:31 – як выйшла замуж за беларуса
    02:58 – як бацькі ўспрынялі шлюб
    10:22 – рознасць менталітэтаў беларусаў і казахаў
    14:21 – «Беларусы ўмеюць лічыць і пралічваць»
    17:16 – «Маўчанне – не знак згоды ў беларусаў»
    22:27 – пераезд з казахскай дыктатуры ў беларускую
    26:46 – дачэпкі прапагандыстаў
    29:05 – пра выбары ў Беларусі і рэпрэсіі супраць мужа
    36:45 – за каго галасавала на выбарах
    37:26 – ці сапраўды БДУ гадзючнік
    38:56 – пра Казуліна
    39:52 – як выперлі з універсітэта
    45:33 – «КДБ заўжды кантраляваў БДУ»
    49:50 – як святкавалі 8 Сакавіка ў БДУ
    53:54 – пра родны Алматы, дзе жыло 57% расіян
    57:58 – як выцеснілі расіян з Казахстана
    1:03:40 – чым Назарбаеў падобны да Лукашэнкі
    1:10:43 – «Назарбаеў заўжды разумеў, наколькі Расія небяспечная»
    1:14:29 – «Лукашэнка – антынацыянальны дыктатар»
    1:18:20 – як Такаеву ўдалося пасунуць Назарбаева
    1:25:12 – прэтэнзія і пытанне да Лукашэнкі
    1:26:47 – хто можа стаць пераемнікам Лукашэнкі
    1:28:16 – самыя ўплывовыя асобы ў атачэнні Лукашэнкі
    1:28:59 – навошта Лукашэнка дастаў з шафы Пяткевіч
    1:29:35 – што зменіцца з прыходам Рыжанкова і Крутога
    1:32:17 – пра Макея і экс-пасла Беларусі ў Германіі Сідарэнку
    1:36:24 – пра сына, які адмовіўся ад рускай мовы
    1:41:43 – пра дачку
    1:46:48 – чаму называюць «праўладнай прапагандысткай»
    1:51:59 – чаму пайшла ў палітыку і ўвайшла ў кааліцыю з Рымашэўскім
    2:02:19 – пра Паўла Латушку
    2:06:02 – навошта пайшла ў КР
    2:15:24 – чаму пайшла з КР
    2:17:54 – аб працы Ціханоўскай і Офіса
    2:21:02 – як прымусіць Лукашэнку пачаць адлігу
    2:24:36 – чаму галасуе за Бабарыку
    2:26:52 – БЛІЦ: Ціханоўская ці Латушка, Тэтчэр ці Меркель, Чынгісхан ці Македонскі
    2:28:25 – як перастаць баяцца
    2:31:02 – чаму беларусы могуць навучыцца ў казахаў

    2 hr 37 min
  • Збор грошай для Пратасевіча, заробак 3 тысячы еўра і канфлікт з Цапкалам | ТОК з Андрэем Стрыжаком

    У новым выпуску ТОК кіраўнік Фонду салідарнасці BySol Андрэй Стрыжак распавядае, як яго вербавалі спецслужбы і як падлеткам на першым допыце здаў паплечніцу. Кажа пра падставу ад экс-прапагандысткі СБ Святланы Галузы і пра тое, ці была яна агенткай КДБ. Тлумачыць стратэгію лукашыстаў па палітвязнях і чаму не выпускаюць Паліну Шарэнду-Панасюк. Гаворыць пра мысленне рабочых і пра тое, чаму яны не паўсталі. А таксама называе свой заробак, як адмовіўся ад алкаголю і схуднеў.

    00:00 – вырвана з кантэксту
    00:24 – пра Расію і пра тое, чаму беларусы – не белыя людзі
    05:36 – чаму беларусы такія салідарныя
    07:19 – выйшла кніга «САМЫ ЦЫМУС»! Замовіць тут bit.ly/samy_cymus_tok
    09:07 – ці эвакуявалі з Беларусі агентаў КДБ
    10:44 – выпадкі няўдалай эвакуацыі
    12:47 – галівудскі выпадак эвакуацыі
    14:47 – пра кур’ёзы і паслугу вяртання ў Беларусь
    16:34 – гучны кейс, калі збіралі на аперацыю, якая аказалася бясплатнай
    20:33 – выпадкі махлярства
    23:15 – чаму каліноўцы адмовіліся ад грошай BySol
    27:23 – што з палітвязнямі
    30:29 – ці варта сваякам палітвязняў гаварыць пра іх публічна
    32:31 – чаму прапаганда пачала здымаць фільмы пра жанчын-палітвязняў
    35:13 – гісторыя Паліны Шарэнды-Панасюк
    38:15 – ці пачне Лукашэнка выпускаць палітвязняў пасля 2025 года
    40:11 – пра статус Ціханоўскай і пры чым тут Шарль Дэ Голь і дыктатар Франка
    44:07 – як у 16 год падставіў актывістку, за што дагэтуль сорамна
    49:12 – спробы вярбоўкі спецслужбамі
    56:05 – пра тых, хто сведчыць супраць палітвязняў
    57:39 – стаўленне да Рамана Пратасевіча
    1:01:28 – як кінуў піць цалкам
    1:04:02 – як атрымалася схуднець
    1:05:24 – як пачаў абараняць рабочых
    1:09:17 – чаму рабочыя не паўсталі
    1:16:47 – як гандляваў на рынку
    1:18:28 – як хацеў усё кінуць і пайсці зарабляць грошы
    1:22:01 – галоўныя хейтары і ворагі
    1:25:54 – прэзідэнцкія амбіцыі
    1:28:57 – БЛІЦ: Мележ ці Быкаў, Сырскі ці Залужны, Трамп ці Байдэн
    1:31:48 – агенты ў BySol: кейс Галузы
    1:43:01 – ці рабіў BySol аўдыт
    1:45:15 – пра заробак, маёмасць і самы вялікі страх
    1:50:56 – данаты ад бізнэсу ўзамен за зняццё санкцый
    2:03:24 – калі ў беларусаў знікне страх
    2:06:23 – памылка беларусаў
    2:09:28 – чаму супраць перамоў з лукашэнкаўцамі
    2:15:36 – чаму (не) трэба выязджаць з Беларусі

