TOK | TALK Беларусь

TOK | TALK Беларусь

By Наша НіваNewsPolitics
Download on the App Store

TOK | TALK Беларусь episodes

  • Праўда турэмнага доктара: смяротныя памылкі і праслухоўка КДБ | ТОК з Васілём Завадскім

    Герой новага выпуску ТОК — доктар і праваабаронца Васіль Завадскі, які больш за 20 гадоў працаваў у турэмнай медыцыне, а з іх больш за 10 гадоў кіраваў ёю. Да таго часу, пакуль у 2010-м праз таблетку сам не трапіў за краты. У гутарцы ТОК ён распавядае, што насамрэч магло адбыцца ў турме з палітвязнямі Алесем Пушкіным і Вітольдам Ашуркам, а таксама тлумачыць, ці магла з’явіцца цынга ў Сцяпана Латыпава. Згадвае бунт крымінальных аўтарытэтаў, эпідэмію сіфіліса ў калоніі і гісторыі кахання паміж супрацоўнікамі турмаў і зняволенымі. Распавядае, чаму ў камерах легендарнай «Амерыканкі», дзе трымаюць міністраў і бізнэсоўцаў, дагэтуль няма ўнітазаў, а таксама чаму існаванне турэмных кастаў і зняволеных з «нізкім статусам» выгадна адміністрацыі.
    00:00 – вырвана з кантэксту
    00:37 – за што арыштавалі
    05:33 – уражанні ад легендарнай «Амерыканкі»
    08:27 – медыцына ў СІЗА КДБ
    09:35 – як лечаць зубы зняволеным
    10:54 – чаму не выклікаюць «хуткую» зняволеным
    12:13 – чаму ў камерах няма ўнітазаў
    15:45 – чаму не ўратавалі Алеся Пушкіна
    18:27 – што адбылося з Вітольдам Ашуркам
    22:36 – пра цынгу ў Сцяпана Латыпава
    26:05 – як караюць медыкаў
    28:32 – жахі ў жаночай калоніі
    31:58 – пра паплечніка Міколу Аўтуховіча
    36:14 – пра нізкі статус
    45:15 – як былыя зняволеныя станавіліся святарамі
    47:22 – пра рамантычныя адносіны супрацоўнікаў са зняволенымі
    51:58 – пра эпідэмію сіфіліса ў калоніі
    53:22 – пра эстонскія турмы
    1:00:50 – банальнасць зла

    1 hr 14 min
  • Чым беларусы адрозніваюцца ад расейцаў і каго гэта хвалюе больш за ўсё | ТОК з Ідракам Мірзалізадэ

    Комік Ідрак Мірзалізадэ, якому забаранілі ўезд у Расію на 14 гадоў, у новай гутарцы ТОК распавёў пра розніцу паміж пратэстамі ў Беларусі і Расіі, пра талышоў, да якіх належыць, і родную вёску, куды вярнуўся праз 18 гадоў. Патлумачыў, чаму, каб стаць папулярным у Беларусі, спачатку трэба стаць папулярным дзесьці яшчэ, а таксама чаму ненавідзіць грошы. Згадаў, як напісаў верш Барадуліну, а таксама як атрымаў па галаве за свае жарты.
    00:00 – вырвана з кантэксту
    00:26 – як выгналі з Расіі
    02:44 – пра Камісаранку і Лукашэнку
    05:37 – калі пачаў цікавіцца палітыкай
    06:57 – розніца пратэстаў у Расіі і Беларусі
    09:44 – стаўленне да Ціханоўскай
    12:11 – як стаць папулярным у Беларусі
    16:35 – АТРЫМАЙ ЗНІЖКУ НА МОЎНЫЯ КУРСЫ
    18:16 – пра карані
    21:24 – пра арышт брата
    25:12 – пра вёску
    29:14 – пра беларускую мову
    30:32 – пра бацьку
    31:31 – «Адчуваю сябе сваім? Сярод белых людзей?»
    33:53 – як напісаў верш Барадуліну
    35:07 – як бацька трапіў у БНФ
    37:48 – пра беларусаў
    42:04 – чым беларусы адрозніваюцца ад расейцаў
    44:29 – кожны расеец – імперац?
    48:39 – пра сяброў у Расіі
    50:42 – ці можа змяніцца Расія без распаду
    53:40 – БЛІЦ: топ самых смешных беларусаў, прызнанне ці грошы
    57:16 – пра «талерантнасць» беларусаў
    59:38 – як пабілі за жарты

