TOK | TALK Беларусь

TOK | TALK Беларусь

By Наша НіваNewsPolitics
Download on the App Store

TOK | TALK Беларусь episodes

  • КАБАНЧУК – як вадзіў за нос КГБ, расследаваў справу зніклых палітыкаў і арганізоўваў падполле | ТОК

    Намеснік камандзіра палка Каліноўскага Вадзім Кабанчук усё жыццё паклаў на змаганне з Аляксандрам Лукашэнкам. Ён далучыўся да «Маладога фронту», стаяў ля вытокаў моладзевых арганізацый «Край» і «Зубр» і быў адным з першых палітвязняў лукашэнкаўскай Беларусі ў далёкім 1997 годзе.
    Кабанчук з групай аднадумцаў узяўся за ўласнае расследаванне справы зніклых палітыкаў, і заяўляе, што знайшоў месца, дзе закапалі машыну бізнэсоўца Анатоля Красоўскага. У 1999-м той знік разам з тагачасным старшынём ЦВК Віктарам Ганчаром на гэтым аўто. Падчас прэзідэнцкіх выбараў 2001 года Кабанчук быў адным з тых, хто заняў Палац прафсаюзаў, каб апазіцыя там магла зрабіць штаб.
    У размове ТОК Вадзім Кабанчук згадвае ўсе гэтыя падзеі, а таксама распавядае пра каліноўцаў і штаб Палка, адносіны з Офісам Святланы Ціханоўскай і Зянонам Пазняком, а таксама пра тое, чаму вайна не можа скончыцца перамір’ем.
    00:00 – вырвана з кантэксту
    00:26 – пра «Малады Фронт» і «Край»
    07:27 – пра агентаў КДБ
    08:33 – партызаншчына ў Беларусі
    11:23 – як сядзеў на Валадарцы ў 1997-м
    12:49 – як займаўся перагонкай пошты ў СІЗА
    16:33 – пра моладзь «Зубра», якая мусіла скінуць Лукашэнку
    19:58 – кожны беларус павінен быць нацыяналістам?
    21:10 – як самі расследавалі справу зніклых палітыкаў
    30:50 – як пазнаёміўся з жонкай-украінкай і хто герой Беларусі
    33:54 – як захапілі Палац прафсаюзаў
    38:02 – неймаверная гісторыя вяртання ў Беларусь
    44:24 – Лукашэнка – рэінкарнацыя саўка
    45:37 – пра Хрэніна і Карпянкова
    46:26 – стаўленне да Бабарыкі і Ціханоўскага
    48:17 – як апынуўся на перадавой
    50:55 – баявое хрышчэнне каліноўцаў і Бахмут
    52:50 – хто ідзе ваяваць у Полк Каліноўскага
    58:10 – што адрознівае беларускіх добраахвотнікаў
    1:00:18 – палітычныя планы каліноўцаў
    1:05:33 – якія задачы ў штаба Палка
    1:06:47 – што з дысцыплінай у ПКК
    1:11:17 – пра адносіны з Офісам Ціханоўскай і Кабінетам
    1:11:50 – у чым недавер да Сахашчыка
    1:12:39 – пра Пазняка і Ціханоўскую
    1:14:42 – пра беларускае падраздзяленне ў брыгадзе Астрожскага
    1:16:04 – ці магчыма абмяняць палітвязняў на ваеннапалонных
    1:17:47 – для чаго ваююць каліноўцы
    1:20:51 – як цісне на байцоў і сваякоў рэжым
    1:22:18 – што будзе, калі Украіна выйграе і калі прайграе

    1 hr 26 min
  • ПЯТРУХІН – як жыве ЗОНА, дзе сядзяць чыноўнікі і Максім Знак | ТОК