    2 hr 22 min
  • Ціханоўская і Крым, Лукашэнка і Крэмль, патрыёт Макей і яго ўтопія | ТОК з Аляксандрам Мілінкевічам

    Госць новага выпуску ТОК – Аляксандр Мілінкевіч, экс-кандыдат у прэзідэнты, а сёння канцлер Вольнага беларускага ўніверсітэта. У вялікай размове мы гаворым пра галоўную пагрозу для беларускага народа. Пра тое, як беларуская апазіцыя спрабавала дамаўляцца з паплечнікамі Пуціна, якія задачы Крэмль ставіць на кожныя выбары ў Беларусі і хто прыйдзе пасля Пуціна. Згадваем выбары 2006 года і Плошчу, як дэмсілы аб’ядналіся, а пасля змагаліся за ўладу.
    Мілінкевіч згадвае і загадкавае атручванне яшчэ аднаго лідара дэмсіл, у якім бачылі рэальнага канкурэнта Лукашэнкі, – Сяргея Домаша. Гаворыць пра няўдачы выбараў 2010 года. Аналізуе свае памылкі і памылкі Віктара Бабарыкі, Святланы Ціханоўскай, Макея і Лукашэнкі. Гаворыць пра складаныя стасункі з Зянонам Пазняком. А таксама кажа, што беларусы могуць даць Еўропе і як перастаць азірацца на Расію.
    00:00 – вырвана з кантэксту
    00:28 – навошта Мілінкевіч пайшоў на выбары ў 2006-м
    06:47 – як апазіцыя дамаўлялася з Масквой
    12:51 – тры задачы Масквы на прэзідэнцкія выбары ў Беларусі
    18:06 – Мілінкевіч кажа, хто прыйдзе пасля Пуціна
    20:40 – памылка Ціханоўскай
    24:30 – што будзе, калі пасунуць Ціханоўскую
    26:19 – хто найбольшы канкурэнт Ціханоўскай
    28:28 – мэты Латушкі
    30:11 – як дэмакраты пасунулі Мілінкевіча
    33:26 – у чым сур’ёзны недахоп беларусаў
    35:03 – «У Вадзіма Пракоп’ева талент папуліста»
    41:15 – БЛІЦ: Меркель ці Туск; вучоны і філосаф, якія натхняюць
    48:32 – «Домашу далі «навічок»
    54:45 – галоўная памылка Мілінкевіча
    56:52 – чаму ганарыцца, што начальнікам штаба быў камуніст Калякін
    1:01:28 – ці падтрымліваў Плошчу-2006 і намётавы гарадок
    1:04:54 – чаму альтэрнатывы мірнаму пратэсту няма
    1:11:45 – што рабіць грамадству і апазіцыі, пакуль у Крамлі Пуцін
    1:15:53 – пра агентаў КДБ у атачэнні
    1:18:08 – як накіравалі ў суперсучасны ўніверсітэт у Алжыры
    1:22:26 – пра дзядоў, якія бралі ўдзел у паўстанні Каліноўскага
    1:25:05 – пра выбары-2010 і як Крэмль усіх кінуў
    1:30:38 – пра складаныя адносіны з Пазняком
    1:36:18 – галоўная памылка Бабарыкі і Ціханоўскай
    1:40:34 – галоўная памылка Макея і Лукашэнкі
    1:46:20 – хто будзе пераемнікам Лукашэнкі
    1:50:13 – як адбіралі бізнэс у сына з-за палітыкі
    1:53:41 – чаму адышоў ад палітыкі
    1:57:08 – чаму беларусы не хочуць у Еўропу
    2:02:46 – што беларусы могуць даць Еўропе
    2:05:18 – як перастаць азірацца на Расію