    1 hr 6 min
  • Прыгожы ўчынак Неўзліна, скандальная прэмія і адказ крытыкам | Алексіевіч у ТОК. Частка 2

    Вялікае інтэрв’ю выбітнай пісьменніцы і нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч, якое выйшла на канале ТОК 10 лістапада, выклікала настолькі шырокі рэзананс, што мы вырашылі працягнуць размову. Мы сабралі самыя частыя пытанні, якія адрасаваныя Святлане Алексіевіч у публічнай прасторы, і задалі ёй.
    00:00 – чаму з’явіўся спецвыпуск
    00:29 – адказ на непрыемнае пытанне
    03:05 – пра дапамогу Неўзліна
    08:33 – на якім месцы Чэхаў з Дастаеўскім у кантэксце сусветнай літаратуры
    12:42 – пра Быкава і Караткевіча
    14:13 – якія пісьменнікі сфармавалі Алексіевіч
    18:30 – пра беларускую мову
    23:24 – пра савецкасць
    28:08 – пра мір
    32:14 – пра ідэалізацыю беларусаў
    35:16 – «Давайце любіць адно аднаго»

    39 min
  • АЛЕКСІЕВІЧ: Лукашэнка першым адчуе катастрофу Пуціна | Святлана Алексіевіч у вялікай гутарцы ТОК

    Выбітная пісьменніца і нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч у новым выпуску ТОК кажа пра пастку, у якой апынуліся беларусы, разважае пра дыктатуру і чырвонага чалавека, задачы элітаў, Трэцюю сусветную і імперскасць. Яна згадвае сустрэчы з Марыяй Калеснікавай, Віктарам Бабарыкам і Святланай Ціханоўскай, тлумачыць рэзкія заявы Зянона Пазняка, а таксама адказвае Лукашэнку, які абвінаваціў Алексіевіч у здрадзе Беларусі.
    00:00 – вырвана з кантэксту
    00:33 – жыццё ў выгнанні
    02:52 – што змянілася пасля атрымання Нобеля
    06:30 – ці памёр савецкі чалавек у Беларусі
    12:22 – прырода дыктатуры
    18:29 – ці аддасць Лукашэнка ўладу
    22:02 – ці пачнецца Трэцяя сусветная
    22:42 – Кітай і будучыня
    28:38 – пра Мілінкевіча і Ціханоўскую
    33:49 – што можа аб’яднаць беларусаў
    35:46 – аблічча рэпрэсій і цана жыцця
    40:44 – розніца паміж беларусамі і расіянамі
    42:42 – настаўніца парвала фота Алексіевіч на вачах дзяцей
    44:31 – на чым спыніцца Пуцін
    47:38 – «Я страціла шмат сваіх рускіх сяброў»
    55:21 – пра імперскасць
    1:00:15 – Лукашэнка – адзіны гарант незалежнасці?
    1:01:57 – пра Калеснікаву і Пазняка
    1:05:32 – пра Бабарыку
    1:08:07 – пра вызваленне палітвязняў і званок Макрону
    1:09:28 – адказ Лукашэнку
    1:15:06 – пра надзеі і будучыню

    1 hr 19 min
  • Прапанова Бабарыкі, бяда Марыі Калеснікавай і адказ Зянону Пазняку | ТОК з Таццянай Хоміч