    Аўтара ютуб-канала «Народны рэпарцёр» Сяргея Пятрухіна ў Брэсце ведае кожны сабака. Разам з блогерам Аляксандрам Кабанавым яны прымушалі брэсцкіх чыноўнікаў і міліцыянтаў варушыцца і вырашаць праблемы, за што не раз траплялі за краты. У 2020-м, за два месяцы да выбараў, іх абодвух затрымалі па крыміналцы і ў кастрычніку 2021-га асудзілі на тры гады зняволення. Кабанава накіравалі ў Наваполацкую калонію, у якой найгоршая рэпутацыя і бесчалавечныя ўмовы ўтрымання зняволеных. Пятрухіну пашанцавала больш: яго адправілі ў Віцебск, у калонію «Віцьба», дзе ўтрымліваюцца былыя сілавікі, суддзі, чыноўнікі і бізнэсоўцы.
    У вялікай гутарцы ТОК Сяргей Пятрухін распавядае пра вядомых сядзельцаў гэтай калоніі, у тым ліку экс-кіраўніка службы бяспекі Лукашэнкі Андрэя Уцюрына і экс-суддзю і карупцыянера Магамеда Умарава, палітвязняў Максіма Знака і Максіма Вінярскага. Згадвае ўскрыццё вен і адпраўку ў карцар, дзе страціў адразу 10 кілаграмаў. Кажа пра сваё бунтарства, якое прывяло да здзелкі з начальствам калоніі.
    Але Пятрухін не заўжды быў у апазіцыі. Ён тлумачыць, чаму ў 1994-м галасаваў за Лукашэнку, называе сябе ранейшага звычайным ватнікам і апісвае складаныя адносіны з сям’ёй, якая не падзяляе ягоныя погляды.
    00:00 – вырвана з кантэксту
    00:36 – пра страх і панічную атаку
    04:50 – самае страшнае – аператыўнікі і следчыя
    06:31 – як змянілася Беларусь за год
    07:16 – пра паход у лазню са следчым
    10:44 – якія настроі ў Беларусі
    11:53 – ці перагарнулі ў Беларусі старонку
    15:39 – ці падтрымліваюць Лукашэнку на «Брэсцкім піве»
    18:35 – як назалялі сілавікі ў Беларусі
    20:45 – пра следчага Сташэвіча
    21:28 – чаму галасаваў за Лукашэнку
    24:35 – як сын прывёў да беларушчыны
    26:23 – як сварыўся з суддзёй
    27:43 – маці казала: «Дзе твой здраднік Кабанаў?»
    29:46 – чым адметная калонія «Віцьба»
    31:24 – як сядзіць суддзя Умараў, якому далі 14 гадоў
    33:47 – як ставяцца ў калоніі да Уцюрына, экс-кіраўніка службы бяспекі Лукашэнкі
    35:39 – пра мытніка Цыбу і падставу
    38:31 – «За палітыку размаўлялі толькі з «жоўтымі»
    41:18 – колькі вязняў напісалі прашэнні аб памілаванні
    42:57 – як Базанаў, старшыня БФФ, цягаў за грудзі
    44:52 – «Так, я клоўн. І што?»
    45:59 – як вёў свята для МУС
    47:09 – чаму называў сябе памочнікам Лукашэнкі
    49:24 – як хацелі навесіць «нізкі статус»
    54:19 – пра карцар і эфіры Пятрухіна для зоны
    57:58 – пра медыкаў у зняволенні
    58:47 – як бунтаваў, а пасля дамовіўся
    1:05:18 – за час карцару скінуў дзесяць кілаграм
    1:06:34 – хто «стучаў» у калоніі
    1:10:14 – пра палітвязня Максіма Вінярскага
    1:11:17 – як трымаецца Максім Знак
    1:11:59 – расіяне ў Брэсце
    1:15:24 – пра Машэнскага
    1:16:24 – ці паважалі ў Брэсце мэра Рагачука
    1:18:30 – «Пінчукі ваты не катаюць»
    1:21:47 – пра знаёмства з Ціханоўскім
    1:25:17 – Сяргей ці Святлана Ціханоўская?
    1:26:46 – «КР – гэта трэшак»
    1:29:47 – як вызваліць палітвязняў
    1:31:46 – апазіцыя адарвалася?
    1:35:12 – БЛІЦ: хлеб ці відовішча, Брэст ці Берасце, галоўны блогер Беларусі
    1:40:03 – жонка памяняла прозвішча сабе і сыну
    1:41:48 – «Я хачу быць санітарам»

    1 hr 46 min
  • ЛОЙКА – як выйшла з турмы Лукашэнкі і кухня TUT.BY | ТОК

    Вольга Лойка да затрымання ў маі 2021 года была галоўнай рэдактаркай палітыка-эканамічнага блоку навін на найбуйнейшым партале TUT.BY. Ёй разам з журналісткай партала Аленай Талкачовай удалося вырвацца з палону ў выніку складанай здзелкі. У вялікай гутарцы ТОК Вольга распавядае пра акалічнасці гэтай угоды, а таксама чаму не атрымалася выгандляваць галоўную рэдактарку партала Марыну Золатаву і гендырэктарку Людмілу Чэкіну, якім прысудзілі па 12 гадоў зняволення.
    У размове таксама пра адносіны з чыноўнікамі, якіх Вольга доўгі час лічыла «коцікамі», магчымых пераемнікаў Лукашэнкі і чаму імі не стануць ягоныя сыны. Пра ролю Макея і пазіцыю Румаса, пра вялікі бізнэс і хто кашалёк Лукашэнкі, а хто не.
    І шмат пра тое, чаму палітвязняў трэба вызваляць любой цаной.
    👉 ПАДТРЫМАЦЬ PLAN B: https://planbmedia.io/donate00:00 – вырвана з кантэксту
    00:38 – разгром TUT.BY
    03:24 – стасункі з чыноўнікамі
    06:27 – «Калі б быў жывы Зісер»
    08:37 – чаму Лойку ўзялі ў закладніцы
    11:54 – як затрымалі
    14:21 – як адбываліся перамовы па вызваленні
    19:33 – як гэта – хаваць у Беларусі яўрэя
    22:18 – пра ўцёкі з расіянкамі без дакументаў і шчанюкамі з падробленымі пашпартамі
    26:29 – як удалося вывезці маму 76 гадоў
    28:16 – пра Зісера
    29:55 – як Ананіч выгаворвала Зісеру пра «перадпенсійны ўзрост»
    33:31 – «У мяне да Радзімы складанае стаўленне»
    37:15 – TUT.BY – гэта вялікі правал дзяржСМІ
    40:01 – пра здымкі ў фільме БТ і Лебедзеву
    47:53 – што б сказала Золатавай
    51:47 – чаму не пайшла працаваць на Zerkalo.io
    52:48 – «Я б хацела, каб ратавалі мяне»
    56:14 – пра свой праект Plan B
    56:52 – «Я не бачу рызык для Лукашэнкі, калі зараз ён вызваліць палітвязняў»
    1:00:02 – што б хацеў атрымаць Лукашэнка
    1:02:57 – праз каго могуць ісці перамовы па вызваленнях
    1:06:03 – чаму расчаравалася ў Турчыне
    1:06:32 – пра пазіцыю Румаса
    1:06:55 – хто мог бы быць найлепшым пераемнікам Лукашэнкі
    1:08:21 – пра Шведа, Карпянкова і амбіцыі
    1:09:11 – «Качанава ўмее сябе прадаць»
    1:10:03 – Макей – прабеларускі і самастойны
    1:11:00 – пра наступныя прэзідэнцкія выбары
    1:12:11 – пра гарантыі, якія Лукашэнка напісаў сабе і дзецям
    1:13:27 – якія перспектывы атрымаць уладу ў сыноў Лукашэнкі
    1:14:20 – якія шанцы ў Ціханоўскай прыйсці да ўлады
    1:14:47 – «Я б угаворвала Машу не рваць пашпарт»
    1:16:02 – кашалькі Лукашэнкі
    1:19:46 – самы заможны чалавек Беларусі
    1:20:28 – пра Шакуціна і Алексіна
    1:23:10 – чаму Лукашэнка кінуў Чыжа
    1:24:59 – чаму Бабарыка паставіў усё на кон
    1:26:04 – чаму беларусы дагэтуль не маюць па $500
    1:28:42 – пра звальненне Чалага
    1:32:26 – пра стваральніка «Жоўтых зліваў»
    1:38:42 – БЛІЦ: Чалы ці Шрайбман, Румас ці Мацюшэўскі
    1:41:38 – «З добрымі рускімі давядзецца сябраваць»
    👉 ПАДПІСВАЙЦЕСЯ ў SHORTS:    / @tokshortsbelarus  
    👉 ПАДПІСВАЙЦЕСЯ ў TikTok:   / tokbelarus  
    👉 ПАДПІСВАЙЦЕСЯ ў Іnstagram:   / tokbelarus  
    👉 ПАДТРЫМАЙЦЕ НАС:   / nashaniva  