    2 hr 8 min
  • Коля – праект усяго жыцця Лукашэнкі | ТОК з аналітыкам Фрыдманам

    У новым выпуску ТОК гісторык і аналітык Аляксандр Фрыдман аналізуе лукашызм і параўноўвае яго з дыктатурамі ў Партугаліі, Іспаніі, Грэцыі і Казахстане. Фрыдман тлумачыць, які сцэнар транзіту ўлады самы імаверны ў Беларусі, а таксама чаму Мікалай – адзіная магчымасць для Лукашэнкі.
    Аляксандр кажа пра стратэгію Зянона Пазняка і тое, чаму Лукашэнка баіцца Сяргея Ціханоўскага. Тлумачыць матывы Масквы, ацэньвае імавернасць Трэцяй сусветнай вайны і ядзернага ўдару.
    00:00 – вырвана з кантэксту
    01:27 – што такое лукашызм
    03:30 – лукашызм = фашызм?
    05:29 – пра культ Лукашэнкі
    09:16 – навошта Лукашэнку шпіц
    11:18 – пра Колю
    13:31 – пра жанчын у атачэнні
    15:29 – ідэалогія рэжыму
    17:13 – ці блізкая дыктатура беларусам
    21:08 – чаму ніхто не прадказаў 2020 год
    22:04 – памылка Марзалюка
    24:27 – чаму беларусы цярпелі дыктатуру так доўга
    26:41 – наколькі стабільны рэжым
    29:43 – чаго баяцца дыктатары
    32:05 – чаму дагэтуль некаторыя падтрымліваюць Лукашэнку
    37:34 – гісторыя партугальскага дыктатара Салазара
    39:06 – дыктатура чорных палкоўнікаў у Грэцыі
    39:59 – дыктатура непазбежна прыводзіць да вайны?
    44:34 – як вырвацца з лап Расіі
    49:48 – ці зможа Лукашэнка як Назарбаеў?
    54:12 – «Мікалай – улюбёны праект»
    1:01:40 – што будзе сігналам пачатку транзіту
    1:03:53 – круглы стол па сцэнары польскай «Салідарнасці»
    1:06:12 – пра іспанскага дыктатара Франка
    1:09:46 – БЛІЦ: самы выбітны палітык, найлепшы кіраўнік Беларусі
    1:16:45 – хто ў апазіцыі роўны Лукашэнку праціўнік
    1:18:26 – пра Пазняка
    1:20:54 – пра Сяргея Ціханоўскага і Віктара Бабарыку
    1:22:36 – хто пераможа Лукашэнку
    1:24:39 – ацэнка дзейнасці Ціханоўскай
    1:27:45 – ці будзе змаганне Латушкі і Ціханоўскай
    1:29:20 – памкненні Бабарыкі
    1:31:50 – ці можа Масква замяніць Лукашэнку
    1:36:51 – як развіваецца сітуацыя ва Украіне
    1:38:02 – імавернасць Трэцяй сусветнай вайны і ядзернага ўдару
    1:47:07 – ці пачнецца грамадзянская вайна ў Расіі
    1:56:07 – што будзе з Арменіяй, Грузіяй і Малдовай
    1:59:13 – што будзе, калі ў ЗША да ўлады прыйдзе Трамп
    2:00:46 – ці можна перамагчы дыктатуру мірнымі пратэстамі ў 21 стагоддзі?
    2:04:21 – калі ў Беларусі будзе дэмакратыя
    2:05:22 – што мае сэнс рабіць апазіцыі і грамадству

    2 hr 9 min
  • Сыход Лукашэнкі і наступны прэзідэнт Беларусі: ТОК з Дракахрустам

    У новай гутарцы ТОК з палітолагам Юрыем Дракахрустам мы размаўляем пра стратэгію і тактыку Лукашэнкі. Дракахруст тлумачыць, чаму Лукашэнка не абмежаваўся кропкавымі рэпрэсіямі, як у 2010-м, і чаму дагэтуль не адпусціў палітвязняў. Навошта так доўга трымае побач прэс-сакратарку Наталлю Эйсмант і разважае, хто мае большую вагу: Эйсмант ці старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава. Кажа, якім будзе канец Лукашэнкі і хто будзе беларускім Хрушчовым.