    У новай гутарцы ТОК Таццяна Хоміч, каардынатарка штаба Віктара Бабарыкі і сузаснавальніца Асацыяцыі сваякоў і былых палітзняволеных распавядае пра сястру Марыю Калеснікаву, якой прысудзілі 11 гадоў зняволення. Як Марыя, якая да падзей 2020-га жыла музыкай, прыйшла ў палітыку? Чаму падтрымала Бабарыку? Чаму Бабарыка абраў яе другім нумарам? Як Марыя ставілася да Расіі? Адказы на гэтыя пытанні і адказ Зянону Пазняку, які нападае на Калеснікаву, – у нашай размове.
    00:00 – вырвана з кантэксту
    00:39 – чаму Бабарыка зрабіў стаўку на Калеснікаву
    05:26 – роля Калеснікавай у штабе Бабарыкі
    07:57 – хто быў рухавіком трыумвірату
    08:45 – чаму чырвоная памада
    09:27 – адказ Пазняку
    10:59 – пазіцыя па Расіі
    12:39 – пра бацькоў і дзяцінства
    18:12 – чаму Маша з’ехала з Беларусі
    22:55 – чаму вырашыла вярнуцца
    28:36 – стан здароўя Машы
    36:30 – чаму Калеснікаву не ўключылі ў абмен
    43:01 – ці могуць расіяне дапамагчы беларусам
    44:58 – што прапануе Дзмітрыеў
    50:43 – ці варта апазіцыі капітуляваць
    1:01:45 – прапанова Васкрасенскага
    1:04:38 – чаму вязняў трымаюць у рэжыме інкамунікада
    1:06:16 – ці было памылкай рваць пашпарт?

    1 hr 13 min
  • Перазагрузка Лукашэнкі: новы Макей, тайная місія Пяткевіч і план Пуціна | Рыгор Астапеня | ТОК

    Герой новага выпуску ТОК – Рыгор Астапеня, палітолаг, заснавальнік Цэнтра новых ідэй і дырэктар «Беларускай ініцыятывы» ў Chatham House, якая праводзіць сацыялагічныя даследаванні ў Беларусі. Рыгор распавядае, якога лідара хочуць беларусы, тлумачыць, чаму за 30 гадоў лукашыстам не ўдалося прадаць народу ідэю чырвона-зялёнага сцяга і чым беларусы адрозніваюцца ад расіян, палякаў і ўкраінцаў. Тлумачыць, у чым задума Аляксандра Лукашэнкі, які незаўважна трансфармуе сваю сістэму. Разважае пра будучыню: як нас зменіць штучны інтэлект, да чаго прывядзе катастрофа з нараджальнасцю і ці застануцца пенсіі.
    00:00 – вырвана з кантэксту
    00:25 – як беларусы ставяцца да Расіі
    05:27 – стаўленне да Ціханоўскай
    07:19 – як вызваліць палітвязняў
    10:12 – задачы Пяткевіч і Рыжанкова
    13:15 – што азначаюць памілаванні
    17:17 – чаму Лукашэнка не вызваляе Пачобута
    20:23 – самыя ўплывовыя асобы ў апазіцыі
    23:11 – феномен Пазняка
    28:21 – галоўныя памылкі апазіцыі
    39:07 – галоўныя памылкі Лукашэнкі
    40:43 – як змяніўся Лукашэнка
    42:47 – хто цяпер выконвае задачы Макея
    43:32 – як беларусы ставяцца да афіцыйнага сцяга
    48:29 – як вайна дапамагла Лукашэнку
    51:33 – за каго галасуюць розныя гарады
    55:43 – ці магчымы галодны бунт у Беларусі
    57:59 – як сацыёлагі прадказваюць вынікі выбараў
    1:05:07 – якія палітыкі падабаюцца беларусам
    1:08:43 – як штучны інтэлект зменіць нас
    1:14:31 – катастрофа з нараджальнасцю
    1:17:14 – ці застануцца пенсіі
    1:22:14 – Марыя Магдалена Радзівіл – ‪@HetaTop‬
    1:31:24 – сярэдні беларускі клас
    1:34:13 – пра чарку, шкварку і што трэба беларусам
    1:35:44 – чым беларусы адрозніваюцца ад палякаў
    1:36:31 – чым беларусы адрозніваюцца ад расіян
    1:37:46 – чым беларусы адрозніваюцца ад украінцаў
    1:40:26 – колькі беларусаў за бел-чырвона-белы сцяг
    1:42:52 – БЛІЦ: Латушка ці Рыжанкоў, Мэсі ці Раналду, Сугак ці Шрайбман
    1:45:24 – ці можна давяраць сацыялогіі
    1:54:34 – як праводзяць сацыялагічныя даследаванні
    1:59:36 – злаваць ці не злаваць дзеда
    2:02:04 – калі беларусы стануць свабоднай нацыяй