    1 hr 49 min
  • САХАШЧЫК-малодшы: Хрэнін бесхрыбетны, Карпянкоў – новы Прыгожын і хто ў арміі за Лукашэнку | ТОК

    Аляксандр Сахашчык, сын вядомага дэсантніка Валерыя Сахашчыка, да пачатку поўнаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну ў лютым 2022 года служыў у званні маёра ў Сілах спецыяльных аперацый. Сёння імі кіруе Вадзім Дзенісенка, якога ў свой час паставілі замест Сахашчыка-старэйшага. У вялікай размове Аляксандр дае ўласныя ацэнкі беларускай арміі, тлумачыць мысленне афіцэраў, гаворыць пра тое, колькі «рускага міру» ў беларускім войску і чым беларускія вайскоўцы адрозніваюцца ад расейскіх. Тлумачыць, як ставяцца афіцэры да Лукашэнкі, ці будуць выконваць загады Ціханоўскай, кажа пра міністра абароны Віктара Хрэніна, камандуючага ўнутранымі войскамі Мікалая Карпянкова і хто з генералаў мае аўтарытэт. Называе заробкі ў арміі і калі ў свеце скончацца войны.
    📍ЛАКАЦЫЯ: цір Bema60, Варшава https://bema60.pl00:00 – вырвана з кантэксту
    00:34 – як прыкінуўся хворым, каб уцячы з Беларусі
    03:25 – як байцы ССА адрэагавалі на заклік Сахашчыка не ваяваць
    04:27 – рэакцыя кіраўніка ССА Дзенісенкі
    06:15 – што думалі беларускія вайскоўцы ў першыя дні ўварвання Расеі
    08:47 – што змянілася ў беларускай арміі з 2020 года
    10:17 – што прывезлі вагнераўцы з сабой у Беларусь
    13:33 – як да ўкраінцаў ставяцца ў беларускім войску
    15:37 – ці гатовая беларуская армія да вайны
    16:49 – беларускія ССА vs «Азоў»
    18:35 – ці баяцца Залужнага ў Беларусі
    19:36 – «Буданаў – цікавы чалавек»
    20:22 – як у войску ўспрымаюць каліноўцаў
    22:51 – ССА vs каліноўцы
    25:07 – чаму не пайшоў ваяваць
    26:16 – пра Дзяніса «Кіта» і яго крытыку Сахашчыка
    26:57 – страляем з пісталета Glock 17 у варшаўскім ціры Bema60
    28:46 – пра факультэт разведкі
    29:29 – колькі можа прабегчы і адціснуцца ад падлогі
    30:46 – ці часта параўноўваюць з бацькам
    32:50 – на якіх пасадах служыў у ССА
    33:30 – якія аперацыі выконваюць ССА
    34:29 – за што сорамна
    34:47 – пра кіраўніка ССА Дзенісенку
    37:15 – пра кар’еру сына Дзенісенкі, які таксама служыць у ССА
    38:35 – пра жанчын у ССА
    40:20 – ці ёсць «рускі мір» у галовах афіцэраў
    41:51 – што, калі ў Беларусь зойдуць рускія
    44:58 – ці гатовая армія да абароны
    45:44 – чым беларускі афіцэр адрозніваецца ад расейскага
    48:59 – БЛІЦ: колькі п’юць дэсантнікі, найлепшы фільм пра вайну, Брэсцкая крэпасць ці Косаўскі палац
    52:48 – каго з генералаў паважаюць у войску
    53:09 – ці мае аўтарытэт Хрэнін
    54:30 – пра Карпянкова і ягоныя амбіцыі
    58:05 – як у арміі ставяцца да Лукашэнкі
    1:00:10 – як Ціханоўскую ўспрымаюць у войску
    1:01:36 – калі байцы ССА будуць выконваць загады Ціханоўскай
    1:01:58 – шляхі вызвалення Беларусі
    1:04:01 – ці пойдзе Расея захопліваць іншыя краіны
    1:04:56 – галоўныя праблемы беларускай арміі
    1:05:55 – моцныя бакі арміі
    1:07:26 – колькі зарабляе баец ССА
    1:10:34 – калі спыняцца войны
    1:11:23 – дзе быў падчас пратэстаў 2020-га
    1:16:40 – пра жыццё ў Польшчы і польскія спецслужбы