    Дракахруст таксама дае ацэнкі вядомым апазіцыйным дзеячам: Святлане Ціханоўскай, Франаку Вячорку, Міколу Статкевічу і Паўлу Севярынцу. Называе галоўную памылку Зянона Пазняка і кажа, у чым палягаюць прынцыповыя разыходжанні з Андрэем Саннікавым. Палітолаг тлумачыць беларускую апантанасць Расіяй і называе трывожныя прыкметы, якія сведчаць пра тое, што «Расія – унутры нас».
    00:00 – вырвана з кантэксту
    00:54 – самы траўматычны момант для Лукашэнкі
    03:23 – хто павінен сказаць «сыходзь», каб Лукашэнка сышоў
    07:10 – макееўская лібералізацыя была ўяўнай?
    11:15 – чаму Лукашэнка не абмежаваўся кропкавымі рэпрэсіямі, як у 2010-м
    14:35 – наколькі доўгая рука Масквы
    18:08 – калі Лукашэнка абвесціць народнае перамір’е
    24:11 – чаму Лукашэнка не мяняе Эйсмант
    25:41 – Эйсмант ці Качанава – хто бліжэйшы да Лукашэнкі?
    26:10 – хто найбольш уплывае на Лукашэнку
    27:46 – якім будзе канец Лукашэнкі
    28:12 – планы Фядуты на Лукашэнку ў 1994-м
    30:25 – ці таленавіты дыктатар Лукашэнка
    37:19 – хто самы моцны праціўнік Лукашэнкі
    41:17 – хто будзе беларускім Хрушчовым
    43:30 – паралелі з дыктатарам Франка
    44:45 – якія шанцы на ўладу ў Віктара Лукашэнкі
    46:01 – Віктар ці Коля Лукашэнка?
    47:04 – хто мог перамагчы Лукашэнку: Пазняк, Карпенка, Домаш, Ганчарык, Ціханоўская?
    50:07 – спрэчкі з Саннікавым
    55:21 – у Ціханоўскай ёсць народнасць, якая была ў Лукашэнкі
    59:16 – пра зайздрасць да Франака Вячоркі
    1:01:25 – Ціханоўскі нагадваў і Навальнага, і Лукашэнку
    1:02:58 – Бабарыка не грэбаваў народам
    1:05:09 – «Статкевіч – сапраўдны герой»
    1:05:47 – Севярынец умее граць у палітычныя гульні
    1:06:17 – выйгрышная стратэгія для дэмсіл
    1:08:00 – што з сябе ўяўляюць прапагандысты Пятроўскі, Шпакоўскі, Дзермант
    1:09:58 – Гігін інтэлектуал?
    1:11:40 – чаму Мельянцоў пераабуўся?
    1:15:53 – чаму ў Беларусі пачалі шчаміць прарасійскія сілы
    1:20:11 – калі Захаду можа стаць выгадна перагарнуць старонку з Лукашэнкам
    1:25:01 – хто пераможа: Захад ці Кітай з Расіяй?
    1:27:58 – «Расія – унутры нас»
    1:31:05 – чым скончыцца кіраванне Пуціна
    1:33:17 – як пачынаўся БНФ
    1:35:49 – прынцыповыя разыходжанні з Пазняком
    1:40:56 – галоўная памылка Пазняка
    1:45:52 – пра сям’ю
    1:51:04 – пра расстралянага дзеда і рэпрэсаваную бабулю
    1:55:34 – пра бацькоў
    1:57:23 – БЛІЦ: Пракоп’еў ці Латушка, Чалы ці Шрайбман, Камісаранка ці Галкін

    2 hr 1 min
  • КНЫРОВІЧ: пра Алексіна і Шакуціна, Машэнскага і Пракапеню і каго мусіць зліць Церцель | ТОК