    2 hr 5 min
  • «Злачынцы мяне выратавалі»: што адбываецца ў турме | Дзмітрый ЛУКША ў ТОК

    У другой частцы гутаркі ТОК экс-вядоўца «Зоны Х» на БТ Дзмітрый Лукша распавядае, як арыштавалі спачатку яго, а пасля і жонку Паліну Палавінку, апісвае каханне за кратамі, кажа пра здымкі ў прапагандысцкім фільме пра шклоўскую калонію, памілаванне і ролю Юрыя Васкрасенскага. А таксама згадвае сустрэчу з палітзняволеным журналістам Андрэем Пачобутам.
    00:00 – вырвана з кантэксту
    00:17 – пра шантаж з арыштам жонкі
    11:57 – што адбывалася на судзе
    15:08 – на якую працу трапіў у калоніі
    16:54 – сустрэча з Пачобутам
    22:38 – пра здымкі ў прапагандысцкім фільме пра шклоўскую калонію
    31:21 – памілаванне
    36:45 – роля Васкрасенскага
    38:56 – ці прапаноўвалі стучаць у калоніі
    41:52 – чаму затрымалі
    44:43 – пра пастанову на БТ
    46:56 – каханне за кратамі
    55:38 – першая сустрэча з жонкай пасля вызвалення
    1:03:22 БЛІЦ: хто найлепшы тэлевядоўца, а хто самы цынічны прапагандыст
    1:12:22 – змена палітычных поглядаў
    1:17:46 – за каго галасаваў на выбарах
    1:22:28 – ці шмат прыстасаванцаў на БТ

    1 hr 30 min
  • Канфлікты і інтрыгі на БТ: сварка з Маркавым, сяброўства з Эйсмантам, пул Лукашэнкі | ЛУКША ў ТОК

    Герой новага выпуску ТОК – экс-вядоўца БТ і экс-палітзняволены, які выйшаў па памілаванні 3 ліпеня, Зміцер Лукша. Доўгі час ён быў тварам самай рэйтынгавай праграмы на канале – «Зоны Х» з крымінальнай хронікай. У 2016-м, калі на БТ пачалася барацьба за ўладу паміж Маратам Маркавым і Кірылам Казаковым, Лукшу падставілі і звольнілі. Маркаў пасля ўзначаліў АНТ і стаў міністрам інфармацыі. Казакову ж, пасля кароткага ўзлёту на СТБ, дзе ён даў дарогу Рыгору Азаронку, дасталася незайздросная пазіцыя рэдактара малапапулярнай газеты.
    Першая частка нашай вялікай размовы са Змітром Лукшам прысвечаная БТ. Ён распавядае пра Івана і Наталлю Эйсмантаў, вайну з Маркавым і сяброўства з Казаковым. Тлумачыць розніцу паміж галоўнымі прапагандыстамі краіны Ігарам Турам і Рыгорам Азаронкам. Расказвае сакрэты «Зоны Х», а таксама як сустрэўся за кратамі з крымінальным аўтарытэтам, пра якога здымаў рэпартаж. Згадвае, як ездзіў ад БТ асвятляць пратэсты і як звольнілі з канала.
    Другая частка інтэрв’ю пра зняволенне і памілаванне выйдзе на канале ТОК праз тыдзень, 29 верасня.
    00:00 – вырвана з кантэксту
    00:30 – пра Івана Эйсманта
    06:28 – узлёт Наталлі Эйсмант
    10:06 – ці шлюб Эйсмантаў быў па разліку?
    12:32 – пра барацьбу Маркава і Казакова на БТ
    21:17 – перапалка з Маркавым
    28:52 – сяброўства з экс-кіраўніком СТБ Казаковым
    43:15 – аб прапагандзе Азаронка
    45:47 – у чым розніца паміж Азаронкам і Турам
    49:32 – сустрэча з героямі «Зоны Х» на нарах
    1:02:38 – як героі «Зоны Х» судзіліся з БТ
    1:10:54 – як нахабна трапіў на БТ
    1:16:10 – вясёлая гісторыя пра бар і дзяўчат
    1:18:33 – заробкі на БТ
    1:22:23 – аб лукашэнкаўскім пуле
    1:27:00 – аб працы БТ на пратэстах
    1:30:26 – пра здымкі ў прапагандысцкім фільме пра «Малады фронт»
    1:39:25 – як асвятляў Плошчу-2010
    1:42:45 – пра інтэрв’ю з закладнікамі