    1 hr 21 min
  • МАНЬКО – пра палітыку Украіны, каліноўцаў, пацукоў, Сахашчыка і Янкі | ТОК

    Генадзя Манько прызначылі кіраўніком Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Кіеве паўгода таму, у жніўні 2023 года, але да апазіцыі ён далучыўся нашмат раней. Падчас перадвыбарчых мітынгаў трыумвірату ў Беларусі ягонай задачай было арганізаваць бяспеку, а ў выпадку правакацый – хутка эвакуяваць Ціханоўскую, Калеснікаву і Цапкалу.

    У вялікай гутарцы ТОК Генадзь Манько аналізуе сітуацыю і як яна можа развівацца далей, расказвае пра беларускіх добраахвотнікаў і «пацукоў» у іх шэрагах. Кажа пра штаб Палка Каліноўскага і тое, чаму каліноўцы часта ім незадаволеныя. Распавядае пра закуліссе канферэнцыі каліноўцаў у Кіеве і чаму там не хацелі бачыць Сахашчыка. А таксама расказвае, на чым падняўся ў 1990-я, за што рэпрэсавалі ягонага бацьку, які сядзеў разам з Салжаніцыным, як ягоны дзед ваяваў у Булак-Балаховіча і як ён сам служыў у Афгане ды ледзь не загінуў.
    00:00 – вырвана з кантэксту
    00:26 – пра вайсковае мінулае
    02:01 – «Расія змагла зрабіць высновы»
    06:18 – хто памірае за Расію
    09:18 – якая імавернасць вайны з Польшчай
    11:54 – калі Пуцін будзе гатовы спыніцца
    14:47 – чаму не ўдалося правесці паспяховы контрнаступ
    16:36 – хто сёння ідзе ваяваць
    20:51 – пра сітуацыю ў Беларусі
    27:26 – што будзе перамогай Беларусі ў вайне
    32:03 – ці ёсць «пацукі» ў шэрагах добраахвотнікаў
    33:50 – пра Сахашчыка
    35:40 – пра Полк Каліноўскага
    36:57 – чаму добраахвотнікі незадаволеныя штабам ПКК
    41:59 – пра камандзіра каліноўцаў Дзяніса «Кіта»
    42:51 – пра Вадзіма Кабанчука
    44:10 – патэнцыял «Янкі»
    45:10 – закуліссе канферэнцыі каліноўцаў у Кіеве
    47:39 – чаму каліноўцы не захацелі бачыць Сахашчыка на канферэнцыі
    53:36 – чаму адбылася ўцечка з канферэнцыі
    54:50 – галоўная памылка дэмсіл
    58:36 – пра Івана «Брэста» Марчука
    1:00:05 – пра сяброўскі агонь на вайне
    1:01:29 – Шэйман vs Ціханоўская
    1:04:08 – за каго галасаваў у 1994-м
    1:04:55 – на чым падняўся
    1:07:37 – як ахоўваў Ціханоўскую
    1:09:02 – дэтэктыўныя гісторыі затрыманняў
    1:17:29 – БЛІЦ: «9 рота», «Цынкавыя хлопчыкі», Зяленскі ці Залужны, Аршанская бітва ці Грунвальдская
    1:19:40 – гісторыя сям’і: бацька сядзеў з Салжаніцыным, дзед ваяваў у Булак-Балаховіча
    1:26:13 – як ледзь не загінуў у Афгане
    1:31:59 – чым займаецца ў Кіеве
    1:34:07 – ці ёсць канфлікт паміж Зяленскім і Залужным
    1:35:03 – чаму добраахвотнікам не даюць стварыць прататып арміі
    1:39:40 – калі Ціханоўская зможа прыехаць у Кіеў
    1:45:00 – з кім бы пайшоў у разведку: Ляўчук, Стрыжак, Церцель, Караеў?
    1:45:57 – пра Вадзіма Пракоп’ева
    1:47:13 – чаму Лукашэнка акружыў сябе сілавікамі
    1:47:57 – што могуць рабіць вайскоўцы ў Беларусі
    1:50:29 – як беларусы могуць адказаць на рэпрэсіі

    1 hr 54 min
  • ЦІХАНОЎСКАЯ — адказвае хейтарам, ацэньвае план Пракоп’ева і кажа, ці прабачыць Лукашэнку | ТОК