    Герой новага выпуску ТОК — вядомы бізнэсовец Аляксандр Кныровіч. Калісьці ён быў паспяховым прадпрымальнікам, кіраваў будаўнічым холдынгам «Сармат» і варочаў мільёнамі. Але ў 2017-м дзяржава забрала ў яго ўсё і кінула за краты гніць.
    У нашай вялікай размове Аляксандр распавядае пра заможныя часы і раскулачванне, галоўную хлусню Лукашэнкі і яго адзіную заслугу, беларускіх алігархаў Алексіна і Шакуціна і чаму побач з імі нельга ставіць Машэнскага. Тлумачыць, чаму не зайзросціць Пракапеню, кажа пра данос на сябе, які знайшоў у злітай базе КДБ, і чаму Карпянкоў мусіў узрадавацца зліву. Згадвае знаёмства з Пракоп’евым, а таксама даводзіць, чаму паміж бізнэсам і палітыкай ён абірае палітыку.
    00:00 – вырвана з кантэксту
    00:24 – ці быў даляравым мільянерам
    03:09 – мог купіць любую машыну, але абраў «Вольва»
    04:32 – чым адрозніваецца мысленне заможнага чалавека
    07:20 – як атрымаў кампанію «Сармат»
    09:23 – чым цяпер зарабляе
    10:19 – пра досвед бізнэс-анёла
    12:39 – ці праўда, што беларусы жывуць зараз найлепш за ўсе часы?
    15:43 – галоўная хлусня Лукашэнкі
    19:50 – у чым заслуга Лукашэнкі
    26:16 – чым адрозніваецца вытворчасць хлеба ад вытворчасці танка
    27:32 – «Рынак у Расіі адкрыўся не для МАЗа»
    29:20 – «Узяцце Аўдзееўкі замяняе ўзяццё Берліна»
    30:31 – пра данос на сябе
    33:06 – што не так з даносамі, альбо «пчолы супраць мёду»
    35:44 – пра інстытут рэпутацыі і савецкага чалавека
    39:01 – наколькі беларусы законапаслухмяныя
    40:23 – ці паляцяць галовы за зліў базы КДБ
    41:59 – найлепшы беларускі бізнэс
    43:05 – чаму натхняецца вытворцам «Анегі»
    44:11 – ці ёсць паспяховыя дзяржаўныя прадпрыемствы
    47:52 – прыход «Вайлдберыз» і «Азона» – гэта добра?
    51:15 – пра Алексіна і цыгарэтную вайну
    52:04 – пра Шакуціна і Дзерыпаску
    54:46 – стаўленне да Машэнскага
    56:06 – ці зайздросціць Пракапеню
    1:03:08 – самыя таленавітыя ў эканамічным блоку Лукашэнкі: Руды, Румас, Калаўр
    1:06:14 – знаёмства з Пракоп’евым
    1:10:19 – «Латушка – аўтакрат»
    1:11:45 – пра Ціханоўскую
    1:13:02 – навошта ідзе ў КР, і пры чым тут смута ў Расіі
    1:18:41 – памылкі Цапкалы
    1:20:09 – памылкі Бабарыкі
    1:22:19 – ці былі памылкі ў Лукашэнкі
    1:24:19 – каму Лукашэнка можа даверыць уладу
    1:25:14 – беларуская эліта
    1:27:32 – пра крыміналку 2008 года, і як удалося адкупіцца
    1:29:04 – чаму рэжым Лукашэнкі нельга назваць мафіяй
    1:33:35 – пра крыміналку 2017 года
    1:35:24 – пра калонію для чыноўнікаў, сілавікоў і бізнэсоўцаў
    1:37:04 – як мяняюцца ў турме людзі, якія варочалі мільёнамі
    1:43:55 – адчуванне раскулачанага чалавека
    1:45:51 – месца ў турэмнай іерархіі
    1:52:02 – «Грыша – мой сябр!»
    1:57:10 – пра сям’ю
    1:57:57 – што самае важнае ў жанчыне
    2:00:10 – самы шчаслівы дзень
    2:02:45 – БЛІЦ: Цой ці Пугачова, Шагал ці Малевіч, бізнэс ці палітыка

    2 hr 11 min
  • КАРЧМА 1863 – госці з КДБ і мафія, Каліноўскі і чый Давыдзька | Ясінскі

    Новы выпуск ТОК пра адно з самых беларускіх месцаў Вільні – Карчму 1863, што знаходзіцца ў сэрцы старога горада па адрасе Бокшта, 2. Пра суседзяў, даносы і моўныя інспекцыі, шкодніцтва сваіх і агентуру, гасцей-ватнікаў і КДБ распавядае суўласнік карчмы, колішні акцёр РТБД, а сёння выкладчык прыватнай школы Стэмбрыдж Ілля Ясінскі.
    У выпуску таксама пра Стэмбрыдж, як арганізаванае навучанне дзяцей у прыватнай школе і як праходзілі выбары прэзідэнта школы. Распавядае Ілля і пра акцёрскае мінулае ў РТБД і дэлегацыі цэнзараў, зорку тэатра Ігара Сігова і рэжысёра Мікалая Халезіна. Кажа пра людзей сістэмы, якія выйшлі з тэатральных асяродкаў: экс-дэпутата, тэлевядоўцу Генадзя Давыдзьку і прэс-сакратарку Лукашэнкі Наталлю Эйсмант.
    00:00 – вырвана з кантэксту
    00:35 – месца, дзе планавалася паўстанне Каліноўскага
    03:36 – пра повара і топ-стравы
    05:49 – пра гасцей з КДБ і ватных маргіналаў
    08:07 – траблы з суседзямі і даносы
    12:40 – пра ліцвінізм
    13:16 – пра агентуру і колькі каштуе адкрыць рэстаран
    15:58 – пра бюракратыю, санстанцыю і моўную камісію
    19:24 – «Удалося выйсці ў яшчэ большы мінус»
    20:30 – крытыка: малыя порцыі, доўгае абслугоўванне
    25:33 – пра Каліноўскага
    27:54 – унікальны валун у карчме
    29:35 – аб працы ў прыватнай школе Стэмбрыдж
    31:41 – чым адрозніваецца навучанне ў прыватнай школе
    35:15 – пра выбары прэзідэнта ў школе
    37:27 – пра сістэму ацэнкі навучання
    38:50 – як кормяць дзяцей у прыватнай школе
    42:04 – колькі каштуе навучанне і як клапоцяцца пра настаўнікаў
    44:53 – лісты каліноўцам
    54:21 – у чым асаблівасць працы з дзецьмі эмігрантаў
    58:42 – БЛІЦ: Карпянкоў, Лукашэнка ці Ярмошына; Ціханоўская, Латушка ці Пракоп’еў
    1:04:18 – канкурэнцыя паміж РТБД і Купалаўскім тэатрам
    1:06:30 – пра Ігара Сігова
    1:07:45 – пра Няфёдаву і Купалаўскі
    1:08:35 – пра акцёра – новаспечанага дэпутата Чарнецкага
    1:09:53 – заслугі Веры Паляковай-Макей
    1:11:21 – як 2020-ы адбіўся на РТБД
    1:12:18 – пра цэнзуру ў РТБД і дэлегацыі цэнзараў
    1:16:21 – чаму забаранілі пастаноўку па «Чарнобыльскай малітве»
    1:17:52 – байка пра Генадзя Давыдзьку
    1:18:23 – пра Наталлю Эйсмант
    1:19:03 – пра Халезіна і «Свабодны тэатр»
    1:19:45 – пра заробкі акцёраў
    1:24:07 – пра спектакль па Горваце і вёску
    1:29:34 – пра «Ціхароў» Філіпенкі
    1:33:33 – гісторыя пра пераламаны хрыбетнік
    1:37:02 – размовы з сілавікамі
    👉 ПАДПІСВАЙЦЕСЯ ў SHORTS: https://www.youtube.com/@tokshortsbelarus
    👉 ПАДПІСВАЙЦЕСЯ ў TikTok: https://www.tiktok.com/@tokbelarus
    👉 ПАДПІСВАЙЦЕСЯ ў Іnstagram: https://www.instagram.com/tokbelarus
    👉 ПАДТРЫМАЙЦЕ НАС: http://patreon.com/nashaniva/
    🎙Слухайце ТОК у фармаце аўдыяпадкаста:
    🔸 Apple Podcasts: https://bit.ly/TOKAPPLE
    🔸 Spotify: https://bit.ly/TOKSPOTIFY
    🔸 Яндэкс.Музыка: https://bit.ly/TOKYANDEX
    🔸 Google Podcasts: https://bit.ly/TOKGOOGLE
    🔸 Сastbox: https://bit.ly/TOKCAST
    🔸 Amazon Music: https://bit.ly/TOKAMAZON
    🔸 Listen Notes: https://bit.ly/TOKlistennotes
    #карчма1863 #ясінскі #беларусь #ток #навіныбеларусі