    1 hr 53 min
  • Жаночая турма ў Беларусі: стаўленне да Лукашэнкі, кашмар у СІЗА, маўчанне сяброў | ВОЛЬГА ТАКАРЧУК у ТОК

    У вялікай гутарцы ТОК вядомая блогерка Вольга Такарчук расказвае пра арышт сваёй маці, развод і ўцёкі з двума дзецьмі. Згадвае, як сама сядзела ў турме і якія гісторыі чула ад сукамерніц, апісвае тыпаж жанчын, якія працуюць у калоніі, і выбрыкі суседак.
    Расказвае Вольга і пра тое, калі і чаму зацікавілася палітыкай і за што ўдзячная Сяргею Ціханоўскаму. Згадвае гісторыі з дзяцінства і як падлеткам трапіла ў апорны пункт. Кажа пра маразм у школе сына і чаму настаўнікі яе баяліся. Апісвае шчаслівыя часы, калі працавала ва ўнівермагу «Беларусь», і чаму больш за ўсё хоча вярнуцца назад у свой мікрараён «Усход» на поўначы сталіцы.
    00:00 – вырвана з кантэксту
    00:27 – ці хадзіла на выбары да 2020-га
    03:30 – як кінулі сябры
    05:06 – пра бацьку і дзяржслужбу
    06:01 – чаму супраць перамоў з Лукашэнкам
    07:40 – пра размову па душах з кадэбістам
    09:45 – як Ціханоўскі падняў з канапы
    10:50 – ці трэба новыя выбары лідара дэмсіл
    13:37 – стаўленне да Святланы Ціханоўскай
    15:20 – пра Латушку
    16:03 – БЛІЦ: Цэслер ці Уорхал, Мелказёраў ці Івулін, Кабанаў ці Пятрухін і сяброўства з Балаганавым
    19:53 – пра бацькоў
    22:17 – як сілавікі арыштавалі маці
    31:31 – што прасцей: сядзець у турме ці чакаць
    34:56 – самыя дзіўныя суседкі ў камеры
    36:56 – пра маладых дзяўчат, якія трапляюць за краты
    38:43 – гісторыя, якая шакавала найбольш
    41:16 – пра жанчын, якія працуюць у калоніі
    51:00 – чаму Лукашэнка не адпускае Калеснікаву
    53:19 – пра развод
    56:01 – пра мужчыну мары
    56:50 – пра фальсіфікацыі ў школе дзяцей
    58:57 – маразм у школе
    1:00:30 – размова з сынам пра піянераў і БРСМ
    1:03:54 – «Са школы зрабілі турму»
    1:06:07 – пра школьную форму
    1:07:59 – як трапіла на працу ва ўнівермаг «Беларусь»
    1:10:37 – пра беларускія тавары і «Купляйце беларускае»
    1:13:38 – пра сям’ю і дзяцінства
    1:16:41 – як падлеткам трапіла ў міліцыю
    1:21:54 – у чым сэнс жыцця
    1:23:01 – вясёлая гісторыя пра нараджэнне дзіцяці
    1:32:50 – як прымірыць грамадства

    1 hr 35 min
  • Былы сілавік пра зэкаў, начальства і абсурд у міліцыі | Прадстаўнік Belpol Уладзімір Жыгар у ТОК