    Гэты выпуск ТОК з лідаркай дэмсілаў Святланай Ціханоўскай — рыса, якую мы падводзім перад новым 2024 годам. У ім адказы на пытанні нашых гледачоў і чытачоў «Нашай Нівы», людзей, якія застаюцца ў Беларусі, а таксама лукашэнкаўцаў і проста хейтараў. Як трапляюць людзі ў Кабінет, чаму не звальняе Франака Вячорку, ці жыве ў раскошы ды іншыя. У размове шмат асабістага: ці шкадуе, што пайшла ў ЦВК, ці стамілася, ці прабачыць Лукашэнку, што б сказала тым, хто набыў кватэру Ціханоўскіх, ці жыццё — турма і ці мае сваю асабістую прастору свабоды. У гутарцы — пасланне ўладам Літвы і новым уладам Польшчы, а таксама пра адносіны з расійскай апазіцыяй і сустрэчу з Байдэнам. І вядома — віншаванне беларусаў з Новым годам: тым, хто сустракае яго ў турме і на волі.
    00:00 — вырвана з кантэксту
    00:25 — як сустракае Новы год
    02:13 — ці чытае «Советскую Белоруссию»
    02:50 — ці шкадуе, што пайшла ў ЦВК у 2020 годзе
    04:19 — што б сказала тым, хто набыў кватэру Ціханоўскіх
    06:36 — пра жыццё ў раёне «Усход» у Мінску
    07:26 — як спалучала выбарчую кампанію з выкладаннем у школе
    10:23 — як перамагла свой галоўны страх
    14:43 — што дзеці памятаюць пра Беларусь
    17:33 — апошнія навіны пра Сяргея Ціханоўскага
    18:58 — жыццё — турма?
    24:11 — дзе прастора свабоды
    25:16 — калі прачынаецца і колькі працуе
    27:19 — адказы на пытанні гледачоў ТОКа і чытачоў «Нашай Нівы»
    27:55 — чаму не звальняе Франака Вячорку
    29:28 — Пракоп'еў — чалавек-свята
    33:09 — ці варта прызнаць паразу дзеля вызвалення палітвязняў
    34:30 — «Адпусці людзей, не будзь трусам»
    36:13 — пытанні ад людзей знутры Беларусі
    38:02 — што падштурхоўвае Беларусь да Расіі
    41:21 — калі сыдзе з палітыкі і чаму не сыходзіць
    43:19 — як замарозка канфлікту ва Украіне паўплывае на Беларусь
    44:34 — ці ўзнікла хімія з Зяленскім
    48:47 — аб прызначэнні Генадзя Манько
    51:14 — як ацэньвае працу Сахашчыка
    52:17 — каго прызначыць на замену Азараву
    53:17 — пра раскол у «Байполе»
    54:52 — што новага адкрыла пра Латушку
    56:33 — пра «план Пракоп'ева»
    1:00:33 — пра спробы перацягнуць чыноўнікаў на свой бок
    1:02:14 — з чаго могуць вырасці перамены
    1:05:06 — чаго чакаць ад Лукашэнкі ў год якасці
    1:07:04 — ці баіцца Лукашэнка Ціханоўскай
    1:09:18 — чаму Лукашэнка ваюе з жанчынамі
    1:11:01 — пра Марыю Калеснікаву і Вераніку Цапкалу
    1:13:04 — пытанні ад лукашэнкаўцаў: «Калі б прыйшла Ціханоўская, была б вайна»
    1:14:35 — дзе браць рэсурсы, калі не ў Расіі
    1:15:44 — што казаць тым, каму няважная дэмакратыя
    1:16:49 — Ціханоўская адказала, ці жыве ў раскошы
    1:19:48 — што парадавала ў 2023 годзе
    1:23:08 — пра сустрэчу з Байдэнам у Вільні
    1:26:35 — пасланне кіраўніцтву Літвы
    1:30:00 — пасланне новаму ўраду Польшчы
    1:33:47 — як змянілася пазіцыя па Расіі
    1:35:10 — чаму ў Расіі няма сваёй Ціханоўскай
    1:38:12 — што б сказала Аляксею і Юліі Навальным
    1:39:36 — што рабіць беларусам на выбарах у 2024 годзе
    1:41:24 — ці скончыцца мандат Ціханоўскай у 2025-м
    1:46:53 — хто будзе новым прэзідэнтам Беларусі
    1:48:38 — БЛІЦ: Качанава ці Галоўчанка, Філіпенка ці Горват, адна дзяржаўная мова ці дзве
    1:52:08 — чалавек года
    1:52:50 — што б сказала палітвязням
    1:54:26 — што б сказала прыхільнікам Лукашэнкі
    1:55:39 — ці прабачыць Лукашэнку
    1:56:53 — пажаданні беларусам у новым годзе

    2 hr
  • ЦЭСЛЕР – пра жыццё на Кіпры, культавых людзей, дух Мінска і антысемітызм | ТОК