    1 hr 42 min
  • ДАНЕЙКА: пра Еўраопт і Мілавіцу, працу ў Белгазпрамбанку, Бабарыку і Тапузідзіса | ТОК

    Госць новага выпуску ТОК – Павел Данейка, вядомы эканаміст, адміністратыўны дырэктар Цэнтра эканамічных даследаванняў BEROC, а раней сузаснавальнік бізнэс-школы ІПМ. Раней уваходзіў у назіральныя рады кампаній «Мілавіца», «Фармлэнд», «Гомсельмаш». Да пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне быў у Радзе дырэктараў Белгазпрамбанка.
    У вялікай размове Данейка тлумачыць, чым адрозніваецца падыход беларусаў у бізнэсе, навошта Лукашэнку «Еўраопт», у чым сакрэт поспеху Паўла Тапузідзіса і як удалося зрабіць паспяховай «Мілавіцу». Хваліць сацыяльную палітыку Лукашэнкі і аналізуе ўплыў Расіі. Тлумачыць філасофію масонства і разважае пра будучыню Кітая.
    00:00 – вырвана з кантэксту
    00:34 – як «Мілавіца» стала паспяховай
    02:53 – праца ў Белгазпрамбанку і Бабарыка
    07:18 – ці зашмат у Беларусі банкаў, як сцвярджае Лукашэнка
    09:17 – чаму Лукашэнка баіцца прыватнага бізнэсу
    12:03 – «Сацыяльная палітыка Лукашэнкі нулявая, і я гэта падтрымліваю»
    13:52 – ці праўда, што ў Беларусі ўсё скупляюць расіяне
    15:30 – ці можа Беларусь выйсці з-пад эканамічнага ўплыву Расіі
    17:28 – не будзе Лукашэнкі, Беларусь будзе часткай Расіі?
    19:04 – у чым сакрэт поспеху Тапузідзіса
    20:41 – навошта Лукашэнку «Еўраопт»
    22:14 – каго з чыноўнікаў можна пахваліць
    24:04 – пра розніцу ў заробках у 100 разоў
    26:07 – пра сустрэчу з мільярдэрам Джорджам Сорасам
    29:22 – пра гадзіннік, машыну і кватэру
    32:04 – пра бізнэсоўцаў у Беларусі, Расіі і Украіне
    37:37 – чаму беларусы навучыліся рабіць толькі трактары
    40:34 – 2020 год адкінуў Беларусь назад ці прасунуў наперад
    42:07 – беларусы вельмі наіўныя ў бізнэсе
    50:07 – што будзе з Кітаем
    52:52 – хто пераможа: Кітай ці Амерыка
    53:54 – што будзе з Расіяй, Украінай і чым скончыцца вайна
    58:07 – пра масонства ў Беларусі
    01:00:44 – дзве кнігі, якія найбольш паўплывалі
    01:01:50 – Сіліцкі ці Шрайбман
    01:03:08 – калі быў шанец на змены ў Беларусі
    01:05:34 – як вывесіў бчб-сцяг з акна Дома ўраду
    01:09:54 – што зараз могуць рабіць дэмсілы
    01:11:49 – пра новы факультэт у ЕГУ, штучны інтэлект і іншы падыход да навучання
    01:17:33 – пра шляхецкія карані і чым могуць ганарыцца беларусы