    У вялікай гутарцы ТОК прадстаўнік аб’яднання былых сілавікоў «Белпол» Уладзімір Жыгар распавядае пра сілавікоў у атачэнні Аляксандра Лукашэнкі і магчымасць прыходу да ўлады хунты. Апісвае, як ахоўваюць Лукашэнку падчас ягоных выездаў у рэгіёны. Расказвае пра крымінальных аўтарытэтаў і іх уплыў сёння. Гаворыць, як вылічыць агента ў сваім атачэнні і на якія правакацыі здольныя беларускія спецслужбы.
    Таксама Уладзімір тлумачыць, чаму пайшоў у міліцыю, хоць сам яшчэ ў 2006-м расклейваў улёткі за апазіцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Мілінкевіча, прыгадвае, з чым сутыкнуўся ў крымінальным вышуку і падчас працы ў ізалятары часовага ўтрымання. І распавядае пра рэальныя выпадкі, калі сам сутыкнуўся з несправядлівасцю сістэмы.
    00:00 – вырвана з кантэксту
    00:27 – як ахоўваюць Лукашэнку падчас паездак у рэгіёны
    06:19 – як праз Лукашэнку міліцыянты захварэлі на кавід
    08:24 – аб прэміях у міліцыі
    10:37 – людзі пераходзілі на іншы бок, калі бачылі міліцыянтаў
    13:12 – калі зацікавіўся палітыкай
    14:19 – чаму пайшоў у міліцыю
    16:33 – пра адносіны з зэкамі
    18:40 – як дапамагаў перадаць аўтарытэту пяльмені
    20:03 – як трапіў на працу ў ізалятар часовага ўтрымання
    26:20 – як з жонкай расклейваў улёткі і ладзіў пікеты
    27:10 – як звольніўся і апынуўся ў ахове Ціханоўскай
    33:18 – пра сям’ю і 1990-я
    35:46 – пра ўчастковых інспектараў
    38:25 – пра следчых і суддзяў
    40:22 – гісторыя з выцвярэзніка
    45:36 – самы ўплывовы сілавік у Беларусі
    48:01 – каго Лукашэнка можа прызначыць пераемнікам
    49:27 – топ-3 асобы, каму Лукашэнка давярае найбольш
    51:42 – пра генпракурора Шведа і вагу пракуратуры ў сістэме
    53:49 – топ самых уплывовых сілавых ведамстваў
    56:04 – пра міністра Кубракова
    58:00 – ці можа прыйсці хунта да ўлады
    1:01:05 – за што паплаціўся Караеў
    1:04:17 – якое стаўленне да сям’і Лукашэнкі ў міліцыі
    1:07:02 – калі сыдзе Лукашэнка
    1:09:18 – як вылічыць агента
    1:11:32 – розніца паміж Лукашэнкам і Пуціным
    1:15:40 – правакацыі агентуры
    1:27:35 – новыя інструменты сілавікоў
    1:30:28 – што не так з санкцыямі
    1:36:15 – крымінальныя банды ў Беларусі
    1:37:53 – як міліцыя падставіла крымінальнага аўтарытэта
    1:57:26 – як выпадкова ўдалося раскрыць злачынства
    1:59:36 – ці варта дазволіць мабільнікі ў турмах
    2:01:08 – ці можа паўтарыцца гісторыя з Навальным у Беларусі
    2:03:34 – калі спыняцца рэпрэсіі
    2:07:01 – як выратаваць імідж міліцыі
    1:10:16 – што рабіць сумленным міліцыянтам

    2 hr 12 min

About TOK | TALK Беларусь

From the publisher's feed

Інтэрв'ю з вядомымі беларусамі пра актуальнае і вечнае. Падпісвайцеся, каб ведаць сваіх!

More shows like TOK | TALK Беларусь

C H I L L by Пожалуй, самая красивая музыка на свете!

C H I L L

152 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

356 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

euroradio.fm by Euroradio

euroradio.fm

7 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Продолжение следует by Продолжение следует

Продолжение следует

59 Listeners

Bellit by Bellit

Bellit

9 Listeners

True Crime на диване by scalped × media

True Crime на диване

55 Listeners

Кніжная Шафа by Наста

Кніжная Шафа

1 Listeners

Праз космас by Цімафей

Праз космас

1 Listeners

Гісторыя на Свабодзе by Радыё Свабода

Гісторыя на Свабодзе

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Першы Гікаўскі - Кіно, Серыялы, Тэхналогіі, Гульні by Першы Гікаўскі

Першы Гікаўскі - Кіно, Серыялы, Тэхналогіі, Гульні

3 Listeners

Відзік - Пра гікаўскае: тэхналогіі і відэагульні by Відзік

Відзік - Пра гікаўскае: тэхналогіі і відэагульні

0 Listeners

Зроблена ў Польшчы by Зроблена ў Польшчы

Зроблена ў Польшчы

0 Listeners