    Госць новай гутаркі ТОК – вядомы мастак і дызайнер Уладзімір Цэслер, які апошнія гады жыве ў горадзе Лімасол на Кіпры. У нашай вялікай размове Цэслер распавядае пра жыццё на востраве, пра Камароўку і найлепшыя памідоры, пра мінскія рэстараны і каву, пра тое, што азначае быць мастаком і чаму для гэтага трэба моцнае здароўе. Згадвае, як працаваў над праектам прохараўскага «Ё-мабіля», тлумачыць, чаму «Пагоню» яшчэ трэба дапрацаваць і дае ацэнку лукашэнкаўскім сімвалам. Кажа, як можа выглядаць добры помнік бульбе і тлумачыць, чаму ў Беларусі дагэтуль не прыдумалі нічога лепшага за «Дажынкі» і «Славянскі базар». У размове шмат настальгічных гісторый з культавымі постацямі. У тым ліку пра тое, як яму ледзь не адкруцілі галаву за плакат з Марксам. Шмат Мінска. Шмат Ізраіля і яўрэйскай кухні. І трошку рэфлексіі пра 2020-ты і нашу будучыню.
    00:00 – ТОК – на Кіпры!
    00:40 – як Цэслер жыве на Кіпры
    05:33 – апантанасць у мастацтве
    07:58 – чаму кожны дзень абліваецца халоднай вадой
    09:43 – пра мінскія рэстараны
    14:55 – пра Камароўку, каву, слівы і памідоры
    16:46 – як узяўся за праект «Ё-мабіль» і колькі заплацілі
    19:55 – чаму герб «Пагоня» трэба дапрацаваць
    22:31 – пра лукашэнкаўскую агітацыю і сімвалы
    23:28 – як павінен выглядаць помнік бульбе
    25:09 – чаму не прыдумалі нічога лепшага за «Дажынкі» і «Славянскі базар»
    26:30 – чаму помнік Леніну ў Беларусі – найлепшы ў свеце
    29:05 – пра цэнзуру і гісторыю з Марксам, калі ледзь не адкруцілі галаву
    35:07 – БЛІЦ: Led Zeppelin ці Боб Дзілан, Эндзі Уорхал ці Бэнксі, Гарбачоў ці Рэйган
    37:11 – пра 1970-я і што іх вызначала
    42:31 – самы авангардны мастак Беларусі
    44:10 – пра «забароненага» Кіма Хадзеева
    47:19 – натхняўся Пікаса, Заборавым
    49:22 – як ужываўся з Войчанкам
    51:45 – калі ўсвядоміў сябе беларусам
    55:24 – чым беларусы адрозніваюцца ад расіян
    57:28 – пра Мінск, чысціню і Нацыяналку
    1:01:22 – калі пераехаў у Мінск і дзе жыў
    1:03:12 – пра Алексіевіч
    1:03:54 – пра Суціна, Шагала і Малевіча
    1:09:44 – пра саўковае і амерыканскае кіно
    1:11:48 – «Чыноўнікамі нараджаюцца»
    1:12:52 – пра мастака Савіцкага і антысемітызм
    1:18:59 – пра бабулю, якая паўплывала найбольш
    1:23:44 – пра яўрэйскую кухню
    1:28:06 – погляд на вайну ў Ізраілі
    1:31:28 – як ізраільцянам удалося збудаваць моцную дзяржаву
    1:36:30 – чаму не прамаўчаў у 2020-м
    1:39:58 – ці можна было перамагчы Лукашэнку ў 2020-м
    1:42:13 – пра Бабарыку і Калеснікаву
    1:44:06 – пра Алеся Пушкіна і ягоныя акцыі
    1:47:53 – пра традыцыю святкавання дзён народзінаў
    1:52:50 – «Трымае бабулін гумар»

    1 hr 56 min
  • КОРШУНАЎ – рэальны рэйтынг Лукашэнкі, чысткі ў Акадэміі, роля Ярмошынай і ці прагаласуюць за Колю

    Вядомы сацыёлаг Генадзь Коршунаў, старшы эксперт Цэнтра новых ідэй, у 2020-м кіраваў Інстытутам сацыялогіі Акадэміі навук. Менавіта звесткі гэтага інстытута пратачыліся ў СМІ, і ўсе даведаліся, што ў Мінску рэйтынг Лукашэнкі рэкордна нізкі – 24%, а ЦВК давярае ўсяго 11%. У вялікай гутарцы ТОК Генадзь тлумачыць, якія лічбы трапляюць Лукашэнку на стол, чаму рэжым не мае аб’ектыўнай сацыялогіі, хто з’яўляецца ядзерным электаратам Лукашэнкі сёння і колькі гэтых людзей. Разважае пра тое, ці ёсць палітычны рэйтынг у Віктара Лукашэнкі і чаму Мікалай яшчэ доўга будзе ў свядомасці беларусаў проста «дзіцём Лукашэнкі».