    1 hr 22 min
  • ПРАЎДА ПРА ТУРМУ ў Беларусі: крымінальныя аўтарытэты і блатныя, нізкі статус, оргіі і адзіночка ТОК

    Госць новага выпуску ТОК – кандыдат тэхнічных навук Міхаіл Жамчужны, які калісьці працаваў у Віцебскім тэхналагічным універсітэце, дзе займаўся праблемамі прамысловага вырабу вадароду. У 2006-м ён трапіў у турму, пазней яшчэ раз. Агулам Жамчужны правёў у зняволенні больш за 11 гадоў, а з іх амаль два гады — у адзіночцы. Пэўны час ён лічыўся адзіным палітвязнем Беларусі.
    Наша вялікая размова – гэта гід па беларускіх турмах. Чаму Горкі – гэта пекла для зняволенага, а якая калонія самая чалавечная? Ці ёсць яшчэ крымінальныя аўтарытэты і якія прывілеі яны маюць? Што такое «нізкі статус» і каму яго вешаюць? Як працуе каставая сістэма і чаму парадкі «вароў у законе» лепшыя за дыктатуру адміністрацыі? У гэтай размове безліч гісторый, вартых серыяла: бойка са сматрачым, патасоўка з адміністрацыяй, спробы ўцёкаў і галадоўка ўсёй наваполацкай калоніяй.
    00:00 – вырвана з кантэксту
    00:58 – пра два гады ў адзіночцы
    03:25 – як у калоніі «апусцілі» сматрачага Ліса
    07:39 – як камунікуюць зняволеныя ў адзіночцы
    14:30 – «дактары – АМАП у белых халатах»
    17:35 – як спрабавалі атруціць у камеры ў Горках
    21:12 – што такое «нізкі статус»
    23:02 – пра оргію ў суседняй камеры
    24:49 – аўтарытэты сыходзілі добраахвотна ў «нізкі статус»
    25:34 – якія правакацыі ладзяць палітычным
    26:41 – хто вырашае перавесці чалавека ў «нізкі статус»
    30:59 – чаму крымінальнікі падтрымліваюць каставую сістэму
    32:19 – бунт у калоніі, дзе трымаюць Бабарыку
    33:36 – як асуджаны перамог у бойцы з адміністрацыяй
    37:06 – пра падставу ў калоніі «Віцьба»
    38:56 – пра «вароў у законе» і каставую сістэму
    44:27 – басякі, блатныя і сматрачыя
    46:03 – пра крымінальных аўтарытэтаў
    48:05 – прывілеі аўтарытэтаў
    52:22 – супрацоўнікі адміністрацыі сумкамі выносілі тушонку
    54:41 – што здзівіла на волі
    56:15 – пра новы пераслед і выезд у Літву
    58:01 – якую пенсію плацілі ў Беларусі
    1:02:50 – хто ідзе працаваць у калоніі
    1:04:45 – як у зняволенні ставяцца да стукачоў
    1:06:05 – як у турме ставяцца да Лукашэнкі і Пуціна
    1:07:32 – як трапіў за краты першы раз
    1:08:45 – як КДБ спрабавала вербаваць
    1:12:55 – за што пасадзілі другі раз
    1:19:53 – як вызваліў з турмы галоўнага інжынера нафтабазы
    1:23:01 – пра гэбістку ў праваабарончай арганізацыі «Платформа»
    1:27:01 – гід па месцах зняволення: Горкі, Навасады
    1:30:31 – у якіх умовах трымаюць нобелеўскага лаўрэата Бяляцкага
    1:31:50 – умовы ў Ваўкавыску, Магілёве, СІЗА на Валадарскага і ў Віцебску
    1:36:31 – пра спробы ўцёкаў
    1:37:32 – пра сям’ю
    1:38:41 – як змяніла турма

    1 hr 43 min
  • Славуты гісторык: дыктатараў як Лукашэнка не было! А Каліноўскі і Вітаўт пераацэненыя | Латышонак