    Тлумачыць, як на сітуацыю ў краіне ўплывае беларуская мантра «Абы не было вайны», ці працуе ашалелая прапаганда і чаму грызуцца прыхільнікі Лукашэнкі. Кажа, чаму рэжым так баіцца парламенцкіх выбараў 2024 года і хто можа перацягнуць электарат Лукашэнкі. А таксама распавядае пра чысткі ў Акадэміі навук, як страціў дырэктарскае крэсла і чаму памяркоўнасць беларусаў – гэта добрая якасць.
    00:00 – вырвана з кантэксту
    00:41 – найгоршы рэйтынг у гісторыі
    02:50 – як выперлі з Інстытута сацыялогіі
    08:57 – «У Лукашэнкі ніякіх даных няма»
    13:46 – колькі праўды ў меме «Саша 3%»
    17:26 – чыя была ідэя намаляваць Лукашэнку 80%
    22:30 – які цяпер рэйтынг у Лукашэнкі
    27:15 – як уплывае мантра «Абы не было вайны»
    29:32 – на каго разлічаныя песні Ганны Сялук, нявесткі Лукашэнкі
    30:31 – хто можа перамагчы Бондараву
    31:54 – ці працуе ашалелая прапаганда
    33:56 – чаму лукашэнкаўцы грызуцца між сабой
    35:21 – ЗАВІТВАЙЦЕ Ў ХАБ «НОВАЯ ЗЯМЛЯ» Ў БЕЛАСТОКУ
    35:53 – чысткі ў Акадэміі навук
    37:27 – пра кіраўніка Акадэміі Гусакова
    38:31 – пра Мусіенку і цэнтр EcooM, які малюе прыгожыя лічбы Лукашэнку
    41:20 – у якім стане беларуская навука
    42:25 – роля Ярмошынай
    45:16 – хто сфальсіфікаваў экзітполы ў Беларусі
    46:32 – колькі набрала Ціханоўская ў 2020-м
    48:33 – што можа аб’яднаць прыхільнікаў Расіі і Пуціна і еўрапейскай Беларусі
    49:31 – дзевяць груп у беларускім грамадстве: сям’я і кашалькі, сілавікі, бюджэтнікі
    54:12 – як бюджэтнікі ставяцца да Лукашэнкі
    57:01 – колькі пасіянарных ябацькаў
    1:00:05 – ці беларусы цярпілы?
    1:05:08 – пра сямейны індывідуалізм беларусаў
    1:08:14 – чаму пачалося паляванне на памерлых класікаў
    1:09:45 – ці працуе дэманізацыя Захаду
    1:11:28 – як беларусы ставяцца да вайны і Расіі
    1:12:46 – якая падтрымка ў Пуціна
    1:13:51 – як разупэўніць тых, хто за Лукашэнку і Пуціна
    1:17:49 – калі ў Беларусі могуць адбыцца перамены
    1:20:24 – чаму ў Беларусі засакрэцілі ўсе магчымыя лічбы
    1:21:31 – чаму рэжым баіцца парламенцкіх выбараў 2024 года
    1:24:11 – хто з палітыкаў мог бы перацягнуць электарат Лукашэнкі
    1:26:24 – як беларусы ставяцца да Мікалая Лукашэнкі
    1:28:58 – што не так з беларускай школай
    1:31:27 – ці працуюць заклікі Качанавай нараджаць
    1:35:18 – пра дачку ва Украіне
    1:36:08 – БЛІЦ: Карл Маркс ці Карл Попер, БДУ ці ЕГУ, Бабарыка ці Ціханоўскі, Карпенка ці Ярмошына
    1:37:53 – як беларусы ставяцца да ўладнай вярхушкі
    1:38:54 – ці прагаласуюць беларусы за Качанаву
    1:41:49 – давер да арміі, судоў, міліцыі

    1 hr 45 min
  • ГАРБУНОВА – камінг-аўт, Лукашэнка сэксіст, роля Абельскай і як вызваліць палітвязняў | ТОК

    У вялікай гутарцы з Вольгай Гарбуновай, прадстаўніцай па сацыяльнай палітыцы ў Кабінеце Святланы Ціханоўскай, мы гаворым пра тое, як гэта – быць у публічнай палітыцы адкрытай лесбіянкай, пра Лукашэнку, Качанаву і дзеячоў Саюза жанчын.

    Вольга таксама тлумачыць, чаму лічыць, што для вызвалення палітвязняў трэба новая стратэгія, і распавядае, якая яна можа быць. Дзеліцца сваім досведам уцёкаў з «хатняй хіміі» з пералязаннем цераз рэжучую агароджу і «цёплым» прыёмам у ЕС. І распавядае пра няпростыя, вельмі няпростыя адносіны з бацькам, якія прывялі яе ў «Радзіславу», арганізацыю, якая шмат гадоў дапамагала жанчынам, якія пацярпелі ад хатняга гвалту, а ў пачатку 2000-х і дзяўчатам, якія траплялі ў сэксуальнае рабства.
    00:00 – вырвана з кантэксту
    00:43 – як змагалася за лясы ля «Цэнтральнага»
    03:39 – чаму прапусціла Плошчы
    05:39 – пра выбары 1994 года
    07:59 – як пералазіла цераз агароджу на мяжы з Літвой
    12:24 – памежнікі сказалі: «Можа перакінем яе назад?»
    14:06 – чаму вяртаецца да агароджаў з Беларуссю
    16:35 – першая міністарка – адкрытая лесбіянка
    18:25 – камінг-аўт перад сям’ёй
    22:45 – навошта Беларускі саюз жанчын
    25:20 – чаму захапляецца гісторыяй Рагнеды
    27:38 – пра сустрэчу з Качанавай
    28:00 – ці мае ўплыў Абельская
    29:38 – Лукашэнка сэксіст?
    31:58 – ці ёсць сэксісты ў апазіцыі
    36:43 – каго з палітвязняў вызваляюць датэрмінова
    39:52 – чаму Лукашэнка ваюе з жанчынамі
    42:30 – хто і што можа прымусіць Лукашэнку адпусціць палітвязняў
    46:24 – «Навошта нам паслы ў тых краінах, з якімі мы сябруем?»
    50:15 – з чым звязаная поўная ізаляцыя Знака, Калеснікавай, Бабарыкі
    54:26 – што можа зрабіць Ватыкан
    58:03 – пытанне палітвязняў трэба вырашаць асобна ад змены рэжыму
    1:04:26 – ці рэкамендуе пісаць прашэнні аб памілаванні
    1:08:19 – крытыка службы «Адно акно»
    1:12:06 – БЛІЦ: Sex Education ці «Сэкс у вялікім горадзе», Pussy Riot ці Грэта Тунберг
    1:13:44 – пасадзіла 100 дрэваў
    1:16:13 – пра складаныя стасункі з бацькам
    1:23:17 – як дамоў прыйшоў ГУБАЗіК
    1:32:00 – калі трэба выходзіць з адносін
    1:33:57 – пра Саладуху
    1:37:15 – як беларускі трапляюць у рабства
    1:43:31 – пра сустрэчу ў камеры ў духу «Чакай мяне»
    1:46:17 – дзіўны ліст, які прыйшоў у турму
    1:51:55 – самая шчаслівая раніца