    Новы ТОК – вялікая размова з адным з самых аўтарытэтных беларускіх гісторыкаў Польшчы, прафесарам Алегам Латышонкам. У інтэрв’ю ён тлумачыць, чаму ў гісторыі яшчэ не было дыктатараў як Лукашэнка, разважае пра тое, хто прыйдзе пасля яго і хто ўвойдзе ў падручнікі. Дае ацэнкі Святлане Ціханоўскай, Віктару Бабарыку, Зянону Пазняку і Ігару Марзалюку, якога калісьці вельмі цаніў.
    Тлумачыць, чаму беларусы могуць развівацца толькі ў цяплічных умовах, дае прагноз па Трэцяй сусветнай, кажа, чаму лозунг «За нашу і вашу свабоду» ні да чаго не вядзе і чаму для беларусаў галоўнае зараз – захаваць жывую сілу. Даводзіць, чаму Каліноўскі і Вітаўт Вялікі пераацэненыя, а каго беларусы незаслужана забылі. Кажа, калі павінны святкавацца Дзень незалежнасці і Дзень абаронцаў Айчыны, і чаму 17 верасня ў гісторыі Беларусі не можа быць святам.
    00:00 – вырвана з кантэксту
    00:57 – ці быў Лукашэнка непазбежнасцю
    04:17 – чым адрозніваюцца беларусы ад літоўцаў, латышоў і эстонцаў
    06:47 – хто прыйдзе пасля Лукашэнкі
    08:49 – каго з сусветнай гісторыі нагадвае Лукашэнка
    09:49 – дзякуючы чаму ў Беларусі няма вайны
    11:28 – чаму Лукашэнка знішчае ўсё беларускае
    15:14 – ці важна Лукашэнку, што будзе пасля яго
    16:33 – «Пазняк не быў рэвалюцыйным правадыром»
    17:44 – пра Ціханоўскую і Бабарыку
    20:26 – «Марзалюка калісьці любіў»
    22:53 – сістэма пачне сама сябе жэрці, вось калі
    25:05 – калі Лукашэнка пачне рэпрэсаваць сваіх сілавікоў
    25:46 – можа быць сапраўды варта «не злаваць дзеда»?
    27:51 – ці можна параўнаць беларускую сітуацыю з часамі «Салідарнасці»
    29:13 – ці можа ўсё скончыцца круглым сталом у Беларусі
    31:11 – ці здольны згенераваць рэжым жывую ідэалогію
    33:53 – ці можа Беларусь стаць другой Ірландыяй
    35:28 – БЛІЦ: Каліноўскі ці Баброўскі, Быкаў ці Шамякін, Гавел ці Валэнса
    41:11 – «Пуцін не чакаў ніякай вайны»
    46:54 – ці можа пачацца Трэцяя сусветная
    50:46 – Бандэра – герой?
    56:37 – пасляваенны беларускі супраціў – праўда ці міф?
    57:49 – каму належыць спадчына ВКЛ?
    1:03:05 – пра Каліноўскага і паўстанне
    1:09:52 – Вітаўт Вялікі пераацэнены
    1:11:34 – Рагвалод і Рагнеда былі скандынавамі, а Полацк узяў сын ці брат Рагнара Лодбрака
    1:17:43 – самая важная падзея ў гісторыі Беларусі
    1:23:57 – чаму Лукашэнка спачатку дазволіў, а пасля забаніў БНР
    1:24:59 – дата 17 верасня ў гісторыі Беларусі
    1:27:59 – калі павінен святкавацца Дзень незалежнасці і Дзень абаронцаў айчыны
    1:28:44 – 1917 год для Беларусі
    1:30:14 – каму павінен стаяць помнік на плошчы Незалежнасці
    1:31:07 – пра сям’ю і беларускасць
    1:38:09 – як Польшча ставіцца да беларускай меншасці
    1:39:52 – пра этнічныя чысткі беларусаў

    1 hr 43 min

About TOK | TALK Беларусь

From the publisher's feed

Інтэрв'ю з вядомымі беларусамі пра актуальнае і вечнае. Падпісвайцеся, каб ведаць сваіх!

More shows like TOK | TALK Беларусь

C H I L L by Пожалуй, самая красивая музыка на свете!

C H I L L

152 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

356 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

euroradio.fm by Euroradio

euroradio.fm

7 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Продолжение следует by Продолжение следует

Продолжение следует

59 Listeners

Bellit by Bellit

Bellit

9 Listeners

True Crime на диване by scalped × media

True Crime на диване

55 Listeners

Кніжная Шафа by Наста

Кніжная Шафа

1 Listeners

Праз космас by Цімафей

Праз космас

1 Listeners

Гісторыя на Свабодзе by Радыё Свабода

Гісторыя на Свабодзе

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Першы Гікаўскі - Кіно, Серыялы, Тэхналогіі, Гульні by Першы Гікаўскі

Першы Гікаўскі - Кіно, Серыялы, Тэхналогіі, Гульні

3 Listeners

Відзік - Пра гікаўскае: тэхналогіі і відэагульні by Відзік

Відзік - Пра гікаўскае: тэхналогіі і відэагульні

0 Listeners

Зроблена ў Польшчы by Зроблена ў Польшчы

Зроблена ў Польшчы

0 Listeners