    1 hr 56 min
  • КУПРЭЙЧЫК – пра бардэлі, Чамаданаву, пляменніка Шуневіча і тайнага кагэбіста ў BYPOL | ТОК

    Прадстаўнік Белпола Мацвей Купрэйчык даў вялікае інтэрв’ю ТОК, у якім распавёў пра сутнасць канфлікту ў BYPOL і тое, ці замяшаны тут высокапастаўлены экс-супрацоўнік КДБ, які далучыўся да аб’яднання адным з апошніх. Падзяліўся інсайдамі з часоў працы ў аддзеле нораваў, у тым ліку ці ёсць у Мінску бардэлі, якія клубы аблюбавалі «начныя матылькі» і як вёў справу сутэнёра-амапаўца. Згадаў часы навучання ў Акадэміі МУС, дзе ў той жа час сярод курсантаў былі сын міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова і пляменнік экс-міністра Ігара Шуневіча. І, апроч гэтага, паразважаў пра тое, чаму экс-сілавікі, якія падтрымалі пратэст, заўжды ў белым паліто і што трэба змяніць у міліцыі.

    00:00 – вырвана з кантэксту
    00:32 – бацька адгаворваў ісці ў міліцыю
    01:48 – «У Акадэміі ў цябе два жаданні: спаць і есці»
    06:21 – як прамываюць мазгі ў Акадэміі МУС
    08:17 – «Пры чым тут Лукашэнка да маёй працы?»
    11:13 – пра выкладчыкаў у Акадэміі МУС
    13:00 – хто вучыць круціць людзей ластаўкай
    14:32 – як працуе АМАП і Алмаз на затрыманнях
    16:02 – аб прыніжэннях у міліцыі
    17:52 – «Калі людзей б’юць – гэта ненармальна»
    20:21– «У Акадэміі МУС мы ўсе пагалоўна гулялі ў «Танкі»
    21:13 – «Нехту» чыталі ўсе супрацоўнікі»
    22:26 – як трапіў на працу ў аддзел нораваў
    30:23 – пра заробкі ў міліцыі і ў Белполе
    31:20 – калі вырашыў сысці з міліцыі
    33:45 – пра ператрусы ў сваякоў
    39:50 – як утварыўся Байпол
    42:01 – як губазаўцы тапталі міліцэйскую форму
    43:49 – пра сына міністра Кубракова, з якім вучыўся ў Акадэміі
    45:39 – за што знялі Караева і чаму на чале пракуратуры паставілі Шведа
    46:20 – пра пляменніка Ігара Шуневіча
    49:22 – чаму Карпянкоў так шчыраваў
    50:09 – пра грамату ад АМАПа
    51:36 – чаму Вольгу Чамаданаву адсунулі ад спраў
    53:34 – у каго з сілавікоў рэальна стальныя яйкі
    54:00 – папярэдзіў экс-калегу аб праслухоўцы – той пайшоў у КДБ
    56:39 – чаму так шмат п’юць і мацюкаюцца ў міліцыі
    1:00:58 – стаўленне да жанчын у сілавых структурах
    1:01:30 – службовую форму хаваў у «Акіяне»
    1:03:02 – якую інфармацыю прыносіла агентка «Ламбада»
    1:08:06 – «У Беларусі сутэнёры – найчасцей таксісты»
    1:11:11 – ці трэба было пакараць Гайдукевіча за дыкпік
    1:12:05 – ці мог адбыцца раскол у Байполе праз супрацоўніка КДБ
    1:14:31 – аб праверках на паліграфе
    1:15:48 – чаму экс-сілавікі заўжды ў белым паліто
    1:17:21 – пра палітычную справу, якую даручылі Купрэйчыку
    1:18:39 – ці пераходзяць на бок дэмсілаў прыстасаванцы
    1:21:21 – чаму падтрымлівае легалайз
    1:23:07 – «На мяжы з Расіяй павінна быць агароджа»
    1:23:59 – «За Лукашэнку ніхто паміраць не хоча»
    1:28:00 – што б змяніў у міліцыі
    1:30:49 – калі сілавікі загавораць па-беларуску
    1:32:17 – з чым звязвае перамены ў Беларусі

    1 hr 35 min

About TOK | TALK Беларусь

From the publisher's feed

Інтэрв'ю з вядомымі беларусамі пра актуальнае і вечнае. Падпісвайцеся, каб ведаць сваіх!

More shows like TOK | TALK Беларусь

C H I L L by Пожалуй, самая красивая музыка на свете!

C H I L L

152 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

356 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

euroradio.fm by Euroradio

euroradio.fm

7 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Продолжение следует by Продолжение следует

Продолжение следует

59 Listeners

Bellit by Bellit

Bellit

9 Listeners

True Crime на диване by scalped × media

True Crime на диване

55 Listeners

Кніжная Шафа by Наста

Кніжная Шафа

1 Listeners

Праз космас by Цімафей

Праз космас

1 Listeners

Гісторыя на Свабодзе by Радыё Свабода

Гісторыя на Свабодзе

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Першы Гікаўскі - Кіно, Серыялы, Тэхналогіі, Гульні by Першы Гікаўскі

Першы Гікаўскі - Кіно, Серыялы, Тэхналогіі, Гульні

3 Listeners

Відзік - Пра гікаўскае: тэхналогіі і відэагульні by Відзік

Відзік - Пра гікаўскае: тэхналогіі і відэагульні

0 Listeners

Зроблена ў Польшчы by Зроблена ў Польшчы

Зроблена ў Польшчы

0 Listeners